Сімволіка беларускай народнай культуры
Янка Крук
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2003
Аднак і гэта яшчэ не ўсё. Аказваецца, рытмічны код — 3— 9—40—1 год, які пераважнай большасцю дарослых людзей успрымаецца як структураўтваральны ў гадавым цыкле пахавальна-памінальнай абраднасці, на самай справе з’яўляецца універсальным, асноваўтваральным як у радзінна-хрэсьбіннай, так і ў вясельнай абраднасці беларусаў.80
2. Радзінна-хрэсьбінны цыкл беларускіх народных абрадаў.
«немаўля» (яшчэ «не-чалавек», не мае свайго імя)
40
момант датрохдзён першае хрэсьбіны
нараджэння нічога рытуальнае (дзіця атрымлівала
(ушчаслівую непазычалі купанне імяіхросных
мінуту, суседзям («мадэліравалі» бацькоў, якія будуць
усарочцы шчаслівуюдолю) выконваць
нарадзіўся) галоўную ролю
ва ўсіх абрадах да яго шлюбу)
Ігод
не паказвайце ў люсгэрка; не абстрыгайце валасы; не абразайце пазногці; валасы першага пастрыгу захоўвайцс ўсё жыццё
>
бабка-павітуха магла дапамагаць парадзісе ад трох да дзевяці дзён, калі роды былі цяжкімі
« ►
старыя людзі сцвярджаюць: калі валасы дзіцяці абрэзаць
да года, то яно будзе «немцам* (нямым, без мовы) — перастане набіраць слоўны запас
0 — нараджэнне дзіцяці;
3-і дзень — адпраўленне дадому бабкі-павітухі, якая прымала роды і дапамагала парадзісе ва ўсім; падзяка ёй, адорванне хлебам-соллю, ручнікамі. Тры дні забаранялася даваць штонебудзь з хаты, каб не нашкодзіць нованароджанаму;
9-ы дзень — першае рытуальнае купанне дзіцяці. У ночвы дзяўчынцы абавязкова клалі аднакапеечную манету (каб болып
кароткімі і лёгкімі былі месячныя), а ваду вылівалі пад вішню (каб была прыгажуняй, “чырвонай”). У ночвы хлопцу клалі заручальны пярсцёнак бацькі (каб адгарадзіць ад нядобразычліўцаў і ўсялякіх пашкоджанняў), а ваду вылівалі пад маладую яблыньку (каб плённым і багатым было жыццё). Выбіралі будучае імя чалавека;
40-ы дзень — хрышчэнне дзіцяці ў храме; юрыдычнае замацоўванне імя;
1 год — да года катэгарычна забаранялася паказваць дзіця ў люстэрка, абразаць пазногці і стрыгчы валасы.
Нарэшце, яшчэ адзін важны і адказны перыяд у жыцці чалавека — яго вяселле, шлюб — таксама суправаджаўся доўгатэрміновым цыклам абрадавых дзеянняў.
3. Вясельны цыкл беларускіх народных абрадаў.
Вяселле “мядовы” мссяц у маладых ◄ ►
0 3 9
I 1 1-
◄ ►
Ігод ►
3 дні звычайна доўжылася вясслле
“перазоў”, “пірагі”, “пярэзвы", “падвясслкі” -
вяселлс для бацькоў маладых
да года нявестка абавязана была быць дома са сваёй сям’ёй на святы ўшанавання продкаў
0—3 дні — вяселле, як правіла, доўжылася тры дні;
9-ы дзень — “пярэзвы”, “пірагі”: бацькі маладога едуць да бацькоў маладой і святкуюць “сваё” вяселле;
9—40-ы дзень — працягваецца “мядовы” месяц у малаДых;
1 год — да года нявестка прыходзіла дадому толькі на агульнарадавыя памінальныя святы.
Зусім нечаканым з’яўляецца тое, што і развіццё чалавечага эмбрыёна падпарадкавана гэтаму ж прыродна-касмічнаму рытму. Перакананасць у тым, што зачацце адбылося, будзе толькі на трэці дзень пасля першай шлюбнай ночы. Ужо на дзевяты дзень пачнецца фарміраванне мозгу чалавека (ці не таму так востра стаіць праблема вызначэння крайняй мяжы, якая дазваляе зрабіць аборт або ўвогуле яго забараніць), на саракавы дзень у арганізме цяжарнай жанчыны ажыве другое сэрца. Увогуле перыяд цяжарнасці звязаны ўсё з тымі ж лічбамі: сорак тыдняў, або дзевяць месяцаў.
Гэтыя ж лічбы вызначалі ўзаемаадносіны чалавека з жы-
вёльным светам. Аказваецца, пасля ацёлу каровы гаспадыня лічыла ўдоі. Толькі пасля трэцяга падпускала да каровы цяля, пасля дзевятага — варыла малодзіва сваім дзецям, а пасля саракавога можна было піць сырадой.
