Сімволіка беларускай народнай культуры  Янка Крук

Сімволіка беларускай народнай культуры

Янка Крук
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2003
115.97 МБ
гэты свет
эмбрыяпалыіае параджэіше, сталае старасць іспаванпе	дзяцінства,	іспаваіше
(вяртапне з “таго” свету)
юнацтва
	► “той” свет
А пра тое, што менавіта свет продкаў у многім (перш за ўсё ў культурным плане) вызначае нашы паводзіны, мадэліруе абрадавую практыку, структуруе асноўныя рытуалы, уплывае на нормы этыкету, сведчаць усё тыя ж факты з нашага рытуальна акцэнтаванага жыцця.
Паспрабуем яшчэ раз звярнуцца да алгарытму казачнага трыдзевятага царства і прасачыць, як ён уплывае на структуру вялікіх, складаных, працяглых па часе рытуальна-абрадавых комплексаў і як вызначае характар паводзін асноўных яго ўдзельнікаў.
1. Структура славянскага пахавальна-памінальнага цыкла.
0
3-і дзень
9-ы дзень
40ы дзень	Ігод

1
1

момант
дзень
другі
трэці	заключны
смерці
пахавання
жалобны
жалобны	стол
(сям’я
(першая
стол
стол	памінальнага
выключаецца
памінальная

цыкла
з гадавога
вячэра);

(сям’я зноў
святочнага кола
сям’я памёршага

становіцца
і псраходзіць
за памінальны

ўдзельнікам
нагяАгвы
стол не садзіцца;

агульных
памінальны
цяжарныя

святкаванняў,
цыкл)
жанчыны і дзеці

але жонцы (мужу)

за памінальны

памёршага (ай)

стол

забараняецца

не дапускаюцца

спяваць
да трох год)
Чаму менавіта ў гэтыя дні адбываецца ўшанаванне памёршага спецыяльнымі рытуальнымі трапезамі? Дакладны адказ на гэта пытанне пакуль што не можа даць ніхто. Але пра тое, што яны далёка не выпадковыя і літаральна пранізваюць усе нашы найважнейшыя рытуальна-абрадавыя комплексы, сведчанняў даволі шмат.
Французскія і амерыканскія фізікі правялі 500 разоў адзін і той жа эксперымент. Яны звярнуліся да насельніцтва сваіх краін з просьбай патэлефанаваць ім адразу ж пасля смерці некага з родных. Побач з чалавекам, які памёр, навукоўцы ставілі спецыяльныя прыборы з датчыкамі і самапісцам, якія фіксіравалі і графічна паказвалі на паперы ўсе змены, якія адбываліся з памёршым. Аказалася, што менавіта ў адзначаныя дні (3—9—40) прыборы фіксіравалі моцную энергетычную інтэнсіўнасць, якая цалкам знікала пасля саракавога дня.
Фізічныя прыборы толькі пацвердзілі тое, пра што сваёй мовай гаварыла і народная, і хрысціянская культура:
0 — момант смерці, адбываецца раздваенне асобы — душа пакідае фізічнае цела;
3-і дзень — дзень пахавання, душа следам за целам пакідае хату;
9-ы дзень — душа пакідае зямлю, дзе ёй “пакажуць” два полюсы новага жыцця: рай і пекла;
40-ы дзень — роўна ў поўдзень душа апошні раз “прыляціць” дадому, “спаласнецца” ў той рытуальнай чарачцы, якая стаіць на стале ў чырвоным куце (калі прасачыць за гэтым момантам, вадкасць у кілішку абавязкова здрыганецца), і “адляціць” у Вечнасць, каб паўстаць перад Творцам Сусвету і атрымаць прысуд на сваё далейшае існаванне.
Гэтыя ключавыя пазіцыі знаходзяцца ў нашай падсвядомасці і пэўным чынам уплываюць на нашы паводзіны, Менавіта таму мы прытрымліваемся правіла не гаварыць пра памёршага ніводнага кепскага слова да сарака дзён. Ці не таму кожны, хто бярэ слова падчас пахавання або на жалобных сталах трэцяга і дзевятага дня, а таксама пры ўспаміне аб нябожчыку з любой нагоды, абавязкова скажа заключную формулу: “Зямля яму пухам”. А ўжо на саракавы дзень мы павінны змяніць яе на зусім іншую: “Царстпва яму нябеснае”. Гэтыя словы папярэднічаюць любому ўзгадванню пра памёршага да трох год пасля яго смерці.
дуіпа пакідае цела і блукае
па хаце, та.му адразу ж экраніруюць усё бліскучае
і ліостэркі
0
душа
душа
анёлы
♦Судны» 1
ад40-гадня
пакідае
пакідае
паказваюць
дзень, I
і да 'грох год
хату, таму
зямлю
душы
душа і
ужывасцца
адкрываюць

