Сімволіка беларускай народнай культуры
Янка Крук
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2003
Старажытная міфалагема паўплывала на развіццё сюжэта і ў замовах ад прыстрэку і ад ліхаманак:
"Ехаў Ісус Хрыстос на вараном кане, на залапгом сядле з залатою грэбелькаю. Як зямля з небам выскраслася, усе грэшныя васкрасліся: дванаццаць сутокаў, дванаццаць прарокаў, дванаццаць урэкаў, дванаццаць прыстрэкаў. Ідзіце, урэкіпрыстрэкі, на чарата, на балата, на сіні клевата"еі; “На полі, на кіяні стаіць дуб Ракіпгані; на том дубе дванаццаць какатоў, на тых на дванаццаці какатах дванаццаць Цяцюх (цёпгакліхаманак), яны'зжадаліся, у раба Божага сабіраліся”.70
У вуснай паэзіі беларусаў вядомы паэтычны прыём, калі нейкая зададзеная колькасць (героя ці яго памочнікаў) абавязкова пералічваецца ў прамым або зваротным парадку. Гэты прыём сустракаецца ў кумулятыўных казках, песнях, замовах, лічылках. З’яўленне яго ў фальклорнай паэтыцы магло быць
выклікана рознымі прычынамі, аднак адной з іх магла быць сакральна-магічная. Дакладны, без пропускаў, пералік быў скіраваны на тое, каб не “ўпусціць” (не забыцца назваць) той ці іншай хваробы або праявы Боскай сілы, улады, якая павінна лакалізаваць хваробу і “аднесці” яе ў чортава балота. 3 такім прыёмам мы сустрэнемся ў замовах прэвентыўна-засцерагальнага характару, напрыклад на захаванне плода:
“Хіліца пгы царыца, радзіла ж ты дванаццаць сыноу, з дванаццаці адзінаццаць, з адзінаццаці дзесяць, з дзесяцёх дзевяць, з дзевяцёх восем, з васьмёх сем, з сямёх шэсць, з шасцёх пяць, з пяцёх штыры, з чатырох тры. з пгрох два, з двух адзін. Той жа адзін старшы і большы. Памажы і падымі і на месцячку залатнічок пастанаві”,71
Безумоўна, усе прыведзеныя прыклады маюць адну і тую ж першааснову: Боскі пачатак у сваёй касмічнай выяве. Прычым зноў жа трэба адзначыць, што менавіта цотны лік задаваў цэласнасць і гармонію, якая арганічна аб’ядноўвала ў сабе мужчынскі і жаночы пачатак (6 братоў і 6 сясцёр).
Але дастаткова да гэтай гарманізаванай, універсальнай, касмічнай манады (12) дадаць яшчэ адну адзінку, як мы адразу ж трапляем у поле дзейнасці амаль што самай незвычайнай лічбы сусветнай культуры — пгрынаццаць. За гэтай лічбай з даўніх часоў вядзецца толькі негатыўная радаслоўная. Карані яе трэба шукаць у старажытнай язычніцкай традыцыі.
Легенда сведчыць, што ў мястэчку Вальгале багі сабраліся на вялікі святочны баль. Было іх дванаццаць. Праз нейкі час, калі свята было ў самым разгары, да іх завітаў няпрошаны госць, бог сваркі і разладу Локі. Гасцей стала 13. Апошні з іх хутка зрабіў сваю справу: гулянка скончылася агульным непаразуменнем, бойкай, у выніку якой загінуў любімец багоў Бальдр. Гісторыя ўтварэння хрысціянства нарадзіла абноўленую легенду, але фінал яе сюжэта практычна не змяніўся. На Тайнай Вячэры Хрыста з нагоды іудзейскай Пасхі таксама было трынаццаць асоб. Адна з іх прынесла найвялікшае няшчасце чалавецтву. Апостал Збавіцеля — Іуда — здрадзіў і выдаў яго. Гэта адбылося ў сераду, у пятніцу Сына Божага ўкрыжавалі (распялі на крыжы). 3 гэтай нагоды праваслаўныя хрысціяне ў сераду і пятніцу прытрымліваюцца посту. А з тых далёкіх часоў жыве па ўсёй Еўропе нядобрае павер’е: калі пасадзіць за адзін стол 13 гасцеіі, нехта з іх абавязкова памрэ (загіне) на працягу гэтага года.72 А самымі нешчаслівымі ў годзе лічацца тыя дні, калі чысло 13 трапляе на пятніцу.73
“У ТРЫДЗЕВЯТЫМ ЦАРСТВЕ, У ТРЫДЗЕСЯТЫМ ГАСУДАРСТВЕ”
Ёсць у фальклорнай спадчыне нашых продкаў жанр, які не пакідае раўнадушным ні малога, ні старога. Можна без перабольшання сцвярджаць, што з казкай чалавек нараджаўся, пражываў жыццё, з ёю ж адпраўляўся ў ...ці не ў той самы казачны свет. Пад словы калыханкі і пацешнай казкі люлялі немаўля, з дапамогай просценькіх сюжэтаў казак пра жывёл дзіця ўводзілі ў складаны свет узаемаадносін паміж людзьмі, а таксама чалавекам і навакольным светам, вучылі культуры паводзін, таму, што следам за ноччу надыходзіць дзень, што якім бы цяжкім і складаным не было жыццё, але Дабро заўсёды перамагае Зло.
