• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сінухе егіпцянін  Міка Валтары

    Сінухе егіпцянін

    Міка Валтары

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 628с.
    Мінск 2006
    179.18 МБ
    Паводле звычаю, я павінен быў заставацца ў Залатым палацы, пакуль за целам не прыйдуць насільшчыкі з Дома смерці. Тут, каля цела царыцы, я сустрэўся з пахмурным Эйе, які дакрануўся пальцамі да шчакі нябожчыцы і сказаў:
    —	Яна памерла своечасова, бо ператварылася ўжо ў навязлівую бабу і выношвала супраць мяне злыя задумы. Справы яе рук і асудзілі яе. Спадзяюся, што хоць пасля яе смерці народ крыху супакоіцца.
    He думаю, што яе забіў Эйе, ён наўрад ці адважыўся б на такое. Супольныя злачынствы і змрочныя таямніцы звязваюць людзей MapHeft, чым каханне, і я ведаю, што нягледзячы на ўсю сваю вытрымку Эйе вельмі сумаваў па ёй, бо вельмі ўжо яны прывыклі адно да аднаго за гады, што пражылі разам.
    Калі вестка пра смерць царыцы-маці распаўсюдзілася па Фівах, на-
    род апрануўся ў святочныя строі і з вялікаю радасцю пачаў збірацца на плошчах і вуліцах. 3 вуснаўу вусны перадаваліся розныя прадказанні, і шматлікія святыя кабеты, якія немаведама адкуль узяліся ў натоўпе, абвяшчалі ўсё новыя жахлівыя прароцтвы. Пад сценамі Залатога палаца сабралося шмат люду, і, каб супакоіць і задобрыць народ, Эйе загадаў выгнаць з яго сутарэнняў негрыцянскіх чарадзеяў царыцы Тэйе. Іх было пяцёра, і сярод іх была адна жанчына, тоўстая і вялізная, як бегемот. Ахова выпхала іх праз Папірусавыя вароты, і натоўп імгненна пашкуматаў іх на кавалкі, так што ніякае чарадзейства ім не дапамагло. Эйе загадаў знішчыць усе іх прылады: зачараваныя калоды і шматлікія зёлкі, — і мне было вельмі шкада, бо я хацеў пазнаёміцца з сакрэтамі іх чарадзейства і лекавання.
    Ніхто ў палацы не журыўся па смерці Вялікай царыцы-маці і жахлівым лёсе яе чарадзеяў. Толькі царэўна Бэкетатон наблізіўшыся да цела маці і дакрануўшыся да цёмнай рукі нябожчыцы прыгожымі пальцамі, сказала:
    — Твой муж, мама, зрабіў дрэнна, дазволіўшы гэтаму быдлу-прасталюдзінам разарваць тваіх чарнаскурых чарадзеяў.
    А мне яна сказала:
    — Гэтыя чараўнікі былі зусім не злымі людзьмі і жылі тут не па сваёй ахвоце. Яны сумавалі па сваіх джунглях і саламяных хацінках. Нельга было караць іх за тое, што рабіла мая маці.
    Так я спаткаўся з царэўнай Бэкетатон і быў уражаны яе прыгажосцю і годнасцю яе паводзінаў. Яна распытала мяне пра Харэмхеба, але гаварыла пра яго з непрыхаванай здзеклівай усмешкай:
    — Харэмхеб нізкага паходжання, і гаворка ў яго грубая і непрыстойная. Але каб ён узяў сабе жонку, дык мог бы стаць заснавальнікам новага знатнага роду. Ты можаш, Сінухе, мне растлумачыць, чаму ён да гэтай пары не ажаніўся?
    Я адказаў:
    — Царэўна Бэкетатон, ты не першая, хто дзівіцца з гэтага. I я толькі дзеля тваёй нябеснай прыгажосці раскажу табе тое, што не расказваў нікому. Калі Харэмхеб яшчэ хлапчуком упершыню трапіў у палац, ён сабе на бяду паглядзеў на светлую зорку. I з тае пары ён не можа глядзець на іншых жанчын і ні з кім не хоча разбіць гаршчок. А ты сама, Бэкетатон? Ніводнае дрэва не квітнее вечна, а яно павінна прыносіць плады. Як лекар, я ад усёй душы жадаю табе, каб і твсш жывот акругліўся плодам.
