Сімволіка беларускай народнай культуры  Янка Крук

Сімволіка беларускай народнай культуры

Янка Крук
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2003
115.97 МБ
Дарэчы, храмавае вянчанне пастаянна суправаджае гарэнне свечак. Іх нельга трымаць голымі рукамі, каб не быць беднымі і нешчаслівымі (а ў ЗАГСе кніга ляжыць на голым стале, чаму хаця б не на ручніку). Па тым, як гарэлі свечкі, прадказвалі лёс маладых. Калі полымя было роўным і спакойным, маладыя будуць жыць у згодзе. Калі ж яно хісталася або трашчала, жыццё не абыдзецца без сварак і непаразуменняў. Чыя свечка больш згарала, той пражыве карацейшы век. Нядоўгі век прадказвала і нечаканае затуханне свечкі. Пасля вянчання ручнік, на якім стаялі, маладыя забіралі з сабой. Яго скручвалі ў кацёлку, пакідаючы ўнутры дзве перавязаныя хусцінкай або чырвонай стужкай свечкі, і захоўвалі ўсё жыццё.
ІІрыклад 4. Важным момантам адрознення вянчання ад рэгістрацыі з’яўляецца час стварэння сям’і. У храме звычайна вянчалі у нядзелю і ў найбольш спрыяльны час — восенню (Вялікая вясельніца) і зімой (мясаедныя вяселлі). Але катэгарычна забаранялася вянчацца ў чатыры пасты і ў дні вялікіх святаў. Нашы ЗАГСы рэгіструюць і ў пятніцу (што дапускаецца), і ў суботу (што забараняецца, бо гэта дзень ушанавання продкаў), і ў пасты.
ГІрыклад 5. Звычайна адразу ж пасля вянчання маладыя ішлі да магіл сваіх продкаў, каб заручыцца іх падтрымкай на будучае сумеснае жыццё. Нашы сучасныя пары едуць да брацкіх магіл, да іншых рытуальных мясцін, звязаных з захаваннем продкаў (дакладны крок), або да помнікаў правадыру
сусветнага пралетарыяту (незразумела, навошта). Сёння ў ЗАГСах адразу ж пасля рэгістрацыі маладых запрашаюць у суседні пакой “замацаваць” падзею бакалам шампанскага. Там жа ладзіцца невялікі “спектакль” для маладых, а то і з іх удзелам. Я з жахам гляджу на тых масавікоў-забаўнікаў, якія прапаноўваюць маладым адламаць (?) (хлеб ламалі толькі на могілках) па кавалачку хлеба і ад душы шчыра “аздобіць” яго соллю. Вось гэта ўжо сапраўды “віртуальная рэальнасць”. Маладая насыпае са смакам соль на яго кавалачак хлеба, а ён — на яе. Соль сыплецца — маладыя ўсміхаюцца. Але ці надоўга?
Прыклад 6. Хацелася б звярнуць увагу на адну вельмі істотную акалічнасць, аб якой мне неаднаразова ўзгадвалі супрацоўнікі мінскіх ЗАГСаў. У храмах існуе дакладны парадак: пад вянец маладыя заходзяць праз адны дзверы, нябожчыка дзеля адпявання заносяць праз іншыя, а хрышчэнне ўвогуле адбываецца ў асобным пакоі. Гэта вельмі важна. Маладыя ніколі не павінны заходзіць праз тыя дзверы, праз якія ўносілі памёршага. На жаль, у нас усё не так: напрыклад, загадчыца ЗАГСа толькі што разглядала складанае пытанне аб скасаванні шлюбу, а літаральна праз некалькі хвілін яна, узрушаная, у кепскім настроі, з далёка не святочнымі думкамі, павінна “ляцець” і праводзіць рэгістрацыю новастворанай сям’і. Які ж энергетычны паток яна перадасць маладым? На гэты аспект у нас ніколі не звярталі ўвагі. Але сёння існуе ўжо больш чым дастаткова даследаванняў, якія пераконваюць, што мы ўплываем адзін на аднаго самым непасрэдным чынам. Чаму ж тады не зрабіць, каб дні рэгістрацыі шлюбаў і дні іх скасавання былі розныя.
СУСТРЭЧА МАЛАДЫХ ПЕРАД ПАРОГАМ ХАТЫ
Завітаўшы да продкаў або ўсклаўшы кветкі да розных помнікаў (часцей галоўнага мемарыяльнага знака ў населеным пункце), маладыя едуць дадому. Да нашых дзён захаваўся звычай пераносіць маладую праз мост на руках (часам, кажуць, трэба было праехаць сем мастоў), калі ён сустракаецца на зваротнай дарозе. Ніхто з аднасяльчан не меў права пераходзіць вясельнаму поезду дарогу. Назад маладыя і сваты ехалі ўжо ў адной павозцы (машыне). На вясковым скрыжаванні або недалёка ад дому ім стараліся перагарадзіць дарогу. На стол (табурэт, стул) ставілі вядро з вадой і хлеб-соль. Суродзічы патрабавалі ад сватоў “мытнай пошліны за ўвоз чужога чалавека” — выкуп за нявесту. Пад’язджаць да хаты маладой (і
Беларускае вяселле пачатку 20 ст.
потым маладога) стараліся з таго боку, з якога ўзыходзіць сонца. Маладыя заставаліся ў павозцы, пакуль бацькі не выходзілі з хаты. Маці апраналася ў валёнкі і вывернуты поўсцю наверх кажух. Яна трымала ў руках хлеб-соль на ручніку, а бацька графін з гарэлкай і дзве чарачкі.
У абрадзе сустрэчы маладых ёсць некалькі важных момантаў, на якіх трэба засяродзіць увагу. Па-першае, катэгарычна забараняецца сустракаць маладых адной удаве. Трэба, каб гэта абавязкова была сямейная пара: хросныя бацькі або сям’я роднай цёткі ці дзядзькі. Па другое, хлеб патрэбна класці не на белую частку ручніка, а на зведзеныя ў адно чырвоныя канцы, сярэдзіна ў такім разе правісае ўніз. Па-трэцяе, маладыя не павінны сыходзіць з павозкі (выходзіць з машыны) на голую зямлю, толькі на дыван. Па-чацвёрпгае, шмат непаразумеішяў сёння звязана з тым, што маладым рабіць з хлебам, якім іх сустракаюць перад парогам. Адны ломяць, іншыя кусаюць (хто большы кавалак адломіць, той будзе лідэрам у сям’і), трэція (самыя разумныя) проста тройчы цалуюць яго і дзякуюць бацькам за гасціннасць. Па-пятае, што рабіць з пітвом і чаркамі? Бацька налівае па першай чарцы і просіць маладых выпіць. Яны прыгубляюць і ківаюць галавой: пакуль нельга піць. Тады па прынцыпу “на табе, Божа, што мне не гожа’’ гарэлку выліваць празлевае(і толькі праз яго!) плячо за спіну.
За другім разам усё зноў паўтараецца. Калі ў трэці раз бацька налье таго ж напітку, маладыя злёгку прыгубяць пітво і тут жа (ужо не выліваюць) кідаюць кілішкі праз левае плячо за спіну. Разбіваць іх перад сабой спецыяльна нельга. Што з імі зробіцца (уцалеюць ці рассыплюцца) гэта ўжо справа лёсу.
Як толькі кілішкі паляцелі ўгару, бацькі саступалі маладым дарогу і яны рушылі ў хату. Малады браў маладую на рукі і, каб выключыць магчымасць яе дотыку да парога — зоны смерці, мяжы паміж “тым” і гэтым светам — пераносіўуносіў нявесту праз парог. У гэты час прысутная моладзь абсыпала іх зернем жывога жыта.
Прарасціце новым каласком, новым пакаленнем у бясконцай повязі Часу, Лёсу, Жыцця. Маладыя ўступалі ў новае жыццё, а ўслед ім ляцела песня-пажаданне:
Дай жа, Божа,
Каб вам было гожа, Весела жылося, Шчасліва вялося: У полі ўродзіста,
У гумне намеліста,
У клеці насыпіста, У млыне немаліста, У дзяжы падыходзіста На стале ўедзіста.
Дай, Божа, Каб вы пілі, елі I спераду гарбацелі!
“CAM БОГ КАРАВАЙ МЕСІЦЬ”
На старонках розных перыядычных выданняў на працягу апошніх гадоў было змешчана шмат публікацый, прысвечаных народным святам і абрадам. Але амаль што ва ўсіх гэтых артыкулах гаворка ішла пераважна пра абрадава-рытуальныя комплексы каляндарнага цыкла. Аднак па-за ўвагай этнакультуролагаў застаўся яіпчэ адзін надзвычай цікавы і разнапланавы цыкл абрадаў, звычаяў, рытуалаў і вусна-паэтычных твораў, якія суправаджалі найбольш значныя падзеі ў жыцці кожнага чалавека: яго нараджэнне і хрышчэнне, вяселле і смерць.
