Сімволіка беларускай народнай культуры
Янка Крук
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2003
датны да шлюбу на ўсім працягу. Лічылася, што болып прыязным быў час “пад поўню”, але пры гэтым трэба было суаднесціся і з неспрыяльнымі днямі (зноў уплыў Сонца).
Лічыцца, што падмурак новага дома трэба закладваць у Вялікі пост на маладзік і будаваць яго так, каб ахапіць святкавання Тройцы.
Акрамя пералічаных вышэй складаных прыладкаванасцей гаспадарчых клопатаў да пэўных дзён тыдня або да пэўнай фазы Месяца ў народнай культуры існаваў спіс так званых цяжкіх, неспрыяльных, “чорных” дзён, якія, як сведчаць рукапісныя сшыткі, паўтараліся з года ў год і былі падпарадкаваны толькі руху Сонца па небасхіле. У нашай табліцы прыводзяцца чатыры розныя спісы, якія існуюць у асяроддзі ўсходніх славян. У першай графе падаецца спіс, прыведзены А.Ю.Лозкам70, у астатніх — Н.І.Сцяпанавай71.
Табліца спісаў неспрыяльных дзён
Месяц
Першы спіс
Другі спіс
Трэці спіс
Чацверты спіс
СТУДЗЕНЬ
1,2,6,11,17,18
1,11,12,18, 26
1,2,4
1,11,26
люты
8,16,17
2,16,18
11,17,18
8,6
САКАВІК
1,12,13
1,3,12,13
1,4,14,24
1,13,17,18
КРАСАВІК
1,13,15,17,18
1,3,12,13
2,17, 18
1,3,13,19
МАЙ
8,10,13,17, 30
3,10, 27, 30
7,8
8,10,18
ЧЭРВЕНЬ
1,17
12,17
17
1,7,17, 23
ЛІПЕНЬ
1,5,6
15,18, 30
17, 21
7, 13,21,30
ЖНІВЕНЬ
1,3,18,20
1,3,17
20, 21
7,13,17
ВЕРАСЕНЬ
15,18, 29
15,18,30
10,18, 30
10, 18
КАСТРЫЧНІК
15,17
11, 13
6
2,11,15
ЛІСТАПАД
11,17
1,7,17
6,8
3,4, 24,29
СНЕЖАНЬ
1,7,11
17
6,11,18
5, 7,11,17
Нехта з чытачоў усміхнецца і падумае: “Задужа складаная сістэма. Ці нельга прасцей?” Відаць, можна. Сёння ўсё адбываецца па спрошчаных схемах. Сучасны ЗАГС нічым не адрозніваецца ад заводскага канвеера па зборцы рухавікоў ці аўтамабіляў. Пост для яго не пост, Спас — не свята, і г.д. Штампуюць без разбору. Ці не таму спрадвечнае вянчанне сталі называць “рэгістрацыяй брака?” (чыйго? канвеернага?). Прыгожае, надзейнае, доўгатэрміновае — на ўсё жыццё — коліш-
няе “выйсці замуж” сёння падмянілі новатворным “выскачыць” (“Як Піліп з канапель”) — з адпаведным вынікам.
Ляцім. Скачам... Замуж — скачам. Маці памёрла, чаго яе тры дні дома трымаць, хутчэй на могілкі і давай спадчыну дзяліць-сварыцца. Ляцім. Птушыны важак з года ў год, з веку ў век вядзе свой клін адным і тым жа маршрутам. I ніколі не збіліся з дарогі. I продкі нашы, гледзячы ў неба, сумавалі на развітанне ды шчыра радаваліся сустрэчы. А што мы? Радуемся, калі ляцім на Канары, сумуем, калі трэба вяртацца дадому.
ЧАЛАВЕКIЯГО ЮД
“ВЫНДЗІ, МАМАЧКА, 3 СВЯЧАМІ, МЫ ТВАІХ ДЗЯЦЕЙ ЗВЯНЧАЛІ”
Не адну пару лапцей Бог стаптаў, пакуль гэтую пару сабраў.
Пары злучаюцца на небе, вяселлі ладзяцца на зямлі.
Народная мудрасць
У наша жыццё спакваля вяртаецца адзін з ключавых рытуалаў беларускага вяселля — вянчанне ў храме. Няхай пакуль што гэты цудоўны абрад (глыбінны па сваёй лёсавызначальнай ідэі і шыкоўна-вытанчаны па свайму знешняму аздабленню) успрымаецца моладдзю як чарговая даніна модзе, нейкі своеасаблівы, непаўторны момант у складанай святочнай дзеі, які пажадана запісаць на відэастужку, каб пасля з гонарам паказваць сваякам і гасцям. На жаль, часцей гэта так. I ўсё ж хочацца спадзявацца, асабліва ўлічваючы вельмі хвалюючыя статыстычныя даныя аб колькасці скасаваных шлюбаў, што храмавае вянчанне станоўча паўплывае на маральную годнасць хлопцаў і дзяўчат і паспрыяе шлюбнаму даўгавеччу. Перакананы, што на ўзроўні глыбокай падсвядомасці сучасная моладзь разумее рэгістрацыю ў ЗАГСе як звычайны юрыдычны акт, за якім мала што стаіць прынцыпова для іх важнага. Пасля рэгістрацыі новастворанай сям’і дзяржаўны орган абсалютна не цікавіць яе далейшы лёс.
Зусім іншае стаўленне да вянчання ў храме. Яно ўспрымаецца не толькі як узнёслая рытуальная працэдура, а як найвялікшы маральна-этычны абавязак перад будучымі дзецьмі, перад сваімі бацькамі, сваім Родам і, нарэшце, перад Творцам Сусвету. Абавязак, які да скону веку патрабаваў адпаведных паводзінаў, адпаведнага стаўлення жонкі да мужа, мужа да жонкі і дзяцей. Наколькі важным быў гэты крок у жыцці кожнага чалавека гавораць наступныя народныя прыказкі:
ажаніўся, то і перамяніўся; жонка — найлепшая сполка; жонка — не лапаць, з нагі не скінеш; з мілым па душы — рай і ў шалашы; добрая жонка — дома рай, злая — хоць з хаты ўцякай; вазьмі сабе жонку хоць татарку, абы вяла ў хаце гаспадарку; ажаніцца, як і паміраць, не спяшаііся; багацце нявесты на шчасце не пераробіш.
3 усіх гэтых адшліфаваных мудрасцю продкаў паэтычных мініяцюр выразна вынікае, што шлюб — гэта наканаваны
лёс, гэта адказны крок у самастойным жыцці кожнага чалавека, крок насустрач Вечнасці. Гэта чарговая прыступка ў радаводнай лесвіцы, якая знітоўвае нашы маўклівыя карані і шумлівую крону будучыні. Аднак радаводная разгалінаванасць у сынах і звонкае шапаценне лістоты-ўнукаў заўсёды залежыць ад таго, наколькі ствол нашага пакалення захавае і данясе да самай вяршаліны сокі зямлі, якія пакрысе збіралі продкі-карані.
Абрад вянчання існуе на Беларусі з даўніх часоў прыняцця хрысціянства, таму ён даволі арганічна ўпісаўся ў абрадавую кампазіцыю ўсяго вяселля, пры гэтым сканцэнтраваў вакол сябе безліч розных прыкмет і перасцярог. Віншавальных песень, зычэнняў і благаславенняў, забаронаў і прадпісанняў, якія тычыліся і гасцей і маладых. Рытуальныя дзеянні гасцей (бацькоў, сватоў, дружак, каравайніц) былі скіраваны на тое, каб забяспечыць шчаслівы і надзейны шлюб, каб новыя гаспадары мелі заможную гаспадарку і дастатак у хаце, каб нарадзілі дзетак і заставаліся здаровымі; маладыя ж у сваю чаргу імкнуліся пры дапамозе магічных сродкаў паспрыяць сваім лепшым сябрам, якія на вяселлі выконвалі ролю дружак, хутчэй стварыць свае сем’і.
Гістарычна склалася так, штоў шматдзённым святкаванні вяселля ўтварылася некалькі кульмінацыйных моманпгаў — заручыны., зборная субота, першая шлюбная ноч, дзяльба каравая, якія факусіруюць у сабе рытуальнае развітанне дзяўчыны са сваім родам і пераход яе ў дом жаніха. Кожны з гэтых этапаў складаецца з мноства абрадавых дзеянняў, якія спачатку падрыхтоўвалі цэнтральны рытуал, а затым шэрагам магічна-засцерагальных дзеянняў замацоўвалі атрыманы вынік.
Абрад вянчання таксама разгортваецца па гэтай прынцыповай схеме. У яго структуры можна вылучыць наступныя этапы: прыезд жаніха, выкуп маладой, адпраўка да вянца, самі шлюбавінЫ; вяртанне ад вянца, перагароджванне дарогі, сустрэча маладых перад парогам хаты.
Мой уласны вопыт удзелу ў некалькіх гарадскіх вяселлях сведчыць, што перш-наперш з абрадам храмавага заручэння звязана найбольшая колькасць памылак і парушэнняў з боку практычна ўсіх яго ўдзельнікаў. Да чаго гэта можа прывесці — гаворка асобная і даволі далікатная. Можна было б спасылаючыся на ўспаміны людзей сталага веку, з якімі даводзілася сустракацца і гутарыць у розных мясцінах Беларусі, прывесці прыклады недакладнага выканання рытуалу і тых наступстваў, якія яны справакавалі. Разумею, што такія парушэнні, магчыма, былі ў жыцці многіх чытачоў і цяпер здольны выклікаць негатыўныя эмоцыі, перажыванні і абурэнні. Таго, што было,
назад не вернеш, таму абурацца на сваё нешанцаванне бессэнсоўна, гэтаксама як і на аўтара, які толькі цяпер данёс гэту інфармацыю да чытача. Застаецца адзіны шлях: узаемапавагі, узаемападтрымкі і ўзаемаспачування. Таму, абапіраючыся на свае ўласныя экспедыцыйныя запісы, архіўныя матэрыялы і этнаграфічныя друкаваныя крыніцы мінулага стагоддзя, аўтар прапануе падрабязнае апісанне асноўных рытуальна-абрадавых дзеянняў і, што, магчыма, больш важна, паспрабуе патлумачыць, які сэнс за гэтым хаваецца і якое значэнне надавалі яму нашы продкі.
ПРЫЕЗД ДРУЖЫНЫ МАЛАДОГА
Увесь перадвясельны перыяд займаў даволі значны прамежак часу і разгортваўся няспешна, павольна, быццам навобмацак. Запоіны, заручыны, зборная субота праходзілі ў атмасферы празмернай перасцярогі і абачлівасці. Тут дзейнічаў прынцып “паспяшыш — людзей насмяшыш”. У ходзе падрыхтоўкі і правядзення кожнага з гэтых этапаў улічвалася любая дэталь, любы знак, якія выконвалі ролю прадказанняў. Бывалі выпадкі, што сваты нават вярталіся дадому, калі дарогу ім перабягала чорная кошка або заяц. А калі конь пачынаў біць зямлю капытом або іржаць, то ўвогуле не ад’язджалі з двара.
Эмацыянальны настрой першага дня вяселля ў стане дружыны маладога быў зусім іншы. На першы план святочнага балю выходзіла моладзь, а там, дзе яна, там гамана, гумар, фрывольныя жарты, сяброўскія кпіны ды лёгкая разняволенасць у паводзінах. Аднак гэта юнацкая вірлівасць тонка і далікатна кантралявалася прадстаўнікамі старэйшага пакалення — сватамі.
Перад ад’ездам жаніха клопату хапала ўсім. Дзяўчаты і хлопцы з дружыны маладога ўпрыгожвалі павозкі, брычкі, тарантас (як у якой мясцовасці). Асабліва стракатай і расквечанай была брычка, якая ўзначальвала вясельны поезд, бо на ёй ехаў сам малады. Дугу каня з першай павозкі апляталі хвояй (галінкамі елкі, сасны або ядлоўцу), а зверху мацавалі некалькі прыгожых рознакаляровых стужак. Самым галоўным атрыбутам усёй кампазіцыі ўпрыгожвання былі званочкі: пасярэдзіне большы, а з бакоў меншыя. У эстэтычна-рытуальным плане яны павінны былі здалёк абвяшчаць жыхароў навакольных вёсак аб чарговай святочнай падзеі — стварэнні новай сям’і. У плане эзатэрычным, на ўзроўні тонкіх энергетычных структур гэта быў знак-папярэджванне “цёмным сілам” саступіць дарогу і не ўчыняць ніякіх перашкод. У народзе ве-
рылі, калі нехта з мясцовых ведзьмакоў зачароўваў дарогу, то святочны пераліў званочкаў нейтралізаваў, знішчаў гэтыя чараванні і ачышчаў дарогу ад усякай брыдоты.
У сучасных гарадскіх вяселлях гэтая акалічнасць амаль што не ўлічваецца. Як правіла, моладзь едзе да маладой на неўпрыгожаных аўтамашынах. I толькі калі адбудзецца выкуп, дружына нявесты будзе іх упрыгожваць. Прычым трэба адзначыць, што сучасныя ўпрыгожванні ў нечым паўтараюць сэнсавае прызначэнне традыцыйных, а ў нечым разбураюць яго і ўносяць новыя адценні. Напрыклад, захаваўся звычай упрыгожваць машыны рознакаляровымі стужкамі. А вось ключавы знак вясельнага поезда шырока вар’іруецца. Прыгожай і змястоўнай навацыяй з’яўляецца замацаванне на машыне сімвалічных “заручальных пярсцёнкаў”, якія заходзяць адзін за другі, утвараючы “васьмёрку”, выява якой літаральна на кожным кроку суправаджала найбольш значныя этапы вяселля (маладых заводзілі за стол, перавязаўшы рукі крыжнакрыж ручніком; на парог клалі замок, які адначасова быў эратычным сімвалам і сімвалам “замыкання”, паяднання маладых; на працягу ўсяго вяселля жаніх і нявеста павінны былі хадзіць, трымаючы адзін аднаго пад руку). Два кольцы, замацаваныя такім чынам, абвяшчаюць аб шчаслівай падзеі ў жыцці маладых.