Сімволіка беларускай народнай культуры
Янка Крук
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2003
Прыклад 7. А якой гадзіне трэба выносіць нябожчыка з хаты?
На Беларусі да нашых дзён прытрымліваюцца (часам ужо не разумеючы сутнасці з’явы) звычаю выносіць нябожчыка ў 12 або ў 14 гадзін. Гэта яшчэ адно пераканаўчае пацвярджэнне размежавання свету жывых (сімволіка цотнасці) і “свету” мёртвых (сімволіка няцотнасці). Прасочым паслядоўнасць рытуальных дзеянняў і засяродзім увагу на часе іх выканання.
Нябожчыка выносяць з хаты (свет жывых)
Пахавальная працэсія прыбывае на могілкі (“свет” мёртвых) у няцотную колькасць гадзін
14.00 (або 2 гадзіны апоўдні) выносілі труну парамі
15.00 (або 3 гадзіны апоўдні) кідалі тры жменькі зямлі
Пасля пахавання ўдзельнікі рытуалу вяртаюцца дадому (свет жывых) зноў-такі ў цотную колькасць гадзін
16.00 (або 4 гадзіны апоўдні) — сустракалі перад парогам хаты з чатырма прадметамі
Дарэчы, сімволіка цотнасці — няцотнасці захоўваецца і на пераходзе з “таго” свету ў гэты: рытуальнае развітанне з нябожчыкам заканчваецца тым, штокожны з прысутных кідае ў магілу тры жменькі зямлі. А як толькі тыя, хто прымаў удзел у пахаванні, вяртаюцца дадому, то перад парогам хапгы іх сустракаюць з чатырма (парнасць) атрыбутамі — з іх дапамогай трэба будзе памыць рукі (асноўны канал сувязі з “тым” светам) і ачысціць сябе ад напластаванняў іншага свету: вядро з вадой, конаўка, ручнік і мыла.
Усе прыведзеныя вышэй прыклады пераканаўча сведчаць: сімвал жывых — цотнасць, сімвал мёртвых — няцотнасць. Таму хочацца звярнуцца да жыхароў Беларусі з просьбай перагледзець свае адносіны да сімволікі наогул і да сімволікі кветак у прывапгнасці, перш за ўсё да іх колькасці падчас выкарыстання ў святочнай або жалобнай сіпгуацыі.
Неабходна адзначыць, што сімволіка “пгройкі” атрымала найбольшае пашырэнне ў беларускай вусна-паэтычнай творчасці, у народнай медыцыне і ў тым фальклорным жанры, які быў неад’емным спадарожнікам знахарскай практыкі — замовах. Практычна ва ўсіх буйных жанрах народнай паэзіі — казках, былінах, баладах, замовах — дамініруе трохчасткавая кампазіцыя, якая складаецца з зачыну, разгортвання сюжэтных падзей і фіналу. Прычым асноўным прыёмам развіцця фабульнага дзеяння таксама з’яўляецца трохразовы паўтор. А тэксты замоў, па глыбокай перакананасці практыкаў-знахароў, дазваляюць дасягнуць жадаемага выніку толькі пры ўмове іх трохразовага паўтарэння ў цэлым, ад пачатку і да зааміньвання (заключная формула “Амінь” за кожным разам паўтараецца тройчы).
Асаблівае пашырэнне трохразовыя паўторы набылі ў беларускіх казках: напрыклад, чалавек тройчы абманіў мядзведзя (“Каму вяршкі, а каму карашкі”); ліса тройчы спрабуе перахітрыць мужыка-рыбалова; ліса і жораў тры разы ходзяць адзін да аднаго ў госці. У чарадзейных казках Баба-Яга тройчы спрабуе перахітрыць і з’есці Алёнку; Іван-царэвіч тры разы скача на кані да акна, каля якога сядзіць прыгажуня царэўна.
Што ляжыць у аснове такой кампазіцыі фальклорных твораў? Магчыма, трохразовы паўтор спрыяў надзейнаму запамінанню расказваемага, магчыма, галоўную ролю выканала старажытная вера ў тое, што менавіта тройчы паўторанае слова дапамагала дасягнуць жадаемага выніку. Усе памочнікі галоўнага героя з’яўляюцца толькі тады, калі магічная формула будзе паўторана тры разы: “Сіўка-Бурка, вешчая Каурка! Стань перада мной, як ліст перад травой”: “Ізбушка, ізбушка, стань да лесу задам, да мяне перадам”.
У старажытных тэкстах народных замоў пастаянна фігуруе зварот да трох нябесных свяціл:
Зара-зараніца,
Божая памачніца, Памагаеш людзям, Памажы і нам20.
* * *
Сонцам асвячуся, месяцам абгараджуся, чорным макаім абсеюся. Як мой мак не сабраць, так маю кароўку не забраць.21
Першым разам. Добрым часам, Прашу сонечкі, Месячкі, Ясныя зорачкі, Прыступіце да памажыце тамі Іспуг згаварыць22.
3 прыходам хрысціянства зварот да нябесных свяціл саступіў на другі план, а на першае месца быў узведзены зварот знахара да Творцы Сусвету, Багародзіцы, вялікіх святых:
Спасіцель-бацюшка, Царыца-матушка, Мікалай-угоднічак, Вялікі цудатворац, Благаславі мяне23.
Госпаду Богу памалюся, Святой Прачыстай пакланюся...24
Памалюся, пакланюся
Госпаду Богу, Духу Святому
I ўсім празнічкам.25
Магчыма, запазычаная хрысціянская Тройца (Бог Бацька, Бог Сын і Бог Дух Святы) аказала моцны ўплыў на народную
медыцыну. Напрыклад, каб вылечыць дзіця ад хваробы, трэба было знайсці трохгадовую асліцу і дзевяць разоў “прадзець” голае дзіця пад яе жыватом і над спінай. Затым трэба было выдаіць у яе тры сталовыя лыжкі малака, састрыгчы з бруха і спіны па тры шарсцінкі, палажыць у хмалако, пачакаць тры гадзіны (каб яно стала лячэбным сродкам) і даць выпіць дзіцяці. Гэтую працэдуру неабходна было паўтараць кожную раніцу на працягу трох дзён.
У практыцы беларускіх знахароў існуе звычай лячыць карову вадой, якую набралі ў адзін дзень з трох рэчак.
Відаць, пад уплывам хрысціянскай Тройцы да сённяшніх дзён захаваўся звычай тройчы цалавацца пры сустрэчы гасцей або пры развітанні з імі.
“ПЕРШЫМ РАЗАМ, ЛЕПШЫМ ЧАСАМ”
Шматлікія рытуальна-абрадавыя кантэксты пераканаўча сведчаць аб тым, што ў беларускай народнай культуры асноўнымі апазіцыянерамі з’яўляюцца лікі 2 і 3. Менавіта ім падпарадкаваны спецыфічныя асаблівасці рытуальных дзеянняў, колькасць іх паўтарэнняў, наяўнасць тых ці іншых абрадавых атрыбутаў.
Разам з тым у духоўнай спадчыне беларусаў, як і ў культуры ўсіх славянскіх народаў прыкметнае месца належыць яшчэ адной незвычайнай пары апазіцыянераў. На адным полюсе супрацьстаяння знаходзіцца фігурант, прамаркіраваны знакам '‘першы’’ (тое, што распачынае, адкрывае, дазваляе, забараняе, рэгламентуе, раіць, прадказвае), на другім, супрацьлеглым — замацавалася міфалагема, імя якой “апошні” (прычым гэты полюс неаднародны: ён можа быць прадстаўлены як цотным, так і няцотным лікам).
Увесь поліфанізм абрадавага гучання, шырыня спектра рытуальных кантэкстаў і шматвектарны функцыяналізм міфалагемы “ігершы'' сведчыць, што гэта адзін з самых моцных сімвалаў у традыцыйнай духоўнай культуры беларускага народа. Чырвонай ніццю ён праходзіць як праз сістэму каляндарных абрадаў, так і праз рытуальна-абрадавыя комплексы ўласна сацыяльнай накіраванасці.
Надзвычай высокі семіятычны статус міфалагемы “першы” прадвызначаўся класічным прынцыпам народнай светапогляднай канцэпцыі: “як пачнеш, так яно і будзе”. (Як пачнеш год, такім ён і будзе; як пашанцуе раніцай, дык пашчасціць і вечарам; нарадзіцца ў добрую часіну; ведай, калі сяўбу распа-
чаць, ведай, у які дзень бульбу або цыбулю выбіраць, каб добра захоўвалася на працягу ўсёй зімы.)
