Сімволіка беларускай народнай культуры
Янка Крук
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2003
I яшчэ адно істотнае дапаўненне. Калі ў даўнія часы абрус з рытуальнымі стравамі клалі на магілу, а радня рассаджвалася вакол яе, то сёння кладуць абрус побач з магілай або тут жа ставяць сапраўдны стол і садзяцца вакол яго. Можна і так. Аднак нашы навацыі зайшлі далёка. Здараецца, што людзі ставяць стол за межамі агароджы і там святкуюць. Гэта недарэчнасць, гэта ўсё роўна як пабыці. дома, але ў двор не зайсці, a не тое што ў хату.
Выключэнне можа складаць калектыўнае (не сямейна-радавое, а прадстаўнікоў розных родаў) ушанаванне, як, напрыклад, гэта адбываецца ў Кобрынскім раёне.
2. Любы памінальны стол (траціны, дзевяціны, саракавіны,
угодкі) пачынаецца з таго, што па кругу (толькі па сонцы, пачынаючы ад чырвонага кута, ад старэйшага сярод прысутных чалавека, і да парога, дзе сядзяць маладзейшыя) пускаецца тры спецыяльныя стравы (канон, куцця, сыта, боршч, просвірка — у розных рэгіёнах існуюць свае камбінацыі страў). Прычым місы пускаюць дзве, каб не перадаваць праз стол.
Сёння ў цэнтральным рэгіёне Беларусі, напрыклад у Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці, даводзілася бачыць, як гасцям падаюць адну прыгатаваную страву — адвараны рыс з разынкамі або батон ці абаранак, размочаныя ў малацэ з мёдам, а замест дзвюх астатніх страў на стол кладуць салодкае (цукеркі) і печыва. У суседнім жа Чэрвеньскім раёне на жалобны стол падаюць канон (нарэзаны невялічкімі кубікамі і размочаны батон), боршч і рысавую кашу як знак заканчэння абрадавай вячэры. Кожны з прысутных за сгпалом абавязаны тройчы прыгубіць-пакаштаваць кожнай стравы.
Звычай жорстка прадпісвае:
за памінальным сталом дазваляецца выпіць толькі т р ы чаркі.
На жаль, сённяшнія і жалобныя, і вясельныя сталы (амаль заўсёды) ператвараюцца ў сапраўны фарс. Са скуры вон лезем, каб на памінальным стале паставіць прысмакаў больш, чым было ў суседзяў на вяселлі. Навошта ўсё гэта? Мая бабуля папярэджвала: “Памру — як накрыеце стол, то больш каб нічога не дабаўлялі”. А мы ўсё носім і носім, п’ем і п’ем, пасля трэцяй чацвёртая, пятая, а там... і паспяваць захочацца.
3. У старажытныя часы пад парогам хавалі (закопвалі) розныя ахвяраванні дамавіку12. Узгадаем, што мы робім, каб патрапіць у чужую хату або ў хату нашых знаёмых: абавязкова “запытаем дазволу” ў гаспадароў хаты (дамавіка, продкаў, жывых) — тройчы пастукаем ў дзверы.
Звернемся да вертыкальнай структуры сялянскага жылля: ніжэй узроўню прасторы пражывання чалавека знаходзіўся пограб (рус. погребенне, по-гроб, склеп), у якім сёння хаваюць бульбу, буракі, квашаніну, а раней на Беларусі хавалі нябожчыка. Хутчэй за ўсё ў дахрысціянскія часы, калі існавала традыцыя трупаспальвання, урну з прахам хавалі пад парогам хаты. Атрымліваецца, што парог не толькі мяжа паміж хатай (зонай жанчыны) і дваром, полем (зонай мужчыны), асвоенай і неасвоенай прасторай, гармоніяй і хаосам, але яшчэ паміж жывымі і мёртвымі, калі хочаце, уласны фамільны склеп. Пасля гэтага становіцца зразумелым, чаму мужчыны не падаюць
адзін аднаму руку праз парог (праз зону продкаў, смерці), таксама як і праз труну або магілу.
