Сімволіка беларускай народнай культуры  Янка Крук

Сімволіка беларускай народнай культуры

Янка Крук
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2003
115.97 МБ
Фальклорна-этналагічныя крыніцы і сучасныя экспедыцыйныя запісы сведчаць пра тое, што ў гэты дзень забаранялася займацца шматлікімі жаночымі справамі: шыць, вязаць, прасці, ткаць, сукаць ніткі, купаць дзяцей і мыць бялізну (каб не хварэлі дамачадцы і хатняя жывёла). Адначасова нядзеля лічылася спрыяльнай для распачынання пераважна мужчынскіх спраў: пажадана было правадзіць засяўкі, збірацца на сенакос, першы раз выганяць скаціну ў поле, закладваць падваліны новай хаты. Прыярытэт мужчынскага пачатку ў дачыненні да гэтага дня, відаць, невыпадковы, таму што, хутчэй за ўсё, моцна хрысціянізаваная нядзеля (дзень уваскрашэння Ісуса Хрыста) пераняла ў Сярэднявеччы звычаёва-этыкетныя і рытуальна-абрадавыя функцыі старажытнаведыйскага чацвярга. Абрадавая практыка сведчыць, што ў шэрагу рытуальных кантэкстаў рэгламентацыя дзеянняў і паводзін людзей у гэты дзень тыпалагічна блізкія чацвярговым (чацвер як мужчынскі дзень таксама лічыўся спрыяльным для пачатку адказных работ). У звычаёвым праве беларусаў днём пачатку вяселляў была нядзеля.
Хрысціянізацыя беларусаў паспрыяла таму, што нядзеля стала ў гадавым святочным колазвароце асноўным днём для правядзення абрадавай практыкі. Становіцца зразумелым, чаму беларусы меркавалі, што дзіця, якое нарадзілася ў нядзелю, будзе валодаць незвычайнымі здольнасцямі, яго нельга сурочыць, на яго нельга навесці шкоду. Існавала перакананне: людзі,
якія з’явіліся на свет у гэты дзень, могуць “бачыць” месца, дзе зарыты клад, таму што над ім заўсёды “свеціцца блакітнае святло нябёсаў”, якое не ўсе бачаць.35
Пажадана, каб маці з дзіцем упершыню выйшла з хаты менавіта ў гэты дзень.
У беларускай міфалогіі Нядзеля паўстае антрапаморфнай адухоўленай істотай, якая ў адным выпадку быццам з’яўляецца пасланніцай і памочніцай Бога, а ў другім — прадстае святой апякункай жывых у іх паўсядзённых справах. А.К.Сержпутоўскі наступным чынам пераказвае легенду пра Нядзелю: “Святая Нядзелька паказваецца людзям й перасцерагае іх, каб яны ў нядзелю нічога не рабілі, шчыра святкавалі, бо Бог скарае не то што на том свеце, але й за жытку наробіць усялякае шкоды ў гаспадарцы ці адніме здароўе”.36
У міфалагічных творах можна знайсці нават апісанні вонкавага выгляду гэтай істоты, звычайна падкрэсліваецца, што яна ходзіць у белым адзенні:	паненка ўсянютка ў белі
прыбраная”.
М.А.Янчук падае легенду, у якой персаніфікаванымі рысамі надзяляюцца пятніца, субота і нядзеля. “Ішлі тры жанчыны: св. Пятніца, св. Субота і св. Нядзеля. Самая прыгожая, нарадная і вясёлая з іх была менавіта Субота, затое дзве другія былі сумныя, заплаканыя і абарваныя; Пятніца была ўся ў ранах, парэзаная, паколатая, а пра Нядзелю ўжо й казаць няма чаго: на ёй жывога месца не заставалася, адны раны і сінякі, a сукенка ўся ў шматках. Ва ўсім гэтым вінаватыя людзі, яны не шануюць як належыць пятніцу і нядзелю. Шые баба ў пятніцу — яна коле св. Пятніцу; працуе селянін з сякераю ў нядзелю ці распачынае бойку ў п’яным стане — наносіць раны і пабоі св. Нядзелі. Адна толькі св. Субота жыве весела і спакойна, таму што яўрэі з усёй строгасцю захоўваюць прысвечаны ёй дзень”.37
У слоўніку Ул. Даля прыводзіцца некалькі разгорнутых прыказак, у якіх праз адну галоўную падзею прамаркіравана сутнасць кожнага дня тыдня:
“Воскресенье — свято, понедельннк — черный, вторннк — повторннк, среда — постннца, четверток — перечнт, пятннца — корячнтся, суббота — делу почнн;
В понеделышк — на могнльннк, во вторннк — на кокорннк, в среду — на переды, в четверг — на коты, в пятннцу — на мельннцу, в субботу — на работу, в воскресенье — на веселье;
В понедельннк я банюшку топнла, во вторннк в баньку ходнла, в среду в угаре пролежала, в четверг буйну голову чесала, в пятнпцу добры людн не прялн, в субботу роднтелей помнналн, в воскресенье на веселье погулялн”.38
Беларускае звычаёвае права патрабавала: “У сераду (посны дзень) не смейся, у нядзелю не плач”.
