Сімволіка беларускай народнай культуры
Янка Крук
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2003
Ніводны з полюсаў прапанаванай бінарнай апазіцыі не можа быць прыняты ў якасці генералізаванага. Гарызонты будучыні, як правіла, залежаць ад вышыні сучаснага становішча і ад глыбіні вытокаў мінулага, ад ступені асэнсаванасці, цеснай паяднанасці гэтых двух берагоў нашай гісторыка-культурнай плыні. Аднак, на вялікі жаль, валодаючы адным з найбуйнейшых сярод славян (і не толькі) метатэкстам факльклорнай спадчыны, мы пакуль што не ўсвядомілі і ўсебакова не асэнсавалі яго жыццятворную ауру, гуманістычны патэнцыял, сямейна-радавы экзістэнцыялізм, фундаментальнымі сістэмаўтваральнымі прынцыпамі якога былі: адвечная мара аб паляпшэнні дабрабыту, штодзённы клопат аб захаванні і падаўжэнні свайго Роду, непарушна-святое стаўленне да ўшанавання радаводнай памяці. На працягу 19 і 20 ст. нашымі рупліўцамі збіральнікамі былі занатаваны і выдадзены дзесяткі зборнікаў вуснай народнай паэзіі, у якой адлюстравана практычна ўся сістэма фальклорных жанраў у яе шматтысячнай поліфаніі тэкстаў. Амаль што кожны з прадстаўленых жанраў быў у той ці іншай ступені даследаваны беларускімі навукоўцамі. Аднак да гэтага часу аголеным нервам застаецца праблема
генезісу беларускай культурнай традыцыі, якую не адно пакаленне навукоўцаў ціха абмінае, таму што падступіцца да яе нельга па дзвюх прычынах. ГІа-першае, пакуль што не рэканструяваны старажытны міф, які, па-другое, ляжаў у аснове міфапаэтычнай мадэлі свету тых мікраабо макрасоцыумаў, якія ўдзельнічалі ў этнагенезісе беларусаў. Дарэчы, няведанне асноватворнага міфа і адсутнасць выразнага разумення пазіцыі чалавека ў мадэлі свету ўжо не адно дзесяцігоддзе абвастрае праблему сацыкультурнай самаідэнтыфікацыі для нашай моладзі.
Мы паспрабавалі пайсці ў адваротным накірунку. Праз сістэматызацыю вялікай колькасці фактаў культуры выявіць іх структурныя (дыяхронныя і сінхронныя) узаемасувязі і, хаця б пры першым набліжэнні, аконтурыць мадэль свету, а затым ужо зрабіць крок да рэканструкцыі міфа, які ляжаў у аснове беларуска-славянскай касмагоніі.
Беларуская мадэль свету пабудавана сіметрычна. Адна яе частка накіравана да сонца, зорак, месяца і таямнічых сіл прыроды; другая, супрацьлеглая, заглыбляецца ў замагільны свет продкаў і абапіраецца на веру ў бяссмерце душы, на ўяўленні аб тым, што чалавек і пасля смерці можа дапамагаць або шкодзіць жывым. Сімвалічным адлюстраваннем гэтай мадэлі стаў рытуальны ручнік, адзін канец якога мадэліруе свет жывых, а другі (перавернуты як у люстэрку) — “той” свет, свет мёртвых, свет продкаў. Белае поле паміж імі — дарога, Млечпы Шлях у Вечнасць, вертыкальны зрэз нашай духоўнай спадчыны. На гарызанталі гэтай мадэлі знаходзіцца прырода з яе шматлікімі праявамі (вада, расліннасць, жывёльны свет), Нагадаем, як у народным календары ўшаноўваецца вада на Вадохрышча, у Чысты чацвер, на Сёмуху і Купалле. Ключавымі атрыбутамі шматлікіх абрадаў была і застаецца расліннасць: на Каляды на святочны стол пад абрус клалі сена, на Вербніцу ўшаноўвалася дрэва, якое першым рэагавала на веснавое пацяпленне, на Тройцу хата і падворак упрыгожваліся аерам або галінкамі шыракалістых дрэў. Калядна-навагодняя містэрыя, найбагацейшы юраўскі абрад выгану жывёлы ў поле, таямніцы абрадавай паэтыкі Узвіжання, нарэшце, бязмежныя абшары казачнага эпасу — яскравае сведчанне пачцівых адносін чалавека да жывёлыіага свету.
