• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сімволіка беларускай народнай культуры  Янка Крук

    Сімволіка беларускай народнай культуры

    Янка Крук

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 350с.
    Мінск 2003
    115.97 МБ
    Спецыялістам у галіне народнай культуры вядомы цэлы шэраг рытуальных дзеянняў, звязаных з важнымі святочнымі падзеямі штогадовага календара. На святочны стол мяса, сала, каўбасы і вяндліну гаспадыня наразала вялікімі кавалкамі, каб “вялікай” вялася жывёла. А каб свіней у хляве было багата, рэкамендавалася апранацца, не ўстаючы з пасцелі. Мужчынам жа раілі дзеля добрага “заводу” свіней пасля навагодняй ночы абувацца прама на печы.
    Цікавым назіраннем падзяліўся бацька М.Багдановіча. Па сведчанні яго інфарматараў, калі прадаеш парася і пасадзіш яго ў мех уперад галавой, трымаючы за заднія ногі, то ў прадаўца парасяты хутка зусім звядуцца, а ў пакупніка размножацца. Калі ж парася пасадзіць у мех заднімі нагамі, то прадаўцу заўсёды будзе добра, але тыя, хто купляе, “заводу” няхай не чакаюць. Таму, каб не было крыўды ні ў кога, парася трэба саджаць у мех спінай, трымаючы за ногі.
    Хочацца спадзявацца, што для нашых уласнікаў будуць карыснымі яшчэ некаторыя парады пра тое, як самім дачакацца і выгадаваць парасят.
    На Віцебшчыне сяляне лічылі, што ў “заводнікі” лепш пакідаць таго кабанчыка, у якога хвост завітушкай і трымаецца ўгору, а для развядзення парасят выбіралі тую свінку, у якой было больш за восем саскоў. Існавала перакананасць, калі свіння “паходзіць” (адбудзецца злучка) у перыяд паміж маладзіком і поўняй, то ад яе можна чакаць столькі парасят, колькі дзён прайшло пасля маладзіка. 3 той жа мэтай некаторыя гаспадыні выконвалі яшчэ і такое магічна-прадуцыравальнае дзеянне: яны запрашалі да сябе жанчыну, якая нарадзіла многа дзяцей, і прасілі яе тройчы праз парог пакарміць свінню са свайго прыполу аўсом ці жытам.
    Катэгарычна забаранялася, заганяючы ў хлеў паросную свінню, біць яе чым-небудзь, бо потым яна абавязкова загрызе сваіх парасят. Тое ж самае магло здарыцца, калі гаспадар або гаспадыня, заходзячы ў хлеў, што-небудзь жавалі ў роце.
    Калі свіння доўга не парасілася, запрашалі цяжарную жанчыну і прасілі яе на суравой нітцы завязаць як мага больш вузлоў, затым мясілі хлебнае цеста і ўціскалі ў яго гэту нітку. Цеста запякалі і аддавалі з’есці свінні: лічылі, яна хутка стане пароснай.
    Прадуцыравальны характар мелі яшчэ некаторыя абмежаванні і перасцярогі. Напрыклад, у першыя тры дні да свінні, якая апарасілася, пажадана, каб падыходзіла толькі гаспадыня, тады свіння будзе прыносіць прыплод тройчы на год. Каб у двары ніколі не пераводзіліся свінні, лічылася немэтазгодным прадаваць або дарыць тых парасят, якімі свіння апарасілася
    першы раз. Існавала прыкмета, калі парася ссе матку і пры гэтым часта забягае наперад і трэцца каля яе лычам, то яно доўга не пражыве. У першыя тры дні нельга было пералічваць парасят, паказваючы на іх пальцам, бо ўсе пералічаныя хутка здохнуць, асабліва калі той, хто лічыць, будзе дзівіцца.
    Каб парасяты ці свінні хутка набіралі вагу, гаспадыня некалькі разоў запрашала да сябе мажную (поўную) жанчыну і прасіла яе патаўчы бульбу і замяшаць цеста для іх. Іншыя жанчыньі выкарыстоўвалі ў сваёй практыцы некаторыя магічныя формулы. Напрыклад, калі заварвалі пойла для свіней, то муку кідалі па жменьцы і пры гэтым прыгаворвалі: “Як дурны без розуму жрэ і як ад гэтага прэ, так каб і мая свіння ела і таўсцела. Амінь”.
    Калі часам здаралася, што адна за адной здыхалі некалькі свіней, то сяляне былі перакананы, што нехта з суседзяў ці нядобрых людзей зрабіў порчу. Тады трэба было на маладзік у час кармлення тры разы прагаворваць наступную засцерагальную замову:
    “На моры-амары, на сінем камені стаяў дуб, на том дубу дванаццаць какапюу, на тых какатах стаяў дом, а ў піым доме сам Гасподзь жыў і Прачыстая. Гасподзь нёс рыбу. а Прачыстая крэст, сустрэлі мужчыну і сталі пытаць:
    — Што ў вас чуваць?
