Сімволіка беларускай народнай культуры  Янка Крук

Сімволіка беларускай народнай культуры

Янка Крук
Выдавец: Беларусь
Памер: 350с.
Мінск 2003
115.97 МБ
Раніцай, перад тым як пераступіць парог свайго дома або кватэры, затрымайцеся на хвілінку, прытуліце да сябе рукі, утварыўшы далонямі арку, і падумайце пра добрае, пажадайце сабе і сваім блізкім Дабра і Здароўя — усе мары збудуцца.
РУСА КАСА ДА ПОЯСА
Апошнім часам на сустрэчах з настаўнікамі, сярод якіх пераважная большасць жанчын, даводзіцца чуць пытанні, якія міжволі гуртуюцца вакол наступнай праблемы: чалавек і яго рэчы ў кантэксце культуры і этыкету. Напрыклад:
— Што рабіць з рэчамі памерлага чалавека?
— Ці можна пазногці і валасы стрыгчы ў любы ці трэба ў пэўны дзень?
— Ці праўда, што нельга дарыць свае фотаздымкі?
— Што рабіць з падстрыжанымі валасамі?
Іншы раз людзі расказваюць пра розныя здарэнні і просяць растлумачыць іх сэнс. На другі дзень пасля вяселля прыбіралі ў хаце. У спальні пад палавіком знайшлі скручаную і абпаленую сабачую поўсць. Адкуль яна ўзялася і што б гэта мгло значыць? Іншая гаспадыня ранкам на парозе сваёй хаты знайшла белы вузельчык, у якім зноў-такі бьіла чорная поўсць сабакі і ката. Такі ж “падарунак” аднойчы знайшлі зашытым у пінжак маладога на вяселлі...
Я хацеў бы вылучыць толькі адзін аспект закранутай праблемы і паспрабаваць паказаць, наколькі моцна мы звязаны са светам уласных рэчаў і наколькі моцна можа ўплываць на нас тое, што нядаўна было разам з намі, а затым трапіла ў іншыя рукі.
Даўно ўжо не дае спакою сітуацыя, з якой рэгулярна сутыкаемся ў нашых цырульнях. Малады чалавек або сімпатычная дзяўчына завіталі сюды са спадзяваннем упрыгожыць сябе
сучаснай, моднай і шыкоўнай прычоскай. Цырульнік імкліва ўзяўся за справу. I вось тое, чым яшчэ ўчора адны ганарыліся і чаму другія зайздросцілі, раптам аказалася на бруднай, засмечанай падлозе, пад нагамі чужога чалавека, які пазней змяце вашы валасы, зблытае-скруціць з іншымі і... Што з імі будзе далей — адзін Бог ведае. А што пра такую сітуацыю гаворыць народны этыкет?
Да сённяшняга часу сярод славян жыве звычай: калі ўбачыш старога дзеда з вялікай барадой, то абавязкова трэба дакрануцца да яго — будзе шчасціць і ў багацці і ў здароўі. На жаль, не ўсе дзяўчаты і маладыя жанчыны прытрымліваюцца традыцыі прыкрываць валасы хусцінкай, калі заходзяць у храм. У многіх сем’ях яшчэ і сёння бацька выконвае спрадвечны рытуал: вярнуўшыся дадому з богаслужэння ў гонар першага ўнясення Хрыста ў храм (15.02), ён запальвае грамнічную свечку і злёгку выпальвае на валасах кожнага з дамачадцаў невялікі крыжык.1
Усе гэтыя факты сведчаць аб тым, што валасы ў адпаведнасці з народнымі ўяўленнямі — гэта, з аднаго боку, жыццядайны асяродак, у якім злучыліся ўсе фізічныя і духоўныя сілы кожнага чалавека, а з другога — ці не самы актыўны канал энергетычнага сілкавання ад Космасу. Цвёрда пераконваешся ў гэтым, калі згадваеш, што ў народзе была традыцыя збіраць валасы на працягу ўсяго жыцця, а затым класці іх у труну, як толькі чалавека не стане. Так, іменна ў той дзень, калі дзіцяці спаўняўся роўна год, праводзілі рытуал першага падстрыгання, таму што былі ўпэўнены: выкананне гэтай працэдуры раней “адразала язык”, г.зн. перапыняла развіццё мовы і дзіця доўга не магло загаварыць. Дзіця абстрыгалі цалкам, a тыя валасы захоўвалі за іконай на працягу ўсяго жыцця.2
Такіх вось рэгламентацый да стрыжкі валасоў прытрымліваліся ўсё жыццё. Лічылася, што валасы нельга спгрыгчы. ў аўторак, пятніцу і нядзелю. Лепш за ўсё гэта рабіць у чацвер. Але неабходна памятаць яшчэ аб адным нябесным фактары: каб валасы раслі хутка і іх было шмат (“поўна на галаве”), найбольш спрыяльным часам для стрыжкі лічылі перыяд ад маладзіка да поўні.
На Гомельшчыне захаваўся цікавы звычай, які тычыўся пастухоў. У перыяд з Юр’я да Кузьмы-Дзям’яна ім забаранялася стрыгчы валасы, каб каровы не разбрыдаліся, у лесе не губляліся і на іх не напаў воўк.
А вось убачыць распушчаныя валасы — сімвал належнасці да прыроднай стыхіі, да “таго" свету — можна было толькі ў русалкі (міфалагічная жаночая істота, якая жыве ў вадзе; утраплёная душа заўчасна загінуўшай дзяўчыны), якая вярта-
лася са свету продкаў на адзін дзень у Русальны тыдзень, каб выбраць сабе пару.
Таму жывыя ставіліся да валасоў вельмі далікатна. Іх імкнуліся не чапаць ні ў якія святочныя дні, асабліва ў дзень Івана Галавасека. Кожны выпаўшы валасок падбіралі, скручвалі на пальцы і ці захоўвалі ў спецыяльным месцы, ці спальвалі ў печы. Але ні ў якім разе не выкідвалі, таму што былі перакананы: падхопяць гэты волас мыш або птушка і “заўюць” яго ў сваё гняздо. У такім выпадку можна было захварэць “на каўтуна”: валасы збіваліся ў пакручасты вузел, галава трашчала ад болю. Вылечыць хваробу мог толькі вельмі моцны і вопытны народны лекар пры дапамозе спецыяльных замоў. (Адну з іх чытайце ў канцы артыкула.)
Відаць, менавіта пад уплывам такіх здарэнняў, якія помніліся ў народзе, і ўзнікла прыказка, звязаная з найвялікшым святам Благавешчання: “Птушка гнязда не ўе, дзеўка касу не пляце”.
Узгадаем, што і вэлюм нявесты мае менавіта такую канструкцыю, каб перакрываць на час святочнай падзеі асноўныя каналы міжасабовай некантактнай сувязі: вочы і валасы. Прыгожую дзявочую касу прыкрывалі доўгай часткай вэлюму. А вось маладому валасы выпальвалі крыжам. На Навагрудчыне існаваў і такі вясельны звычай: хросная маці маладога выстрыгала некалькі валасоў з галавы жаніха і нявесты і падпальвала гэты пучок, каб “злучыць” навечна маладых.
У асяроддзі славян жанчынам катэгарычна забаранялася выходзіць на вуліцу, прыходзіць у госці або на вечарынку з непрыбранымі і непакрытымі валасамі (асабліва небяспечным лічылася выходзіць у двор у час навальніцы: магло забіць). Разам з тым былі пэўныя гаспадарчыя справы, калі, наадварот, валасы трэба было распусціць: пры родах; у знак жалобы на працягу сарака дзён пасля смерці каго-небудзь з родных; калі мялі лён (каб ён быў мяккі і валакністы)3 і г.д.
Выкарыстоўваліся валасы і яшчэ ў некаторых рытуальных сітуацыях: перш за ўсё, каб перасцерагчы чалавека ад розных хвароб або дапамагчы яму пазбавіцца ўсялякіх непрыемнасцей. Напрыклад, калі ў жанчыны адно за адным паміралі дзеці, то ў час родаў яна збірала свае валасы, а затым рассыпала іх вакол нованароджанага. Калі ў час попрадак, вячорак ці іншых шматлюдных падзей каму-небудзь станавілася блага, то з кожнага прысутнага выстрыгалі па некалькі валаскоў, затым спальвалі іх, а гэтым дымам абкурвалі сурочанага чалавека.1
У нашай сучаснай сітуацыі, калі ў сям’і гадуюць адно, pa-
дзей двое дзетак, лепш, памятаючы ўсе папярэднія парады, скарыстаць яшчэ адну. Трэба доўга і старанна расчэсваць валасы на Вялікдзень, каб было столькі ўнукаў, колькі валасоў на галаве.
ЗАМОВА АД КАЎТУНА
He я ж надзімаю, матка Хрыстова. Калі каўтун-каўтуніца, то ідзі шырокімі балатамі, чыспымі палямі, сінімі марамі за цёмную цямнічку, за глыбоку крынічку, там ты западай-прападай, на целе не бывай.
Каўтуночак-галубочак, улезь Мані на вяршочак, я табе ўгаджу, вінамёду навару, залатыя кубачкі палажу, срэбну мякку пасцелечку пасця лю.Айцец Мікола, матка Хрыстова, залюбі, Божа, моіі дух. Калі Бог памажэ, то і я памагу.