Аднойчы позна вечарам слухаў радыёперадачу пра знакамітую французскую спявачку Эдзіт Піяф, якая доўгі час была наркаманкай. Калі яе ў трэці раз прывезлі ў рэабілітацыйны дыспансер, то доктар, высветліўшы, наколькі свядомым было рашэнне спявачкі, тут жа папярэдзіў: самымі цяжкімі, крызіснымі будуць ... 3, 9 і 40-ы дні лячэння.
Прыведзеныя схемы і аналогіі паміж рознымі плынямі чалавечага (і не толькі) жыцця пераконваюць, што пераход душы ў свепг Вечнасці пасля смерці чалавека доўжыцца сорак дзён.
У адпаведнасці з народнымі ўяўленнямі душу гэту вясною з вы-Раю прыносяць беларускія сакральныя птушкі: журавель, бусел, ластаўка і інш. Падкінуць яны душу ў капусту, a мы яе там знойдзем і будзем радавацца папаўненню ў хаце. Але ж дакладнай датай вяртання “сарака саракоў” з вы-Раю з’яўляецца дзень пачатку вясны — 9 сакавіка. Калі гэту дату падаць лічбамі, то атрымаецца добра знаёмая паслядоўнасць: 03 (месяц) — 09 (дзень) — 40 (выр’яў); ці больш дакладнай будзе сітуацыя рытуальнай люстэркава-сіметрычнай перавернутасці: свята Саракоў (40) адзначаецца дзевятага (09) сакавіка (03).
Перакананы, што яшчэ шмат таямніц хаваецца за гэтымі лікамі-сімваламі, своеасаблівымі магічнымі знакамі, якія ўплываюць на наша жыццё, дзякуючы свайму касмічнаму паходжанню.
СОРАК
Сорак — адзін з самых незвычайных і супярэчлівых па сваёй інфарматыўнай напоўненасці лікаў у традыцыйнай культуры славянскіх народаў. Як і лік сем, сорак не мае выразна акрэсленага апазіцыянера, аднак з шырокага кола рытуальнаабрадавых, сакральна-магічных і утылітарна-прагматычных кантэкстаў вынікае: калі лік не ўтварае бінарнай апазіцыі, ён сам становіцца амбівалентным і можа аб’ядноўваць у сабе прыкметы разнаполюснай накіраванасці.
Неабходна адзначыць, што лік сорак з’яўляецца ў значнай ступені структураўтваральным у пабудове беларускага народна-хрысціянскага календара. Вядома, што час правядзення найбольш значных яго святаў прыпадае на асноўныя фазы ў
руху Сонца па небасхіле: Каляды і Купалле — да зімовага і летняга сонцастаяння, а Вялікдзень і Багач — да веснавога і асенняга раўнадзенства. Астатнія чатыры найважнейшыя святы (Масленіца, Сёмуха—Тройца, Жніво—Спас і Восеньскія Дзяды) адзначаліся ў роўных прамежках паміж “фазавымі” святамі (на мяжы пор года). Калі ад гэтых адрэзкаў часу адняць дні саміх святкаванняў, то атрымаецца, што паміж галоўнымі святамі нашага календара будзе прыкладна 40 дзён. Столькі ж доўжыўся пост Ісуса Хрыста. Зразумела, што сённяшняя праваслаўная сістэма чатырох пастоў суадносілася непасрэдна з гэтай біблейскай міфалагемай. Хутчэй за ўсё, што ў старажытнасці зімовы перадкалядны (Піліпаўка) і вясновы (Вялікі) пасты таксама былі па сорак дзён, а вось летнія — Пятроўскі і Спасаўскі — разам мелі працягласць каля сарака дзён.
Фальклорна-этнаграфічныя крыніцы, архіўныя матэрыялы і даныя сучасных палявых даследаванняў пераканаўча сведчаць, што лік сорак быў вызначальным у абрадавых падзеях дня святкавання Саракоў (Соракі, Саракі, Сорак Саракоў, Сорак Вялікамучанікаў). Лічылася, што менавіта ў гэты дзень да нас з вы-Раю прылятае “сорак саракоў” або “сорак выр’яў”, таму рытуальныя дзеянні, атрыбуты, якія суправаджалі магічны аспект свята, а таксама печыва ўтрымлівалі ў сабе міфалагему сорак.
