Сімволіка беларускай народнай культуры
Янка Крук
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2003
Тэксты пажаданняў яскрава сведчаць: народная паэтычная стыхія чуйна рэагуе на сучасныя рэаліі жыцця, але не паддаецца спакуслівым разбуральным тэндэнцыям, а, наадварот, шукае надзейнае выйсце з дапамогай папярэдняга гістарычна-культурнага вопыту.
ПАЖАДАННІ
Надзяляем хлебам, соллю I добрай доляй, Золатам,серабром
I ўсялякім дабром!
* * *
Дарую вам мех зрэбны Да рубель срэбны На век доўгі, На быт добры, На новую гаспадарку .
* * *
Дару табе грошы, Каб былі дзеці харошы, Дару срэбра бочку, Каб былі сыны і дочкі. Дару цябе дугой, Каб не бегаў за другой, Каб былі багатыя, як восень , Вясёлыя, як вясна, А семяністыя, як вярба, Дзе ні садзіш, расце.
* * *
Дарую каробачку гліны, Каб да году пазвалі на радзіны.
* * *
Я дару нітак клубочак, Каб быў першы сыночак.
* * *
Жадаю, каб у вас было столькі дачушак, Колькі ў хаце падушак,
Столькі сынкоў, колькі ў сценах сучкоў.
* * *
Грошыкі дорыць маці, Каб была добрая гаспадыня ў хаце.
*А* ‘к ‘к
Каб ваш ложак рыпаў, рыпаў, А да году сынок выпаў.
* * *
Дару шклянку суніц, Каб не хадзіў да чужых маладзіц.
* * *
Дарую падарунак На чатары канты, Каб было чатыры сыны, I ўсе — музыканты.
* * *
Дарую буракамі, каб не былі дзеці дуракамі.
* * *
Дару вас “белачкамі”, Каб былі з дзевачкамі, Дару “зайчыкамі”, Каб былі вы з мальчыкамі.
* * *
Дару вам “лася”*, Каб маладая маладому аддалася.
***
Дару вам “бабра”*, Каб маладая была, як гара.
Дарую ва.м 50 рублёў, Картошкі падполле. Каб завялі дзетак застолле.
***
Дару медзі, Каб дзеці былі, як мядзведзі.
Дарую пяцёрку, Каб нарадзіла дачку танцорку.
Дару вам рубель, А я на яго працаваў, Хачу, каб малады Маладую пацалаваў.
Дару вам рубель, А я на яго працаваў, Хачу, каб зяць Цешчу пацалаваў.
Дару вам рубель, Каб купілі карабель, Каб дзень цалаваліся, А ноч кахаліся.
* * *
Дарую гаршчок капусты, Каб не даваў жонцы распусты.
* * *
Так будзьце ж здаровы
I жывіце багата,
Як вам пакажа ваша зарплата. Калі ж будзе муж не разіня, Палучыш медаль “Маць-гераіня”.
Народзяцца дзеткі, дочкі з сынкамі, А пракарміць як іх —
Глядзіце ўжо самі.
Хай Бог надзеліць Шчасцем і долею, Хлебам з соллю, Доўгім векам 3 добрым чалавекам.
***
Дарую я сваім маладым, не сваім да Божым, чырвонага золата, цёлку, аўцу і свінню. Да на ета пушчай не спагадаюць, а рана ўставаюць, атца і маць паважаюць, то і Бог паможа!
Жадаю пары маладой Дажыць да свадзьбы залатой, Жыць і харашо дружыць, Па другіх не хадзіць.
***
Дарую маладой каробку жукоў, Каб не любіла чужых мужыкоў.
Жадаю маладым шчасця і долі, I век доўгі, і розум добры.
Дару цябе дугою, Каб не бегаў за другою.
***
Я дарую грошы,
Бо маладая і малады харошы.
Я дарую вам хату, Каб былі багаты, Каб жылі-пажывалі I нас не забывалі.
Дарую кароўку шчэ й бычка, Каб першы быў сынок, другая дачка.
Паздраўляю пару маладых з законным бракам на сто лет і жалаю добрага здароўя, шчасця, каб вы багата жылі, многа кароў мелі, сыр і масла елі. На полі радзіла, у хляве пладзіла. Што куток, то і сынок. А як Бог дасць на другім гадочку, каб Бог даў і дочку.
Каб ноччу не спалі, не ленаваліся I дзеткі штогод паяўляліся.
Колькі ў Колінай хаце куточкаў, Каб столькі было сыночкаў, Колькі ў Насці падушак, Каб столькі было дачушак.
3 вяселейкам вас паздраўляю, Шчаслівай жызні вам жадаю. Каб адзін аднаго шанавалі, I бацькоў старых не забывалі.
Дарую грошы, каб былі дзеці харошы, Дарую грошы, за якія я працавала, Хачу, каб маладая маладога пацалавала.