На гары стаяў дубок, пад тым дубком бабка. He ўмела ні чытаць, ні пісаць, толькі ўмела каўтуна і каўтуніцу выгавараць. Яна ўгаварала. мне памагала. Прыляціце, птушачкі, з бору. забярыце каўтуна і каўтуніцу з сабою, занясіце на сіняе мора. на чыстае поле, дзе кароўкі траўку не з’ядаюць, вады не співаюць, там каўтуна і каўтуніцу пакідаюць*
ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ЧАЛАВЕКА: ПАМІЖ БЫЦЦЁМ I МІФАМ
“СВІНКА — ЗАЛАТАЯ ШАРСЦІНКА”
3 глыбокай старажытнасці да нас даляцеў трапны выраз: усё вяртаецца на кругі свае. Пацвярджэнне яму можна знайсці не толькі ў тысячагадовай гісторыі, але і ў нашым сучасным жыцці. Недзе ў 60—70-я гады распачаўся даволі моцны адток сельскага насельніцтва ў гарады. Настолькі моцны, што горад аказаўся не падрыхтаваны да такой колькасці рабочых рук. У апошнія гады, калі адбываецца супярэчлівы перавод эканомікі на рынкавыя формы гаспадарання, усё больш людзей пазбаўляецца надзеі на пастаянную работу. Адны з іх ідуць у малы бізнес: купляюць — перапрадаюць, іншыя — едуць назад у вёску і распачынаюць сваю справу: становяцца фермерамі. Аднак вярнуцца да зямлі, да адвечнага чалавечага занятку не так проста. Земляробства, жывёлагадоўля, садаводства — гэта важны і складаны раздзел агульначалавечай культуры, якая стваралася тысячагоддзямі. У адзін дзень асвоіць яе проста немагчыма. Таму раз-пораз мы звяртаемся да вопыту нашых продкаў і, абапіраючыся на яго, спрабуем распачаць тую ці іншую справу.
У некаторых папярэдніх артыкулах даваліся найбольш агульныя парады пасадкі і збору садавіны і гародніны. А зараз хацелася б адгукнуцца на просьбы чытачоў і расказаць
пра вопыт нашых дзядоў у жывёлагадоўлі: калі лепш купляць карову, каня, свіней, як выбраць, па чым распазнаць нораў і характар, як паспрыяць прыплоду і добрай малочнасці, як перасцерагчы ад “дурнога” вока і г.д. Часцей за ўсё пытаюць, як купляць і гадаваць парасят, калі лепш закалоць свінню, як і каму пажадана складаць сала, каб яно заўсёды было смачным, і г.д. Давайце прыслухаемся да таго, што гаворыць нам народная мудрасць.
Безумоўна, асноўнай жывёлінай у гаспадарцы беларусаў была карова. Таму менавіта з ёю звязвалі спадзяванні на дабрабыт, на бязбеднае існаванне сям’і на працягу ўсяго года. У земляробчым плане ніводная сям’я не магла абысціся без валоў ці коней. Свінні заўсёды займалі другаснае, менш важнае месца ў жывёлагадоўлі. Аднак у савецкія часы пасля вымусовай калектывізацыі атрымалася крыху іначай. Коні сталі ўласнасцю калгасаў, а вось большую частку года сям’я трымалася за кошт саланіны, каўбас і вяндліны. Можа таму нашы чытачы найперш цікавяцца асаблівасцямі народнага вопыту свінагадоўлі.
Нават першаснае знаёмства сведчыць аб тым, што гэта была цэлая сістэма, якая ахоплівала самыя розныя, самыя нечаканыя аспекты.1
Аказваецца, пра тое, наколькі “поўным”, багатым будзе хлеў, думалі яшчэ задоўга да яго пабудовы. Нашы продкі лічылі, калі хлеў залажыць на “старык” (калі серп месяца нагадвае літару С — “стары”), то ўсё жывое ў ім адно за адным будзе здыхаць. I наадварот, калі першы вянок пакласці на другой фазе Месяца (“пад поўню”), то хлеў будзе поўніцца жывёлай. У некаторых мясцінах сяляне імкнуліся пакласці хоць у адзін вянец бервяно са старой мельніцы, тады, лічылася, свінні будуць весціся без зводу. Моцным абярэгам жывёлы ад сурокаў, які таксама спрыяў багатай плоднасці свінні, было наступнае рытуальнае дзеянне: калі ставілі хлеў, то ў гняздзе, якое рыхтавалі пад шып вушака для дзвярэй, высвідроўвалі заглыбленне, забівалі туды альховы колік і заламвалі яго. Да нашага часу дажылі павер’і аб тым, што гаспадаром хаты з’яўляецца дамавік, а духам-ахоўнікам хлява — хлеўнік. Таму ў тым месцы, дзе будуць дзверы (у парозе), абавязкова закопвалі ахвяраванні: рогі, капыты або косці хатняй жывёлы, у больш познія часы ў Столінскім раёне ўзнікла “завядзёнка” ахвяраваць хлеўніку чарапаху. Практычна кожны крок гаспадароў быў абумоўлены важнейшым прынцыпам народнай магіі: “падобнае спрыяе падобнаму”. Так, напрыклад, каб свінні раслі вялікімі, карыта рабілі з таго дрэва, на якім было гняздо вялікай птушкі.