Сімволіка беларускай народнай культуры  Янка Крук

Сімволіка беларускай народнай культуры

Янка Крук
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2003
115.97 МБ
3 гэтых рытуальных сітуацый вынікае, што хлеб як атрыбут абрадавага дзеяння сімвалізаваў пераход з аднаго фізічнага і сацыяльнага спгатусу ў іншы. Спечаны хлеб падкрэсліваў закончанасць (смерць) адной фазы, а зерне (тое, што доўжыць жыццё, дае яму новы імпульс, чарговы, больш высокі ўзровень на бясконцай спіралі касмічнага існавання) канстатавала пачатак (нараджэнне) другой.
Аналагічная трактоўка сімволікі каравая цалкам стасуецца з яго месцам у беларускай вясельнай абраднасці. Каравай сведчыў аб заканчэнні юнацтва жаніха і нявесты, аб публічным, агульнарадавым прызнанні іх сталення і згодзе старэйшых уключыць шлюбную пару ў кола правамоўных членаў грамадства з абавязковым выкананнем адпаведных сацыякультурных функцый. Заўважу, каравай выпякаўся толькі адзін раз — пры першым шлюбе. Калі ж мужчына або жанчына ўтваралі другую сям’ю, рытуальны хлеб не гатавалі. Дарэчы, хрысціянства запазычыла гэтую культуралагему: вянчанне дазваляецца толькі адзін раз у жыцці.
Каравайны абрад — з’ява даволі складаная і працяглая па часе. Беларускія фалькларысты выдзяляюць у ім да пятнаццаці паслядоўна разгортваемых структурных элементаў
У старой беларускай традыцыі само вяселле пачыналася з прыгатавання абрадавага хлеба. Дзеля таго каб зразумець, які глыбінны сэнс укладваўся ў гэтае радавое свяшчэннадзейства, трэба мець на ўвазе ўсё той жа прынцып народнай культуры: “падобнае выклікае падобнае”. Магія пачатку, магія падабенства шырока практыкавалася нашымі продкамі як надзейны сродак, які дазваляў зазірнуць далёка наперад і па пэўных прыкметах, вядомых і зразумелых толькі старому люду, прадказаць лёс новай сям’і.
Менавіта таму да кожнага этапа падрыхтоўкі каравая ставіліся з вялікай адказнасцю. Часцей за ўсё ў яго прыгатаванні бралі ўдзел 5—7 увішных жанчын-каравайніц, галоўнаіі сярод якіх лічылася хросная маці маладога або нявесты. Каравайніцамі маглі быць толькі вопытныя, паважаныя сярод вяскоўцаў жанчыны, дбайныя і руплівыя гаспадыні. Катэгарычна забаранялася запрашаць да ўдзелу ў рытуале ўдовых ці бяздетных жанчын; меркавалася, што іх нешчаслівьі лёс можа паўплываць на будучыню ствараемай сям’і. Звычайна рыхтавалі і выпякалі два караваі. У хаце маладой ён меў форму круга-сонца , а ў хаце маладога — нагадваў месяц.
Практычна кожны крок каравайніц суправаджаўся мноствам спецыяльных абрадавых песень, рытуальных дзеянняў, заклінанняў, замоў. Словы песень скіраваны былі на тое, каб замацаваць выніковасць дзеянняў каравайніц, былі іх звароам да Бога і святых па дапамогу:
Благаславіце, людзі, Блізкія суседзі, Гэтаму дзіцяці Каравай замясіць Ручкамі бяленькімі, Персцнямі залаценькімі, Песнямі весяленькімі. Ты саступ, божа, з неба, Як нам цяпер трэба! Памагай рашчыніць, Памагай замясіць Ручкамі бяленькімі, Персцнямі залаценькімі, Песнямі весяленькімі. He стой, божа, за дзвярмі, Да ідзі, божа, у хату, Да сядзь, божа, на куце, Да дай долю маладзе. — Я ў хату не пайду, Я за дзвярмі пастаю, Маладзе долю перашлю. Збірайся, родзе, Да к беленькаму караваю! Старыя бабы для парадку, Маладзіцы песні пець, Удалыя малойцы каравай печ.
