Сімволіка беларускай народнай культуры
Янка Крук
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2003
Права выбару за вамі, але памятайце: трэцяга — не дадзена.
ЦІ МОЖНА ЗАПЛАНАВАЦЬ ПОЛ БУДУЧАГА ДЗІЦЯЦІ?
Завяршыць гаворку аб розных аспектах рэгламентавання паводзін цяжарнай жанчыны лагічна будзе народнымі ўяўленнямі аб магчымасці загадзя запланаваць пол будучага дзіцяці або па пэўных прыкметах прадказаць яго задоўга да нараджэння.
У асяроддзі беларусаў існуе просты, але, як пераконваюць людзі сталага веку, надзейны шыфр планавання полу будучага дзіцяці. Вось як ён выглядае:
Перад намі першыя літары назваў дзён усяго тыдня: панядзелак, аўторак, серада, чацвер, пятніца, субота і нядзеля. Уважліва прыглядаемся да схемы. Яна беспамылкова падказвае, што ў шыфры ёсць толькі адна пазіцыя, дзе ноч з двух бакоў агорнута “мужчынскімі” днямі: панядзелак — аўторак. Зачацце ў гэту ноч прадказвае нараджэнне хлопчыка. Шукаем, ці ёсць у шыфры яшчэ адна, цяпер ужо супрацьлеглая, пара “аднаполых” дзён. Ёсць! Ноч паміж пятніцай і суботай (“жаночымі” днямі) абяцае нам дзяўчынку. Будзьце асцярожныя з трактоўкай іншых пазіцый.
Недапушчальна: субота/нядзеля і нядзеля/панядзелак.
Наўрад ці задаволіць нас спрэчная пазіцыя паміж суботай і нядзеляй (нядзеля — дзень ні для якога “дзела”, ня-дзела-й).
Надзвычай далікатнай з’яўляецца пазіцыя паміж серадой і чацвяргом.
Вельмі спрэчная пазіцыя: серада (“жаночы”)/чацвер (“мужчынскі”) — хто будзе? Для таго, каб больш выразна ўбачыць спецыфічнасць пазіцыі і зразумець яе наступствы, прапаную правесці нескладаны лінгвістычны эксперымент: выпісваем са слоўніка імёны пад кожную з вызначаных пазіцый. У адзін слупок трапяць каля 600 мужчынскіх імёнаў, у другі — прыкладна столькі ж жаночых. Але вось нечаканы вынік. У адным і ў другім слупках апынулася звыш 10 адных і тых жа імёнаў: Аляксандра — Аляксандр, Валянціна — Валянцін, Яўгенія — Яўген, Вікторыя — Віктар, і г.д. Двухполая пазіцыя ў шыфры (серада—чацвер) — двухполыя імёны — ці не таму ёсць сярод нас і двухполыя (транссексуалы, гермафрадзіты) людзі, ці не таму сёння столькі жадаючых змяніць пол?
Уважлівы чытач адзначыць: у шыфры сустракаюцца яшчэ дзве пазіцыі з “разнаполымі” днямі. Як быць з імі, пра што сведчаць яны? Гэтыя пазіцыі набліжаны да дакладна арыентаваных, непераходных. Суседства “разнаполых” (аўторак/серада) і “аднаполых мужчынскіх” (панядзелак/аўторак) дзён прадказвае нараджэнне хлопчыка з жаночымі (мяккімі) рысамі характару.I наадварот, пераходная пазіцыя чацвер/пятніца, набліжаная да ўласна “жаночай”, быццам бы абяцае нам нараджэнне дзяўчынкі з жорсткім, мужчынскім характарам. I нарэшце апошняе: маргінальная (пераходная) пазіцыя (серада/чацвер) паміж зноў-такі пераходнымі ад мужчынскай да
жаночай (чацвер/пятніца) правакуе ўжо саму чалавечую разнаполасць.
Зразумела, што лінгва-культуралагічны аналіз падасца не зусім пераканаўчым і чытач запатрабуе болып надзейных доказаў. У такім разе можна ўласна філалагічны шыфр праверыць матэматычнымі разлікамі, параўнаўшы іх з некаторымі культуралагемамі традыцыйнай спадчыны. На дапамогу прыходзіць нумаралогія. Возьмем і пранумаруем кожны дзень тыдня:
і !??!?!?