жыццё ў раі
прадстае ।
формула
дзверы, юшку

і Mbnapcrobi ў пекле
перад Богам,| »Царства яму каб аддяцеці>| нябеаіае»
у вы-Рай ।
3
9

40	1
1
Ігод
*3ямля яму нухам*
Падвядзем некаторыя вынікі. Пры любым успаміне пра памёршага да 40 дзён абавязкова ўжываецца формула-абярэг для жывых і пажаданне для фізічнага цела сканаўшага: “Зямля яму пухам”. На працягу гэтага часу кожны дзень (хаця б на некалькі хвілін) трэба запальваць у хаце грамнічную свечку.
Да 40 дзён нельга:
гаварыць пра нябожчыка дрэнна (“He судзі да не судзім будзеш”);
“кантактаваць” з рэчамі памёршага, а таксама з магільным пяском;
на стале або сценах дома ставіць ці вешаць партрэт памёршага (ён “забірае” энергію жывых, а пасля 40 дзён, наадварот, душа, патрапіўшая ў Рай, будзе дапамагаць сям’і, асабліва ў дні вялікіх святаў);
уключаць тэлевізар, глядзецца ў тыя люстэркі, якія знаходзіліся ў пакоі, дзе ляжаў памёршы;
наведваць могілкі цяжарнай жанчыне.
Вось яшчэ адно цікавае назіранне. Вартаўніком “таго” свету з’яўляецца Кашчэй Бяссмертны або шматгаловы Змей. Калі галоўны герой казкі ідзе ў “той” свет шукаць сваю нявесту,
яму трэба пазмагацца і перамагчы трох Змеяў. У аднаго з іх тры. галавы, у другога — шэсць ці дзевяць, а ў трэцяга — дванаццаць. Пакуль герой не адолее дванаццацігаловага Змея, ён не можа справіць вяселле. Якую ж культуралагічную шыфраграму захавала для нас казка? Ды толькі тую, якая перасцерагае-забараняе спраўляць вяселле да году пасля смерці кагонебудзь з дамачадцаў.
Сёння маладыя амаль не прыелухоўваюцца да гэтых парад і ўстрымліваюцца толькі на працягу сарака дзён пасля смерці. Аднак такія парушэнні вельмі часта прыводзяць да скасавання шлюбу.
He магу не звярнуць увагу і на тое, што чалавека, які памёр, беларусы называюць “нябожчык”. Хрышчоны чалавек, якога некалі яшчэ дзіцем прынеслі ў храм і “паставілі перад Богам”, раптам страціў сваю суаднесенасць з Творцам, стаў "ня Божым”. Гэта звязана з тым, што Божай, Боскай душа стане толькі на саракавы дзень пасля смерці.
Даўным-даўно пераканаўся ў тым, што за кожным фразеалагізмам прыхаваны духоўны, эзатэрычны, педагагічны, эстэтычны, гістарычны вопыт яго стваральніка — народа. Фразеалагічныя слоўнікі — гэта генетычны код шляхоў фарміравання этнасу і этапаў яго гістарычнага развіцця, моцныя фантомы нацыянальнага духу, каталізатары народнай ментальнасці, шыкоўныя ўзоры-карункі непаўторнай этнічнай моватворчасці. Спасцігаючы глыбінную сутнасць гэтых брыльянтаў народнага духу, мы прыадчыняем таямніцы стасункаў этнасу з навакольным асяроддзем, са сваімі суседзямі, з Космасам і адначасова пранікаем у законы і заканамернасці, прынцыпы мастацкага асэнсавання сваёй уласнай гісторыі ў кантэксце “белага свету” і Вечнага Сусвету.
Раз-пораз мы будзем звяртацца да пытання асэнсавання фразеалагізмаў не з пункту погляду нашага сучасніка, у вачах якога яны перажываюць другую метафарызацыю і губляюць сувязь з першароднымі вытокамі, а з пазіцый гісторыка-культуралагічнага рэканструявання, якое вымагае раскадзіраваць асаблівасці пачатковай метафарызацыі і зразумець яе правобразныя вытокі.
He аднойчы даводзілася бываць на пахаваннях зімой. Мужчыны пачынаюць закопваць магілу. На вечка труны падаюць цяжкія глыбы змерзлай зямлі. Наваколле поўніцца цяжкім водгукам-уздыхам “таго” свету. А тым часам з галавы не выходзіць свяшчэнная формула жывых: “Зямля яму пухам”. 3 дапамогай якой логікі можна зразумець і спалучыць гэтыя, здавалася б, несумяшчальныя рэчы?
