Сімволіка беларускай народнай культуры  Янка Крук

Сімволіка беларускай народнай культуры

Янка Крук
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2003
115.97 МБ
У міфапаэтычнай мадэлі свету лік сем спалучае два планы: з аднаго боку, як сімвал паяднання часу (у яго трох вымярэннях: былое — сучаснасць — будучыня) і прасторы (чатыры бакі свету), а з другога — сам космас мае сем нябёсаў (узгадаем нашу ацэнку эмацыянальнага становішча шчаслівага чалавека: “На сёмым небе ад шчасця”).58
Шырокі спектр міфапаэтычных, сакральна-магічных, абрадава-рытуальных кантэкстаў ужывання ліку сем паўплываў на утылітарна-прагматычны этыкет дзейнасці чалавека. Адзін з прынцыпаў народнай педагогікі дае слушную параду кожнаму, хто бярэцца за новую справу: “Сем раз адмерай, адзін раз адрэж”. Сярод нормаў этыкету фігуруе наступны маральны імператыў: “Сямёра аднаго не чакаюць”.
Аднак у любым выпадку зразумела, што сямёрка магла “прыглушыць” сваім нябесным узвышэннем лікі-суседзі, але не нейтралізавала іх цалкам. А магчыма, што лікі 6 і 8 былі спалучаны з тымі сферамі дзейнасці чалавека, якія засталіся тайнай для непасвечаных.
Напрыклад, васьмёрка практычна нідзе не называецца, але сям-там прысутнічае сваімі сімвалічнымі праявамі. Так, на вяселлі бацька маладой перавязваў маладым рукі крыж-накрыж ручніком, каб завесці пад абразы. Калі бацька і маці сустракалі маладых перад парогам хаты, бабуля тым часам клала праз парог ручнік, а пад яго хавала замок, які па форме нагадваў тую ж васьмёрку.
Знакам саюза, вечнага паяднання і бясконцага працягу радаводнага дрэва ў будучыную была васьмёрка ў гарызантальным становішча: два абручы-пярсцёнкі на вясельным картэжы, два галубкі на вясельным караваі, перавязаныя між сабою, і г.д.
Болып складана паддаецца інтэрпрэтацыі лік шэсць. Ствараецца ўражанне, што ён шырока прадстаўлены ў магічна-абрадавай практыцы калдуноў. На такія разважанні наводзяць асобныя дзіцячыя лічылкі:
Раз, два, тры, чатыры, пяць, выйшаў зайчык пагуляць. А за зайчыкам Луна просіць выйсці калдуна.59
У гэтым папулярным “творы”, які суправаджае дзіцячыя гульні, ёсць некалькі акалічнасцей, на якія неабходна звярнуць увагу. Па-першае, Луна-Месяц з’яўляецца начным свяцілам і лічыцца спадарожнікам цёмнай сілы; замест таго, каб назваць сам лік шэсць, лічылка ўказвае на непасрэдны персанаж, які хаваецца за чарговай пасля пяцёркі намінацыяй.
У працах, прысвечаных даследаванню ці апісанню практык магіі, лік шэсць выступае як дэканструктыўны ў параўнанні з тройкай ці сямёркай.
У тыднёвым злічэнні ліку шэсць адпавядае субота — дзень звароту нашай памяці да ўшанавання продкаў. Магчыма, гэта невыпадковая з’ява, таму што лік шэсць — палова касмічнага ліку дванаццаць, цэласнасць якога ахоплівае дзве роўнавялікія катэгорыі: дзень і ноч, дабро і зло, мужчынскі і жаночы пачатак.
Калі ў эзатэрыцы і нумаралогіі лікам Боскага ўвасаблення з’яўляецца лік 9, то яго антыподам, люстэркава-асіметрычным адбіткам, пярэваратнем з’яўляецца лік 6.
Каб зразумець яшчэ адзін аспект стаўлення да гэтага ліку, трэба мець на ўвазе, што ў аснове лікаў 6 і 9 ляжыць тройка — універсальны лік Боскага пачатку. Тройка, памножаная на двойку (парнае, жаночае ўвасабленне), дае шасцёрку, а вось памножаная на тройку (мужчынскі пачатак на універсалію Творцы Сусвету), дасць самы моцны ў духоўным плане лік — дзевятку.