Навукоўцы ўжо даўно заўважылі, што ў сістэме народных прыкмет і павер’яў, забарон і прадпісанняў існуе цесная ўзаемасувязь паміж цыклам земляробчых, сельскагаспадарчых святаў і святаў жыццёвага кола чалавека. Тлумачыцца гэта аднолькавым стаўленнем нашых продкаў да жанчыны-маці, якой Богам наканавана працягваць жыццё, і ра.матухны-3ямлі, якая падтрымлівае, сілкуе жыццё чалавечага роду. У выніку атрымалася, што пэўныя рытуальныя дзеянні чалавека маглі паўплываць на ўрадлівасць зямлі, а свяшчэннае стаўленне да яе — нават на шчаслівы зямны шлях чалавека. Напрыклад, гушканні моладзі перадшлюбнага ўзросту на арэлях, лічылася, аказвалі ўплыў на хуткі рост ільну-даўгунцу. I наадварот, калі першы раз заворваеш зямлю і ў першай баразне знойдзеш каменьчык, яго трэба падкінуць у фартух дзяўчыне, якая хоча мець на гэты год дзіця.28
Асабліва шырока магія пачатку або сімволіка “першага” была прадстаўлена ў каляндарнай абраднасці, перш за ўсё ў святах, якія распачыналі той ці іншы перыяд года або цыкл земляробчых работ. Безумоўна, важнай падзеяй у структуры календара былі Каляды. Яны распачыналі новы год, таму паводзіны членаў кожнай сям’і паасобку і ўсёй вёскі ў цэлым у першую калядную раніцу мадэліравалі іх жыццё на ўвесь надыходзячы год. Е.Р.Раманаў падае наступнае апісанне калядных клопатаў беларускіх сялян: “Каб скаціна лепш вялася, трэба першыя бліны ад кожнай Куцці і ад святаў Раства, Новага года і Вадохрышча — усяго шэсць бліноў — засушыць і, расцершы іх, усыпаць у корм. Адны гаспадыні робяць гэта на Вадохрышча, другія — на Юр’я (6 мая)”.27
3 Калядамі звязаны рытуал, які павінен быў уплываць на стан здароўя чалавека. У першы дзень Каляд, калі ў хату прыносілі свежую ваду, гаспадар браў дробную срэбную манету і кідаў у вядро. Затым пачынаў маліцца сам, а за ім і астатнія члены сям’і: меркавалі, што твар пасля гэтага не будзе “псавацца” на працягу года ні ад вялікай спякоты, ні ад траскучых маразоў.28
Лічылася, калі на Каляды першым чыхне мужчына, будуць радзіцца бычкі і баранчыкі, а як жанчына — цёлачкі і авечкі.29 He выкідвалі смецце з хаты на Новы год, у першы дзень Вялікадня і другі дзень Каляд, каб куры не несліся на чужых дварах.30 Каб на працягу года сям’я жыла заможна, нічога і нікому не пазычалі на першы. дзень Вялікадня і Раства Хрыстова.31
У цыкле земляробчых работ адказным лічыўся пачатак
ворыва і сяўбы. Былі перакананы: “Хто першы пачынае араць, той першым будзе ва ўсіх работах на полі”.32 Ідучы араць першы раз, гаспадар старанна ўмываўся і апранаў чыстую вопратку, каб збажына была чыстая ад зелля33, запрагаў валоў у саху, абыходзіў іх тры разы з поўным вядром вады, абліваў той вадою, каб у іх хапіла сілы на ўсе веснавыя работы.34 (Аналагічнае рытуальнае дзеянне выконвае бацька, калі маладыя адпраўляюцца ў храм на вянчанне. 3 поўным вядром вады ён тройчы абыходзіць увесь вясельны картэж, а затым вылівае ваду пад колы першай машыны.)
Высокім статусам надзялялася міфалагема “першы” ў юраўскай абраднасці. “У дзень першага выгану жывёлы ў поле пад парог хлява клалі навойчык ад кроснаў, і калі карова пераступіць яго, то ўжо значыць не адаб’ецца ад чарады; дзе б ні згубілася ў лесе — абавязкова прыйдзе дадому”.35 Асобныя гаспадыні выконвалі болып складанае абрадавае дзеянне, якое суправаджалася большай колькасцю сакральных атрыбутаў. На Віцебшчыне “перад першым выганам скаціны на пашу ля парога хлява кладуць: замок, нож, кажух поўсцю навыварат, хлеб і яйка, каб: а) скаціна была гладкая, як яйка; б) каб у непрыяцеля замкнуліся рукі, а ў звера пашча; в) каб скаціне была простая дарога да дому і г) каб яе напладзілася столькі, колькі ў кажуху шарсцінак. Скаціна выганяецца са двара асвечанай вярбою і пераступае цераз пакладзеныя ля парога прадметы, пасля чаго пастух апранае кажух, падпярэзваецца папругаю, кладзе хлеб і яйка запазуху, а замок падвешвае да дзвярэй хлява ці бярэ яго ў поле, дзе ўвесь час трымае ў кішэні. У некаторых мясцінах усе гэтыя прадметы застаюцца некранутымі да загону скаціны ў хлеў. Калі якая-небудзь жывёліна расплюсніць пакладзенае ля парога хлява яйка, то воўк з’есць гэтую жывёліну”.36