    — Хочуць свінні здыхаць.
    — Наце ячменю. наварыце крупеню, дайце пад’есці і не будзе ўпадку”.
    У этнаграфічных працах нашых папярэднікаў можна знайсці шэраг добрых парад, якія тычыліся не толькі гадавання свіней, але і таго, калі лепш забіваць, што і як пры гэтым рабіць. Гаспадыні прыкмецілі: калі свінню зарэжуць на маладзік, сала будзе беленькім, калі ж на “старык”, то пажаўцее; калі пад поўню, то сала і мяса будуць “паўнець” у гаршку. Лепш свежаніну рабіць у панядзелак, пятніцу і суботу, таму што ў назвах астатніх дзён (аўторак, серада, чацвер) ёсць літара “р”: лічылі, складзеную ў гэтыя дні саланіну паядуць чэрві. He дазвалялася біць свінню і ў той дзень, у які ў гэтым годзе былі Пакровы.
    Прыгожа і лоўка разабраць свінню мог не ўсякі чалавек. Таму часам некаторыя мужчыны запрашалі на дапамогу сваіх суседзяў: старых і спрактыкаваных людзей, якія ведалі не толькі тэхналагічны ланцужок, але і шматлікія рытуальныя дзеяпні, якія абавязкова суправаджалі важную падзею. Найперш на грудзіне рабілі двайны надрэз у выглядзе крыжа, затым падразалі “цыцачкі”, неслі іх і кідалі назад у свінарнік — гэта павінна было паспрыяць “заводу” свіней. “Свіную касу”
    (селязёнку) аддавалі дзяўчатам, каб у іх былі густыя і доўгія валасы. Мужчынам есці яе забаранялася, бо летам у час касавіцы яны маглі зламаць касу. Складваць сала на доўгае захаванне дазвалялі старым дзядам, каб яно “не паслюзла”.
    “НАДАРЫ, БОЖА, МАЮ КАРОЎКУ ДОБРЫМ ЗДАРОЎЕМ, ЖОЎТЫМ МАСЛАМ, БЕЛЫМ СЫРАМ”
    У папярэднім артыкуле гаворка ішла пра некаторыя асаблівасці народнага вопыту свінагадоўлі. Але ж агульна вядома, што самай галоўнай істотай уласнай гаспадаркі была карова. Сырадоем, адтопленым малаком або сонечна-жоўтым маслам ласаваліся і старыя, і малыя і ў дзень будзённы, і ў дзень святочны. Традыцыйная кухня беларускага сялянства налічвае добрую сотню страў, уявіць сабе якія без малака ці малочных прадуктаў проста немагчыма. Гэта і блінцы, наліснікі з тварагом, адтопленае малако са смятанай, дранікі або бабка з халодным малаком, якое прастаяла дзень у пограбе ў “дыхаючым” гліняным збанку...
    3 гэтай нагоды з боку гаспадароў да каровы было асаблівае стаўленне. Яе прыдзірліва і няспешна выбіралі на базары, шанавалі і пеставалі, як дзіця, на працягу ўсяго дойнага перыяду, перасцерагалі ад нядобрага вока, не дазвалялі лаянкі ў яе адрас, начамі не спалі, чакаючы ацёлу, гатовыя ў любы момант прыйсці на дапамогу. У час падрыхтоўкі да выдання зборніка “Магія слова чароўнага” я быў нечакана здзіўлены адной акалічнасцю. Класіфікацыя народных замоў, запісаных са слоў старых людзей з розных куточкаў Беларусі, высвеціла цікавую заканамернасць. Аказалася, што народныя лекары ў сваёй практыцы выкарыстоўваюць да 30 разнавіднасцей тэкстаў замоў, якія суправаджаюць перыяд жаночай цяжарнасці і родаў. Прыкладна такая ж колькасць іх можа быць выкарыстана для дапамогі рагулі, ад якой чакаюць прыплоду. Цікавая дэталь, у тэкстах некаторых ахоўна-прадуцыравальных замоў яны таксама стаяць побач: “Ёсць на небе тры зарніцы, і ўсе яны памачніцы: адна да жынак, другая да дзевак, трэцяя да кароў”.
