Сімволіка беларускай народнай культуры
Янка Крук
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2003
завязаць на ёй сорак вузлоў, чытаючы перад кожным “Багародзіцу”, а затым нітку прывязаць да шыі жывёліны. Сані або калёсы, на якіх везлі нябожчыка на могілкі, пасля пахавання перакульвалі каля вёскі і пакідалі на сорак дзён.82
Шматразова лік сорак выкарыстоўваецца ў кантэксце пахавальна-памінальнай абраднасці. У некаторых мясцінах пад кожны вугал труны клалі па дзесяць манет (усяго сорак), сорак аднакапеечных медных або срэбных манет кідалі ў магілу. На Палессі вядомы звычай “падымаць (уздымаць, качаць) паветра” — памінаць у храме нябожчыка на саракавы дзень пасля смерці або анучай, якой выціралі (абмывалі) сканаўшага, махаць па паветры, а затым выкінуць яе ў двор.
У рускай народнай традыцыі можна сустрэць такія сентэнцыі: “сорок лет: простн, мой век”, “сорок лет бабнй век”.
Трэба адзначыць, што лік сорак неаднаразова ўзгадваецца і ў Бібліі, праўда часцей кантэксты яго ўжывання маюць негатыўнае адценне. Напрыклад, у Законе Маісея аб скасаванні шлюбу гаворыцца: “Н еслн внновный достонн будет побоев, то судья пусть прнкажет положнть его н бнть прн себе, смотря по внне его, по счёту сорок ударов можно дать ему, а не более, чтобы от многнх ударов брат твой не был обезображен перед глазамн твопмн” (Второзаконне, 25:2—3).
ДАТА НАРАДЖЭННЯ I ЛЁС ЧАЛАВЕКА, АБО КВАДРАТ ПІФАГОРА ДАПАМАГАЕ ЗАЗІРНУЦЬ У СВАЮ БУДУЧЫНЮ
Апошнім часам стала з’яўляцца мноства публікацый, у якіх робяцца спробы ўвязаць між сабою лічбавы код імя чалавека з яго лёсам. Сучасныя камп’ютэрныя тэхналогіі даюць магчымасць прааналізаваць тысячы імёнаў найбольш знакамітых людзей планеты і вывесці агульныя заканамернасці гэтай касмічна-асабовай узаемазалежнасці.
Хацелася б прапанаваць чытачам адяу з найбольш універсальных і простых схем, якая грунтуецца на квадраце Піфагора і дае магчымасць хоць крыху разабрацца ў сваім характары, сваіх талентах і здольнасцях, прааналізаваць негатыўныя фактары ўласнага жыцця і паспрабаваць у пэўнай ступені іх падкарэкціраваць. Веданне гэтых кодаў дапаможа ў нейкай ступені наладзіць унутрысямейныя адносіны, стварыць шчырую, дабразычлівую і творчую атмасферу. У аснове квадрата Піфагора ляжаць поўная дата нараджэння чалавека і некалькі вытворных ад яе лікаў. Але ўсё па парадку.
Бярэм адвольную дату нараджэння, напрыклад, 6.05.1962 г.
3 яе складаных частак утвараем шэсць рабочых лікаў, якія дапамогуць раскрыць мікракосм асобы (6, 5, 1, 9, 6, 2):
1. Падсумоўваем усе лікі даты нараджэння: 6+5+1+9+6+2=29 (першая пазіцыя).
2. Складваем паміж сабой лікі першай пазіцыі: 2+9=11.
3. Ад сумы ўсіх лікаў трэба адняць падвоены першы лік дня нараджэння: 29 (2x6) = 17.
4. Складваем між сабою лікі трэцяй пазіцыі: 1+7=8.
Далей у адзін радок выпісваем дату нараджэння і ўсе атрыманыя лікі: 6.05.1962, 29, 11, 17, 8. Малюем квадрат Піфагора і разносім іх па клетках:
1
4
7
4
—
1
2
5
8
2
1
1
3
6
9
—
2
2
У клетку пад нумарам адзін выбіраем усе адзінкі, у клетку пад нумарам два — усе двойкі і так да 9. Затым расшыфроўваем кожную лічбу, памятаючы адну ўмову: чатыры лічбы ў кожнай клетачцы — ідэальная сітуацыя; менш і больш — сітуацыя, якае патрабуе паляпшэння.
Кожны лік сімвалізуе сабой тыя ці іншыя асаблівасці чалавека: здольнасці, рысы характару, здароўе і г.д., а напоўненасць лічбамі кожнай клеткі ў квадраце сведчыць аб ступені праяўлення пэўнай якасці.
