Сімволіка беларускай народнай культуры  Янка Крук

Сімволіка беларускай народнай культуры

Янка Крук
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2003
115.97 МБ
Й за гарою вецер вее, Жыцейка палавее. Й маладая маладзіца За гаем жыта жала. Жала яна, спазнілася, Дзіцятка забылася. Прыляцелі тры й анёлы Дзіцятка й калыхаці. Адзін кажа: Калышэмо. А другі: Падзяржэмо. Трэці кажа: Долю дайма, Да й самі ўцякайма1.
Каб лепш зразумець ступень знітаванасці касмапланетарных, прыродна-біялагічных і сацыякультурных фактараў, якія непазбежна ўплывалі на стан здароўя цяжарнай, на фарміраванне плода і нараджэнне будучага дзіцяці, неабходна яшчэ раз звярнуцца да мал. 8.
Аналіз малюнка распачнем з перыяду, які адпавядае часу мясаедных вяселляў. Жыццёвы вопыт сведчыць: адразу пасля вяселля (пасля першай шлюбнай ночы) сям’я будзе спадзявацца на папаўненне. Тая ж схема паказвае, што зачаццю і пачатку цяжарнасці папярэднічаў шасцітыднёвы Піліпаўскі пост, а г.зн., што будучаедзіця пачне фарміравацца ў ачышчаным ад шлакаў арганізме жанчыны. Рухаемся далей. Зразумела, што плод развіваецца за кошт арганізма маці, якая тым часам (на дварэ “мяса-ед”) атрымлівае самую энергаёмістую (бялковую) ежу. Нарэшце да пачатку мясаеду дадаем дзевяцімесячны перыяд цяжарнасці і трапляем па схеме (і адпаведна ў гадавым колазвароце) на тое месца, духоўным і прыродным цэнтрам якога з’яўляецца Багач, г. зн., што нараджэнне дзіцяці супадала з часам года, калі ежа была найбольш вітамінізаванай.
А з другога боку, перыяду восеньскіх вяселляў не патрэбен быў папераджальны пост, таму што да гэтага часу арганізм чалавека інтэнсіўна сілкаваўся вітамінізаванай садавіной і гароднінай.
Такім чынам, пачатак фарміравання плода супадаў з часам прыроднага спакою, працоўнага зацішша. псіхалагічнай стрыманасці (гэтага патрабавалі перыяды пастоў, якія накладвалі на паводзіны людзей цэлы шэраг маральна-этычных абмежаванняў), а вось нараджэнне дзіцяці прыпадала на самы прыгожы час, калі прырода літаральна кожную расліну напаўняла багаццем мікраэлементаў і вітамінаў, неабходных для нармальнага развіцця немаўля і аднаўлення маральных і фізічных сіл парадзіхі.
Былі ў нашых продкаў і свае сакрэты планавання полу будучага дзіцяці. Скажам, калі сям’я жадала хлопчыка, для надзейнасці пад ложак маладым клалі нож ці сякеру (“на сына”), калі ж хацелі дзяўчыну люстэрка і грэбень (“на дачку”)2.
Надзвычай адказным быў перыяд цяжарнасці. Нормы звычаёвага права і этнапедагогікі даволі жорстка рэгламентавалі паводзіны цяжарнай жанчыны. Існавала цэлая сістэма забаронаў, абмежаванняў і прадпісанняў. У аснове рацыяналізму гэтай сістэмы ляжаў усё той жа прынцып “падобнае выклікае падобнае”. Старэйшыя людзі папярэджвалі: цяжарнай жанчыне нельга стрыгчы валасы, каб не ўкараціць розум дзіцяці; а ў царкве падчас набажэнства раілі станавіцца наперадзе, тады і дзіцяці заўсёды будзе шанцаваць.3
Апошнія гадоў дзесяць аўтар спецыяльна займаўся зборам звестак аб самых незвычайных, здавалася б, непрадбачаных і нечаканых здарэннях, якія адбываліся ў час родаў і пасляро-
давы перыяд. Некаторыя сітуацыі на пачатку не паддаваліся ніякаму лагічнаму тлумачэнню, аднак праз нейкі час паступова выяўлялася тыпалогія звестак, у якой прычыны і наступствы звязваліся ў адзіны і непарыўны ланцужок. Прычым у гэтым ланцужку даволі выразна прасочваюцца міжпакаленныя сувязі, у якіх аказваюцца цесна знітаванымі маці і дачка, бабуля і ўнучка, дзед і ўнук або бацька і сын.
Напрыклад, супрацоўнік аднаго з раддомаў Мінска расказаў пра выпадак, калі жанчына у тэрмін нарадзіла дзіця, развіццё якога прыпынілася ў лоне маці ва ўзросце шасці месяцаў. Праз некалькі дзён парадзіха прызналася, што за тры месяцы да родаў яна абрэзала сваю прыгожую касу. Менавіта з таго моманту спынілася развіццё плода.
На мой погляд, гэты факт яшчэ раз засведчыў, што валасы з’яўляюцца самым тонкім правадніком касмічнай энергіі. якая сілкуе ауру чалавека, падтрымлівае яго фізічную моц і духоўныя памкненні. Пасля таго як будзе перарэзана пупавіна (жыватворная сувязь з маці), асноўным каналам сувязі дзіцяці з космасам і суродзічамі застануцца валасы. Менавіта таму іх катэгарычна забаранялася абстрыгаць да года, калі дзіця знаходзілася ў стадыі пераходу з “таго” свету (чэрава маці) у гэты, мацнела, станавілася на ногі, пачынала вымаўляць першыя гукі, склады і словы — праходзіла шлях “пачатковага ачалавечвання”.
Дарэчы, у беларускай этнакультуралогіі сімволіка і абрадавая роля валасоў практычна не даследавана. ІІаасобныя звесткі даюць падставы сцвярджаць, што валасы з’яўляюцца самым моцным каналам энергетычна-інфармацыйнай сувязі з Сусветам, з космасам. Менавіта праз авалоданне імі калдуны маглі нанесці іх гаспадару самыя жахлівыя пашкоджанні або хваробы, напрыклад каўтун. Адна маладая маці паведаміла, што яе маленькі сын моцна хварэў, спатрэбілася пераліванне крыві і дзеля гэтага дзіця пастрыглі. Зараз гэтаму хлопчыку сем год, аднак словы ён вымаўляе так, “быццам рот напоўнены ежай”.
Сёння ўсё больш і больш з’яўляецца звестак аб тым, што ў дзяцей, зачатых у пост, з цягам часу выяўляюцца фізічныя, псіхічныя і разумовыя паталогіі.4
Прыведзеныя прыклады дазваляюць меркаваць, што парушэнне этыкетна-абрадавых рэгламентацый бацькамі небяспечныя Боскай карай, жыццёвымі пакутамі дзяцей, а таксама могуць прывесці да датэрміновых родаў. Каб гэтага не здаралася, цяжарная жанчына раней звярталася да сваёй бабулі або да мясцовай народнай лекаркі па дапамогу. Тыя не толькі раілі не падымаць нічога цяжкага, пастаянна насіць пры сабе саматканы чырвоны пояс-абярэг, але дапамагалі магічным сло-
вам, спецыяльнымі рытуальнымі формуламі, замовамі, напрыклад такой:
"Ішоў Гасподзь Бог Ісус Хрыстос па залатой гарэ, нёс залатыя ключы. Залатыя ключы, замкніцясь, рабе Божай, косьці, сайдзіцясь, а жываты, астанавіцясь на свае на места, на залатое крэсла. Як кіт-рыба на моры не баіцца ні тучы, ні хмары, так і іпы, раба Божая, не бойся ні бівання, ні валяння, ні цяжолага падымання.
Так і вы, жываты, станавіцясь на сваё на места. на залатое крэсла. Як дуб на корані нядвіжым, нярушым, так у рабы Божаіл нядвіжыма. нярушыма, і з свайго места не трогаецца"5.
У асяроддзі беларусаў існуе перакананасць, што першае дзіця абавязкова народзіцца мёртвым у той пары, у дзень вяселля якой паміраў нехта з аднавяскоўцаў, або па дарозе з храма іх вясельны картэж сустрэў пахавальную працэсію. Такое ж няшчасце магло напаткаць і тую пару, вянчанне якой адбывалася ў храме, дзе раніцай адпявалі нябожчыка6.
Усе гэтыя і шматлікія іншыя факты пераканаўча сведчаць, што перыяд цяжарнасці, роды і жыццё дзіцяці да года гэта адзіны спецыфічны этап у жыцці жанчыны і дзіцяці, калі яны падуладны толькі космасу, а ўсе гэтыя “выпадковасці” не што іншае, як пакуль што не пазнаныя намі заканамернасці прыродна-чалавечых стасункаў.
Адзначым таксама, што разнастайныя абмежаванні пэўным чынам кампенсаваліся паважлівымі адносінамі да цяжарнай жанчыны з боку сваякоў і блізкіх.
У астатнім жыццё будучай маці асабліва нічым не адрознівалася ад ранейшага. Штодзённа зранку і да позняга вечара яна выконвала асноўныя гаспадарчыя работы. Этнаграфічныя матэрыялы мінулага ды ўспаміны сведчаць аб тым, што цяжарная жанчына магла нарадзіць дзіця на жытнёвай ніве або трапаючы лён у полі.
Аднак звычайна да гэтай падзеі рыхтаваліся загадзя. Падчас родаў абавязкова карысталіся паслугамі бабкі-павітухі (“пупарэзніцы”) жанчыны сталага ўзросту, паважанай аднавяскоўцамі. Часцей па дапамогу звярталіся да той павітухі, якая пражыла шчаслівае жыццё. Меркавалі, што шчасце будзе спадарожнічаць і нованароджанаму.
Момант нараджэння трымалі ў тайне, бо лічылася: колькі валасоў на галаве тых чужых, хто ведае аб гэтым, столькі няшчасцяў будзе ў жыцці дзіцяці. Шырока бытавала павер’е, што прысутнасць старонніх людзей удвая падаўжае самі роды і значна павялічвае пакуты парадзіхі. У сувязі з гэтым месцам родаў звычайна было нежылое памяшканне: лазня, варыўня, хлеў або гумно.
Пакуль жонка збіралася пераходзіць у якую-небудзь з гаспадарчых пабудоў, муж хуценька спяшаўся да бабкі-павітухі, не забыўшыся прыхапіць з сабою акраец хлеба, пасыпаны соллю і загорнуты ў спецыяльны ручнік. Пастукаўшы ў дзверы і паклікаўшы бабку на парог, ён шаптаў ёй на вуха: “Хадзі, бабулечка, к нам. Нешта нашай маладусе ня дужа ладна дзелаецца”7. Кемлівая жанчына, безумоўна, ведала, пра што ідзе гаворка, і адразу ж рушыла за госцем, таксама прыхапіўшы кавалачак хлеба.
Як бачым, дыялог мужа з бабкай-павітухай у нечым нагадваў дыялог сватоў, якія прыйшлі заручыць маладых: каб не сапсаваць справу сватоў або не нашкодзіць родам, удзельнікі дыялогу прама не называлі тое, пра што можна было лёгка здагадацца.
Роля бабкі-павітухі ў падзеі нараджэння была надзвычай важная і адказная, прычым як у сакральна-магічным, так і ў прамым сэнсе.
Практычна кожны крок галоўных удзельнікаў вясельнага і радзіннага абрадаў падпарадкоўваўся міфапаэтычнаму прынцыпу падабенства, або прыродна-касмічных і сацыякультурных аналогій і асацыяцый. Мелася на ўвазе, што той, хто прымаў удзел у ключавых абрадавых дзеяннях, быццам па жывому энергетычнаму каналу перадаваў усе свае здольнасці, якасці, рысы характару, здароўе, долю, шчасце і багацце таму, дзеля каго гэты абрад праводзіўся. Атрымлівалася так, што бабка-павітуха пераразала жыццядайную пупавіну, якая звязвала маці і дзіця на працягу дзевяці месяцаў, і звязвала (паядноўвала), знітоўвала сябе з тым, каго першай прыняла на рукі. (Узгадайце: як сустрэнеш Новы год, такім ён і будзе; хто першы — мужчына ці жанчына зойдзе ў хату ў новым годзе, так і шчасціць будзе; якое імя будзе ў першага стрэчнага ў каляд ную ноч, за хлопца з такім імем замуж пойдзеш, з якой нагі раніцай устанеш, так і пашанцуе...)
Нормы народнай культуры і этнапедагогікі сфарміравалі шэраг патрабаванняў, якім павінна была адпавядаць бабкапавітуха. Як правіла. вясковая павітуха гэта жанчына сталага веку, часцей за ўсё ўдава або замужняя жанчына, якая ўжо не здольная нарадзіць і не мае рэгулаў. He магла быць павіпгухай бяздзетная жанчына і тая, якая ніколі не была замужам. Існавала павер’е, што ў гэтым выпадку роды будуць цяжкімі, а народжанае дзіця доўга не пражыве. Перавага аддавалася тым бабулям, якія пражылі шчаслівае жыццё і карысталіся павагай сярод аднавяскоўцаў. Калі ж запрошаная прымаць роды аднойчы здрадзіла мужу, то лічылі, што дзіця будзе хворым і пражыве нядоўга. Hi ў якім разе не запра-