Сімволіка беларускай народнай культуры  Янка Крук

Сімволіка беларускай народнай культуры

Янка Крук
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2003
115.97 МБ
Каб лягчэй было зразумець, дзе знаходзіцца тое царства, як у яго патрапіць, чым яно адрозніваецца ад нашага, якія прасторавыя і часавыя асаблівасці для яго характэрны, нарэшце, якія героі ў ім жывуць, трэба акрэсліць кола тых казачных сюжэтаў, дзе развіццё падзей абавязкова звязана з трыдзевятым царствам. Сярод іх перш за ўсё будуць сюжэты тыпу “Бой на Калінавым мосце”. Асноўныя падзеі гэтых казак разгортваюцца вакол пошукаў нявесты або прапаўшай сястры, вакол таго, як сын хадзіў на другі бераг ракі ці за мора, каб даведацца, як там памёршы бацька жыве. Дарога ў тое царства незвычайная. Гэта не ўезджаны фурманкамі шлях, не ўтоптаны босымі нагамі гасцінец і нават не вузкая сцежказмейка. Часцей за ўсё гэта невялікая цёмная нара або лаз накшталт калодзежа, прыкрыты вялікім каменем.
Узгадаем саму казку. “Ну, сабраліся ўсе браты ў кучу і паабедалі. Паабедалі, адпраўляюцца яны ў ход. Ішлі, ішлі, ішлі, ішлі, падходзяць — стаіць дуб аграмаднейшы, і пад тым дубам пайшла нара, так, як калодзезь усё роўна”. Апусціўся ў нару малодшы брат. “От ён апусціўся і відзіць там пгакі ж свет, як ба й пгупг. Ён стаў хадзіць там, любапытстваваць і відзіць — стаіць медны дварэц. Ён падходзіць к яму і нідзе не можаць дзвярэй найсці”77.
У гэтым урыўку больш чым дастаткова розных дэталей, якія прама ці ўскосна дапамагаюць нам зразумець, што нара вядзе ў “той” свет, свет нашых продкаў, свет, у якім жыве Кашчэй Бяссмерпгны. Або тры царствы “таго” свету — меднае, сярэбранае і залатое, у якіх жывуць нявесты-прыгажуні, сцеражэ трох-, дзевяціі дванаццацігаловы Змей-Гар іныч78.
Сёння існуе шмат публікацый (перш за ўсё кніга Р.Моўдзі
“Жыццё пасля смерці”), дзе даецца безліч аповедаў людзей, якія апынуліся ў стане комы і прайшлі тым даўжэзным калодзежам-калідорам, у канцы якога ззяе дзівоснае святло і часта душу памерлага сустракаюць выявы родных бабулі або дзядулі. Ці не той самы калідор утвараюць людзі, калі з хаты выносяць нябожчыка. Памінальны стол раней таксама меў форму калідора: сталы ставілі ў адзін рад: з аднаго боку садзіліся мужчыны, з другога — жанчыны, а ў тарцы стала, з’арыентаванага да чырвонага кута хаты, садзіліся “людзі ад Бога” — пеўчыя і святар; другі канец стала заставаўся адкрытым. 3 гэтай нагоды беларусы ніколі не падавалі на памінальны стол акрайцы хлеба, яны абразаліся і ўтваралася яшчэ адна адкрытая структура. Такім жа калідорам ставяць вянкі з хвоі над магілай.
Казачныя аналогіі пошуку нявесты, яе пераход у царства героя адбываецца толькі пасля таго, як жаніх здольны будзе вытрымаць некалькі даволі складаных выпрабаванняў: тройчы перамагчы Змея, падняць нявесту калодзежам у сваё царства, самому з дапамогай птушкі Гамаюн, зноў-такі дзякуючы многім ахвяраванням, вярнуцца да свайго роду і ў рэшце рэшт справіць доўгачаканае вяселле.
Адразу ж узнікаюць параўнанні: ці не закадзіраваны ў казцы добра знаёмы нам вясельны абрад продкаў, пачынаючы ад заручын (пранікнення ў царства нявесты) і заканчваючы выкупам яе напачатку самога вяселля — перад тым як маладыя паедуць да вянца? Дарэчы, мяне часта пытаюць: чаму жаніх пераносіць нявесту па мосце на руках, калі па дарозе дадому ім сустракаецца рака? Зноў-такі казкі дапамагаюць знайсці адказ.