№ 1 — воля чалавека;
№ 2 — упарадкаванасць жыцця;
№ 3 — навуковыя здольнасці;
№ 4 — код здароўя;
№ 5 — яснабачанне;
№ 6 — сувязь з зямлёй;
№ 7 — таленты;
№ 8 — сувязь са сваім родам;
№ 9 — інтэлект.
I апошняе. Дата нараджэння хавае ў сабе і нашы жыццёвыя ўзлёты і падзенні. Для таго каб пабудаваць парабалу жыцця, трэба зрабіць два простыя матэматычныя дзеянні:
1. Дзень нараджэння неабходна памножыць на месяц нараджэння: 6x5=30.
2. Атрыманую лічбу памножыць на год нараджэння: 1962x30=58 860.
Нарэшце задаем сістэму каардынат, у якой вертыкальная
вось будзе адзначаць узровень творчага патэнцыялу (УТП) у пэўны прамежак жыцця (ПЖ) — гарызантальная вось. Вектар жыцця дзеліцца на дванаццацігадовыя цыклы.
Бярэм утвораны лік 58 860 і на аснове яго будуем парабалу. Першы лік (5) адпавядае 12 гадам жыцця, другі (8) — 24, трэці (8) — 36 і г.д.
'ТП
Дыяграма сведчыць, што чалавеку наканаваны даволі высокі індэкс жыцця: узрост з 24 да 48 самы прадуктыўны.
Паверце і праверце. А раптам і спраўдзіцца.
СІМВОЛІКА ДЗЁН I ДАТ У НАРОДНАЙ КУЛЬТУРЫ
Позняй восенню 1993 года мяне запрасілі на сустрэчу з работнікамі культуры Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У Мінск я вяртаўся маршрутным аўтобусам, які ішоў з Лунінца. Жадаючых ехаць было даволі шмат. Услед за натоўпам паволі ўціснуўся ў аўтобус і пакрочыў да свайго месца. Абодва крэслы былі не занятымі. Сеў каля акна, а побач са мной уладкаваўся малады хлопец. Праз некалькі хвілін да нас падышла сімпатычная дзяўчына і сказала: “Даруйце, калі ласка, маё месца...” — і назвала нумар месца майго суседа. У адказ хлопец паказаў свой квіток, на якім значыўся той самы нумар. Доўга не спрачаліся. Як толькі дзяўчына ўселася, я запытаў: “I часта так шанцуе?” — “Часта, — адказала яна. — Я ж —
“панядзелак!”. Па дарозе ў Мінск мая суседка расказала пра добры тузін неверагодных здарэнняў, якія літаральна на кожным кроку сыпаліся на яе. Дзяўчына была пераканана, што прычынай усіх дзівосаў быў дзень яе нараджэння — панядзелак.
Я адразу ж пачаў успамінаць нашы сямейныя “правілы”, звязаныя з пачаткам вясковых работ, а таксама розныя перасцярогі, якімі ў свой час дзялілася мая бабуля. Іх аказалася дастаткова шмат, але ў нейкую лагічную сістэму яны не складваліся. Вось тады мне захацелася звярнуцца да набыткаў культур розных народаў свету і паспрабаваць упарадкаваць звесткі пра кожны дзень нашага тыдня. Аказалася, што ў культуры існавала даволі складаная і разгалінаваная сістэма ведаў, у адпаведнасці з якой нашы продкі штодня суадносілі свае клопаты, справы і паводзіны. Кожны дзень тыдня меў сваю “партрэтную” характарыстыку. Ніжэй прыводзяцца толькі некаторыя звесткі, якія, на мой погляд, і да сённяшняга часу не страцілі сваёй актуальнасці.
ПАНЯДЗЕЛАК (ЦЯЖКІ)
Першы дзень тыдня лічыцца цяжкім і нешчаслівым. Вядома некалькі версій адмоўнага стаўлення да гэтага дня. Адны сцвярджаюць, што панядзелак — дзень цяжкага пахмелля пасля нядзельнага святкавання. Іншыя спасылаюцца на тое, што пасля дня адпачынку не адразу хочацца брацца за справу.
Каб зразумець прычыны негатыўнага стаўлення беларусаў і наогул славян да панядзелка, трэба ўпісаць яго ў болып шырокі кантэкст аднародных з’яў, дамінуючай і яднаючай рысай якіх будзе сімволіка пачатку любой справы: сева, зажынак, родаў, радзінаў, вяселля, дня, тыдня, года. Народная мудрасць сведчыць:
He пашанцавала з ранку, не пашчасціць і вечарам.
Нарадзілася цялятка з плямкай — з плямкай і памрэ.
Як сустрэнеш Новы. год, такім ён і будзе.
У рускіх прыказках, узятых, напрыклад, са слоўніка Ул. Даля, выкарыстоўваецца менавіта гэты алгарытм для ацэнкі панядзелка як ключавога, вызначальнага моманту, які мадэліраваў жыццё чалавека (яго справы, паводзіны, гаспадаранне) на ўвесь набягаючы тыдзень:
С понедельнйка деньгй выдавать — всю неделю расход.
С понедельнйка на всю неделю — счастье йлй несчастье.
Чйхнуть в понедельнйк — корысть на неделю.
Балгары таксама лічаць: калі ў панядзелак раніцай атрымаць грошы, то ўвесь тыдзень будзеш іх атрымліваць; калі ж аддаць, то ўвесь тыдзень вяртаць (аддаваць) будзеш.1
Надзвычайная важнасць моманту пачапгку чаго-небудзь адлюстравана ў рытуалах, якія суправаджаюць пабудову хаты, печы, улазіны (уваходзіны ў новы дом) або проста першае наведванне госцем новай хаты (напрыклад, пераступіўшы парог, трэба сыпануць на падлогу жменю манет, каб у хаце заўсёды дастатак быў).
У час экспедыцый не раз даводзілася чуць параду аб тым, што трэба абавязкова звяртаць увагу на паслядоўнасць сваіх дзеянняў у ранішні час, калі вы толькі прачнуліся і пачынаеце мыцца (спачатку гполькі рукі, а затым ужо чыстымі рукамі твар і г.д.) або прыбіраць у хаце (напрыклад, ложак, на якім вы спалі, нельга прыбіраць адразу, няхай “астыне”, a то можаце сябе “запячатаць”).
Разам з тым панядзелак — “мужчынскі” дзень, што дапамагае зразумець некаторыя асаблівасці сялянскага гаспадарання. Напрыклад, не пажадана было садзіць курыцу на яйкі, таму што маглі вывесціся адны пеўнікі.21 наадварот, гэты дзень лічыўся спрыяльным для пасадкі фасолі, агуркоў і гарбузоў; вечар панядзелка — для квашання капусты.
Меркавалі, што менавіта ў ноч з панядзелка на аўторак можна зачаць хлопчыка.
3 цягам часу з’явіліся дадатковыя перасцярогі, звязаныя з гэтым днём: не пажадана класціся ў бальніцу (доўга хварэць будзеш), а таксама звяртацца па дапамогу ў гэты дзень да знахараў, распачынаць лячэнне цяжкіх або задаўненых захворванняў.3
На гэтым жа прынцыпе трымаецца і агульнавядомая выснова, сфармуляваная ў прыказцы “У панядзелак нават цыган у дарогу не збіраецца, бо не пашанцуе”: чалавек, які ўсё жыццё вандруе па свеце, і той трымаецца перасцярогі не рушыць з месца ў першы дзень тыдня. Калі ж гаворка ідзе пра селяніна-земляроба, які “прыкіпеў” да свайго лапіка і пакідае яго толькі, калі трэба патрапіць на базар або кірмаш, гэта перасцярога набывае характар табу. Ці яшчэ: сон, які прысніцца ў панядзелак, збываецца толькі для тых людзей, якія нарадзіліся ў гэты дзень; каб быць заўсёды пры грашах, нельга ў панядзелак стрыгчы пазногці, і г.д.
Разам з тым беларускія легенды, відаць, не без уплыву біблейскіх сюжэтаў, апавядаюць пра тое, што “ў панядзелак свет снаваўся”. У старажытнай ведыйскай традыцыі лічыўся днём ушанавання бога Хорсы.
АЎТОРАК (РАДАЎНІЦА)
Другі дзень тыдня лічыцца адным з найбольш спрыяльных для пачатку важных для гаспадаркі і значных для сям’і спраў. Можна смела адпраўляцца ў далёкую дарогу: абавязкова пашчасціць, паездка будзе выніковай. Відаць, менавіта мужчынскі пачатак (гэта “мужчынскі” дзень) у сукупнасці з сімволікай цотнага дня вызначылі станоўчае стаўленне да аўторка і прадказвалі поспех у задуманай або распачынаемай справе, напрыклад: пайсці ў сваты — не атрымаць “ад варот паварот”, адняць дзіця ад грудзей — яно не будзе прасіць сусла; чалавек, які народзіцца ў гэты дзень, пражыве доўгае і шчаслівае жыццё.