Сімволіка беларускай народнай культуры  Янка Крук

Сімволіка беларускай народнай культуры

Янка Крук
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2003
115.97 МБ
ВЫКУП НЯВЕСТЫ
I вось у двары стала гаманліва. Дружына маладога настойліва прабіраецца да нявесты. Аднак, у сенцах дарогу прыехаўшай моладзі перагарадзілі сталом, вакол якога гуртам стаяць брат нявесты і яе сяброўкі. На Беларусі захаваліся дзве формы выкупу. Найбольш старажытная, калі ў адпаведнасці з законам матрыярхату, жаніх выкупляў нявесту ў яе старэйшай сястры. У болып познія часы “таргавацца” даводзілася з родным братам. Спачатку жаніху падстаўлялі іншую “маладую” — пераапранутую ў нявесту старэнькую бабулю. Калі ж дружына распазнавала зман, то ўсе гучна крычалі:
— He наша! He наша!
Пасля гэтага баярка выводзіла з-за фіранкі сапраўдную нявесту і распачынала торг: патрабавала ад маладога грошы, упрыгожванні, падарункі.5
Сёння выкуп маладой нагадвае фрагмент кірмашовага торгу. А сам торг пачынаецца ўжо на лесвічнай пляцоўцы. Хлопцы з боку маладой падаюць дружыне маладога трохлітровы слоік “з крынічнай вадой”, на дне якога ляжыць ключ “ад замка”, у якім схавана маладая. Для таго каб ключ дастаць, ваду трэба выпіць. Затым ужо ў прыхожай дарогу перагароджваюць невялікім столікам, вакол якога разгортваюцца асноўныя падзеі. Ад жаніха патрабуюць даляры, просяць “залатымі” манетамі выкласці імя нявесты і многае іншае.
Нарэшце, апошні бар’ер пераадолены. Усе радуюцца: дружына маладога — “прыдбанай” прыгажуняй, сябрыяа маладой — удалым торгам.
Выкупленую нявесту жаніх браў за руку і вёў у родную хату. Там за шчодрым сталом радзіна маладой ужо зачакалася гасцей. Дружына маладога садзілася за стол уздоўж сценкі ад вуліцы, а родныя нявесты — уздоўж двара. Старшы сват даваў каманду наліць па чарцы і выказваў шчырае пажаданне: “Вып’ем, каб было весела гуляць і наша вяселле доўгія гады не забываць!” Пасля непрацяглага сталавання збіраліся ў дарогу.
У Верхнядзвінскім раёне існаваў звычай: маладая перад тым як пакінуць хату, падыходзіла да іконы і пачынала “чытаць” падарожную малітву, а затым “пускала голас” і развітвалася з усімі прысутнымі. Яна рабіла па хаце развітальны круг: падыходзіла спачатку да бацькоў, радні, а потым да астатніх гасцей, кланялася ў пояс і кожнага цалавала. Той, з кім яна развітвалася, жадаў ёй “шчасця-долі”.6
На Міншчыне бытуе крыху іншы варыянт адпраўкі маладых да вянца. Пасля кароткага застолля бацька апяразваў
дачку спецыялыіым ручніком, тройчы па сонцы абводзіў яе вакол стала і даводзіў да парога. Затым бацька і маці бралі па бохану хлеба, загортвалі яго ў розныя канцы таго ручніка, якім бацька апяразваў дачку. Адной рукой яны трымалі хлеб, a другой высока ўздымалі сярэдзіну ручніка, утвараючы трыумфальную арку (дах хаты, вясёлку, падкову). Маладыя праходзілі праз рытуальную браму неўміручасці і выходзілі ў двор. Прысутныя жанчыны імгненна падхоплівалі песню:
Ой, прыбылі конікі да крыльца, Сабірайся, дзевіца, да вянца. Сядай, сядай, дзевіца, на каня, I паедзем, дзевіца, да вянца7.
Малады са сваёй дружынай садзіўся ў адну павозку, маладая ў іншую. Дуга каня ў павозцы, на якой ехала нявеста, была ўпрыгожана “шоркамі” спецыяльнымі вяночкамі, якія па форме нагадвалі вянок самой маладой.
Як толькі ўсе рассядуцца, бацька браў ікону і, трымаючы ў руках дзве запаленыя свечкі, абыходзіў павозкі, рухаючыся па сонцы. Следам за ім ішла маці і абсыпала ўсе павозкі зернем жыта.
У 70-я гады нарадзілася савецкая традыцыя запрашаць у ЗАГС на рэгістрацыю шлюбу бацькоў маладых. Спецыяльна для іх у некаторых ЗАГСах былі зроблены высокія масіўныя крэслы — як для самых ганаровых гасцей.