***
Дарую мех пшаніцы, Каб не чапаў чужых баб за спадніцы.
Дарую меднымі, Каб не былі беднымі.
Дару жаніха ніткамі, Каб не бегаў за чужымі лыткамі.
■X**
Дару спіцамі, Каб жаніх не бегаў за чужымі спадніцамі.
Дарую гектар грэчкі, Каб вяліся авечкі.
Дарую лес, а ў лесе дубкі, Колькі ў лесе дубкоў, Каб столькі было ў вас сынкоў.
***
Жывіце здаровы, Адзін аднаго любіце, паважайце
I нас не забывайце.
Каб жылі багата, як восень, Каб былі красны, як вясна, А душы, як вада,
Каб разам усё жыццё ішлі, Шчасце-долю сабе знайшлі.
Дарую маладым каробку медзякоў, Каб ня слухалі чужых языкоў.
Дару цыбуляю, Каб праз год пазваў бабуляю.
Дарую маладым сенакос, Штоб вы касілі, ды касілі, Ды і за куму запрасілі.
Дарую табе загон пшаніцы, Каб жала не сажала, Каб цераз год мяне за куму ўзяла.
Дару маладым сувой палатна, Каб да году каляску валакла.
***
Дарую шчасце і долю,
I век доўгі,
I каробачку спічак, Каб не хадзіў да чужых маладзічак.
***
Жадаю, каб у вас было столькі сыноў,
Колькі куткоў,
I столькі дачушак, Колькі падушак.
***
Няхай у вас будзе столькі сыноў, Колькі ў сцяне сучкоў.
***
Дарую цялушку, Каб не бегаў шукаць другую падружку.
***
Дарую бычка, Каб не шукала другога мужычка.
***
Дарую курачку-квактуху, Штоб маладая пацалавала свякруху.
***
Дарую мяшок жыта, Каб жонка не была біта.
Дарую маладым пчолы, каб кусалі I ўначы спаць не давалі.
***
Дарую маладому зялёную рошчу, Каб любіў сваю цёшчу.
Дарую дубовы пень, Каб любіліря ноч і дзень. Дарую дзежачку круп, А ў дзежачкі чатыры ражочкі, Штоб было чатыры сыночкі. Дарую мяч, Каб быў сын урач.
Дарую каробку клубніц, Каб не любіў чужых дурніц.
Шчасця, долі, Хлеба-солі, Крынічнай вады, I ніякай бяды.
“Я HE АДНА, СА МНОЙ ДРУГІ”
ЦЯЖАРНАЯ ЖАНЧЫНА Ў КУЛЬТУРЫ НАШЫХ ПРОДКАЎ
Сярод шматлікіх таямніц Сусвету адной з самых загадкавых з’яўляецца тайна ўзнікнення Жыцця, а таксама здольнасць жывой матэрыі бясконца аднаўляць сябе ў сабе падобных постацях наіпчадкаў і спадкаемцаў. Жыццё амбівалентнае тварэнне: яно абмежавана ў часе на прыкладзе існавання кожнай канкрэтнай асобы і бесперапыннае, бясконцае пераемнае ў жыватворнай повязі Роду.
Самыя геніяльныя мысліцелі чалавецтва імкнуліся разгадаць тайну ўзнікнення Жыцця як найбольш незвычайнага феномену Сонечнай Галактыкі. Прычым у гэтай праблеме зноўтакі вымалёўваюцца дзве плоскасці. Адна з іх фенаменалогія жыцця як з’явы, другая — жыццё кожнай істоты паасобку. Хто ўдыхнуў у яго энергію першагіачатковага руху, надае дынаміку росту і развіцця, сталення і старэння; хто вызначае працягласць жыцця, жыццёвыя пуцявіны і павароты; хто прызначае дзень нашага зямнога спачыну і пераходу ў прасторавачасавыя каардынаты Вечнасці?
Кожная зямная цывілізацыя ставіла і будзе ставіць перад сабой гэтыя пытанні. Складанасць праблемы прадвызначала, магчыма, не столькі рэцэптурны характар адказаў на іх, колькі прыхаваную за слоўнай шматзначнасцю накіраванасць шляхоў пошуку гэтых адказаў нашымі продкамі. Яны зафіксаваны (закадзіраваны, зашыфраваны) у нашай род-
най мове, у яе асобных словах і ўстойлівых слоўных спалучэннях:
1. Жыццё Жыва Жывіцца, жыта, жанчына, жонка, сям’я, гаспадыня Рожаніца Доля.
2. Чалавек Род Народ Муж Жаніх Лёс Рок.
У старажытнай славянскай міфалогіі лічылася, што жыццё даруе (надзяляе ім) багіняЖыва. 3 часоў пашырэння хрысціянскай культурнай традыцыі жыватворны патэнцыял быў пераадрасаваны да Творцы Сусвету. Кароткі, безапеляцыйны па сваёй сутнасці вердыкт канстатуе народная прыказка: “Бог даў Бог узяў”. Прычым катэгарычнасць апазіцыі не пакідае месца выпадковасці, бо, як сведчыць іншая прыказка: “He адну пару лапцей Бог стаптаў, пакуль гэтых маладых сабраў”.
Як бачым, узгаданыя фразеалагізмы практычна не набліжаюць нас да разумення таямніцы Жыцця, таму неабходна ўвесь спектр пытанняў “звязаць у адзіны вузел”, каб хоць крыху прыадкрыць тайну сувязі паміж Творцам Сусвету і жыццём асобнага чалавека:
Бог дараваў чалавеку Жыццё, вызначыў яму Век, надзяліў Доляй, наканаваў Лёс, абраў Суджаную(ага), адарыў Сям’ёй, ашчаслівіў Дзецьмі, прызначыў Імя, прысудзіў быць у акружэнні Роду.
Аднак як толькі чалавек пройдзе ўсе ступені свайго зямнога існавання, як толькі ён абрасце карэннем-парасткамі свайго Роду, Бог пашле за ім Смерць, якая абавязкова выканае яго прысуд ( “Круці не круці, а трэба ўмярці”, “Ляжы не ляжы, уставаць трэба, жыві не жыві, паміраць трэба”).
Толькі праз разуменне гэтай жыццядайнай повязі, яе самакаштоўнасці і самадастатковасці можна паспрабаваць зазірнуць у сакральныя сэнсы нашай рытуальна-абрадавай практыкі і вуснай паэзіі і хоць крыху зразумець тыя шматлікія табу, рэгламентацыі, перасцярогі, прадпісанні, пажаданні, этыкетныя нарматывы, якія скіраваны былі на тое, каб заручылася шчаслівая пара, каб нявестка хутка зацяжарыла і нарадзіла прыгожае, здаровае і чаканае дзіця.
I яшчэ адна важная акалічнасць: хутчэй за ўсё ў беларусаў існавала вера ў рэінкарнацыю, у тое, што жыватворны згустак энергіі, які ў хрысціянскай традыцыі атрымаў назву Душа, пасля смерці чалавека на пэўны час пераносіўся ў вы-Рай, a
затым (магчыма, па запатрабаванню су-родз-ічаў) вяртаўся назад. Што маецца на ўвазе? Нашы продкі верылі, што шматлікія перасцярогі абавязкова паўплываюць на будучы лёс нованароджанага.
Вялікае мноства самых розных рэгламентацый і прадпісанняў адрасавана жанчыне на ўвесь перыяд цяжарнасці. Кожны яе крок, кожны рух, кожны ўчынак у дзень будзённы і ў дзень святочны быў дакладна вызначаны.
Немагчыма раўнадушна чытаць статыстычныя даныя, якія па-свойму адлюстроўваюць найбольш тыповыя сацыяльныя працэсы ў развіцці нашага грамадства на працягу апошніх год. Толькі за 1996 год насельніцтва Беларусі ў цэлым пастарэла і зменшылася на 30,3 тыс. чалавек. (Зараз нараджальнасць у нашай рэспубліцы меншая чым у гады Вялікай Айчыннай вайны.) Па ўсёй Беларусі было зарэгістравана 10 535 шлюбаў, а скасавана 8 196. Для нацыі, якая спрабуе самастойна стаць на ногі і верыць у сваю будучыню, а таксамгі для яе кіруючых дзяржаўна-прававых структур такія лічбы не могуць не гучаць набатам. Аднак і яны не з’яўляюцца абсалютнымі велічынямі. 3 аднаго боку, неабходна ўлічваць такі суцяшальны фактар, як стварэнне нашымі грамадзянамі другой або нават трэцяй сям’і. А з другога боку, вялікая колькасць сем’яў юрыдычна яшчэ лічыцца цэласнай сацыяльнай адзінкай, а фактычна гэта даўно ўжо не так.
Калі раней традыцыйная схема сям’і налічвала як мінімум сем чалавек (бабуля—дзядуля, бацька—маці і трое дзетак), то сёння — гэта пераважна чатыры чалавекі (бацькі і двое дзетак). 3 улікам той складанай эканамічнай сітуацыі, якая вызначае і ў бліжэйшы час будзе вызначаць наша жыццё, хутчэй за ўсё бацькі будуць абмяжоўвацца толькі адным дзіцем. Асобная гаворка пра здароўе нашых дзяцей, на якое ўплываюць шматлікія эканамічныя, сацыяльныя, экалагічныя і культурныя фактары. Жахліва ўсведамляць тое, што ўжо на момант нараджэння пераважная большасць дзяцей мае фізічныя, псіхічныя і разумовыя паталогіі. 3 кожным годам павялічваецца і колькасць жанчын, якія з нагоды розных хвароб не могуць стаць матуляй.