Сімволіка беларускай народнай культуры
Янка Крук
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2003
шалі прымаць роды тых жанчын, у якіх быў злы і сварлівы характар, якія мелі чорныя вочы і “цяжкую” руку і хоць калінебудзь абмывалі нябожчыка?
Поруч з акрэсленымі маральна-этычнымі якасцямі бабкапавітуха павінна была валодаць шэрагам самых неабходных акушэрскіх прыёмаў. Акрамя гэтага, у практыцы народнай медыцыны шырока скарыстоўваліся разнастайныя магічнарытуальныя дзеянні: у хаце адкрывалі ўсе замкі, куфры, на парадзісе расшпільвалі ўсе гузікі, усіх родных прасілі развязаць паясы або расплесці косы. Бабка-пупарэзніца тройчы пастуквала нагой аб падлогу, тройчы пераступала туды-назад праз парог, тры разы абыходзіла стол. Дзеля таго каб перасцерагчы парадзіху ад сурокаў і нагавораў, побач з ёю клалі нож або абвязвалі яе чырвонай ніткай. Адной з найважнейшых складаемых частак абраду народзінаў былі спецыяльныя прафілактычна-прадуцыравальныя і гаюча-засцерагальныя замовы, якія павінна была ведаць бабка-пупарэзніца. Напрыклад, каб хутчэй і лягчэй распачаліся роды, яна прамаўляла наступныя словы:
"Госпаду Богу памалюся. Прачыстай Матцы памалюся. Ішоў Гасподзь Бог Хрыспюс з нябес, за ім Прачыстая Матка Ішла, у праваіі руцэ залатыя ключы нясла. Сустракае Гасподзь Бог Ісус Хрыстос з нябес.
— Куды пы, Маць Прачыстая, ідзеш?
— Іду я парадзіцу адведаці і младзенца з жывата выпускаці. Ці ты ж, младзенец, ці младзенка пара табе з жывата выхадзіці, парадніцы кроў разліці.
Прашу я цябе, Прачыстая Маць, к сабе на помач сваёй праваю рукою"9.
Падчас родаў бабка-павітуха імкнулася рознымі дзеяннямі паспрыяць парадзісе. Яна пагладжвала цяжарнай спіну, расцірала жывот “драўляным” маслам, часам давала ў рот парадзісе яе ўласную касу, каб справакаваць ірвоту і тым самым выклікаць моцнае напружанне мышцаў жывата10. Акрамя таго, павітуха бясконца малілася, бо ў народзе верылі, што менавіта ў гэты час да парадзіхі прылятае Архангел Міхаіл і ўсе апосталы. (Лічыцца, што найвялікшымі апякункамі парадзіх з’яўляюцца Багародзіца, святыя Ганна, Варвара і Кацярына Вялікамучаніца. Меркавалі, што родам спрыялі св. Уласій, Іван Багаслоў і бабуля Саламаніда, якая, у адпаведнасці з апакрыфічнымі казаннямі, прымала Ісуса Хрыста.) Пры гэтым бабка-павітуха трымала ў руках “грамнічную” або “чацвярговую” (купленую ў Чысты чацвер) свечку. У выключных (цяжкіх) выпадках запальвалі вянчальныя свечкі.
У жыцці здаралася ўсякае. У адным выпадку “Бог хутка
дараваў” парадзісе грэх і роды праходзілі хутка і лёгка, у іншым — яна мучылася дзень, другі, а то і трэці, але нарадзіць не магла. Тады ў ход ішлі ўсе магчымыя (ці якія калі-небудзь выкарыстоўваліся ў практыцы іншых павітух) спосабы дапамогі: напрыклад, цяжарная прапаўзала паміж ног мужа, які стаяў пасярод хаты, або муж пераступаў тройчы цераз жонку.11
Выкарыстоўваўся шэраг спецыфічных магічных дзеянняў, якія практыкавалі “прафесійныя” народныя лекары. Напрыклад, бралі тры каменьчыкі з трох лазняў, аблівалі іх вадой, якой затым апырсквалі цяжарную. Лічылася, што можа паспрыяць вада, у якой вымакала скура вужа, ці ў якую апускалі хатнія замкі, або якой акацілі першае знесенае вясною або тры звычайных яйкі.12 Вадой абмывалі заручальныя пярсцёнкі мужа і жонкі і давалі цяжарнай папіць яе. У кубачак з вадой маглі апускаць вугальчыкі, якія “выскачылі” з печы, калі яна гарэла. Зразумела, што прыклады гэтыя зноў-такі грунтаваліся на прынцыпе падабенства: як лёгка вакацілася яйка з курыцы або выляцеў вугальчык з печы, так хутка павінны прайсці і роды.
Па тэкстах замоў можна зразумець, якія дзеянні выконвалі сама парадзіха, дамачадцы і пакліканая на дапамогу rocpa. Але, думаецца, што паэтычны бок замоў яшчэ больш гаворыць пра саму пупарэзніцу. Толькі выключнай маральнай чысціні жанчына здольная была трымаць у памяці такія высокамастацкія радкі і імкнуцца з іх дапамогай паспрыяць парадзісе, а потым са светлай радасцю і шчырай душой сустрэць з’яўленне на свет Божы новага чалавека:
“Госпаду Богу памалюся, усім божым угоднічкам укланюся. Ранняя (вячэрняя ) зара-зараніца, прашу быць Аўхіму Міхайлаву (знахар) па машніца. Раба божая і прэсвятая Багародзіца, і ты, маладзец (дзявіца Д няма пары, няма й травы, царськія вароты пазапіраны і кворткі пазамыканы. Прыйдзе пара парасце трава, царськія вароты па’ адпіраюцца, і хворткі па’адмыкаюцца, моладцу ці дзявіцы на свет можна выйсці (быку ці цяліцы, жарабцу ці кабыліцы)”13.
Падчас родаў маглі быць розныя непрадбачаныя сітуацыі: моцны крывацёк, разрывы, зрушэнні тазасцегнавых суставаў. Таму бабка-павітуха тут жа шаптала замову на спыненле крыві:
“Ішоў Гасподзь із небеса, баран із-за мора. Сустрэліся на калінавым масту. Зняў Гасподзь із барана руно і заіпыкаў крывавае жарало’’1і.
Вопытныя бабкі-павітухі прыкмячалі кожную дэталь, звязаную з момантам нараджэння дзіцяці, таму што ўсе яны былі зусім не выпадковымі, а ў пэўнай ступені лёсавызначальнымі.
Напрыклад, калі дзіця нараджалася тваоам уніз, павітуха ўжо разумела, што яно доўга не пражыве; меркавалі, што жыццё будзе кароткім і ў дзяцей, якія адразу ж пасля нараджэння “не падалі голас”. I наадварот, пашчасціць тым, хто нарадзіўся “ў рубашцы”.15
Калі роды былі цяжкімі, то болып увагі ўдзялялі самой парадзісе. Трэба было не толькі іірыпыніць кроў, але і ўправіць суставы. I гэты акт дапамогі не абыходзіўся без слоўнай магіі:
“Свяпгы Марцін,распусці на сем аршын, святы Несцер, звядзі на персцень, пастаў сустаў на суспгаў, на сцыкі дзірачку аспгаў”16.
Шматвяковы вопыт народных лекараў і бабак-павітух, які трымаўся на назіраннях, прыкметах, павер’ях, пераконвае, што складанымі роды былі ў тых выпадках, калі пра іх даведваўся хто-небудзь з аднавяскоўцаў, асабліва жанчына. Успамінаючы імя парадзіхі, яна магла кепскімі словамі сурочыць яе (як адволыіа, так і мэтанакіравана), а яшчэ горш рознымі чарадзейнымі дзеяннямі наслаць бяду або нават смерць на парадзіху або дзіця. Таму ў многіх вёсках існавала традыцыя: за два-тры тыдні да родаў цяжарная позна вечарам прыходзіла ў дом сваёй маці, каб нарадзіць там.
У традыцыйнай культуры розных славянскіх народаў існавала павер’е, што парадзіха на працягу сарака дзён пасля родаў з’яўляецца “нячыстай”, “паганай”. Гэта павер’е замацавалася яшчэ і таму, што Трэбнік змяшчаў спецыяльныя малітвы, якія чыталі адразу пасля нараджэння дзіцяці і на саракавы дзень яго жыцця. Пад уплывам гэтай храмавай традыцыі ўзнік шэраг абмежаванняў у паводзінах парадзіхі на працягу сарака дзён пасля родаў. Ёй нельга было заходзіць у храм, падыходзіць да бажніцы, браць у руісі абраз і запальваць перад ім свечку, прысуптічаць на малебне ў доме, гйць “хрэшчэнскую” ваду, асвечаную ў іншае прыстольнае свята, аглядаць пчол, даіць і выганяць карову ў поле, асвячаць яе пры першым выгане на пашу, хадзіць у госці на вялікае свята, ісці на вяселле, падаваць на стол хлеб, наразаць яго, хадзіць у свіран, дзе захоўвалася зерне або мукаУ
Шматлікія рытуальныя дзеянні былі скіраваны на праектаванне далейшага лёсу дзіцяці. 3 гэтай нагоды бабка ніколі не прымала дзіця голымі рукамі, а пакрывала іх саматканым палатном, каб паспрыяць багаццю нованароджанага.