Талочнасць, саборнасць усёй беларускай культуры яскрава прасочваецца і ў каравайным абрадзе. Прадстаўнікі родаў, якія спраўлялі вяселле, сярод іх і жанчыны-каравайніцы неслі з сабой муку, яйкі, масла, розныя ўпрыгожванпі. Аб калектыўным характары свяшчэннадзейства сведчаць шматлікія ка-
равайныя песні: “Сабралася Агаты радзіна. Прыехала сем цётак родных; знеслі ж яны на каравай тры бочкі мукі, кваску, масла, капу яек, бязмены солі, нават прывязалі і тры вазы сучча; ... муку да й пшанічную, па кварце солі, фунту цукру, маслечка каравішнае, яечка куранячае”.
Каб я знала, каб я ведала.
Да што ў тваім караваі
Да тры вядры крынічнай вадзіцы, Да тры пуды пшанічнай мучыцы, Да тры фаскі дравічнага масла, Да тры капы перапяліных яек, Да два фунты загранічнае солі.
* * *
Звязлі, зняслі
Сем бочак мукі на каравай.
Звязлі, зняслі
Сем фасак масла на каравай.
Звязлі, зняслі
Сем коп яйцаў на каравай.
Звязлі, зняслі
Сем пудоў цукру на каравай. А Божа мой,
Вялік, высок наш каравай.
Прыгатаванне каравая распачыналася звычайна ў суботу. Неабходна адзначыць, што кожны з запрошаных выконваў строга вылначаную ролю. Самая блізкая радня рашчыняла цеста, назірала за бездакорнасцю выканання абрадавых цырымоній:
Старшая каравайніца Залатая зарукаўніца. He стыдна ж ёй даць Каравай учыняць.
Дай Бог нашаму караваю У дзяжы спор, А ў печы падход.
Кожным крокам, кожным абрадавым дзеяннем, шматлікімі песнямі-замовамі настойліва падкрэслівалася ідэя адзінства, лучнасці, купы. Пры гэтым у песнях выкарыстоўваліся самыя вытанчаныя мастацкія вобразы, удзельнікі каравайнага абраду параўноўваліся з нябеснымі свяціламі і карагодам зор:
Каля месяца зорачкі, Каля каравая жоначкі, Каля месяца ясныя, Каля каравая красныя.
“Касмічная” вобразнасць каравайных песень была зусім не выпадковая. Відаць, праз гэта звяно паднябеснай іерархіі каравайніцы імкнуліся заручыцца падтрымкай самога Творцы Сусвету ў далейшым лёсе маладых (непасрэдна ў іх сумесным жыцці):
Калі я каравай мясіла,
Тады я Bora прасіла:
Удайся, удайся, караваю, Да пану Богу на хвалу, Добрым людзям на славу, Нашым маладым на красу, Нашай дзевачцы на красу.
Тым часам два жанатыя мужчыны насілі дровы, рыхтавалі капусныя лісты, лапаты, венік і іншыя рэчы, неабходныя для таго, каб выпаліць печ і пасадзіць каравай; два нежанатыя хлопцы садзілі каравай у печ, а дзве дзяўчыны выраблялі з цеста фігуркі розных звяроў, жывёл, птушак, “шышачкі” і ўпрыгожвалі імі абрадавы. хлеб.
Разам з тым у розных рэгіянальных традыцыях колькасць выпякаемых караваяў і характар іх прызначэння шырока вар’іраваліся. Напрыклад, у адным з этнаграфічных апісанняў каравайнага абраду Міншчыны гаворыцца: “Адзін каравай робяць у выглядзе паўмесяца — ён прызначаецца для абмену; другі — у форме вялікай булкі, якая называецца перапека. Выпякаецца яшчэ адна невялікая булачка — трэці каравай: калі маладая першы раз на рацэ палошча бялізну, ёй дапамагаюць суседкі; яна частуе іх гэтым пірагом і гарэлкай.
Тры часткі каравая ўпрыгожваюцца рознымі фігуркамі. Робяць яшчэ і чацвёртую булку, без упрыгожванняў, плоскую — каб хутчэй спяклася. Яе потым дзеляць паміж сабой каравайніцы і ўсе прысутныя. Акрамя таго, для кожнай каравайніцы і каравайніка, а таксама для кожнага дзіцяці, якое ёсць у хаце, пякуць па маленькаму піражку — называецца ён кроска.
Караваі саджаюць у печ па чарзе два мужчыны. Пры гэтым яны за кожным разам стукаюць у столь лапатаю, якую пад канец стараюцца зламаць. Трэці каравайнік раскладае на загнеце з дубцоў чыстага сухога веніка агонь і ўвесь час яго падтрымлівае — каб каравай быў румяны. Дзяўчаты пры гэтым спяваюць:
Шчарбаты, лупаты загнет закладаець, Яму бог не памагаець.