    Давайце ж ціхенька адхінем фіранку і ўважліва паназіраем за паводзінамі гаспадароў, іх штодзённым клопатам у развядзенні буйной рагатай жывёлы.1
    КУПЛЯ-ПРОДАЖ КАРОВЫ
    Камерцыйны акт куплі-продажу каровы і далучэнне яе да новых гаспадароў займаў у культуры нашых продкаў надзвычай важнае месца. Справа ў тым, што гэты юрыдычны факт быў не звычайнай фармальнай падзеяй перадачы жывёліны з адных гаспадарскіх рук у іншыя, а хутчэй спецыфічным рытуалам, ад дакладнага выканання якога залежыў далейшы дабрабыт і пакупніка, і прадаўца. Парушэнне пэўных элементаў абрадавага дзеяння магло прывесці да таго, што карова лёгка прыжывалася ў новых гаспадароў, але затое папярэднія доўга не маглі набыць, завесці або выгадавць першацёлку. Натуральна, што адзіна правільным было строгае выкананне адвечных звычаяў, якое гарантавала абодвум бакам надзейны дабрабыт і штогадовы прыплод. Небяспека таго, што парушэнне рытуалу магло прывесці да непрадказальных наступстваў, вымагала ад кожнага з бакоў быць абачлівым і асцярожным, уважліва сачыць за маніпуляцыямі партнёра, тым часам хітра і тонка прыхоўваць свае.
    Але наперад трэба было вырашыць яшчэ адну важную праблему: якой масці можна было купляць карову, бо ў народзе да нашага часу жыве вера ў тое, што гаспадаром-ахоўнікам хаты і двара з’яўляецца дамавік. I калі яму не спадабаецца масць каровы, ён зжыве яе са свету. Па якіх жа прыкметах можна было шукаць і выбіраць масць жывёліны? Вядома іх дастаткова шмат. Найбольшае пашырэнне набыла традыцыя выбіраць карову такой масці, якога колеру валасы ў гаспадара або шэрсць у кошкі. Існуюць і больш складаныя спосабы вырашэння гэтага пытання. Напрыклад, калі доўга не шанцуе ўдала выбраць карову, гаспадар выконвае наступнае магічнае дзеянне. Як толькі вясной ён убачыць першую ластаўку, то тут жа на абцасе правай нагі перакруціцца, затым возьме з таго месца жменю зямлі і ўважліва ўглядаецца: якога колеру волас ці шарсцінку знойдзе (а знойдзе абавязкова, невядома адкуль і возьмецца), той масці трэба купляць карову або каня.
    У прадаўца жывёлы былі ўласныя “сакрэты”-прадказанні, па якіх ён спрабаваў павярнуць ход падзей на сваю карысць. Агульнавядома забарона прадаваць карову пасля ацёлу, гэтаксама нельга прадаваць і першае цяля. Лічылася, што такім чынам перапынялася плоднасць жывёлы і значна пагаршалася яе малочнасць. Прыкладна такі ж лёс мог напаткаць гаспадарку, калі карову прадавалі са свайго хлява. Акт куплі-продажу лепш было здзяйсняць на нейтральнай тэрыторыі — на базары.
    Перад тым як адправіцца на торг, гаспадар выводзіў каро-
    ву на сярэдзіну двара і выстрыгаў на яе ілбе і спіне два крыжы, каб ніхто не сурочыў і чыя-небудзь цяжкая рука “не звяла” ўсю жыўнасць. Калі ж прадавалі цяля, то некалькі шарсцінак выстрыгалі з яго крыжа, каб карова не перастала даіцца. У некаторых мясцінах гэтыя дзеянні выконвалі на скрыжаванні дарог. У прыёме выстрыгання шэрсці знітаваліся два аспекты народнай магіі. 3 аднаго боку, затыканне поўсці ў сцяну хлява спрыяла захаванню плоднасці і ўдойнасці, а з другога — пакінутыя валасы як бы перадавалі спор прадаваемай жывёлы іншай, якая будзе тут жыць надалей.
    Гэты рытуал і ўваходзіць у склад цэлай сістэмы аднатыповых дзеянняў, накіраваных на дасягненне жадаемага выніку. Напрыклад, каб захаваць спор нівы, жнеі абавязкова пакідалі на полі “Вялесаву бараду” — некалькі спелых каласоў. Асаблівую цікавасць выклікае падобнае дзеянне ў дачыненні да людзей. Добра вядома, што першае падстрыганне дзіцяці дазвалялася толькі ў той дзень, калі яму спаўняўся адзін год. Як правіла, гэтыя валасы захоўваліся за іконай на працягу ўсяго жыцця чалавека. I толькі ў адзіным выпадку можна было развязаць вузельчык з гэтым незвычайным скарбам. Калі сына адпраўлялі ў войска, то перад тым як ён пакіне хату, матуля выстрыгала з яго галавы некалькі валасінак. Іх яна хавала ў гэты вузельчык. Адтуль брала некалькі тых, ранейшых валаскоў, клала ў нацельны кулон або мяшочак, які сын на працягу ўсёй службы насіў з сабой. Гэта быў абрад сімвалічнага прывязвання сына да сваёй хаты, а таксама надзейная гарантыя, што ён вернецца дадому жывы і здаровы.