На Беларусі ў гэты дзень выпякалі сорак якіх-небудзь мучных вырабаў (“галёпы”, булачкі, галушкі, варэнікі, бабкі, кацяшкі, а таксама піражкі арнітаморфнага тыпу: “жаваранкі”, “кулікі”, печыва ў форме лапы бусла), якія часткова з’ядаліся дома, а астатнімі адорвалі дзяцей у тых сем’ях, да якіх хадзілі ў госці; некалькі штук пакідалі для наступных святаў або важных гаспадарчых падзей (напрыклад, для першага вьігану скаціны ў поле)81.
Абрадавая практыка гэтага дня была не вельмі разнастайнай. Дзяўчаты варажылі аб замужжы: трэба было сорак разоў падскочыць на дошцы, пакладзенай упоперак палена, і не зваліцца або зламаць сорак трэсак, тады муж будзе высокі. Гаспадыня кідала на сцяну хлява сорак саломін і глядзела, колькі з іх завісне: столькі яек будуць несці куры штодзень.
У народным календары з гэтым днём звязаны шэраг прыкмет і павер’яў. Найбольш пашыраным сярод іх з’яўляецца павер’е аб тым, што ў гэты дзень з выраю вяртаецца сорак выр’яў (буслы, жураўлі, жаўрукі і інш.) і кожная з птушак прынясе ў сваё гняздо сорак галінак. Ёсць такое назіранне: калі на Соракі будзе мароз, то і пасля іх будзе яшчэ сорак замаразкаў. Дарэчы, гэты ж алгарытм звязаны з летнім святам у гонар Іллі Грамавержца (2.08): “Калі на Іллю дождж, то і пасля Іллі сорак дзён тож”.
Адзначым і тое, што лік сорак з’яўляецца ключавым ва універсальным космапланетарным і макракультурным рытме, у адпаведнасці з якім разгортваюцца ўсе асноўныя рытуальна-абрадавыя комплексы, звязаныя з жыццём чалавека на гэтым свеце і паслясмяротным пераходам “у тры-дзевятае царства”. Менавіта саракавы дзень пасля смерці з’яўляецца найважнейшым у вырашэнні далейшага лёсу душы нябожчыка, на саракавы дзень пасля вяселля заканчваўся “мядовы месяц у маладых”, на саракавы дзень хрысцілі ў храме немаўля; жанчына, якая нарадзіла, не мела права да сарака дзён наведваць храм. 3 усяго гэтага вынікае, што лік сорак — двухаблічны Янус'. з аднаго боку, ён скіраваны ў свет продкаў (у гэты дзень душа адлятае ў вы-Рай), а з другога — з’яўляецца трансферам паміж выраем і светам жывых (узгадайце: бусел у гэты дзень (на Соракі) прыносіць душу з выраю і “падкідвае ў капусту”). Двухасабовасць ставіць лік сорак у адзін рад з казачнымі персанажамі накшталт Бабы-Ягі, якая жыве якраз на мяжы поля і лесу (зоны Жыцця і Смерці) або “лётае ў ступе” (пра нябожчыка кажуць: “душа адляцела”, а каб гэта адбылося лягчэй, адкрываюць у печы юшку ці душку).
Сімволіка ліку сорак як памежжа, як своеасаблівая лімінальная зона ў пахавальным і іншых абрадах (вядома, што жанчына — на ўвесь перыяд цяжарнасці, а таксама нябожчык, магільны пясок і адзенне памёршага, люстэрка і фотаздымак — да сарака дзён з’яўляюцца небяспечнымі для прамых кантактаў з жывымі) паслужыла падставай да ўзнікнення забароны жывым адзначаць сваё саракагоддзе.
У гэтым кантэксце зусім нечакана можна інтэрпрэціраваць прыказку: “Адна сарока — адна марока, сорак сарок — сорак марок”. Птушка сарока (у назве якой ужо закладзены лік сорак) у міфалогіі лічыцца, як і варона, птушкай-вястункай, якая прадказвае, вяшчуе аб лёсе чалавека, аб яго хуткай смерці (мрак, сумеркі, змрок, змярканне, маркотны і д.п.). На Беларусі распаўсюджана павер’е: калі птушка стукае ў акно, то хутка памрэ нехта з гэтай сям’і.
Дзякуючы сваёй моцнай абрадавай уплывовасці лік сорак атрымаў пашырэнне і ў шэрагу гаспадарчых спраў, у аснове якіх ляжыць магія, скіраваная на нармалізацыю і гарманізацыю становішча, а таксама рэгламентацыі звычаёвага права, якія маюць прэвентыўна-папераджальны характар. Напрыклад, жанчынам пасля родаў забаранялася сорак дзён хадзіць у гумно. Калі карова пасля ацёлу з’ела “месца” (“пасцель”), то малодзіва Можна было ўжываць толькі пасля сарака ўдояў. Калі карова ці конь неаднаразова спрабавалі вярнуцца да былых гаспадароў, трэба было напрасці нітку на ўзыходзе сонца,