Калі 12—14-гадовыя хлапчукі адпраўляліся ў начное — пасвіць коней, яны бавілі час даўжэзнымі чарадзейнымі казкамі, сюжэты якіх былі напоўнены дынамічнымі сцэнамі, інтрыгуючымі паваротамі ў развіцці дзеяння, страшэннымі пачварамі, якія, здавалася б, патушы вогнішча і будуць тут як тут. Ды што там хлапчукі, хлопцы-пераросткі, якім час прыспешваў браць шлюб, расказвалі і чарадзейныя, і эратычна-навелістычныя казкі на попрадках, вечарынках, у ноч купальскага святкавання.
He абыходзілася без казак і ў асяроддзі людзей сталага веку. Бабулі любілі распавядаць пра царэўну-несмяяну, падчарку, пунсовую кветачку; дзяды ж, прыцмокнуўшы ды закруціўшы сівы вус, гнулі сваё: пра Алі-бабу і сорак разбойнікаў, пра салдата, які Ліха'адолеў і з тапара кашу зварыў.
Падчас дваццацігадовых фальклорных экспедыцый у шматлікія раёны нашай краіны мне пашчасціла запісаць каля 700 казак амаль што ад трыццаці таленавітых беларускіх казачнікаў. Сярод іх былі і жанчыны, і мужчыны. Мяне заўсёды ўражваў рытуал падрыхтоўкі казачніка да распачынання незвычайнага мастацка-паэтычнага дзейства: выбіралася спецыяльнае месца (каб, крый Божа, не пад бэлькай), чалавек унутрана канцэнтраваўся, выглядаў засяроджаным, бы перанесеным зусім у іншы свет. Некаторыя з іх, як, напрыклад, Вяргун Фёдар Іосіфавіч з в. Скрыгалаў Мазырскага раёна або Мельнікава Кацярына Міхайлаўна з в. Уборкі Лоеўскага раёна, расказалі мне па трыццаць цудоўных рознахарактарных казак. Расказвалі суткамі — казка за казкай, не збіваючыся, не прапускаючы важных дэталей, з захаваннем непаўторных вобразных характарыстык іх герояў.
Недзе пасля трэцяй, а яшчэ больш пасля пятай казкі мяне пачынала здзіўляць дакладнасць, стараннасць і абавязковасць 136
У час фальклорных вандровак. І.І.Крук і знаўца народных традыцый,
казачніца К.М.Мельнікава.
інфарматара ў стаўленні да кожнага твора. Але больш за ўсё здзіўляла тое, як пачыналася і заканчвалася кожная казка: стваралася ўражанне, што казачнік не казку распавёў, а распачаў будаўніцтва новай хаты — гэтак усё было паслядоўна, лагічна ўвязана, перасыпана ўзорамі цудоўных фразеалагізмаў, устойлівых магічных формул, яскравых паэтычных характарыстык. Уражвала вытанчаная закругленасць кожнай казкі. Распачынаючы новы твор, ён ужываў адну і тую ж формулу: “У некаторым царстве, у некаторым гасударстве жылі-былі...” Прамаўляючы гэтыя словы, казачнік нібы адсякаў рэчаіснасць свайго ўласнага існавання і ўзводзіў сцяну паміж жыццём прысутных і жыццём тых, пра каго ён збіраўся расказваць. Усё гэта вяртала ў дзяцінства і прыгадвалася гульня “ў даганялкі”. Калі адчуваў, што сіл не хапае, каб уцячы, прыпыняўся, хуценька прачэрчваў вакол сябе круг і гучна прамаўляў: “Чур мяне!” Калі ж пагроза знікала, акружнасць на зямлі выціралася нагой і ты зноў станавіўся ўдзельнікам гульні. Вось так і казачнік, заканчваючы незвычайнае падарожжа ў чароўны свет, “размыкаў” каардынаты яго рэчаіснасці заключнай формулай: “I сталі яны жыць-пажываць ды дабра нажываць”.
На маё пытанне: “Навошта за кожным разам распачы-
наць казку адной і той жа формулай?” К.М.Мельнікава адказала: “Без яе цуду не будзе. А без цуду што за казка!”
Добрыя знаўцы казачнага эпасу ведаюць, што ў багатай скарбонцы беларусаў ёсць казкі, разлічаныя на розны густ, узрост, сітуацыю. Параўнанне іх мастацкіх асаблівасцей паказвае, што казкі для дзяцей (перш за ўсё гэта творы пра жывёл і звяроў) пачынаюцца добра знаёмым: “Жыў сабе дзед ды баба, былі ў іх унукі”, “Жылі-былі ў адным лесе лісіца і заяц”, “Быў у аднаго гаспадара сабака”. Казкі, разлічаныя на зусім маленькіх дзяцей, не патрабавалі выхаду за межы знаёмай ім прасторы. Тут, менавіта тут, на кожным кроку для іх быў цуд. Таму казка магла распачынацца зусім па-будзённаму: “Аднаго разу араў сабе чалавек пад лесам, аж выходзіць да яго мядзведзь...” або яшчэ прасцей: “Сустрэла ліса жураўля”, “Ішоў адзін чалавек да лесу па дровы, ажно спатыкае льва”74.
Падобныя зачыны мае і большасць казак, разлічаных на дарослую аўдыторыю: “Быў адзін такі пан”, “У адным мястэчку згадзіўся майстар зрабіць для новага касцёла дванаццаць постацей апосталаў”, “Скажу вам не казку, шчырую праўду. Дзе тое было — цяпер я забыўся, бо ўжо, бачыце, старасць. А ведама, калі з чупрыны гінуць валасы, то й памяць — з галавы”75.
I толькі ўласна чарадзейныя казкі распачыналіся сапраўднымі казачнымі зачынамі: “У некаторым царстве, у некаторым гасударстве жыў-быў цар”, “У неякім царстве, у неякім гасударстве, за даўнейшы час, як яшчэ не было нас, жыў сабе адзін кароль да ведзьма-караліха, на яе ліха”76. Куды адсылаў або пераносіў казачнік сваіх слухачоў, дзе знаходзіцца тое царства, у якім далей будуць разгортвацца незвычайныя падзеі? У некаторых казках можна сустрэць пэўную дэталізацыю месца дзеяння: “На моры, на акіяне, на востраве Буяне”. Аднак і гэты “канкрэтны” адрасат захоўваў таямніцу, якую, відаць, нельга было ўдакладняць далей. Чаму казачнік не меў права гэта рабіць? Можа таму, што дакладнае вызначэнне месца дзеяння, напрыклад родная або суседняя вёска, мястэчка, адразу ж рабіла расказваемае прыземленым, звычайным, знаёмым усім прысутным і тады сам казачнік як чалавек, які бываў і ў “тым” царстве, страчваў сваю загадкаваць і станавіўся звычайным суседам. He мог дапусціць вопытны казачнік такога стаўлення да сябе! Наадварот, ён ускладняў фармуліроўкі, псіхалагічна дакладна канструяваў пачатак незвычайнага паведамлення, каб нават дарослыя слухачы “забыліся” на тое, што яны сядзяць у хаце, што перад імі знаёмы аднавясковец. А пры дапамозе гэтых вытанчаных слоўных карункаў ён “вырываў” прысутных з каардынат іх зямнога існавання і ці то ўздымаў
высока над зямлёй, каб сапраўды ўбачыць тое далёкае царства, ці то апускаў у марскія глыбіні, каб падплыць, наблізіцца да царства Дабрыні і Шчасця, Дабрабыту і Спагады, Вечнасці і Спакою.
Трэба сказаць, што свае “прафесійныя” сакрэты такім чынам хавалі не толькі казачнікі, а ўсе сапраўдныя майстры, якія займаліся традыцыйнымі беларускімі рамёствамі і промысламі. 3 тых самых казак вядома, як шаўцы і краўцы “выдумалі” сваю мову зносін, якую не разумеў ніхто з прысутных. Кожны трымаў свае веды ў сакрэце.
На фоне ўсіх гэтых “прафесійных” недагаворак,стараннага кадзіравання каардынат разгортвання казачных падзей неяк нечакана гучыць уступная формула, у якой казачнік быццам зжаліўся і дакладна вызначыў месца будучага дзеяння: “У трыдзевятым царстве, у трыдзесяпгым гасударспгве жылібылі”.