Адказ на гэта пытанне быў знойдзены зусім нечакана, але
там жа, на могілках. Наша маці пакінула траіх сыноў улетку 1985 года. Роўна праз пяць год не стала і бацькі. Мужчын, якія збіраліся ехаць капаць магілу для бацькі, я папрасіў: “Капайце як мага бліжэй да магілы маці”. Яны дакладна выканалі маю просьбу. I вось калі труну апускалі ў магілу, вузкая палоска зямлі не ўтрымала вагі мужчыны, які стаяў у нагах, і абсыпалася. Усе прысутныя са здзіўленнем ахнулі: на дне суседняй магілы стаяла цалюткая труна маці, а побач з ёю і зверху сантыметраў на 25—30 зямлі не было. Якая сіла ўзняла яе над труной і зрабіла “пухам”? На гэта пытанне адказ павінны даць навукоўцы-фізікі. Але зразумела, што нашы продкі дакладна ведалі пра гэты феномен і закадзіравалі яго ў кароткай, але вельмі ёмістай формуле-загадцы: “Зямля яму пухам”.
На вялікі жаль, час ваяўнічага атэізму размыў, a то і выкарчаваў з нашай культуры і свядомасці даўнюю народна-хрысціянскую традыцыю. Ужо не ўсе ведаюць як накрыць жалобны стол, у якім парадку пасадзіць за ім гасцей, ды і ўвогуле каго запрашаць у гэтыя дні на памінкі. Некалі было так: на траціны збіралася ўся радня і аднавяскоўцы, якія дапамагалі ў правядзенні рытуальных спраў; на дзевяціны запрашалі толькі 9 чалавек; на сарачыны зноў збіралася ўся радня; на ўгодкі (заключнае ўшанаванне памінальнага цыкла) — таксама ўся радня.
Пасля года ўшанаванне памёршых адбывалася ўжо ў дні агульнарадавых святаў, найперш на Радаўніцу і ў Восеньскія Дзяды. Як гэта ні дзіўна, але і тут фігуравалі ўсё тыя ж містычныя лікі. Восеньскія Дзяды павінны адзначацца ў т р э ц ю ю субопу пасля Пакроваў, а Радаўніца — на д з е в я т ы д з е н ь пасля Вялікадня. Дарэчы, хрысціянскі каляндар (Пасхалія) таксама трымаецца на цыклавой рытмічнасці, у аснове якой ляжаць тыя ж самыя лікі: 9 і 40. Так, Стрэчанне адзначаецца на саракавы дзень пасля Раства Хрыспгова. Ушэсце свяпгкуюць на с a р а к a в ы дзень пасля Вялікадня і г.д.
Такім чынам, здавалася б, адна частка пачатковай формулы разгадана і яе адрасат — “Тры-Дзевятае царства” — канкрэтызаваны ў прасторы — “той” свет. Уласна кажучы, гэта не што іншае, як могілкі і магіла (як калодзеж), якая “запячатана” надмагільным каменем.
Але як быць з другой часткай добра знаёмага казачнага зачыну: "у трыдзесяпгым гасударстве”? Ведаючы ключ да ўсяго метафарычнага шыфру, можна сказаць, што гэта паэтычны паўтор-удакладненне таго ж “трыдзевятага” царства. Справа ў тым, што ў хрысціян каталіцкага веравызнання існуе традыцыя спраўляць імшу на трыццапгы. (!) (тры-дзесяты) дзень
пасля смерці (тое ж, што ў праваслаўных называецца “саракавіны”). Яны запазычылі старазапаветную, іудзейскую традыцыю адпяваць чалавека на працягу трыццаці дзён пасля смерці: “й увндело все обіцество, что Аарон умер, н оплакнвал Аарона весь дом Нзранлев трндцать дней” (Чнсла, 20:29); “Н взошел Монсей с равннн Моавнтскнх на ropy Нево, на вершнну Фастн... Н умер там Монсей, раб Господень. Монсею было сто двадцать лет. Н оплакнвалн Монсея сыны Нзранлевы на равнннах Моавнтскнх трндцать дней” (Второзаконне, 34:1,5, 7, 8).