Акрамя таго, у духоўнай спадчыне беларусаў можна сутыкнуцца з такімі сітуацыямі, калі для ўзмацнення ўздзеяння або абавязковага дасягнення жадаемага выніку той ці іншы лік не памнажаецца на тры, а падвойваецца або патройваецца, прычым кожны наступны ўзводзіцца ў чарговую ступень, напрыклад лік 3 ператвараецца ў менш загадкавы лік 33 (узрост быліннага Іллі Мурамца; Ісуса Хрыста), лік 7 ператвараецца ў першым выпадку ў 77, у другім — у 777. Прычым камбінацыі з трох сямёрак могуць утварацца двума шляхамі. У адным выпадку адбываецца ланцужковы паўтор сямёрак, як, напрыклад, у “Откровеннн св. Ноанна Богослова”: “Тайнасемй
звёзд, которые ты вндел в десннце Моей, н семй золотых светнльннков есть сйя: семь звезд суть ангелы семй церквей; a семь светнльннков, которые ты вндел, суть семь церквей” (Откровенне, 1:20). Тут падвойнае выкарыстанне сямёркі скіравана не толькі на пацвярджэнне тэзіса, а на яго замацаванне і канчатковае перакананне таго, хто ўспрымае інфармацыю або на каго яна скіравана апасродкавана.
У народных замовах ужо здвоеная сямёрка выступае сімвалам канчатковасці: “Сабраліся вуж і вужыцы, гады і гадзіцы — семдзесят сем”60, “Вас хіндзяў семдзесят сем”61, “Ціхоныпераходы, вас упрашаюць, умаляюць, ссылаюць на вас дванаццаць братцоў старшых да семдзесят сем младшых”62.
Народныя лекары часта выкарыстоўваюць прыём, калі нават гэты лік патройваецца. У адной з рускіх замоў мы сустракаемся з наступным варыянтам ланцужковага ўзмацнення падвойнай сямёркі: “За морем, за Хволынскнм, во медном городе, во железном тереме снднт добрый молодец, заточен во неволе, закован в семьдесят семь цепей, за семьдесят семь дверей, а дверн заперты семьюдесятью замкамн, семьюдесятью крюкамн”63. Падкрэсліваецца, што ніхто (акрамя Бога або роднай маці) не зможа вызваліць героя з гэтага царства.
У вельмі рэдкіх выпадках ланцужок сямёрак утварае самы моцны сакральна-магічны лік — 777, а ланцужок дзевятак — самы моцны сімвал духа і духоўнасці — 999. А вось перавернуты сімвал інтэлектуальнай моцы ўтворыць лік д’ябла — 666. Мне расказвалі, як студэнтка адной навучальнай установы звярнулася з просьбай змяніць табельны нумар (666). 3 моманту яго прысвойвання ў яе пачаліся праблемы са здароўем і вучобай. Калі ж нумар змянілі, становішча выправілася.
“ДВАНАЦЦАЦЬ БРАТОЎ-МАЛАЙЦОЎ”
Калі мы аналізавалі міфалагему ліку сем, то заўважылі, што яго ўнутраная структура спалучыла суму двух лікаў (3+4), якія сфакусіравалі ў сабе вельмі моцны духоўны пачатак (3) і чатыры асноватворныя стыхіі зямнога існавання. Культуролаг М.Мамуна ў сувязі з гэтым адзначыў: “Такім чынам, праз здабытак гэтых лікаў, або іх суму — сем (3 плюс 4), злучаюцца адно з адным і як бы становяцца адзіным цэлым свет зямны і свет нябесны. Ніжні і верхні свет. Зямны і боскі. Свет чалавечы і свет зорны”.е4
Аднак дастаткова параўнаць між сабой духоўнае поле не толькі сумы лікаў 3 і 4, але і здабытак (3 х 4), як адразу стане відавочнай іх блізкасць. Лікі 7 (колькасць дзён у тыдні) і
12 (колькасць месяцаў у гадавым колазвароце) правяць космасам, які, у сваю чаргу, моцна ўплывае на жыццё чалавека і шмат у чым прадвызначае характар і асаблівасці культур розных народаў свету. Лік 12 цесна знітаваны з Боскім пачаткам, з містыкай, прычым ён з’яўляецца парадыгмальным у найстаражытнейшых пластах культуры і значна менш праяўлены ў культурных навацыях больш позняга часу.
Падарожжа егіпецкага бога Сонца Ра на свяшчэннай ладдзі Манджэт доўжыцца ў светлавую частку дня 12 гадзін, затым ён перасаджваецца на начную ладдзю Масктэб і пачынаецца яго плаванне ў зваротным накірунку ўжо па падземным Ніле, падзеленым 12 варотамі на 12 частак. Зразумела, што ў дадзеным выпадку гэта падарожжа сімвалізуе сабой гадавы рух Сонца па задыякальным коле. Гэты ж самы міф ляжаў і ў аснове кампазіцыі знакамітага егіпецкага лабірынта, які звязваў між сабой 12 храмаў. А ў галоўным храме горада Сонца стаяла 12 калон з выявамі знакаў задыяка.65
Гэты ж сюжэт прысутнічае і ў старажытнагрэчаскай міфалогіі. Бог Сонца Геліас імчыць на сваёй вогненнай калясніцы над Геяй (Зямлёй) па зорным небасхіле. Усё вышэй падымаецца ён. Скончыўшы свой дзённы шлях, Геліас спускаецца да свяшчэнных вод Акіяна. Там яго чакае залаты човен, у якім ён плыве назад, на ўсход, у страну сонца, дзе адпачывае ноччу ў цудоўным палацы, каб узыйсці ва ўсёй красе на наступны дзень.
А свяшчэнны шлюб паміж Зямлёй і Уранам (Небам) прынёс багатырскую спадчыну: 12 тытанаў (6 братоў і 6 сясцёр). Пантэон алімпійскіх багоў меў тую ж колькасць.
Поўную аналогію мела і міфалогія Старажытнага Рыма. Двухаблічнаму богу Янусу было прысвечана 12 алтароў. Гэта зусім не выпадкова: лічылася, што ён — гаспадар небасхілу, які адкрывае дзверы перад богам Сонца і зачыняе іх следам за ім. Мяркуюць, што першы месяц года — ад лац. jannarus (уваход) атрымаў сваю назву ад імя гэтага бога.
Лік 12 вызначаў і асаблівасці спаборніцтваў у старажытнай Алімпіі.66 Дванаццаць разоў аб’язджалі іпадром удзельнікі заездаў на калясніцах. На 12 караблях адправіўся ў плаванне Адысей.
Можна дакладна сказаць, што лік 12 — адзін з найбольш сустракаемых у старажытнаіндыйскай, будыйскай і хрысціянскай міфалогіях. Напрыклад, калясніцы рыты (светабудовы) мелі 12 спіц, тая ж усходняя Мандала (якая сімвалізавала дыск, круг, кола) налічвала 12 сімвалічных элементаў — нідан. Адна з найбольш вядомых у еўрапейскім свеце старажытных абсерваторый — Стоўнхендж — мела тую ж структуру.67 Ста-
ры Запавет падхапіў старажытную традыцыю народаў-суседзяў. Дванаццаць медных валоў падтрымлівалі “меднае мора” — вялізную ёмістасць у храме цара Саламона, у якой мылі ногі святары перад уваходам у храм і набліжэннем да алтара. У Саламона было 12 настаўнікаў над усім Ізраілем “н онн доставлялн продовольствне царю н дому его, каждый должен был доставлять продовольствне на однн месяц в году”.
У Новым Запавеце гэта традыцыя не парушаецца. Дванаццаць валхвоў прынеслі падарункі толькі што народжанаму Хрысту. 3 цягам часу ў Сына Божага будзе 12 апосталаў. Безумоўна, і ў дадзеным выпадку выкарыстанне сакральнага ліку невыпадковае. Хутчэй за ўсё хрысціянская міфалагема пратрансліравала адвечную касмалагему: Сонца — Ісус Хрыстос, ясныя зоры — вучні яго.
Фальклорная стыхія славянскіх народаў не стала выключэннем у ланцужку гісторыка-культурнага развіцця агульначалавечай цывілізацыі. У казачным эпасе беларускага народа вялікай папулярнасцю карыстаюцца творы пра дванаццаць братоў-малайцоў, якія дапамагаюць у крытычных сітуацыях галоўнаму герою. У казках пра паход героя на “той” свет заключны бой адбываецца з дванаццацігаловым Змеем-Гарынычам.
Асабліва часта лік 12 сустракаецца ў народных замовах самай рознай лячэбна-прафілактычнай накіраванасці. Напрыклад, у замове ад змей гаворыцца:
“У полі на якоры на белым камяні сядзіць цар Арцямон і царыца Уліта. Прыходзя к ім святы Алістрацііі Міхайла: “Што ж вы, цар Арцямон, імесця сабе дванаццаць братоў, дванаццаць пабраціных, і ты, царыца Уліта. імееш дванаццаць сясцёр. Што ж вы іх ня сунімаеця, ня судзяржаеця, па бялу свету рассылаеце?"™