Калі ўсе пірагі пасаджаны, каравайніцы скачуць і спяваюць, пляскаючы ў ладкі:
Хвала ж богу, што мы дзела рабілі, Каравай усадзілі Ручкамі бяленькімі, Персцнямі залаценькімі, Песнямі весяленькімі.
Каравайніцы п’яны, Усё цеста пакралі, Па кішэнях паклалі. Ах, ця мне прышло, У кішэні цеста падышло. Чыя жана гожа, Языком дзяжу гложа, Чыя жана хіжа, Языком дзяжу ліжа. Дайце мне чарку, я тую вып’ю, Дайце другую, я вып’ю і тую, А за трэцюю падзенькую.
Кожны чарговы этап у цырымоніі прыгатавання рытуальнага хлеба распачынаўся і заканчваўся калектыўным магічным дыялогам з абавязковымі сакральнымі формуламі. Напрыклад, у хату ўносяць дзяжу, у якой будуць учыняць цеста. Старшая каравайніца звяртаецца да бацькоў і іншых прысутных з гэтага роду: “Ёсць тут Бог, бацька і матка раджоныя, суседзі блізкія і далёкія, мужы старэчныя, бабкі заплечныя, дзеткі запечныя? Благаславіце краснай пане каравай учыніць!” Усе прысутныя гучна тройчы адказваюць: “Бог благаславіць!”.
1 так на працягу ўсіх пятнаццаці этапаў каравайнага абраду. Зразумела, што гэтым рытуальным дыялогам прысутныя зноў-такі імкнуліся заручыцца згодай і падтрымкай Творцы Сусвету, сваіх продкаў, нарэшце лёсу, атрымаць ад іх пэўны сакральны кодавы знак, сімвал-пацвярджэнне або прадзівапрадказанне. Гэта асабліва выразна і празрыста гучыць у шэрагу хрысціянізаваных каравайных песень:
Сам Бог каравай месіць, Прачыстая свеціць, Ангелы ваду носяць, Хрыстос прыступае, Хусткаю накрывае.
Аналагічнай абрадавай рытуалас})ормулай каравайніцы прасілі ў бацькоў дазволу паставіць рошчыну ў печ, а затым пасля закісання вынуць і пакласці на вечка дзяжы пасярэдзіне хаты. У гэты час бацькі стаялі побач са свечкай-трайчаткай і прасілі ў Бога шчаслівай долі і веку доўгага сваім дзецям.
Хлеб-каравай прадказанне, своеасаблівая кніга будучага жыцця. Мне расказвалі пра такі выпадак. Мясіў цеста, ставіў рошчыну ў печ, распальваў яе і нарэшце вымаў каравай род-
ны дзед нявесты. I вось што адбылося. Калі дзядуля адкрыў засланку і пачаў вымаць прыгожы на першы выгляд хлеб, то аказалася, што каравай меў скразную глыбокую трэшчыну. Усе прысутныя разам залямантавалі: благі знак, жыць у пары не будуць, Тады параілі дзеду зрабіць другі замес і паўтарыць усю працэдуру яшчэ раз. Але і ў другі раз здарылася тое ж самае. Вяселле справілі, але сям’я пратрымалася роўна месяц.
Узгадаў я аб гэтым толькі каб падкрэсліць важнасць моманту замешвання і рашчынання каравая. Менавіта ў гэты час бацькі прасілі ў Бога долю для сваіх дзетак.
Яны запальвалі свечку-трайчатку, а каравайніцы дружна мясілі цеста, гучна пляскалі ў далоні, энергічна скакалі вакол дзяжы, спявалі безліч велічальных песень, у якіх ствараўся ідэальны вобраз жанчын-удзельніц. Кожны паэтычны троп скіраваны быў непасрэдна на каравайніц, але меркавалася, што яны выконвалі ролю толькі транслятара, пасрэдніка, праз якога ўсё сказанае-спетае будзе перанесена на заручоную пару. Таму і поўніліся песні наступнымі элементамі партрэтнай характарыстыкі: “беленькімі ручкамі”, “сінія запаясачкі, чырвоны закаўрошачкі, залатыя зарукаўніцы, срэбрам-золатам зарукавы пашыты”. Акрамя ўсёй гэтай метафарычнай прыгажосці ніколі не забываліся на тое, што галоўным у лёсе маладых павінна быць шчаслівая доля:
Караваю, мой раю, Я табе пяю, іграю. Красівыя мясілі, Шчаслівыя садзілі.