Справа ў тым, што ў больш позніх па паходжанні варыянтах казак герой спрабуе патрапіць на “той” свет, каб паглядзець, як там жыве бацька (пан, цар, кароль). Аказваецца, мяжой паміж “тым” і гэтым светам з’яўляецца вада — рака (калодзеж). Адзін бераг ракі — гэта свет жывых, другі — царства памёршых. Звязвае два берагі стары перавозчык. Такім чынам, мост праз раку (як і парог у хаце) — гэта мяжа паміж двума царствамі. Аб гэтым зноў-такі знаходзім пацвярджэнні ў казках. Іван-царэвіч на “тым” свеце павінен змагацца са Змеем. Сеў герой пад мастом і чакае. Праз нейкі час “уз’язджае Змей на гэты масток, і спатыкнулася яго лошадзь”, пачула, што не тым “духам” запахла. Калі з падземнага царства нявесту выносіць птушка, то і мяжу паміж прасторай нявесты і родам жаніха неабходна пераадолець на руках (на крылах) чалавека.
Дарэчы, цікавыя аналогіі знаходзім мы і ў памінальных
галашэннях нашага народа. Вось, напрыклад, як гучыць невялічкі ўрывачак з галашэння маці па дачцэ:
Усе птушачкі з вы-Раю выляталі, А ты, мая дзевачка, у вы-Рай заляцела.
Але ж добра вядома, што птушка — сімвал душы, якая адлятае ў вы-Рай пасля смерці чалавека або прылятае да свайго Роду падчас памінальных святаў.
Ролю памежных маркёраў выконваюць у нашых казках Баба-Яга і Калінавы мост. Персанаж Бабы-Ягі яшчэ не атрымаў у даследаваннях нашых навукоўцаў дакладнай шматаспектнай ацэнкі, але ўжо зараз можна беспамылкова сцвярджаць, што яна — таксама як і перавозчык, як і калодзеж — звёнка паміж светам жывых і су-светам (сумежным) продкаў. Адсюль невыпадковай з’яўляецца здвоенасць імя і тая ж палярызацыя ў яе партрэтнай характарыстыцы: адна нага як нага, а другая — касцяная (зноў-такі яскравы атрыбут “таго” свету). Яе хатка на курыных ножках таксама стаіць на мяжы дзвюх прастор: поля — асвоенай тэрыторыі жывых — і лесу — патаемнага, загадкавага, непрадказальнага “свету” продкаў. Баба-Яга дае герою клубочак, які коціцца паперад яго і паказвае дарогу ў чужы свет. Гэтаксама паводзім сябе і мы, калі пад ногі пахавальнай працэсіі кідаем вечназялёныя галінкі хвоі.
Яўнай прыкметай “таго” свету з’яўляецца і такая дэталь, як адсутнасць дзвярэй — уваходу ў замак (аналогія з труной, пра якую ў галашэннях гаворыцца: пабудавалі табе хатачку цёмную: без акон і дзвярэй).
Казачныя пейзажы “таго” свету практычна нічым не адрозніваюцца ад відарысаў гэтага. Такія ж прыгожыя горы, рэкі, азёры, паляны, замкі. Адзінае, што нечакана падсцерагае там героя, дык гэта фантастычны Змей-Гарыныч. Дзіўнае супадзенне: трыдзевятае царспгва ахоўвае трох-, дзевяці-, дванаццацігаловы Змей (Смерць). Канечне ж, усё гэта далёка не выпадкова. Калі ўзгадаць больш познюю па паходжанні, але вытокамі сваімі адыходзячую ў язычніцтва хрысціянскую міфалогію, то высвятляецца, што душа пасля смерці чалавека як бы паэтапна праходзіць свае тры царствы: на трэці дзень яна пакідае хату, на дзевяты — зямлю і толькі на саракавы дзень прадстае перад Богам дзеля вызначэння свайго далейшага лёсу. У эзатэрычнай літаратуры знаходзім яшчэ адну прамую аналогію: на дзевяты дзень заканчваецца паміранне фізічнага цела, на саракавы — астральнага.
Ну што ж, падарожжа можна лічыць закончаным. Казачнае Тры-Дзевятае царспгва ёсць не што іншае, як “Toil” свет,
свет продкаў, сімволіка якога надзвычай багата прадстаўлена ў нашай пахавальна-памінальнай абраднасці. Нагадаю яе асноўныя, вузлавыя моманты, у час якіх яшчэ і сёння жывыя ўспамінаюць добрым словам душы, адляцелыя ў вы-Рай.
Тры — “траціны”, трэці дзень пасля смерці чалавека, дзень развітання з ім, дзень яго пахавання і час правядзення першага рытуальнага ўшанавання.