I Іанядзелак — Аўторак — Серада — Чацвер — Пятніца — Субота — Нядзеля
1+1=2 @
Узгадаем некаторыя аспекты ўпрыгожання палескіх караваяў: пасярэдзіне ставілі “шышачкі” (галінкі дрэў), канцы адной з іх мелі двайное разгалінаванне (Y), гэта “шышачка” была аперазана выпечанай пляцёнкай-касой, якая нагадвала серп паўмесяца, сімвал жаночага пачатку. Канцы другой — трайное разгалінаванне (\|/), “шышачка” стаяла пасярэдзіне пляцёнкі-“сонца” — у міфалогіі мужчынскі пачатак. Такім чынам, лічбавыя паказчыкі шыфру дакладна адпавядаюць старажытным сімвалам у культуры нашых продкаў.
I апошняе. Было адзначана, што нядзеля з абодвух бакоў недатыкальная. Ёй адпавядае лік “7”. Са структуры народнага календара бачна, што сямёрка — лічба свяшчэнная. Дзень нараджэння Ісуса Хрыста — 7.01 (у адпаведнасці з грыгарыянскім стылем, якога прытрымліваюцца каталіцкія вернікі, гэта падзея адзначаецца 25.01, але для нумаралогіі 25 — тое ж, што і 7 (=2+5)), дзень святкавання Благавешчання — 7.04, дзень нараджэння Івана Хрысціцеля — 7.07, і г. д. У кожным з гэтых выпадкаў на сёмае чысло прыпадае вялікае свята, якое катэгарычна патрабуе — “не рабі”. Застаецца апошняе матэматычнае дзеянне: складваем пазіцыю серада (3) і чацвер (4). Вынік атрымаўся той самы — 7. Калі вынік аднолькавы, то і парада адпаведная: “не рабі”.
У навукова-папулярнай літаратуры можна сустрэць значна больш складаныя шыфры планавання полу дзіцяці. Таму, каб павысіць працэнт надзейнасці, прыводзім яшчэ адзін шыфр.
У славянскай этнаграфічнай літаратуры зафіксавана да-
волі шмат розных прыкмет, па якіх лёгка і дакладна маглі ўстанавіць пол будучага дзіцяці. Яшчэ са старажытных часоў у культурах розных народаў свету існаваў прыцып падзелу на мужчынскі і жаночы пачатак. Дык вось, у міфалагічнай мадэлі свету левы бок заўсёды сімвалізаваў жаночы статус, правы — мужчынскі. Так неабходна станавіцца ў храме падчас вяселля; садзіцца за памінальным сталом; такім чынам зашпільваецца наша верхняя вопратка (мужчынскае паліто — на правы бок, жаночае — на левы), так завязваліся паясы ў нацыянальных касцюмах.
Такога ж прыцыпу прытрымліваліся (і беспамылкова), калі вызначалі пол дзіцяці. Дастаткова было запытацца ў цяжарнай, з якога боку яна пачула першае шавяленне плода, як адразу ж ведалі, хто народзіцца. Або цяжарнай прапанавалі сесці, а затым устаць: калі яна дапамагала сабе правай рукой — будзе хлопчык, калі левай — дзяўчынка. Гэты ж прынцып спрацоўваў, калі прасілі проста паказаць руку або глядзелі на форму жывата. (Аб вялікім касмічным і культурным (рытуальна-абрадавым) падзеле на правае і левае як мужчынскае і жаночае гаворка будзе весціся асобна.)
Ведалі нашы продкі і іншыя сакрэты. Напрыклад, задоўга да зачацця і на працягу цяжарнасці рэкамендавалі мужу і жонцы есці акрайчыкі хлеба (“Еш акрайчык, будзе сын Мікалайчык”). Некаторыя старыя людзі раілі: за два месяцы да зачацця есці адпаведна “мужчынскую” (бурак, часнок, агурок), або “жаночую” (цыбуля, капуста, морква, бульба) ежу.
Хочацца звярнуцца да чытачоў з просьбай: калі вы ведаеце яшчэ якія-небудзь сакрэты народнай медыцыны, прыкметы дакладнага вызначэння полу дзіцяці, абярэгі, перасцярсгі, забароны ў паводзінах цяжарнай жанчыны, калі ласка, падзяліцеся сваім уласным вопытам.
“СЯЧЫСЯ-РУБАЙСЯ, I НА ГЭТЫ СВЕТ, МЛАДЗЕНЕЦ, ЯЎЛЯЙСЯ”
А як прыдзе ўрэмя-пара, тады як з луку страла.