Сам жа чалавек знаходзіўся на перакрыжаванні гэтых дарог. Ён шанаваў прыроду, шмат у чым абмяжоўваў і стрымліваў сябе, што давала магчымасць выжыць у самых складаных абставінах. Праз сотні год ён стварыў непаўторную вусную энцыклапедыю жыцця — багатую паэтычную спадчыну і складаную сістэму абрадаў, павер’яў, перасцярог, табу, рэгла-
ментацый і прадпісанняў, якія, з аднаго боку, карэлірава*лі ўзаемаадносіны з наваколлем, а з другога, абапіраючыся на заўважаную цыклічнасць, рытмічнасць, прадказвалі будучы ўраджай, паляпшэнне сямейнага дабрабыту, палёгку пры ўтрыманні хатняй жывёлы падчас працяглага стойлавага перыяду.
У беларускай традыцыйнай культуры захаваліся рознажанравыя і рознахарактарныя квінтэсенцыі народнай мудрасці. Гэта маглі быць проста рацыянальныя назіранні за станам прыроды ў пэўныя дні года, якія дазвалялі з вялікай доляй трапнасці прагназіраваць надвор’е на цэлыя часавыя перыяДы.
Як два дожджыкі ў маю, мужык будзе жыць, як у раю.
Калі на Грамніцы певень з-пад страхі нап’ецца вадзіцы, то на Юр’я вол наесца травіцы.
Калі на Іллю дождж, то яшчэ сорак дзён будзе ліць.
Вельмі блізка да прыкмет-назіранняў дапасуюцца шматлікія практычныя парады.
Сей авёс у гразь — багаты будзеш, як князь.
На свята Антоній сей авёс для коней, а як удасца, no і прадасца.
Прыйшоў Багач — кідай рагач, бяры еявеньку і сей памаленьку.
3 прыведзеных прыкладаў добра бачна, што прыкметы-назіранні маюць характар стрымана-няпэўнай фармуліроўкі, a вось парады адрозніваюцца не толькі перакананасцю інфарматара ў сваіх назіраннях, але і пэўнай настойлівасцю, часам нават катэгарычнасцю сфармуляванай думкі. Што тут галоўнае: прыкмета, усвядомленая праз вопыт шматгадовых назіранняў, або сэнс самой парады, перадаваемай спадкаемцам?1
Да вышэйзгаданых форм фіксацыі, назапашання і трансляцыі ведаў далучаюцца эпіапныя квінтэсенцыі, у якіх гучыць не проста трапнае назіранне за прыродна-сацыяльнымі ўзаемасувязямі, а сканцэнтравана інфармацыя абагульняючавыніковага характару. Гэта як бы вехі ў жыцці чалавека, быццам мяжа яго працоўных стасункаў.
Да Багча баба рабача, па Багчы хоць за плот валачы.
На Тадора поўна камора.
Прыйшоў Пятрок — апаў лісток, прыйшла Ілля — апала два, прыйшоў Спас — пайшло лета ад нас.
Грамніцы — хлебу палавіца.
Прынцыпова іншы характар сацыяльнай дэтэрмінаванасці мае этыкетна-нарматыўнае табуіраванне. У яго сістэму ўваходзяць шматлікія сакральна-магічныя інтэнцыі: перасцярогі і забароны, якія, як правіла, жорстка рэгламентуюць паводзіны членаў сям’і, роду, вясковай абшчыны перш за ўсё ў
святочныя дні або падчас выканання рытуальна-абрадавых дзеянняў. Прычым неабходна адзначыць, што гэтыя забароны маюць не абсалютна універсальны характар (калі на розныя святы гадавога кола накладваліся абмежаванні ў працоўнай дзейнасці, у характары паводзін). Прыкладнае звужэнне спектра нарматыўных паводзін і табуіраванне мелі сацыяльную (полаўзроставую, статусную) накіраванасць. Шматлікія прыклады беларускіх парэмій сведчаць, што абмежаванні ў паводзінах з адначасовым завышэннем патрабаванняў да дазволеных норм былі раўнамерна размеркаваны па ўсіх порах года. Змяніліся толькі акцэнты табуіравання. (Забаранялася: у Градавую сераду працаваць, каб град шкоды не нарабіў; жанчынам ткаць і прасці ў пятніцу; мыць галаву на Івана Галавасека; да Спаса есці яблыкі жанчынам, у якіх памерлі дзеці; распачынаць сельскагаспадарчыя работы да Радаўніцы або Благавешчання, бо перш трэба навесці парадак на могілках суродзічаў; стрыгчы пазногці ў міжыкалядзь, бо каровам капыты зганяць будзе.)