Дзевяць — “дзевяціны”, другі памінальны стол, спецыяльны абрад падзякі радні і блізкім за дапамогу. На вячэру запрашаюць толькі дзевяць чалавек.
А што ж за дванаццацігаловы Змей, адолець якога цяжэй за ўсіх, але перамога над якім дае магчымасць вярнуць жыццё ў звычайнае рэчышча? Ды гэта не што іншае, як “угодкі”, апошні памінальны стол, які спрауляюць праз дванаццаць месяцау пасля смерці чалавека. Гэты стол здымаў з сям’і ўсе абмежаванні з нагоды жалобы і дазваляў ёй зноў уключацца ў звычайны штогадовы працоўны і святочны рытм жыцця. На ўзроўні свайго асэнсавання рэчаіснасці і з дапамогай сваіх сродкаў мастацкага ўвасаблення казка дае адказ на гэта пытанне: апусцілі браты самага малодшага брата ў калодзеж, ён ім загадвае: “Ну, вы, братцы, тут даўжны быць круглы год, да гэтага часу, як мяне ўпусціце туды. Ну, а тады як год выйдзе, вы даўжны прыбыць сюды, і я пас (вяроўку) гэты скалатну, і вы мяне выцягніце”79.
Параўнанне мадэлі “таго” свету з гэтым сведчыць аб вельмі блізкім падабенстве іх канструктыўных кампанентаў. I, безумоўна, на фізічным (энергетычным) узроўні існуе цесная ўзаемасувязь паміж рознымі структурамі нашага Сусвету. У людзей тонкага псіхічнага складу, адораных талентам мастацкага светаўспрымання (паэты, музыканты, спевакі, кампазітары, мастакі, экстрасенсы, народныя лекары і ведуны), гэта сувязь існуе хутчэй за ўсё на падсвядомым узроўні. Інфармацыйным каналам узаемасувязі можа быць сон (узгадайце шматлікія вызначэнні, захаваныя ў нашай мове: сон у руку, вешчы сон, збыўся сон).
Аднак шматлікія рытуальныя дзеянні пахавальнага абраду сведчаць аб тым, што людзі імкнуліся закрыць прамыя каналы інфармацыйнай сувязі. Пахавальны саркафаг, труну рабілі шчыльна зачыненымі, “запячатвалі” ў глыбокай магіле. Аб тым, што сувязь са светам памёршых недапушчальная і можа прывесці да трагічных вынікаў, сведчаць розныя гістарычныя факты. Так, з гісторыі археалогіі вядома, што многія знакамітыя навукоўцы, якія адкрылі старажытныя пахаванні (маўзалеі, склепы) і спрабавалі ўскрыць саркафагі, ці то вар’яцелі пасля гэтага, ці то гінулі пры нечаканых абставінах. Турыстаў,
якія наведваюць знакамітыя егіпецкія піраміды, папярэджваюць аб непрадказальных выніках для стану здароўя тых, хто асмеліцца прайсціся калідорамі Вечнасці.
У сувязі з гэтым мне хацелася б прывесці адно цікавае назіранне з нашага жыцця, у якім, зразумела, праяўляюцца тысячагадовыя ўяўленні нашых продкаў. Мы, сучаснікі фантастычных адкрыццяў у розных сферах навукі, лёгка зжываемся з вопытам папярэднікаў, успрымаем яго як паэтычную фантазію і не спрабуем зазірнуць у вытокі. А давайце задумаемся, чаму ўсе казкі пачынаюцца адной і той жа формулай, у якой асноўныя персанажы пазначаны наступным чынам: “Жылі-былі дзед і баба, былі ў іх унукі”. I вось першае тлумачэнне: старэйшае пакаленне (дзяды і бабулі) — гэта тыя, хто валодае жыццёвай мудрасцю, практычным вопытам, якія патрэбна захаваць для жывых і перадаць нашчадкам (унукам). I ўсё ж, відаць, “той” свет і гэты — прынцыпова розныя інфармацыйныя прасторы, прычым наш — гэта толькі эмбрыён Сусвету, які жывіцца, сілкуецца “тым" светам, і ні ў якім разе не наадварот,
Звернемся да некаторых фактаў нашай мовы. Пра малое дзіця мы часта кажам: “разважае, як стары дзед”. I зусім нечакана гаворым пра нашых састарэлых: “здзяцініўся”. Вось ён, прынцып суіснавання “таго” і гэтага свету: наша жыццё быццам замкнёнае кола, “дзіцячы” вопыт зямнога існавання зусім не патрэбны банку даных Абсалюту, Вечнасці. Схематычна гэта можна паказаць наступным чынам: