Сімволіка беларускай народнай культуры
Янка Крук
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2003
што не магло не паўплываць на ўсведамленне Смерці як з’явы не гранічнай, за якой няма нічога, а наадварот, яна была толькі мяжой, пераходам у іншую прастору існавання.
Пры гэтым час набываў характар дыскрэтнасці, разарванасці або спыненасці. Зіма (Смерць) займала амаль палову гадавога цыкла. Наваколле нусцела: птушкі адляталі ў вырай, ніжэйшы свет знікаў у падземным царстве. Узнікала праблема са стаўленнем да паняцця прасторы. Інтэнсіўна асвоеная ўлетку, яна быццам разрэджвалася, а суб’екты яе заселенасці пераносіліся ў іншае месца. Час надоўга застываў у сваёй нерухомасці. Псіхалагічна гэтаму спрыялі прыродналандшафтныя фактары: кароткі зімовы дзень, тое, што большую частку сутак чалавек праводзіў у абмежаванай прасторы сялянскай хаты прьт святле лучыны, займаючыся звычайнымі надзённымі справамі. Людзі пралі, ткалі, лянцавалі, валялі валёнкі, правілі хамуты... Застаючыся жывым, чалавек быў выключаны з кантэксту актыўнага сумеснага з прыродай дзеяння і тым самым быццам пераносіўся ў іншы свет, жыццёвыя каардынаты якога — час і прастора — набывалі асаблівасці іншага вымярэння, набліжаючыся да велічынь пазаземнай Вечнасці. Відаць, на гэтай глебе і ўзнікла хрысціянская дыхатамія душы і цела. Пасля смерці чалавека яго цела адпраўлялі ў падземнае царства, а душа адлятала ў вы-Рай (“за сёмае мора”).
Успрыманне Смерці як закончанасці зямнога цыкла і пераходу ў свет продкаў перадумовіла (прадвызначыла) спакойнае, стрыманае стаўленне да яе з боку нашых папярэднікаў. Яны задоўга да гэтага пачыналі рыхтаваць сабе пахавальнае адзенне, якое практычна паўтарала святочнае ўпрыгожанне. Арнамент на адзенні выконваў ролю ідэнтыфікатара, з яго дапамогай даўно памёршыя продкі “пазнавалі” тых, хто трапляў у свет Вечнасці пазней. Можна дапусціць, што гэткім жа арнаментам павінны былі быць аздоблены (прамаркіраваны) рытуальныя ручнікі, на якіх труну з нябожчыкам апускалі ў магілу.
У 1998 годзе сродкі масавай інфармацыі зрабілі цікавае паведамленне. Сямігадовы хлопчык з Вялікабрытаніі апынуўся ў стане комы. Пасля таго як апрытоглнеў, хлопчык расказваў сваім бацькам пра неверагодную рэч: “Я доўга ляцеў цёмным калідорам, у канцы якога было незвычайнай чысціні святло. Там стаялі мае бабуля і дзядуля, апранутыя ў...” — і хлопчык дакладна назваў адзенне, у якое чатыры гады таму апранулі памёршых родных. Дзівіцца б не было чаму, калі б не адна акалічнасць — трохгадовае дзіця не было на пахаванні.
Разуменне Смерці як міфалагічнай істоты дазваляе зразумець шырокае кола табуіраваных прадпісанняў, якіх абавязаны былі прытрымлівацца родныя памёршага. Напрыклад, звы-
чаёвае права забараняе да года пасля смерці суродзіча спраўляць вяселле; жонка, маці і сёстры не маглі на працягу трох год удзельнічаць у вясёлых святкаваннях, спяваць і танчыць. Пэўныя абмежаванні накладваліся на паводзіны цяжарнай жанчыны, а вяселле дзяўчыны-сіраты праводзілася па-іпшаму сцэнарыю. Катэгарычна забаранялася ў дзень смерці каго-небудзь з аднавяскоўцаў што-небудзь садзіць або сеяць.
Разам з тым, у адпаведнасці з народнымі ўяўленнямі, памёршы чалавек мог “забраць” з сабою тыя ці іншыя людскія беды, “дапамагчы” вылечыць вельмі цяжкія захворванні, напрыклад эпілепсію, і г.д.
АПОШНІЯ ПЕРАДСМЯРОТНЫЯ ДЗЕЯННІ
Людская смерць бывае рознай: лёгкай, хуткай і цяжкай. Калі чалавек паміраў лёгкай смерцю, то гэта ўспрымалася як заслуга перад Богам сваімі зямнымі жыццёвымі ўчынкамі. Але бывала і інакш. Чалавек доўга пакутаваў, яго корчыла, ліхарадзіла, часам ён трызніў, страчваў прытомнасць, затым зноў прыходзіў у сябе. У такім выпадку прысутныя пачыналі, як маглі, дапамагаць канаючаму. Выконваліся спецыяльныя рытуальныя дзеянні, якія шмат у чым паўтаралі рытуалы, звязаныя з нараджэннем члавека. Паміраючаму развязвалі ўсе вузлы (пояс), расшпільвалі гузікі, размыкалі замкі, якія былі ў хаце, адчынялі юшку (“каб душа лягчэй пакінула цела і хату”), выбівалі верхняе палена над дзвярамі, адчынялі дзверы ў хаце і хляве, часам узрывалі дошкі ў столі (у апошнім выпадку заўважалі, што так мог сканаць толькі вядзьмак”).15
Хрысціянская традыцыя ўнесла пэўныя дапаўненні ў пахавальны абрад. Адным з важнейшых атрыбутаў-спадарожнікаў з’яўляюцца свечкі. Часцей за ўсё ў рукі паміраючаму (а затым яны выкарыстоўваліся на жалобным стале) давалі “грамнічную” свечку (якую асвячалі ў храме 15 лютага, на Грамніцы, або Стрэчанне) або купленую ў царкве ў Чысты чацвер перад Вялікаднем. Лічылася, што свечка асвятляе шлях душы на “той” свет. У больш шырокім плане яна сімвалізавала старажытную традыцыю выкарыстання агню ў час пахавання. Агонь выконваў ролю ачышчальніка ўсяго зямнога, цялеснага. Ён канчаткова вызваляў дупіу ад матэрыяльнай абалонкі і ліквідаваў жыццёвыя грахі чалавека.
МОМАНТ СМЕРЦІ
Калі чалавек доўга паміраў і раптам сціх, то каб канчаткова пераканацца “адляцела душа” ці не (дыхае ён ці ўжо пера254
стаў), да вуснаў прыкладвалі перавернутае ніц люстэрка, хвіліну трымалі, а затым глядзелі: калі яно затуманена парай ад дыхання, то пакуль што ўстрымліваліся ад усялякіх дзеянняў; калі ж паверхня была сухой, разумелі, што чалавек сканаў, і трэба было распачынаць неабходныя абрады.
Памёршаму закрывалі рот (калі ніжняя сківіца не трымалася, яе падвязвалі аборай), заплюшчвалі вочы (часам клалі на вочы медныя пятакі), “каб не ўцягнуў у сябе ці не выглядзеў каго з жывых”.16
Акрамя таго, трэба было тут жа спыніць хатні насценны гадзіннік. Люстэрка завешвалася белай прасцінай, каб не паглядзелася душа сканаўшага і не “забрала” з сабой таго, хто апошнім у яго паглядзеўся. Калі ў гэты час гарэла ў печы, то агонь адразу залівалі вадой, а галавешкі выносілі з хаты (дарэчы, гэта быў адзіны выпадак, калі агонь тушылі прымусова). Калі ў хаце стаяла вядро з вадой, то яе вылівалі ў агарод. Піць ваду, у якой “купалася душа”, паўсюдна забаранялася.17
АБРАДЫ ПЕРШАЙ ПАСЛЯСМЯРОТНАЙ ГАДЗІНЫ
Канстатацыя факта смерці прынцыпова змяняла характар паводзін радні памёршага. 3 гэтага моманту яна быццам пераходзіла ў разрад пасіўных сузіральнікаў, але ніяк не актыўных удзельнікаў. Адназначна патлумачыць змены наўрад ці магчыма. Напаткаўшае гора патрабавала выплакацца, засяродзіцца, каб асэнсаваць тое, што здарылася, таму самая блізкая радня павінна была пастаянна заставацца каля нябожчыка. A з другога боку, нябожчык, па ўяўленнях продкаў, лічыўся небяспечнай істотай, якая магла нашкодзіць застаўшымся ў жывых. Магчыма таму на пярэдні план разгортваемага рытуальнага дзеяння выходзіла самая старэйшая частка радні або аднавяскоўцаў. Практычна ва ўсіх этапах пахавання і правядзення памінальнага стала катэгарычна забаранялася прымаць удзел цяжарнай жанчыне.