Менавіта таму ў Капыльскім, Уздзенскім, Старадарожскім, Баранавіцкім, Столінскім, Мазырскім, Верхнядзвінскім раёнах Беларусі захаваўся звычай: калі труну з нябожчыкам выносяць з хаты, то яе тройчы апускаюць на парог, на колішнюю зону пахавання. Гэтым рытуальным дзеяннем як бы папярэджваюць продкаў: сустракайце наступнага сваяка.13
4. Калі на пахаванні апусцілі труну з нябожчыкам у магілу, усе прььсутныя (за выключэннем самых блізкіх) абавязкова кідаюць на труну па тры жменькі зямлі. Радня першага і другога калена сваяцтва кідае толькі грошы (каб “выкупіць” магілу і “аплаціць пераправу” на “той” свет).1,1
Удакладнім паводзіны сваякоў падчас пахавання:
а) памёр бацька: жонка, дзеці, яго родныя і дваюрадныя браты і сёстры, яго баць'ка і маці кідаюць толькі грошы (медныя манеты); усе астатнія кідаюць толькі па тры жменькі зямлі;
б) памерла бабуля: унукі, праўнукі павінны кідаць у магілу толькі жменькі пяску;
в) памерла цешча (цесць): зяць кідае толькі зямлю, гэтаксама як і нявестка ў магілу свайго свёкра (свекрыві);
г) калі памірае жонка, то муж кідае ў магілу толькі грошы, гэтаксама робіць і жонка, калі памёр муж.
5. Да замужжа нашы бабулі часцей за ўсё прыбіралі валасы ў адну касу, але ў зборную суботу, перад самым вяселлем, сяброўкі распляталі дзявочую касу і перапляталі валасы нявесты ў дзве касы, што сімвалізавала прынцыповыя змены ў яе сацыяльным статусе: яна выходзіла замуж, пачынала жыць у пары.15 Затое нашы маленькія дзяўчынкі прыходзяць на святочныя ранішнікі ў дзіцячыя садкі з шыкоўнымі бантамі, уплеценымі ў дзве касы. Куды ляцім, куды спяшаемся? Прыгожа? Так. Але ж калі апранаем іх у народныя строі, развучваем з імі народныя песні і танцы, якія суправаджаюць старажытныя святы, давайце ва ўсім будзем дакладнымі, уважлівымі і паслядоўнымі.
Нагадаем яшчэ адну важную акалічнасць: сімвалам дзяўчыны (акрамя адной касы) у вясельным абрадзе, а таксама ў абрадах гадавога колазвароту (напрыклад, на Тройцу, Купалле) быў вянок. Напрыканцы вяселля вянок нявесты (якая пасля першай шлюбнай ночы стала жанчынай) свякроў перадавала першай дружцы або роднай сястры маладой. Аб тым, што яна стала замужняй жанчынай, будуць сведчыць ужо два вонкавыя атрыбупгы.: хусціна і фарпгушок.16
Такім чынам, усе згаданыя вышэй рытуальна-абрадавыя сітуацыі міжволі прыводзяць нас да адназначнай высновы: калі гаворка ідзе пра жывых — пераважае сімволіка парнасці, калі ж ушаноўваюцца памёршыя — мы пастаянна сутыкаемся з няпарнасцю.
Абапіраючыся на сфармуляваны тэзіс, паспрабуем знайсці выйсце з сітуацый, з якімі даводзіцца раз-пораз сутыкацца ў жыцці.
Прыклад 1. Прасачыце, як вы наразаеце хлеб, калі сям’я садзіцца вячэраць.
Аказваецца, мы спачатку адразаем цэлую лусту хлеба, a затым дзелім яе напапалам: табе і мне.
Прыклад 2. Каго і ў якой колькасці неабходна запрасіць на памінальную вячэру на дзевяты дзень пасля смерці чалавека?
Гэта спецыяльны стол падзякі ўсім тым, хто дапамагаў выканаць асноўныя абрадавыя дзеянні. Таму на яго запрашаюць пголькі 9 чалавек'. тых, хто мыў нябожчыка (3); тых, хто рабіў труну (3); тых, хто капаў магілу (3).
Прыклад 3. На Віцебшчыне, у Верхнядзвінскім раёне, да нашага часу існуе звычай: чаркі на памінальны стол не ставяць, іх на сподачку вакол стала абносіць гаспадар. Якім чынам выконваецца гэты рытуал?
Гаспадар (а калі паміраў ён сам, то яго браты) ставіць на сподак чатыры чаркі (для жывых) і тройчы (ушаноўваючы нябожчыка) па сонцы робіць абход вакол стала наступным чынам: ён налівае ў чаркі гарэлку, чатыры чалавекі бяруць іх са сподачка і выпіваюць. Гаспадар зноў налівае гарэлку ў тыя ж чаркі і падыходзіць да наступных чатырох чалавек. Тыя выпіваюць і ставяць чаркі назад. На працягу жалобнай вячэры гаспадар тройчы абыходзіць стол.г'
Прыклад 4. Набліжаюцца Восеньскія Дзяды. У гэты дзень многія наведваюць могілкі, як і на Радаўніцу. I ўсё ж галоўнай. падзеяй абраду ўшанавання продкаў павінен быць жалобны стол, які накрываюць дома ў адпаведнасці са строгімі канонамі традыцыі. Пры гэтым абавязкова трэба накрыць стол так, каб на ім стаяла няцотная колькасць страў (7—9— 11—13—15—17 і нават 19)18 — знак ушанавання памёршых. Але ў сувязі з тым што памінаць будуць жывыя, на стале павінны быць атрыбуты сімволікі парнасці.
Шукаем выйсце. Часцей за ўсё на Восеньскія Дзяды беларусы ставілі на стол 7 страў (няцотны лік), таму што ўшаноўвалі свой Род. А мінімальная колькасць пакаленняў, якую ахоплівала структура Роду, раўнялася сямі (пра чалавека, які добра ведаў сваю радню, казалі: “Ведае свой род аж у сёмае
калена”). Паўстае пытанне: чаму менавіта “да сёмага”, а не да шостага ці восьмага? Давайце выпішам паняцці, якія абазначаюць вертыкальную (у мінулае і ў будучыню) структуру нашага Роду. Схематычна яе можна прадставіць наступным чынам.
СТРУКТУРА НАШАГА РОДУ
ПРОДКІ
ПРАШЧУРЫ
Такім чынам, гарызонт актыўнай сямейна-радавой памяці ахоплівае толькі сем пакаленняў. Нашы нашчадкі, як і нашы далёкія продкі (прашчуры), знаходзяцца па-за межамі ўласна радавой структуры. 3 гэтага вынікае: калі на стол мы паставім 7 страў, то гэтым самым захаваем сімволіку няпарнасці — для продкаў. Але ж каб не нашкодзіць жывым, якія прымаюць удзел у абрадзе ўшанавання, на стале адначасова павінны быць і знакі парнасці. Продкі пакінулі нам у спадчыну арыгінальнае выйсце з гэтай сітуацыі, прычым яно ляжыць у нашай падсвядомасці і нават сёння пастаянна карэліруе нашы паводзіны: кожную страву мы падаем на стол у дзвюх талерках. Знойдзена цудоўнае вырашэнне праблемы: на сгпол пададуць 7 страў у 14 талерках] Усё дакладна, калі ўзгадаць, што парнасць гэта пачыналася яшчэ з моманту наразання хлеба: па два кавалачкі кожнаму прысутнаму.
Ніколі не забудуся, як на жалобны стол з нагоды смерці маёй маці падавала стравы мая хросная. Бульбу, катлеты, галубцы яна брала з каструлі вялікай лыжкай так, каб у ёй кожны раз усяго было па пары\ Гэта значыць, што на кожнай талерцы абавязкова была толькі цотная колькасць бульбін або катлет.
Прыклад 5. У святочны або будны дзень вы наведалі храм і захацелі паставіць рытуальны знак пашаны і памяці — свечкі. Але ж колькі іх павінна быць?
Зноў-такі звяртаемся да добра знаёмага рытуальнага прадпісання: кожны павінен ушаноўваць свой Род аж да сёмага калена (тры пакаленні, якія жылі паперад нас: бацькі, дзяды, прадзеды, і тры пакаленні, якім жыццё далі мы: дзеці, унукі, праўнукі); гэта патрабаванне зафіксавана ў добра вядомай хрысціянска-царкоўнай формуле: “За здравне н за упокой”, г.зн. за здароўе жывых і за спачын памёршых. Такім чынам, для таго каб ушанаваць свой Род аж да сёмага калена, пгрэба паспгавіць дзве свечкі (гл. схему структуры Роду, с. 119).
Прыклад 6. Чаму ў звычайнай сялянскай хаце толькі 13 “вянкоў”?
Усё правільна і тут не парушана сімволіка парнасці і няпарнасці. Сама жыллёвая прастора хаты ахоплівае 12 вянкоў, затым уразаюцца бэлькі, кладзецца столь, а апошні 13-ы вянок замкне зруб і адначасова будзе служыць асновай гарышча, якое, па народных уяўленнях, было сферай існавання праціўнікаў чалавека.19