Аднак асаблівай варыятыўнасцю, разгалінаванасцю і ўсебаковасцю вызначаецца сістэма сацыякультурных рэгламентацый і прадпісанняў. Вось дзе сапраўды сутыкаешся з філасофскімі вышынямі культуры нашых продкаў, з яе гуманістычным пафасам і літаральна адшліфаваным этыкетна-нарматыўным кодэксам жыцця і маралі.
3 безлічы зафіксаваных прыкладаў прывядзем найбольш цікавы і актуальны для нашых сучаснікаў:
Моладзь да 18 год за памінальны (жалобны) стол не дапускалася: ёй жыць, доўжыць радавод, таму пакуль ты не стварыў сям’ю і не прадоўжыў эстафету жыцця, за “стол смерці” не садзіся;
калі ў хаце нехта паміраў, то цяжарную жанчыну тут жа перавязвалі чырвоным поясам-абярэгам, яна выходзіла з хаты наперад пахавальнай працэсіі і на могілкі яе не пускалі;
першьім з могілак пасля пахавання павінен быў выйсці самы стары сярод прысутных чалавек, бо, лічылася, дзейнічае вялікі касмічны закон: хто першы выйдзе, той першы сюды і вернецца;
вясельны каравай з моманту выпечкі і да моманту падзелу яго сцераглі, каб ніхто да яго не датыкнуўся, бо існуе павере’: дастаткова каму-небудзь адламаць з сярэдняй яго часткі невялічкі кавалачак (забраць Долю ў маладых), як гэта новаствораная сям’я застанецца бяздзетнай.
Мне давялося налічыць каля 300 прадпісанняў, звязаных з паводзінамі жанчыны у перыяд цяжарнасці:
не садзіся на камень, плод “скамянее”;
не ступай на парог — дзіця не народзіш;
не хадзі пад вяроўкамі — дзіця будзе тройчы абкручана пупавінай; не абстрыгай валасы — з таго дня плод перастане развівацца, і г.д.
Вьішэй быў прыведзены цэлы шэраг паэтычных народных мініяцюр, якія розняцца між сабою ступенню афарызацыі, закончанасцю думкі, характарам уласнай перакананасці ў праўдзівасці закадзіраванай інфармацыі, маштабам сацьіяльна-прыроднай і прыродна-сацыяльнай дэтэрмінаванасці, нарэшце ўзроўнем сакралізацыі назапашаных ведаў. Зараз яшчэ цяжка адказаць на пытанне, якім фактарам адпавядае ўзровень сузалежнасці і нарматыўнасці, закадзіраваны ў згаданых лагаформах.
Аднак мае шматгадовыя ўласныя назіранні і характар выканання табуіраваных прадпісанняў сведчаць аб тым, што гэта сістэма дзейнічае і даволі жорстка і аднанакіравана. Яе парушэнне прыводзіць да шматлікіх уласных і сямейных трагедый. Таму перш чым развітацца з мінулым, трэба яшчэ і яшчэ раз падумаць аб тым, а што створым і пакінем нашчадкам і Вечнасці мы самі.
ЛІТАРАТУРА
БЕЛАРУСКІ НАРОДНЫ КАЛЯНДАР
1 Анйчков Е.В. Весенняя обрядовая поэзня на Западе н у славян. СПб., 1903, ч. 11; 1905, ч. 2.
2 Булгаковскйіі Д.Г. Пннчукн. Этнографнческнй очерк//3ап. Нмп. рус. географ, обіц-ва по отд-нмю этнографнн. СПб., 1890.
3 Романов Е.Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 7. Внльна, 1912.
' Бессонов П. Белорусскне песнн с подробнымн об"ьясненнямн нх творчества н языка, очеркамн народного обряда, обычая н всего быта. М., 1871.
5 Шейн ГІ.В. Матерналы для нзучення быта н языка русского населення Северо-Западного края. Т. 1. СПб., 1887. Яго ж: Белорусскне народные песнн с относяіцнмнся к ннм обрядамн, обычаямн н суевернямн. СПб., 1874.
6 KapcKu.ii Е.Ф. Белорусы: Очеркн словесностн белорусского племенн. Вып. 1. Народная поэзня. М., 1916.
7 Чйчеров В.М. Знмннй пернод русского народного земледельческого календаря XVI—XIX веков. М., 1957.