Сімволіка беларускай народнай культуры  Янка Крук

Сімволіка беларускай народнай культуры

Янка Крук
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2003
115.97 МБ
За абразамі, што віселі ў чырвоным куце, звычайна захоўваліся асноўныя свяшчэнныя атрыбуты ахоўна-засцерагальнага характару. Тут ляжалі грамнічныя свечкі, без якіх не адбывалася ніводная рытуальная падзея; у белай хусцінцы
знаходзілася жменька зямлі са следам хлопца, які пайшоў у войска, і г.д.
У паўсядзённым жыцці тройчы на дзень тут, за сталом, збіралася сям’я, каб падсілкавацца не толькі фізічна, але і духоўна.
ПРАЗ ПАРОГ РУКІ HE ПАДАВАЙ
Такая звычка бытуе ў нашым народзе і цяпер. А вытокі яе — у сівой мінуўшчыне. Найбольш старажытныя па часе ўзнікнення народныя казкі, паданні, легенды, замовы і загадкі даюць магчымасць зрабіць выснову аб трохузроўневай міфапаэтычнай мадэлі сусвету беларусаў. Верхні ўзровень займаў пантэон язычніцкіх багоў, сярэдні належаў самому члавеку, a ніжэйшы (падземны) быў месцам існавання розных пачвар. Падзямелле было адначасова і месцам вечнага існавання продкаў. Чалавек, займаючы сярэдні, прамежкавы статус у гэтай іерархіі, адчуваў сваю залежнасць і ад сусвету багоў, і ад свету продкаў. Усё яго жыццё было скіравана на пошук магчымасцей гарманічнага суіснавання.
Яскравым сведчаннем трохузроўневасці славянскай мадэлі сусвету з’яўляецца драўлянае дойлідства беларусаў, а таксама кампазіцыя некаторых жыццёва важных атрыбутаў сялянскага жытла. Абапіраючыся на фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы 19—20 ст., паразважаем аб структуры звычайнай беларускай хаты.
Аказваецца, у сваім класічным выглядзе стуктура хаты таксама мае тыя ж тры сферы вялікага Космасу.1 Асноўным з’яўляецца сярэдні ўзровень — месца штодзённага пражывання чалавека, сям’і. Прычым і тут існаваў пэўны парадак. Уся гарызантальная прастора хаты дзялілася на некалькі важных зон, аб якіх усе дамачадцы ведалі, а таму паводзілі сябе ў адпаведнасці з іх функцыянальным прызначэннем. Кампазіцыя ўнутранай часткі строга групавалася вакол сілавой лініі жыцця, дыяганалі на процілеглых канцах якой заўсёды знаходзіліся печ і покуць (чырвоны кут).
Чаму ж гэту дыяганаль можна назваць лініяй жыцця? Справа ў тым, што печ — гэта не што іншае, як форма прыручэння агню — старажыпгнага сімвала жыцця. Можна сказаць так: жыццё ў хаце працягваецца да таго часу, пакуль печ цёплая, або, наадварот, печ цёплая, пакуль у хаце палае цяпельца жыцця. Бліжэй да чырвонага кута ставіўся стол, вакол якога збіралася дзеля падтрымання свайго фізічнага і духоўнага існавання сям’я.
У паўсядзённым і святочным жыцці сялянскай сям’і
надзвычай важную ролю выконваў парог. Познім калядным вечарам дзяўчаты перадшлюбнага ўзросту збіраліся ў той хаце, дзе звычайна спраўлялі вячоркі, і варажылі, якой першай пашчасціць замуж пайсці. На парог хаты клалі па аладцы, адчынялі дзверы і клікалі сабаку. Чыю аладку ён з’есць першай, тая і замуж хутчэй пойдзе. Калі нават і сёння мы зачэпімся нагой за парог, адразу зазначаем: павінна нешта здарыцца. Каб у хату не заходзілі людзі з адмоўнай біяэнергетыкай, старыя раяць у парог уваткнуць дзве іголкі. Перад тым як адправіцца да нявесты, малады праходзіў пад ручніком, у абодва канцы якога было закручана па бохану хлеба і які на высока ўзнятых руках трымалі яго бацькі. Дык вось гэта рытуальная арка чакала хлопца каля парога. Праходзячы пад ёй, малады павінен быў прыгнуцца, схіліць галаву — пакланіцца продкам свайго роду. Шырока вядома павер’е аб тым, што гаспадыня не мае права падаць што-небудзь суседцы праз парог, a мужчыны ні ў якім разе не падаюць адзін аднаму рукі праз парог пры сустрэчы або на развітанне.1 Гэтаксама нельга нічога падаваць і праз іншыя зоны смерці: праз труну з нябожчыкам і праз магілу.
Большасць з нашых сучаснікаў ведае аб гэтым, але не можа растлумачыць, чаму парог спіаў такой незвычайнай зонай у хаце. Адказ можна знайсці, калі ўважліва ўгледзецца і паразважаць пра ніжні ўзровень пабудовы хаты. Яшчэ і сёння ў многіх вясковых хатах адразу за парогам ёсць вечка (вочка — тое ж вока), праз якое можна трапіць у пограб (падполле, склеп), дзе на працягу халоднага часу захоўваюцца бульба, квашаная капуста, засоленыя гуркі, грыбы, слоікі з варэннем. Але гэта цяпер. А значна раней, недзе паміж 6 і 14 стагоддзямі пограб (паграбенне) быў месцам пахавання памёршых. Гэта быў перыяд крэмацыі, трупаспальвання. Памёршага чалавека спальвалі на рытуальным месцы, а урну з прахам хавалі пад парогам. Значыць, гістарычна парог — зона захаван ня продкаў. Тады становяцца зразумелымі ўсе пералічаныя вышэй сітуацыі. Дарэчы, прасочым, напрыклад, за паводзінамі свата, які заходзіць у хату з мэтай заручэння дачкі гаспадароў. Ён пераступіць парог, тройчы правай нагой пастукае па ім, затым дойдзе да першай бэлькі ў хаце (якая адзначае мяжу паміж прасторай гасцей і гаспадароў), прыпыніцца і будзе казаць: “Яны маўчаць (продкі) і вы (гаспадары) не пярэчце”.2 Сутнасць гэтага звароту будзе зразумелай толькі тады, калі мы будзем памятаць, якую функцыю выконвала кожная зона нашай хаты ў міфалогіі беларусаў.
Важную ролю ў структуры духоўнага космасу беларусаў выконвае таксама прастора пад дахам. Слова “дах” хутчэй за
ўсё запазычана праз польскую мову з нямецкай, але, калі яно гучыць, так і чуеш старажытнабеларускае — дух. Прастора пад дахам — месца, куды злятаюцца душы продкаў у пэўныя рытуальныя дні. Менавіта таму ў сівой мінуўшчыне існаваў прыгожы звычай — першы блін, спечаны на Масленіцу, забаранялася есці жывым, ён прызначаўся душам продкаў, таму яго клалі на дахавае (дўхавае) акенца. Гэта адзін з галоўных прынцыпаў традыцый.най кулыпуры: спачатку ахвяраванне продкам, а толькі потым часпгаванне жывым. Можа таму мы гаворым: першы блін комам... для тых, хто парушыць звычай часу мінулага3.
Такая ж трохузроўневая спіруктура характэрна для пабу довы печы і калодзежа. Вядома шмат казак, у якіх герой шукае сваю суджаную, а яе забраў Кашчэй Бессмяротны — адзін з уладароў “таго” свету. Трапіць да яго можна праз калодзеж. 3 улікам гэтай акалічнасці структурную вертыкаль калодзежа можна расшыфраваць наступным чынам. Сярэдняя (надземная) частка — зона падыходу жывых. Чалавек ідзе да яго, як да продкаў, па дапамогу. Вада — аснова жыцця. Але патрапіць у зону продкаў дапамагае прыстасаванне, якое называюць “журавель”. Гэта назва і тут невыпадковая. На Беларусі асаблівай павагай карыстаецца гэта птушка-вястун, якая прылятае з вы-Раю (ад продкаў) і нясе нам вестку аб надыходзе новага года, новага прыроднага цыкла жыцця.
Такім чынам, усё сказанае яскрава сведчыць аб адзінстве законаў пабудовы Сусвету і духоўнага космасу нашых славянскіх продкаў. Ці зможам мы — іх нашчадкі — аднавіць гэтую гармонію і ўступіць у раўнапраўны дыялог з прыродай або і надалей будзем дыктаваць ёй свае ўмовы суіснавання, непазбежна набліжаючы час самавынішчэння?
ПЕЧ МАЯ КАФЛЯНАЯ
Жытло чалавечае, як і ўсё навокал, з цягам часу мяняецца. Людзі заўсёды імкнуліся зрабіць яго больш канструктыўным, зручным, утульным і прывабным для шматпакаленнай сялянскай сям’і. Найбольш істотныя змены адбыліся з цэнтральным атрыбутам сялянскай хаты — печчу, тым сімвалам жыцця, жыватворным ачагом, які сілкаваў сям’ю энергіяй сонца. Сапраўды так, агонь у печы ўспрымаўся зямным эквівалентам сонца, якое ў народнай лексіцы называлася “слонца”, таму і прыстасаванне, якім зачынялі печ на ноч або дзень, называлі “заслонка” або “засланка”.
Па сваёй сутнасці печ цалкам паўтарае мадэль хаты і нагадвае трохузроўневую структуру міфалагічнага дрэва Сусвету: падпечак, загнет і дымаход (комін, душнік). Яе асноўныя элементы функцыянальна і канструктыўна афармляліся следам за этапамі фарміравання хаты. Прычым міфапаэтычная роля іх сэнсава вельмі блізкая. Хата ў цэлым вызначала межы асвоенай, адухоўленай чалавекам прасторы ў адрозненне ад неасвоенай, што бегла за лінію гарызонта. Печ у пэўнай ступені можна лічыць сімвалам утаймаваняя стыхіі агню.
Узгадаем, што ў старажытныя часы галоўны рытуальны агонь пастаянна гарэў пад магутнай кронай дуба, сімвалізую-
чы тым самым галоўны ачаг жыцця племені. Калі ж адбылося выдзяленне з родаплемянной структуры новай сацыяльнай адзінкі — сям’і, перад людзьмі паўстала патрэба мець адпаведны ачаг у кожным доме. Гэты невялічкі крок у гісторыю дазваляе зразумець цэлы шэраг рытуальных дзеянняў, звязаных з ушанаваннем печы. Ёй, як галоўнаму захавальніку жыццёвай эстафеты таго ці іншага роду, аддавалася даніна пашаны падчас практычна ўсіх важнейшых святкаванняў. Асабліва прыкметнае месца займала яна ў вясельнай абраднасці. Калі ў хату прыходзілі сваты, то дзяўчына залазіла на печ і сядзела там, пакуль гаваркія госці вялі перамовы з бацькамі. Саскочыўшы на падлогу, нявеста тым самым падавала знак, што яна згодна пайсці замуж.
Цікавы абрад адпраўкі ў сваты падае М.Я.Нікіфароўскі: “У той час, як выбраны сват пераступае парог жаніховага дома, каб выправіцца ў сваты, сямейнікі спяшаюцца пакідаць на печ усё, што акажацца ў качарэжніку: вілкі, качаргу, “галёнь” (венік) і нават смецце, каб сватаўство ўдалося. Тут жа яны хорам, перабіваючы адзін аднаго, крычаць: “Заглядайце на грады, каб вам былі рады!” У адказ на гэта сваты моўчкі хапаюцца за рог печы: стукаюць кулакамі ў вушак”1.
У паўночна-ўсходняй частцы Беларусі яшчэ і сёння захаваўся так званы стаўбавы абрад2, які праводзіўся каля прыпечнага слупа ў хатах і маладой, і маладога. Уласна з гэтага абрадавага дзеяння распачыналася асноўная частка працяглага вясельнага спектакля. Калі госці рассаджваліся вакол стала, сват залазіў на слуп і песняй звяртаўся да прысутных з просьбай дазволіць адкрыць урачыстае святкаванне.3
Вялікую ролю ў вясельнай абраднасці выконвалі ручнікі і паясы. Пояс быў абавязковым атрыбутам адзення жаніха і нявесты, перасцерагаў іх ад уздзеяння благіх людзей: ад сурокаў і “паддзелаў”. Задоўга да замужжа маладая павінна была сплесці спецыяльны пояс, які яна кідала на печ, упершыню пераступіўшы парог хаты свайго суджанага. Тым самым яна як бы гаварыла ўсім прысутным: з гэтага моманту мяне будзе ахоўваць ачаг новай хаты.
Рытуальным цэнтрам разгортвання вяселля ў хаце маладой таксама была печ. За ёю хавалася маці нявесты. Увайшоўшы ў хату, жаніх тройчы звяртаўся да яе з просьбай даць канчатковую згоду на шлюб. Маці пагаджалася толькі тады, калі за трэцім разам будучы зяць адорваў яе грашамі.