Перад тым як распачынаць гаворку пра парадак выканання ўсіх этапаў пахавальнага абраду, неабходна звярнуць увагу на адну вельмі важную акалічнасць. Пахавальны абрад меў у сваім развіцці тры ключавыя моманты, якія шмат у чым прадвызначалі псіхалагізм усяго дзеяння: момант смерці чалавека, момант вынасу нябожчыка з хаты і момант апускання труны ў магілу. У эмацыянальным плане гэта былі самыя цяжкія этапы развітання (з жыццём, з хатай, у якой жыў чалавек, з белым светам), яны патрабавалі ад кожнага члена сям’і ііужнасці, вытрымкі, самавалодання, узаемападтрымкі. У гэты час людзі найбольш эмацыянальныя не здольны былі кантра-
ляваць свае паводзіны, ды і прынцыпы народнага этыкету патрабавалі ад жанчыны і плакаць, і галасіць, і слёзы ліць, іначай, лічылася, яна не паважае Род і не любіць памёршага.
Усе гэтыя акалічнасці, відаць, паўплывалі на агульны псіхалагізм разгортвання абраду. Ён набыў дакладную рытмічнасць, прычым спачатку амплітуда рытму чаргавалася ў межах адной-дзвюх гадзін, затым перыяд пашыраўся (павялічваўся). У аснове чаргавання ляжала змена дзеяння і слова.18 Прынцыпова можна сказаць, што адно не столькі ўзаемадапаўняла другое, колькі, наадварот, выключала яго. Гэту рытмічную абрадава-слоўную зменлівасць можна праілюстраваць прыкладна такой схемай:
1
2
3
4
дзеянне:
галашэнне:
дзеянне:
галашэнне:
перадсмяротны
1 гадзіна,
абмыванне,
падчас
час
пакуль
пераапрананне
наведвання
нябожчык
суседзямі
астынс
і раднёй
5
6
7
8
►
дзеянне:
галашэнне:
дзеянне:
галашэнне:
перанос
«Аякіжтабс
вынас
развітаннс
нябожчыка
дамок
нябожчыка
з домам
ў 'іруну
змайстравалі...»
з хаты
9
10
11
12
дзеяіше:
галашэнне:
дзеянне:
галашзнне:
працэсія
развітанне
труну
над магілай
ідзе
радні
анускаюць
па могілкі
у магілу,
чужыя кідаюць
жмсньку зямлі
13
14
15
16
>
дзеянне:
галашэнііе,
дзеянне:
малітва:
вяртанне
малітва:
жалобны стол
на заканчэнні
ўдзельнікаў
на пачатку
(трэба пакаштаваць
памінальнага
пахавання
жалобнага
усс рытуальныя
стала,
дадому,
стала
стравы,
развітаннс
мыццё рук
выпіць
перад парогам
'гры чаркі
хаты
гарэлкі)
Гэты рытм дапамагаў захоўваць псіхалагічную раўнавагу і не дапускаў празмерных стрэсавых зрываў. Галашэнне было своеасаблівай эмацыянальнай разрадкай. Яшчэ і сёння можна пачуць, як старэйшыя суцішаюць каго-небудзь з блізкай радні: “Паплач, паплач, на душы лягчэй будзе”.
Такім чынам, логіка прапанаванай схемы паказвае, што адразу ж пасля канстатацыі факта смерці ніякіх рытуальных дзеянняў не адбывалася. Нехта з жанчын (маці, жонка, дачка) выбягалі ў двор і пачыналі моцна галасіць — па вёсцы разляталася жалобная абвестка: нехта памёр.
Нябожчыка адразу не чапалі: “Трэба, каб паляжаў, астыў”. (Гэтыя ж словы гавораць пра ложак, на якім мы спім. Адразу, пасля таго як прачнуліся і ўсталі, прыбіраць яго нельга: “Трэба, каб астыў”.)
Тым часам распальвалі ў печы (тонкія дровы клалі на сухую салому), бо трэба было хутка нагрэць чыгун вады, у якой затым мылі сканаўшага. Пакуль усё гэта рабілася, нехта з мужчын хадзіў прасіць кабет, каб прыйшлі памыць памёршага. Звычайна ў кожнай вёсцы гэта былі адны і тыя ж жанчыны, як правіла, сталага веку, часцей удовы. Hi адна з іх не мела права адмовіцца ад запрашэння. He дазвалялася прымаць удзел у гэтай працэдуры жанчынам, якія яшчэ маглі нарадзіць.
Абмыванне сканаўшага распачыналі недзе праз гадзіну-паўтары. Нябожчыка клалі на падлогу, часам засланую саломай, распраналі, калі нешта перашкаджала, то вопратку або бялізну разрывалі. Абмывалі ў драўляных ночвах. У час гэтай працэдуры ў хаце забаранялася каму-небудзь прысутнічаць, асабліва дзецям і моладзі. Лічылася, што Смерць на працягу трох дзён не можа забраць з хаты душу, таму баяліся, каб хто-небудзь з прысутных у хуткім часе не загінуў.19