Сімволіка беларускай народнай культуры  Янка Крук

Сімволіка беларускай народнай культуры

Янка Крук
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2003
115.97 МБ
— Хай і мае не баляць.
— Хай не баляць.
-— Як табе, маладзіку, жаны ня мець,
Так маім зубам не балець.54
* * *
Месяц, ты, месяц, сярэбраныя твае рожкі, залатыя твае ножкі. Зайдзі ты, месяц, знімі маю зубную боль, занясі боль пад аблокі.
Мая боль не малая. He цяжкая, а твая сіла магучая.55
* * *
А ты, месяц малады, табе вянок залаты.
Дай Бог табе на пастаянне, а маім зубам на добрае здароўе.56
А вось каб зубы ніколі не балелі, трэба заўсёды абуваць спачатку правую нагу. “Убачыўшы маладзік, трэба кісць правае рукі ўцягнуць у рукаў кашулі і схаванай рукою, не адрываючы позірку ад месяца, тройчы перахрысціцца”.57
Раны, якія ўзніклі на маладзік, доўга не загойваюцца.58
I наадварот, каб суцішыць боль у нагах або руках, замовы трэба гаварыць на поўню, якая з’яўляецца другой квадрай Месяца.
У час поўні непажадана сеяць агуркі і гарбузы, а таксама гарох, боб і мак, бо ўсе гэтыя расліны будуць цвісці пустацветам: “Найлепей у час поўні: зачынаць сяўбу збожжа — наогул распачынаць і працягваць заняткі, якія маюць на мэце збіранне разнастайных запасаў, “штоб усюды было поўна ўсялякага дабра”.59
Печ не робяць пад поўню, “бо разваліцца”, і наадварот, печ, зробленая ў поўню, будзе служыць доўга і грэць добра.
Ёсць вялікі касмічны закон: калі час ідзе пад поўню, то жыццёвыя сокі раслін збіраюцца пераважна над зямлёй, а калі на збыта — пад зямлёй, у карэнні. Таму тыя расліны, якія даюць плады над зямлёй садзяць пад поўню, а караняплоды — пачынаючы з трэцяй чвэрці Месяца.
Гэтаксама на поўню лячылі дзяцей ад лунатызму. “На поўню, апоўначы, каб не ведаў хворы, абводзяць крэйдаю на падлозе месячнае святло і потым кладуць хворага на тое месца на цэлую гадзіну. Паўтараць гэта трэба да чацвёртага разу ўвесь месяц і менавіта на поўню, на апошнюю квадру, на маладзіку і на першую квадру”.60
Найгоршым часам для правядзення сельскагаспадарчых работ лічылася трэцяя квадра, калі месяц паварочваўна “збыта”, на “старыка”, на “сходні”: “Пасеяўшы на сходу, не дажыдай плоду”. Трэцюю квадру называлі “гнілой”, таму асцерагаліся распачынаць уборачныя работы — усё згніе. Народны вопыт сведчыў, што лён мачыць трэба было толькі на маладзік, тады будзе белы, “калі ж памочыш у старом (месяцы), так ён пачарнее”.61 А вось лес для будаўніцтва хаты нарыхтоўвалі на збыта. У гэты час у ім менш вільгаці, хата прастаіць век.
Каб звесці бародаўкі, на збыта трэба ўзяць белую нітку і над кожнай завязаць вузялок, нітку закапаць. Як толькі яна згніе, бародаўкі адваляцца.62
3 фазай Месяца звязана шмат назіранняў за станам прыроды. Напрыклад, раней былі перакананы: калі змянялася фаза Месяца, а надвор’е заставалася нязменным, то яно захаваецца такім жа яшчэ сем дзён.
Калі наўкола Месяца на маладзік з’явіцца туманавае кола, то ўлетку гэта прадказвала дождж, а зімой — моцныя маразы. А вось калі сам Месяц затуманены — будзе вялікі снегапад. I наадварот, вялікі і ясны Месяц летам абяцаў цёплае ўстойлівае надвор’е, зімою — траскучыя маразы.
Часам можна сустрэць і нечаканыя доўгатэрміновыя прагнозы па стану надвор’я і фазе Месяца. Напрыклад, калі на 4-ы дзень маладзіка было пахмурна або ішоў дождж, гэткае ж надвор’е застанецца на працягу ўсяго месяца (пакуль Месяц не пройдзе ўсе наступныя фазы і не дойдзе да той самай, па якой вызначалася прадказанне).63
У рускай этнаграфічнай літаратуры можна сустрэць звесткі, якія сведчаць аб тонкай назіральнасці іх інфарматараў: у цэнтры ўвагі аказваліся не фазы начнога свяціла, не туманнасці на ім або вакол яго, а ступень завостранасці (прадказвае добрае надвор’е) або закругленасці (да дажджу) самога дыска.
Цікава адзначыць, што ў традыцыйнай культуры існаваў шэраг прадказанняў, якія грунтаваліся на цеснай узаемасувязі паміж днём тыдня і фазай Месяца маладзіком. Так, вопыт народных назіранняў сведчыў:
“Егда месяц роднтся в понедельннк, бывает тот месяц студен н мокро, а знмою снежно н ветрено.
Егда роднтся во вторннк, бывает тепло н сухо, а знмою морозно.
А егда в среду, бывает мокро п знойно, а знмою снежно.
Егда роднтся в четверг, бывает тепло н мокро, а знмою снежно.
А егда роднтся в пяток, бывает мокро н знойно.
Егда роднтся в субботу, бывает студено, сухо н ветрено.
Егда в неделю (в воскресенье) роднтся, бывает тот месяц горяч н сух, а знмою мразно”.е4
Дарэчы, праходжанне Месяца праз яго чатыры фазы і знакавая суаднесенасць з імі розных фактараў культуры цалкам супадае (пацвярджае, дапасоўваецца) з прынцыпам рытуальнай перавернутасці. Маладзік (растучы Месяц) вывернуты дугой у правы бок (у культуры знак усялякія дзеянні абяцаюць мець станоўчы вынік), на “старыку” дуга павернута ў левы бок (у культуры знак адпаведна накладваецца забарона на распачынанне доўгатэрміновых і лёсавызначальных спраў).
Распаўсюджванне хрысціянства на беларускіх землях дапоўніла старажытную язычніцка-ведыйскую сістэму абмежаванняў, звязаных з дакладнымі днямі або датамі. Перш за ўсё гэта тычыцца часу, калі забараняецца вянчанне ў храме:
Папершае, царкоўны шлюб не можа быць здзейснены ў аўторак, чацвер, суботу.
Па-другое, шлюб і вяселлі катэгарычна забараняюцца ў пасты:
а)	шасцітыднёвы Піліпаўскі (“Рождественскнй”) пост, які доўжыцца з 28 лістапада і да 6 студзеня;
б)	Вялікі сямітыднёвы пост, які працягваецца ад Масленіцы і да Вялікадня (Пасхі);
в)	Пятроўскі пост (яго пачатак рухомы і залежыць ад часу святкавання Сёмухі—Тройцы), які пачынаецца з другога панядзелка пасля Тройцы, а заканчваецца на Пятра (12.07);
г)	двухтыднёвы Спасаўскі (“Успенсклй”) пост, які працягваецца ад 14 да 28 жніўня (ад Першага Спаса да Першай Прачыстай).
Па-трэцяе, вянчанне не праводзіцца напярэдадні вялікіх храмавых святаў, а таксама і ў гэтыя ж святы:
10 і 11 верасня — пярэдадзень і дзень Усекнавення галавы Івана Прадцечы; напярэдадні Другой Прачыстай (28 жніўня), дня Раства Прасвятой Багародзіцы (20 верасня);
перад і ў дзень Узвіжання Крыжа Гасподня (26 і 27 верасня);
напярэдадні Пакроваў Прасвятой Багародзіцы (13 кастрычніка);
напярэдадні Грамніц, або Стрэчання Гасподня (14 лютага);
на 39-ы дзень пасля Пасхі, перад святам Узнясення Гасподня;
на 49-ы дзень пасля Пасхі, перад Тройцай і на саму ТройЦУ-
Па-чацвёртае, неабходна не планаваць вянчанне на перыяд:
паміж Калядамі (ад 7 і да 19 студзеня). Гэты час у народзе называюць “крывымі вечарамі”, а вяселлі “воўчымі”;
на “сырную сядміцу”, на Масленіцу, г.зн. за тыдзень да пачатку Вялікага посту;
на працягу ўсяго Велікоднага тыдня.
Акрамя пералічаных вышэй нормы звычаёвага права прадпісвалі шэраг абмежаванняў у паводзінах, а таксама забаронаў, звязаных з цыклам сельскагаспадарчых работ у той ці іншы час:
нельга:
складываць сена ў стог паміж Купаллем (6.07) і Пятром (12.07) — абавязкова спаліць Пярун65;
стрыгчы пазногці ў “міжыкалядзь” (паміж Калядамі: ад 06.01 да 19.01) — будзе зганяць капыты ў кароў;
ставіць помнік над магілай памёршага сваяка (нягледзячы на тое што ўжо мінуў год пасля смерці) пасля Пакроваў (15.10), таму што зямлю “замкнулі на зіму”. Адамкне яе св. Юрай (06.05). Лепш паставіць помнік перад Радаўніцай;
спраўляць вяселле раней за 40 дзён пасля смерці каго-небудзь з родных першага і другога калена сваяцтва;
пазычаць у нядзелю ці іншыя святочныя дні што-небудзь (асабліва хлеб, соль і запалкі). Лічаць, што “госць” прыйшоў з благімі намерамі, а пазычаныя прадметы будуць “нагавораны” (потым іх могуць падкінуць вам з мэтай навесці шкоду);
мыць галаву на Івана Галавасека (11.09) — каб не захварэць на каўтуна;
есці да Яблычнага Спаса (19.08) яблыкі новага ўраджаю жанчынам, у якіх памерлі дзеці;
купацца пасля Іллі (02.08);
саджаць, сеяць у той дзень тыдня, у які была Гасподня Куцця — будзе благі ўраджай, голад00;
пачынаць араць сваё поле на маладзік ці ў той дзень тыдня, калі на той год былі Грамніцы67;
несці першы кошык бульбы ў пограб не ў той дзень, калі ў гэтым годзе было Благавешчанне (07.04). Гэта свята трымаецца адной і той жа даты, а вось дні штогод змяняюцца. Калі ў бягучым годзе яно трапіла на аўторак, першы кош бульбы новага ўраджаю трэба накапаць менавіта ў аўторак;
спяваць да трох год жанчынам (мужчынам), у якіх памёр хто-небудзь з родных;
мыць бялізну жанчыне ў той дзень тыдня, у які памёр яе муж (да года).
Цікавыя назіранні за станам прыроды і ўзаемазалежнасці паводзін чалавека і яго гаспадарчых клопатаў падаюць В.М.Дабравольскі і Ф.Вярэнка:
“Калі на маладзіку святэй Ілля (2 жніўня), сей жыта пазней, недалёка ад Пакрава (14 кастрычніка), ад самага Хрыста (Узвіжання — 27 верасня). На схаду Ілля святэй — не празявай жыта сеяць: ад Спаса штоб — к Хралу (дзень Флора і Лаўра — 31 жніўня) адсейся.
Глядзі расы за тры дні Ягор’я (6 мая) — хлеб паспеіць за тры дні Іллі; за нядзелю перад Ягор’ем раса — за нядзелю паспеіць хлеб да Іллі.
Калі на Іллю дождж, па лагчынах не вельмі сейце: вымікі будуць, a па буграх харошае будзіць жыта”68;
“Прафілактычнымі (а таксама дапаможнымі) сродкамі ад усялякіх хваробаў лічацца: вада, асвячоная 19 студзеня (“на крышчэнне”) і ўжываная на ўнутраны і на знешнія лекі; разнастайныя зёлкі, асвячоныя 7 ліпеня (“на Івана”) ці 28 жніўня (“на Бальшую Прачыстую”), на абкурванне і ўнутранае карыстанне; соль, асвячоная ў Вялікі Чацвер (“Чысты Чэцверг”), якую носяць у мяшэчку на шыі, і, нарэшце, вада, зачэрпнутая з ракі на поўню, апоўначы, у тую хвіліну, калі вада “засыпаець”, г.зн. калі плынь затрымліваецца на пару хвілінаў”69.
Прыведзеныя прыклады пераканаўча сведчаць аб тым, што дыялог нашых продкаў з Космасам меў самы актыўны характар. У аснове гэтай філасофска-культуралагічнай сістэмы ляжаў сонечны год, які падзяляўся на пэўныя перыяды, месяцы на тыдні, тыдні на дні, дзень драбіўся яшчэ на чатыры часткі. Кожны маркёр сонечнага цыкла дадаткова карэліраваўся адпаведнымі фазамі Месяца. Часам складваецца ўражанне, што па Сонцы звяралі маштабныя, этапналёсавыя падзеі; па Месяцы — з’явы больш дробнага парадку. Але былі і такія сітуацыі, калі лёсавызначальная роля двух свяцілаў была аднолькавай. Скажам, адным з лепшых перыядаў справіць вяселле быў зімовы мясаед (вызначальны фактар — Сонца), але ж у залежнасці ад даты святкавання Вялікадня і правядзення перад ім сямітыднёвага посту мясаед мог быць кароткім (да паўтара месяца) і доўгім (да двух месяцаў). Разам з тым Вялікі мясаед быў не аднолькава пры-