Гэта прынцыпова недаравальная з’ява. Навукоўцы-этнолагі і фалькларысты, этнакультуролагі сцвярджаюць, што для сучаснага працэсу актуалізацыі народных святаў і абрадаў характэрна агульначалавечая, тыпалагічна блізкая з’ява: рытуальныя дзеянні і суправаджаючая іх сакральна-магічная паэзія паступова страчваюць свой першасны, уласна абрадавы і набываюць другасны, эстэтычна-гульнёвы характар. Сучасны стан традыцыйнай культуры (і перш за ўсё абрады гадаво-
га цыкла) неабвержна пацвярджае ўзмацненне гэтай разбуральнай тэндэнцыі. Разам з тым, на маё глыбокае перакананне, традыцыі продкаў, звязаныя з асноўнымі этапамі жыццёвага шляху чалавека, эвалюцьіяніруюць не так хутка і маштабна, асабліва ў вясковым асяроддзі.
Безумоўна, сённяшняе гарадское вяселле проста немагчыма параўнаць са шматпланавай, шматдзённай, празмерна гаманлівай і перапоўненай абрадавымі песнямі святочнай дзеяй беларускай вёскі канца мінулага, або пачатку гэтага стагоддзя. Змянілася (стала больш адвольнай) форма вясельнага стала, не вытрымліваецца абавязковы прынцып узроставай пасадкі гасцей, не знойдзеш шэрагу абавязковых атрыбутаў-сімвалаў, пры дапамозе якіх госці маглі “атрымаць” багатую інфармацыю аб маральнай чысціні і фізічнай моцы маладых. Гаспадары і госці вяселля не могуць растлумачыць, якой павінна быць структура фаты ў маладой, з якіх частак яна складаецца і якую ролю павінна выконваць кожная з іх, якім ручніком трэба перавязваць сватоў, а на якім пакласці хлеб-соль, як пачапіць кветкі, якімі ўпрыгожваюць маладых, і што з імі рабіць далей. I ўсё ж за гэтымі абрадамі да нашага часу замацаваны арэол святасці, боскай прадвызначанасці, агульнарадавой лучнасці, таму хацелася б, каб наша моладзь не спяшалася развітвацца з імі, а, наадварот, пільна прыгледзелася, паразважала — і душой і сэрцам прыняла.
Выключным феноменам беларускага народнага вяселля з’яўляецца каравай. Доўгая і складаная працэдура яго гатавання суправаджаецца цікавымі рытуальнымі дзеяннямі, дасціпным, але багатым на асацыяцыі рытуальным словам, вялікай колькасцю абрадавых песень.
Этнаграфічныя крыніцы сведчаць, што яшчэ ў 19 ст. каравайны абрад быў шырока вядомы ў асяроддзі славянскіх народаў. Аднак з цягам часу і асабліва сёння арэал бытавання гэтага абраду звузіўся да межаў Беларускага Палесся ды яшчэ некаторых блізка да яго прылягаючых рэгіёнаў.
Шкада, што гарадскія жыхары скарыстоўваюць у цяперашні час у якасці рытуальна-сімвалічнага хлеба спечаны ў якойнебудзь сталоўцы торт. Думаецца, што захаванне ўсіх этапаў падрыхтоўкі, выпечкі і дзяльбы каравая значна ўпрыгожылі б шматдзённую вясельную дзею, надалі б ёй большую ўрачыстасць, змястоўнасць, сімвалічнасць, дазволілі б прыцягнуць да радавога свяшчэннадзейства асноўнае кола блізкай радні, суседзяў і знаёмых.
Знаёмства з асноўнымі этапамі беларускага вяселля дазваляе выказаць меркаванне аб тым, што каравай (хлеб — жыта — дзяжа — новае жыццё) як рытуальнае печыва вызна-
чаў пачатак і заканчэнне асноўнай, найбольш важнай часткі вяселля. Але агульнакультурнае значэнне яго было значна большае: хлеб у розных яго іпастасях сімвалізаваў пачатак або заканчэнне чарговага этапу ў жыцці чалавека. Толькі адзін прыклад. Сваты прыходзілі заручыць дзяўчыну і прыносілі з сабой спецыяльна выпечаны хлеб-каравай. Калі дзяўчына давала згоду ўступіць у шлюб, то яна брала з рук старэйшага свата рытуальны хлеб, а ў адказ давала яму бутэльку, цалкам запоўненую жытнёвым зернем. Калі пасля вянчання маладыя ехалі дадому, перад парогам хаты бацькі сустракалі іх хлебам-соллю, а моладзь абсыпала тым самым зернем. Памінальны стол распачынаўся з таго, што па кругу жывыя пускалі міску з куццёй (рытуальнай кашай), а ў гэты час на рагу стала (бліжэйшага да чырвонага кута) стаяла чарка з зернем і свечкай.