Давайце супаставім дзве традыцыі і два абрады, у якіх быў сфакусіраваны змест гэтых традыцый.
Што рабілі бацькі, калі абыходзілі вясельны поезд і абсыпалі яго зернем жыта? Зразумела, што бацькі маладой “замыкалі” вакол вясельнага поезда круг, каб ніхто не змог па дарозе да храма і назад зрабіць маладым шкоду. Калі ж бацькі хацелі паглядзець абрад рэгістрацыі, яны мусілі сесці ў адну з машын і тым самым “разрывалі” тое кола, якое ж самі ўтварылі. Зусім нелагічнай уяўляецца гэтая навацыя і па другой прычыне. Справа ў тым, што пасля хрышчэння дзіцяці за яго духоўнае жыццё неслі адказнасць не фізічныя (родныя), а хросныя бацькі. Як толькі хрэснік аказваўся ў рытуальнай сітуацыі, побач з ім знаходзіліся і яго хросныя.
Агульнавядома, што няпоўная сям’я не мела права адпраўляць да вянца і сустракаць пасля вянчання маладых (каб нешчаслівы лёс бацькоў не напаткаў дзяцей). Часам ролю родных бацькоў выконваюць хросныя. Але і гэта памылковы крок. Калі хросныя абнясуць вясельны картэж, то тады яны не змогуць быць побач з маладымі ў храме. Таму сустракаць мала-
дых прасілі самую шчаслівую пару сярод сваёй блізкай радні.
Сёння ў некаторых мясцінах абрад адпраўкі маладых да вянца заканчваецца яшчэ адным незвычайным рытуалам. Маці рассцілае на зямлі ручнік, кладзе на яго хлеб-соль, запальвае свечку і ўсе машыны вясельнага поезда павольна праязджаюць над гэтым свяшчэнным вогнішчам, якое павінна перасцерагчы маладых у дарозе. Гэты рытуал пераклікаецца з купальскімі скокамі праз вогнішча. Дзеля таго каб атрымаць дазвол пераходу ў статус дзяўчат перадшлюбнага ўзросту, трэба было “згарэць” у папярэднім стане. Перадшлюбны праезд над “вогнішчам” — храмавай свечкай — гэта зноў-такі акт фізічнага ачышчэння і духоўнага сталення.
РЭГІСТРАЦЫЯ Ў ЗАГСЕ I ВЯНЧАННЕ Ў ХРАМЕ
Дарога вясельнага поезда да храма нагадвала шлях казачнага героя, якому патрэбна было пераадолець некалькі непрадбачаных перашкод. У народзе яна ўспрымалася як праекцыя жыццёвага шляху маладой пары. Тут улічвалася кожная дэталь і прыкмета. Часам, здаецца, зусім нязначная падзея, на якую іншым разам проста не звярнулі б увагі, ператваралася ў надзвычай інфарматыўна-папераджальны або прадказальны знак. Лічылася, калі на дарозе першым сустрэнуць мужчыну, то ў маладых першым народзіцца хлопчык, калі жанчыну, то чакаць трэба дзяўчынку. Асабліва дрэнным знакам была сустрэча пахавальнай працэсіі — гэта прадказвала хуткую смерць каго-небудзь з маладых (зноў-такі ў залежнасці ад таго, каго хавалі).
На Палессі адным з галоўных і нават абавязковых удзельнікаў вяселля лічыўся знахар, які павінен быў уважліва сачыць за ходам святкавання і своечасова рэагаваць на чыюнебудзь спробу нашкодзіць маладым. Здаралася, што знахара бралі ў склад вясельнага поезда, асабліва калі ведалі, што трэба будзе праязджаць каля дома ведзьмака. А тыя тварылі многае. Ведаючы пра вяселле, загадзя бралі зямлю з таго месца, дзе куцаліся сабакі, і абсыпалі маладых або кідалі пад павозку, на якой яны ехалі. Сваркі паміж маладымі было не мінаваць.
Ужо гаварылася, што ў савецкі час царкоўнае вянчанне было заменена юрыдычнай рэгістрацыяй утворанай сям’і ў ЗАГСе. Дзейнасць практычна ўсіх дзяржаўных органаў на сучасным этапе нагадвае спробу ўтрымацца абедзвюма нагамі на дзвюх лодках, якія плывуць да таго ж у розныя бакі. Гэта акалічнасць не абмінула і першы крок маладой сям’і: спачат-
ку ў нас праводзіцца рэгістрацыя ў ЗАГСе, а затым ужо вянчанне ў храме. Па форме правядзення ўрачыстасці гэтыя працэдуры ў нечым падобныя, а ў нечым адрозныя.
У апошнія гады нашы ЗАГСы павярнуліся тварам да спрадвечных традыцый. Аднак супрацоўнікі іх у большасці сваёй не з’яўляюцца свядомымі носьбітамі і захавальнікамі гэтых традыцый, таму часам уключаюць у кантэкст свайго “абрадавага” дзеяння рытуалы і атрыбуты народнага вяселля і храмавага заручэння. Уключаць уключаюць (што добра і прыгожа), але не ведаюць і не разумеюць значэння іх сімволікі (што кепска). Прывяду некалькі прыкладаў недакладнага прачытання народных абрадаў і ў сувязі з гэтым неадпаведнага іх выкарыстання ў структуры сучаснага рытуалу рэгістрацыі ў ЗАГСе.
Прыклад 1. Імкнучыся паказаць сваю гасціннасць і шчодрасць, выказаць задавальненне тым, што бяруць на сябе адказнасць за шчаслівы лёс новастворанай сям’і, работнікі ЗАГСа сустракаюць маладых перад парогам хлебам-соллю.
Катэгарычна “не”! Узгадаем: бацькі адпраўлялі маладых з дому нявесты, утварыўшы ручніком арку шчасця-долі, пры гэтым у абодва канцы ручніка былі загорнуты два боханы хлеба, што сімвалізавала іх паасобнае дашлюбнае жыццё. У ЗАГСе або ў храме іх аб’яднаюць (злучаць), таму перад парогам роднай хаты бацькі сустрэнуць адным караваем. Але ж работнікі ЗАГСа спрабуюць мовай сімвалаў апярэдзіць сітуацыю. Яшчэ не “заручылі”, дакумент не выдалі, а ўжо паспяшылі назваць (на ўзроўні сімвалаў) адзінай сям’ёй. Таму перад парогам ЗАГСа маладых можна сустракаць толькі “брамай неўміручасці" — той самай аркай, утворанай чырвонабела-чырвоным (толькі такім) ручніком.
Прыклад 2. Як у храме, так і ў ЗАГСе маладых ставяць не на голую падлогу, а на спецыяльны ручнік (не чыста белы, не з блакітнай паласой, як аднойчы давялося бачыць у Гомелі, a зноў-такі толькі на той, у якога канцы чырвоныя). Але як ставяць? 3 даўніх часоў як у прыродзе, так адпаведна і ў культуры існаваў падзел на мужчынскі і жаночы пачатак. У міфапаэтычнай мадэлі свету беларусаў “верх” лічыўся сферай мужчынскага пачатку (яго напаўнялі богі: Пярун, Вялес, Дажджбог, Стрыбог, Хорс), адпаведна “ніз” —• вада, тое, што дае жыццё, апладняе зямлю, лічыўся сфераіі уплыву жанчыны (параўнайце: іх боствамі-ўладарамі былі “русалкі”). Гарызантальная вось культуры таксама мела сферы ўплыву жанчын і мужчын (для параўнання: нават родавая катэгорыя назоўнікаў, якія абазначалі зоны пераважнай дзейнасці, супадала з гэтым падзелам: хата—хлеў; лук, нож, багор — нажніцы, лапата, матыка;
капуста, морква, цыбуля — часнок, бурак, перац, і г.д.). Дык вось у культуры правы бок (пазначаўся знакам “+”) суадносіўся з мужчынскай сферай, а левы (пазначаўся знакам — са сферай жаночага ўплыву. Таму менавіта такога прынцыпу прытрымліваюцца ў час вянчання ў храме: маладую ставяць на ручнік злева ад маладога.8 Гэтаксама павязваюць ручнікі сватам: жанчынам — вузел пад левую руку, мужчынам — пад правую; мацуюць кветкі і стужкі дружкам маладых.
Прыклад 3. У храме ручнік клаўся перад алтаром. Далей (бліжэй да Бога) ісці дазвалялася толькі тады, як будуць закончаны звядзенне свечак і абмен заручальнымі пярсцёнкамі: святар возьме маладых за рукі і павядзе да іконы Маці Боскай і тройчы абвядзе вакол алтара. У ЗАГСе маладыя сыходзяць з ручніка (быццам з дарогі жыцця збочылі, заблудзіліся) і па аднаму (о, дзіва! што ж гэта за пара, якая па аднаму ходзіць) падыходзяць да стала, каб паставіць свой подпіс у кнізе ўліку. Недарэчнасць. Куды прыгажэй і цывільней было б, каб супрацоўнік ЗАГСа сам падышоў да маладых і яны, не сыходзячы з месца, пакінулі б у рэгістрацыйнай кнізе знак вечнай згоды — уласныя подпісы.