3 народнай замовы на лёгкія роды
У пабудове Сусвету існуе безліч самых розных таямніц. Але бадай што адной з найболып загадкавых і прыцягальных была і застаецца таямніца нараджэння чалавека. Якія касмапланетарныя працэсы ўплываюць на сам момант нараджэн-
ня, на фарміраванне псіхічных і фізіялагічных асаблівасцей дзіцяці, на станаўленне духоўнага свету асобы? На гэтыя і многія іншыя пытанні, звязаныя з жыццядзейнасцю чалавека, з яго зямным шляхам, характарам яго прадвызначанасці або магчымасцю самому мець права штохвіліннага выбару, тысячы гадоў чалавецтва шукае адказу, але пакуль што так і не пранікла ў глыбінную сутнасць дадзенага феномена. Разам з тым пэўны гістарычны вопыт у вырашэнні гэтай праблемы ёсць. Па-свойму тлумачаць яе філосафы, прадстаўнікі дакладных навук, паэты і пісыменнікі. Своеасаблівай трактоўкі прытрымліваюцца тэолагі і вернікі розных канфесій. Праблема захавання і працягу роду чалавечага з’яўляецца цэнтральнай і ў шматвяковай народнай культуры.
Народныя звычаі, абрады, рытуалы, вусна-паэтычныя творы, павер’і і прыкметы, звязаныя з нараджэннем чалавека, надзвычай багатыя і разнастайныя. Яны з’яўляюцца працягам і арганічнай складанай часткай усёй светапогляднай сістэмы нашага народа.
Нараджэнне гэта прынцыпова важная мяжа паміж працяглым і адказным дародавым перыядам і часам (наканаваным лёсам) далейшага зямнога існавання. Але, на думку навукоўцаў, гэтыя два этапы ў жыцці чалавека цесна ўзаемазвязаны. Некаторыя сцвярджаюць нават, што эмбрыянальнае жыццё (псіхічны або фізічны стан маці, яе духоўная моц або душэўны неспакой, харчаванне, паводзіны, кантакты з рознымі людзьмі) у значнай ступені праграміруе і прадвызначае наш зямны шлях. Пра гэта надзвычай выразна і яскрава сведчыць сістэма рэгламентацый паводзін цяжарнай жанчыны і стаўленне да яе з боку суродзічаў. Уважлівае знаёмства з культурай нашых продкаў дае падставы сцвярджаць, што яны таксама ведалі гэту ўзаемасувязь і рабілі ўсё магчымае, каб паспрыяць зямному жыццю сваіх нашчадкаў.
Клопат аб будучым дзіцяці пачынаўся задоўга да яго нараджэння, ужо з вяселля. Больш таго, сам час правядзення вяселля таксама рэгламентаваўся пэўнымі прыродна-касмічнымі рытмамі, якія, безумоўна і непазбежна, уплывалі на стан здароўя чалавека, яго фізічны патэнцыял, асаблівасці псіхафізіялагічных працэсаў.
У структуры вясельных абрадаў нават існавалі спецыяльныя рытуальныя дзеянні, скіраваныя на ўзмацненне патэнцыялу маладых: іх садзілі на вывернуты кажух або на дзяжу, каб сям’я была вялікай і шчаслівай; багацця зычылі, абсыпаючы жытам ці пшаніцай. А якія выдатныя ўзоры народнай педагогікі можна было ўбачыць і пачуць падчас дзяльбы кара
вая. Прадстаўнікі роду маладой і маладога зычылі жаніху і нявесце:
Дарую медзі, каб дзеці былі як мядзведзі. Дарую грошы, каб былі дзеці харошы. Дарую хлебам-соллю, шчасцем-доляю. Дарую буракамі, каб дзеці не былі дуракамі. Дарую бульбы падполле, Каб было дзяцей застолле.
***
Колькі ў Колінай хаце куточкаў, Каб столькі было сыночкаў. Колькі ў Насці падушак, Каб столькі было дачушак.
Дарэчы, перыяды святкавання вяселляў самым цесным чынам былі звязаны з клопатам аб здароўі будучага пакалення.
Статыстычныя звесткі мінулага стагоддзя, запісы рэгістрацыі шлюбаў у царкоўных кнігах, шматлікія фальклорныя крыніцы, а таксама ўспаміны жанчын сталага веку (гадоў пад 80— 90) пераканаўча сведчаць, што найбольшая колькасць вяселляў на Беларусі прыпадала на два асноўныя перыяды: Вялікую вясельніцу, якая ахоплівала час ад Пакроваў (14.10) і да пачатку Піліпаўскага посту (28.11) і зімовы мясаед, які доўжыўся ад 21 студзеня і да пачатку Масленічнага тыдня.
Гэта пацвярджае багаты цыкл жніўных песень, у якіх апяваецца цяжкая доля маладзіцы — “трэба жыта жаць і дзіця даглядаць”: