Сімволіка беларускай народнай культуры
Янка Крук
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2003
Звычайна ў аўторак або чацвер (цотныя, шчаслівыя дні) распачыналі будаўніцтва новай хаты, сеялі яравыя, садзілі курыцу на яйкі, квасілі капусту, спраўлялі зажынкі.
Разам з тым сярод славян існуе павер’е, якое папярэджвае: не пазычай ніколі грошай у аўторак, усё жыццё хапаць не будзе/
Менавіта на аўторак на другім паслявелікодным тыдні прыпадае Радаўніца. Гэта адзіны выпадак, калі дзень ушанавання продкаў трапляе не на суботу. Прычынай таму, відаць, з’яўляецца парадкавы нумар гэтага дня — дзевяты, які ў структуры цыкла абрадаў ушанавання памерлага лічыцца адным з ключавых (“дзевяціны”).
Сон, які прысніўся ноччу ў аўторак, можа збыцца толькі праз 7—10 год.5
СЕРАДА (ГРАДАВАЯ)
Сярэдні, “жаночы” дзень тыдня, якому адпавядае няцотны лік “3”, у славян-хрысціян лічыцца нешчаслівым, посным, таму што якраз у сераду Іуда здрадзіў Ісусу Хрысту і выдаў яго.
Серада на чацвёртым тыдні Вялікага посту называецца “перапалавіннем” — пост “ломіцца” напапалам, пачынаецца яго другая палавіна.
Калі гэты дзень трапляў на “маладзіковую” фазу Месяца, ён лічыўся спрыяльным для закладкі хаты або печы.6 У той жа час у сераду забаранялася пачынаць сеў, хадзіць у сваты, збірацца ў далёкую дарогу, бяліць печ, прасці, купаць дзяцей; парасяты, якія з’явяцца на свет у сераду, прападуць.7
На Палессі, каб засцерагчы пасевы ад граду, ушаноўвалі Градавую сераду8 — першую пасля Тройцы або чацвёртую пасля Вялікадня (у розных месцах).
Сон, які прысніўся ў ноч з серады на чацвер, мае прароцкае, прадказальнае значэнне.9
Славянскія знахары раяць у гэты дзень здымаць цяжкія нагаворы, закляцці, лячыць родавую гарачку.
У праваслаўных хрысціян поснай лічыцца не толькі серада, але і пятніца. Магчыма, гэтую акалічнасць падкрэсліваюць некаторыя прыказкі: “Чаго ты косішся, як серада на пятніцу” або “Надуўся як серада на пятніцу”. Пра чалавека, у якога відаць сподняе, кажуць: “Серада з-пад пятніцы тырчыць”.10
У сувязі з тым, што посных дзён два, на Беларусі ўзнікла легенда пра тое, які ж з іх лічыцца больш важным, праўда, канчатковы адказ на гэта пытанне не даецца11:
“Серада і Пятніца сустрэліся раз на растанцох ды й пашлі далей разам. От ідуць яны да йдуць да й сустракаюць чалавека, каторы варочаўся з кірмашу дамоў. Параўняўся чалавек да як зірнуў, што ідуць якіясь падарожныя жанчыны, сказаў ім “дабрыдзень” да й паехаў далей. Адышліся Серада з Пятніцаю да й пачалі спрачацца, каму гэта чалавек даў “дабрыдзень”. Адна кажа — мне, а другая — мне. Доўга спрачаліся яны, нарэшце згадзіліся вярнуцца да папытаць самога чалавека. От яны пераляцелі назад да й зноў сустракаюць таго чалавека. Зірнуў чалавек да адразу й пазнаў, што гэта тыя самыя.
— Што за ліха, — думае ён, — што гэта за праява. Хіба якая марока. Баццэ я сустрэў іх на растанцох ці кала повараткі, а тут ці ося ад’ехаў, а яны зноў ідуць насустрэк. Але ж людзі кажуць: бога хвалі да й чорта не гняві, бо часам ліхое бога перамагае. Ліха іх вазьмі, дам ізноў ім “дабрыдзень”.
Тут ён аж целюхнуў да й кажэ:
— Дабрыдзень!
— Чалавеча, — пытае Серада, — каму ты даў дабрыдзень?
— Чаго? Тпру! Каб цябе ваўкі зарэзалі! — крыкнуў чалавек на каняку, супыняючы яе.
— Каму ты даў дабрыдзень? — пытае ўжо Пятніца.
Чалавек зірнуў та на адну, та на другую да й кажа:
— А ці я ведаю! Богі вас ведаюць, хто вы такія.
— Мы Серада й Пятніца, дак каго ты больш шануеш, сераду ці пятніцу?
— I серада й пятніца добрыя дзянькі. Мы іх і шануем.
— А каго больш?
— Звесна, гэта посныя дні. Поп, як едзіць па малітве, та заўжды нам кажа, каб мы пасцілі і сераду, і пятніцу.
— Але каго больш?
— Каго? Мабыць жа, пятніцу, бо сераду ляхі саўсім не посцяць.
— He, але каго вы больш любіце, сераду ці пятніцу?
— Мы больш любім нядзельку, бо гэта свята.
— А з нас каго больш?
— У серадную ўсё ядуць, а ў пятніцу ні прадуць, ні аруць.
Пабачылі Серада і Пятніца, што ад хітрага мужыка нічога не дапытаешся, плюнулі да й пашлі далей. Мужык ад’ехаў, азірнуўся, ці няма каго, да й кажа:
— Ото ж, патаскухі, яшчэ пытаюць, каго мы больш шануем. Абедзве голадам мораць да яшчэ пашаноты хочуць. Той пашаноты нажыве, хто нам есці дае”.
Нормы звычаёвага права беларусаў патрабуюць: “У сераду не смейся, у Пятніцу не плач”.
ЧАЦВЕР (ЧЫСТЫ)
“Мужчынскі” дзень, якому адпавядае цотны лік “4”. Лічылася, што аўторак і чацвер (як цотныя дні) найбольш спрыяльныя для пачатку пабудовы хаты (каб у ёй усяго было ў пару), прычым пажадана, каб час узвядзення новабудоўлі ахапіў Тройцу (узгадаем рускую прыказку “Без Тронцы дом не стролтся”).12
Увогуле беларусы былі перакананы, што гэта самы спрыяльны дзень для засолкі або квашання прадуктаў харчавання. У той жа час забаранялася садзіць гародніну і саліць сала, бо дзень ліч:ыўся “чарвівым”, відаць, на падставе таго, што у назве дня была літара “р”.
Як правіла, у чацвер хадзілі па вёсцы і запрашалі гасцей на вяселле; распачыналі жніво, спраўлялі зажынкі.
Каб быць багатым на працягу года, толькі ў чацвер трэба было стрыгчы пазногці (на маладзік), а таксама есці бліны на Масленічным тыдні. Менавіта ў гэты дзень, як сцвярджаюць беларускія знахары, лепш за ўсё выконваць любоўныя нагаворы (прысушкі).13
У язычнікаў, хутчэй за ўсё, гэта быў святочны, выхадны дзень (накшталт нядзелі ў хрысціянскія часы). Захаваўся рытуальны дыялог, які пацвярджае, што вяселлі даўней спраўлялі менавіта ў гэты дзень:
— Калі жаніцца будзеш? — пыталіся хлопцы ў свайго сябра-пераростка.
— Пасля дожджычка ў чацвер! — адказваў той.14
На працягу года ўшаноўвалі некалькі чацвяргоў: на Масленічным тыдні, перад Вялікаднем, на Велікодным тыдні, перад Сёмухай.
У чацвер на Масленічным тыдні, які лічыўся днём бога Воласа (Вялеса) — ахоўніка хатняй жывёлы, аб’язджалі мала-
дых коней, а таксама на высокі пагорак за вёскай вывозілі саламянае чучала, каб затым у нядзелю спаліць яго.15
У Чысты чацвер трэба было пакупацца ў крынічнай вадзе на ўзыходзе сонца (пакуль воран сваіх дзетак не пакупаў), тады твар будзе чыстым і белым. У больш позні час гэты абрад быў заменены мыццём у лазні.16
На Віцебшчыне ў Чысты чацвер на ўвесь дзень на полі ставілі які-небудзь посуд з вадой. Гэта вада лічылася “святой” і валодала гаючымі якасцямі: напрыклад, калі карова пачынала даіцца крывёю, то яе вымя трэба было абцерці змочанай у гаючай вадзе рукой.17
У беларускіх валачобных песнях можна сустрэць наступныя апісанні Чыстага чацвярга і тых сялянскіх клопатаў, якія з ім былі звязаны: “Чысты чацвер вулкі чысце, дваркі мяце, слядкі кладзе святому Вялічку”, “Чысты чацвер ячмень засяваець”.
У каталіцкіх храмах званы заціхаюць у чацвер на Страсным (перадвелікодным) тыдні. і маўчаць да паўдня нядзелі.
На поўдні Беларусі ў чацвер на Велікодным тыдні хадзілі на могілкі ўшаноўваць продкаў (Наўскі Вялікдзень),18 а ў Вілейскім павеце ў чацвер перад Дзядамі спраўлялі “прыдзедкі”, каб паесці і папіць уволю.19
На Беларускім Палессі існавала традыцыя рашчыняць каравай у чацвер, аднак калі хтосьці з маладых нарадзіўся менавіта ў чацвер, то звычай патрабаваў рашчыняць на дзень раней (у сераду), у рэдкім выпадку — у пятніцу. ІІры гэтым імкнуліся распачынаць адказную справу ў той момант, калі сонца хоць на хвіліну выгляне з-за хмар, каб жыццё маладых не было пахмурным.
ПЯТНІЦА (ПАРАСКЕВА)
“Жаночы” дзень, якому адпавядае няцотны лік “5”. Лічыўся самым спрыяльным для пасадкі і праполкі цыбулі. Але ў гэты дзень не раілі вывозіць гной — жывёла магла перастаць весціся.
Вясной імкнуліся менавіта ў пятніцу першы раз выгыаць карову ў поле. У той жа час катэгарычна забаранялася стрыгчы пазногці, каб іх не “зганяла” і не прыкідвалася панарыца; заплятаць валасы ў касу — казалі, будзе доўга балець галава.20
Серада і пятніца ў праваслаўных хрысціян лічацца поснымі днямі. Аднак да посту ў пятніцу існуюць больш жорсткія патрабаванні, таму што ў адпаведнасці з евангельскай традыцыяй, Ісус Хрыстос быў укрыжаваны менавіта ў гэты дзень. Тыя
неймаверныя пакуты, якія Ён пацярпеў за грахі чалавечыя, нарадзілі культ пакутніцы Параскевы Пятніцы (ад грэч. parasqeue — пятніца), за хрысціянізаваным вобразам якой стаіць не сапраўды існаваўшая гістарычная постаць, а персаніфікаванае легендарна-міфалагічнае ўвасабленне выключнага ў гісторыі чалавецтва дня. Евангельскі сюжэт стаў асновай узнікнення легенд пра Пятніцу, якая, з аднаго боку, дапамагае тым жанчынам, якія строга прытрымліваюцца хрысціянскіх канонаў, a з другога — можа жорстка пакараць тых, хто парушае этыкетныя прадпісанні звычаёвага права.21 Культ Параскевы даволі пашыраны ў асяроддзі беларусаў, аб чым сведчаць шматлікія табу і прадпісанні. Напрыклад, жанчыны мыліся ў лазні толькі ў пятніцу. Даўней перад “дзядамі” (суботнім ушанаваннем даўно памерлых па мужчынскай лініі) адзначаліся “бабы” (ушанаванне радаводу па жаночай лініі ў пятніцу).
У дзень Параскевы дзяўчаты хадзілі ў храм і прасілі ў святой сабе суджанага.22 Калі доўга засуха выпальвала ўсё наваколле, жанчыны з малітоўнымі словамі звярталіся да сваёй апякункі Параскевы Пятніцы і выконвалі абрад прадзення ручніка-”абыдзённіка”. Некалькі жанчын збіраліся ў якойнебудзь хаце, прыносілі з сабой кужаль, пралі з яго ніткі, па чарзе вытыкалі ручнік, асвячалі яго ў храме, а затым распускалі і з даўжэзнай ніткай абыходзілі вакол вёскі.23 Уся магічна-ахоўная дзея выконвалася ў пятніцу. Аднак гэта рабілася ў выключнай сітуацыі, а вось ў паўсядзённым жыцці існавала забарона прасці ў пятніцу, бо верылі, што святым “радзіцелям” вочы кастрыцай засыпле.
Ва ўсходніх славян бытуе даволі шмат легенд, у якіх персанаж Пятніцы мае сваю партрэтную характарыстыку. Звычайна гэта старэнькая бабуля, апранутая ў дзіравую світку, галава якой пакрыта рознай старызнай, з-пад якой вытыркаюцца каўтуны сівых валасоў. У беларускай легендзе яна паўстае міфалагічнай істотай, якая ходзіць па дварах і праз вокны назірае за паводзінамі жанчын.24
Рускі фалькларыст А.М.Афанасьеў прыводзіць прыклад духоўнага верша, у якім душа, развітваючыся з целам, нагадвае яму тыя зямныя грахі, за якія давядзецца трымаць адказ перад Богам. Адзін з іх за тое, што “по средам, по пятннцам платье золовалн, платье золовалн, мы льны прядовалн”:
Что так жнлн мы былн на вольном свету, Мы на вольном свету, на прошедшем веку — He нмеем мы нн Среды, нн Пятннцы, Нн Велнкого поста понндельннчку;