Пупавіну хлопчыку пераразалі на нажы, сякеры (“каб імі добра валодаў”), на кавалачку хлеба, пазней на кніжцы. Яшчэ да нашага часу дзе-нідзе захаваўся старажытны звычай проста перабіваць яе вострымі камянямі. Пупавіну дзяўчынцы пераразалі на грэбні, “каб добра прала”18. Часам, каб засцераг-
чы дзіця ад грыжы, павітуха перагрызала яе зубамі. Пупавіну перавязвалі суровай ніткай або паскай цераблёнага лёну, у якую ўпляталі (!) валасы маці. Валасы выстрыгаліся з правай касы або правай скроні, “каб дзіця ўсё жыццё было прывязана да маці”. Праз некалькі дзён пупавіну завязвалі ў вузельчык і клалі ў куфар. Калі ж дзіцяці спаўнялася тры гады, гэты вузельчык даставалі і давалі малому развязаць яго (“развязаць свой розум”). Дзіцячае месца (“пасцельку”) заўсёды акуратна вымывалі, загортвалі ў анучу разам з лустай чорнага хлеба, яйкам або некалькімі галоўкамі цыбулі, усё гэта клалі ў лапаць і зарывалі ў якім-небудзь патаемным месцы (у падполлі, пограбе, каля печкі, у чырвоным куце), радзей у лазні пад палком, у хляве ці канюшні. Але часцей за ўсё паслед сімвал прыроднай калыскі закопзалі пад вугал хаты (калі нараджаўся хлопчык): “прывязваючы” дзіця да роднага дому і жадаючы яму стварыць сям’ю, пасядзець у чырвоным куце на вяселлі. Калі ж нараджалася дзяўчынка, то паслед, a то і пупавіну закопвалі пад парогам каб “пайшла за парог” выйшла замуж19.
У славян вядомы былі і іншыя рытуальна-магічныя дзеянні з паследам. Напрыклад, каб у дзіцяці не было грыжы, “пасцельку” хавалі пад падвалінай з боку двара. Калі сям’я жадала наступнага хлопчыка, то паслед хавалі на гарышчы над чырвоным кутом, а калі думалі пра дзяўчынку — зарывалі на чужым полі. Калі ж у сям’і паміралі ўсе папярэднія дзеці, паслед зарывалі на сярэдзіне чужога поля. У народзе існавала перакананасць: калі паслед не схаваць у піры дні, то піры гады дзяцеіі у гэтай сям’і не будзе. М.Торэн прыводзіць сведчанні, у якіх сцвярджаецца наступнае: калі паслед вывернуць, то праз год у сям’і абавязкова народзіцца хлопчык, a калі паслед зарыць пупавінай уніз, то дзяцей у парадзіхі больш ніколі не будзе.20
Зарыванне паследу суправаджалася спецыяльнымі рытуальнымі формуламі:
“Ад зямлі ўзята, зямлі перадавайся, а ты, раба Божая, на зямлі заставайся”, “Табе, свята месцечка, на ляжанне, а Таццяне на здароўе", “Meсту гніць, а дзіцяці жыць ды Бога любіць, бацьку і маці паважаць і бабку не забываць”.
Некаторыя бабкі-павітухі валодалі сакрэтамі, з дапамогай якіх імкнуліся паўплываць не толькі на лёс нованароджанага, але і на далейшае жыццё самой парадзіхі. Каб у яе не было радзімых плямаў, паследам церлі твар, а каб не балеў жывот, “месца” клалі пад галаву. I наадварот, лічылі, што маці пры дапамозе адрэзанага невялічкага кавалачка паследу магла “зап-
раграмаваць” будучыя схільнасці свайго дзіцяці: калі яна кіне гэты кавалачак у канюшні, хлопец будзе ладзіць з канём, калі ж павесіць на саху ці плуг, хлопец вырасце дбайным і гаспадарлівым; калі рэшткі пупавіны кінуць каля царквы, дзіця будзе “любіць Бога”, а то і манахам стане.21
У некаторых мясцінах парадзісе адразу пасля родаў давалі з’есці лусту пасоленага хлеба, прычым з гэтай лустай гаспадар спачатку лез у пограб, абыходзіў усе вуглы і запрашаў дамавога наступнай формулай-абярэгам: “Суседзюхна-бацюхна, ідзі за мной”.