ФАЗЫ МЕСЯЦА I IX УПЛЫЎ
НА СІСТЭМУ ПРЫКМЕТ, ПАВЕР’ЯЎ, ХАРАКТАР ГАСПАДАРЧАЙ ДЗЕЙНАСЦІ
Вышэй гаворка ішла пра сонечны каляндар, у аснове якога ляжаў рух Зямлі вакол Сонца. На працягу многіх стагоддзяў яго прытрымліваліся ўсе еўрапейскія краіны, пачынаючы яшчэ са Старажытнага Рыма. Разам з тым вядома, што культура народаў Азіі з даўніх часоў і да сённяшняга дня грунтуецца на месячным календары, Гістарычна склалася так, што Беларусь, хаця і знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, але яе народная культура даволі выразна адлюстравала суаднесенасць як з Сонцам, так і з Месяцам. На жаль, у этнаграфічнай літаратуры мінулага стагоддзя такіх звестак досыць мала. I гэта заканамерная з’ява. Выхаваныя на еўрапейскай традыцыі, збіральнікі зярнят народнай мудрасці проста не звярталі ўвагі на культуратворныя фактары ўздзеяння больш блізкага да Зямлі касмічнага спадарожніка. I ўсё ж у нашай этнаграфічнай літаратуры, сярод архіўных матэрыялаў і ўласных экспедыцыйных запісаў аўтара можна знайсці дастаткова шмат пераканаўчых сведчанняў аб тым, што беларускія сяляне ў сваёй працоўнай дзейнасці абавязкова ўлічвалі фазу Месяца. Прычым шматвяковыя назіранні за начным нябесным свяцілам сведчаць, што пераважна большасць прыкмет звязана з першай фазай Месяца — маладзіком: „
валасы заўсёды належыць стрыгчы на першай квадры — будуць добра расці;
калі Пакровы супадуць з маладзіком — зіма будзе цёплай, калі ж выпадуць на поўню або збыта — чакай лютых маразоў;
капусту збіраюць і квасяць толькі на маладзік (лепш за ўсё на 5-ы дзень) — будзе цвёрдай;
бульбу садзяць “межамі” — на стыку першай і другой чвэрці Месяца — гэта абяцае багаты ўраджай;
калі пасеяць гарбузы ў трэцюю сераду маладзіка — прыбору не будзе;
цыбулю выбіраюць на 4—5-ы дзень маладзіка; пад поўню нельга — будзе гніць;39
кабана лепш біць на маладзік, тады сала будзе белае; калі ж пад поўню — “будзе дуцца і заплесняе”. Прычым трэба каб сала складваў той чалавек, які не меў перад гэтым інтымных адносін з жонкай, “тады яно не будзе слюзнуць”. Непа-
жадана, каб саланінай займалася жанчына ў перыяд месячных;
каб пазбавіцца бародавак, трэба “ў першы панядзелак на маладзік, убачыўшы першы раз месяц з правага боку, г.зн. правым вокам, узяць правай рукой з-пад пальцаў левай нагі трохі зямлі, на якой стаіш, і пашмараваць ёю бародаўкі — і тыя абавязкова знікнуць. Хто ўбачыў маладзік у той першы панядзелак левым вокам, ужо не можа вылечыцца ў тым месяцы”;40
калі маладзіковы Месяц першы раз убачыш з правага боку, то распачаты месяц будзе шчаслівы, калі з левага — нешчаслівы.41
Значнае месца займаў маладзік і ў перадшлюбнай варажбе моладзі. Напрыклад, дзяўчына, пабачыўшы маладзік, спынялася і ціхенька гаварыла:
Маладзік маладый, У цябе рог залатый. Ты па свету ходзіш, Няўжо ты майго мілага не бачыш? Найдзі ж ты яго, Прывядзі ж ты яго, 3 кім мне век векаваць, Штоб мне таго ўва сні павідаць.42
М.Федароўскі запісаў наступны варыянт дзявочай варажбы аб сваім будучым лёсе: “Калі дзеўка хоча ведаць, за каго пойдзе замуж, то як угледзіць першы раз маладога месяца, то трэба ўкленчыць, загаварыць тры “Здровась, Марыя”, узяць з-пад правага калена жменю зямлі ці пяску і, прынёсшы дахаты, падсыпаць пад голаў, — тады прысніцца той, за каторага замуж пойдзе”.43
Маладзіковая фаза Месяца карыстаецца асаблівай увагай і павагай народных лекараў, якія перакананы, што “найпамацнейшы тое зелле, што на маладзіку збірана, і тым болып калі яго збірае недаростак або старая кабета, катора з лет вышла”.44
У этнаграфічных крыніцах мінулага стагоддзя можна сустрэць апісанне даволі складаных узаемасувязей прыродна-касмічных і культуралагічных фактараў. Напрыклад, лічылася, што “маёвыя зёлачкі”, у прыватнасці, сабраныя ў канцы першай квадры перад поўняй, “у прыбытныя дні”, з’яўляюцца найболып дзейснымі. “Затое нельга збіраць зёлкі ў апошнюю квадру, прынамсі, першыя тры дні пасля поўні, бо такія зёлкі не дапамагаюць, а шкодзяць”.45
Хранічнае, састарэлае захворванне імкнуліся таксама ля-
чыць на маладзік. Так, маці брала на рукі дзіця і, гледзячы праз акно на Месяц, “грызла” ў дзіцяці хворае месца, “а хтонебудзь іншы, стаўшы на парозе хаты, пытаў: “Што грызеш?” — “Грызь грызу”, — адказвала маці. “Грызі, грызі, каб не было!” — тройчы адказваў той, хто стаяў на парозе. Гэта паўтараецца, калі трэба, штомесяц на маладзік па тры разы”.46
А вось каб пазбавіць дзіця ад глістоў, трэба было, наадварот, розныя лекі “даваць у апошняй квадры і ніколі — на маладзік, бо выкарыстанне лекаў у гэтую пару толькі ўзбуджае глісты...”47
У ліку надзейных сродкаў ад трасцы “рэкамендуюць адвар з кары і лісця, сабраных на маладзік з дваццаці розных дрэў, які трэба піць тры дні запар, перад усходам і пасля заходу сонца”.48
А.К.Сержпутоўскі прыводзіць цікавы сродак лячэння дзіцячай касавокасці: “Трэба ў маладзікавую пятніцу чорнай хустачкаю завязаць адно вока і не знімаць тае хустачкі ні ўдзень, ні ўночы аж да самага другога маладзіка. Ад гэтага касавокасць прападзе”.49
Беларусы былі перакананы, што на маладзік трэба ставіць вуллі, каб пчаліная сям’я хутка расла. А калі на трэці дзень (як убачыш маладзік) прышчапіць дрэўца, то ўжо на трэці год яно дасць плады.50
Сяляне імкнуліся не вывозіць гной на маладзік, бо былі перакананы, што такім чынам можна ўчыніць неўраджай на сем год.51
У народным этыкеце існавала забарона нават самым блізкім сваякам пазычаць што-небудзь на маладзік: “Як толькі гэта зрабілі, дом, які пазычыў, на цэлы месяц трапляе ў патаемную залежнасць ад дома, куды пайшла пазыка: дзеці пачнуць крыўдзіць дзяцей таго гаспадара, які пазычыў, скаціна і птаства будуць псаваць агароды, палі, лугі і заходзіць на двор... У маладзіковыя дні прыстойныя суседзі стараюцца абысціся без пазык, а калі абысціся без гэтага нельга, спяшаюцца “атудзеньчыць пазыку пазыкаю”.52
Зубны боль лягчэй суцішыць на маладзік. Аб гэтым сведчаць надзвычай паэтычныя замовы нашых беларускіх знахараў.
Маладзік малады,
Твой розум залаты.
Як табе век на зямлі не бываць, Так век хай мае зубы не баляць.53
— Маладзік маладзенькі,
Твой ражок залаценькі.
На могілках бываў?
— Бываў.
— Мёртвых відаў?
— Відаў.
— Мёртвыя спяць?
— Спяць.
— Іхні зубкі не баляць?
— He баляць.