    Яна ганарліва ўскінула галаву і адказала:
    — Ты добра ведаеш, Сінухе, што мая кроў надта высокая, каб змешваць яе нават з самай высакароднай егіпецкаю крывёю. Таму было б лепш, каб паводле нашага старадаўняга звычаю мой брат ажаніўся са
    мною, тады я даўно нарадзіла б яму сына. I калі б была мая воля, я загадала б выкалаць Харэмхебу вочы, каб не згараць ад ганьбы, што ён асмеліўся зірнуць на ясную зорку. Шчыра скажу табе, Сінухе, мяне аж трасе ад жаху, калі я думаю пра мужчын. Іх дотык грубы і бессаромны, а жорсткае цела можа проста раздушыць пяшчотную жанчыну. Дый задавальненне ад іх, я думаю, вельмі перабольшанае.
    Яна гаварыла гэта, а яе вочы блішчалі і дыханне рабілася частым, — было бачна, што размова на гэтую тэму ёй даспадобы. Я крыху пацвяліў яе:
    Я бачыў, як мой сябар Харэмхеб разрывае меднае кальцо, і як гудуць яго грудзі, калі ён у гневе б'е ў іх кулаком. Прыдворныя паненкі і пані бегаюць за ім, як кошкі, і ён можа рабіць з імі ўсё, што хоча.
    Царэўна Бэкетатон неадрыўна глядзела на мяне. Яе нафарбаваныя вусны дрыжалі і вочы палалі шаленствам, калі яна гнеўна сказала:
    — Ад тваіх словаў, Сінухе, мяне верне з душы — такія яны мярзотныя. Я не разумею, чаго ты чапляешся да мяне з размовамі пра свайго Харэмхеба. Ён нарадзіўся на кучы гною ў хляве, і мне брыдка чуць нават яго імя. Я не магу зразумець, як ты адважыўся весці такія размовы тут, каля цела маёй памерлай маці!
    Я не захацеў ёй напамінаць, хто першы завёў гаворку пра Харэмхеба, а таму адказаў, нібыта каючыся:
    — О Бэкетатон, заставайся квітнеючым дрэвам, бо тваё цела не старэе і будзе квітнець яшчэ шмат гадоў. Але скажы мне, ці не было ў тваёй маці якой-небудзь адданай прыдворнай, якая магла б пабыць і паплакаць тут над целам тваёй маці да таго, як яе аднясуць у Дом смерці, дзе нанятыя плакальшчыцы будуць галасіць над ёю і рваць на сабе валасы. Калі б я мог, я паплакаў бы над ёю і сам, але я лекар і мае слёзы даўно высахлі ад частых спатканняў са смерцю. Жыццё, Бэкетатон, падобнае да спякотнага дня, а смерць можна параўнаць з халоднаю ноччу. Жыццё — гэта мелкаводная затока, а смерць — глыбокая і празрыстая вада.
    Яна адказала:
    — Вой, не кажы мне пра смерць, Сінухе, бо жыццё пакуль яшчэ здаецца мне салодкім. Але гэта напраўду ганьба, што побач з маці ніхто не плача. Сама я, вядома, не магу рабіць гэтага, бо мне не дазваляе маё становішча дый фарба пацячэ з веяў па шчоках. Таму я прышлю якуюнебудзь жанчыну, каб яна паплакала тут з табою.
    Я вырашыў жартаваць далей:
    — Боская Бэкетатон, твая прыгажосць распаліла мяне, а твае словы толькі падлілі алею ў гэтае полымя, Таму прашу цябе: прышлі якуюнебудзь старую страшыдлу, каб у сваім шаленстве я не спакусіў яе і не апаганіў тым самым дом, поўны жальбы і смутку.
    Яна дакорліва паківала галавой і адказала:
    — Сінухе, Сінухе, няўжо табе не сорамна несці такую лухту? Калі ты сапраўды не баішся багоў, як пра цябе кажуць, дык хоць крыху паважай смерць.
    Але яна была сапраўднай жанчынай, а таму мае словы ніколькі яе не абразілі, і яна пайшла пашукаць якую-небудзь прыдворную, якая паплакала б, пакуль з Дома смерці прыйдуць насільшчыкі.
    Але я меў свае падставы весці такія бязбожныя размовы побач з нябожчыцай. Я з нецярпеннем чакаў прыходу гэтай прыдворнай пані, і неўзабаве яна з'явілася, яшчэ болей старая і мярзотная з выгляду, чым я спадзяваўся. Імя прыдворнай было Мехунефер, і па яе твары было відаць, што яна вельмі любіць мужчын і віно. Выконваючы свае абавязкі, яна пачала плакаць і чубіць свае валасы над памерлай царыцай. А я тым часам здабыў гарлач віна, і, паплакаўшы пэўны час, яна згадзілася яго пакаштаваць — тым больш, што як лекар я запэўніваў яе, што пры такой жалобе выпіць крыху віна проста неабходна. Яна піла, а я пачаў усхваляць яе былую прыгажосць. Потым я загаварыў пра дзяцей, распавёў пра дачок Эхнатона, а пад канец, прыкінуўшыся дурненькім, спытаў:
    — Ці праўда, што кажуць, нібы Вялікая царская маці была адзінай жонкай векавечнага фараона, якая нарадзіла яму сына?
    Мехунефер з жахам паглядзела на цела царыцы-маці і штомоц затрэсла галавой, заклікаючы мяне змоўкнуць. Таму я мусіў зноў завесці ліслівую гаворку пра яе прыгажосць, выдатную прычоску і цудоўную вопратку. Я няспынна гаварыў пра яе прыгожыя вусны і вочы, і так загаварыў яе, што яна забылася на свае абавязкі, перастала плакаць і, з захапленнем гледзячы на мяне, слухала мае словы. Жанчыны заўсёды з задавальненнем гатовыя слухаць такое і ўсяму вераць, нават калі добра ведаюць, што ўсё гэта мана. I чым жанчына старэйшая і пачварнейшая, тым лягчэй яна верыць спакуслівым словам, бо ёй самой хочацца ў іх верыць. Такім чынам, пакуль прыйшлі насільшчыкі з Дома смерці, мы сталі добрымі сябрамі, і яна, не хаваючы сваіх заляцанняў, запрасіла мяне на жаночую палову царскага палаца, дзе мы зноў узяліся піць віно. Паступова віно развязала ёй язык, усе забароны былі забытыя, яна гладзіла мяне па шчоках, называла прыгожанькім хлопчыкам і, каб распаліць мяне, пераказвала ўсе самыя бессаромныя плёткі царскага палаца. Нібы паміж іншым яна дала мне зразумець, што і Вялікая царская маці часцяком забаўлялася са сваімі негрыцянскімі чарадзеямі, і дадала, хіхікаючы:
    — Аўвогуле царыца-маці была жахлівай і страшнай жанчынай. Толькі цяпер, калі яна памерла, я магу ўздыхнуць з палёгкай. 1 я ніколі не разумела яе густу! Бо тут так многа прыгожанькіх егіпецкіх хлопчыкаў,
    ад чыйго цела струменіцца такі прыемны водар і чыя чырванаватая скура такая мяккая і пяшчотная...
    Яна захацела неадкладна абнюхаць мае плечы і вушы, але я затрымаў яе і спытаў:
    — Вялікая царыца Тэйе вельмі спрытна пляла трыснёг, праўда? А ці праўда, што яна пляла маленькія трысняговыя чаўны, а потым, уначы, пускала іх уніз па раце?
    Mae словы вельмі яе напалохалі, і яна спытала:
    — Як ты змог пра гэта даведацца?
    Але віно збіла яе з думкі, жаданне пахваліцца перамагло, і яна сказала:
    — Я ведаю больш за цябе! Я ведаю, што тры патаемна народжаныя немаўляці сплылі ўніз па рацэ ў трысняговых чаўнах, як дзеці жабракоў. Пакуль не паявіўся жрэц Эйе, старая вядзьмарка пабойвалася багоў і не хацела пэцкаць рукі крывёю. А ўжо як узнік Эйе, дык той навучыў яе карыстацца атрутай. Так мітаннійская царэўна Тадукіпа і памерла ў слязах, аплакваючы сына.
    — О прыгажуня Мехунефер, — сказаў я, дакранаючыся да яе густа нафарбаванай шчакі, — ты, відаць, карыстаешся з маёй маладосці і недасведчанасці, і таму распавядаеш мне байкі, у якіх няма ніводнага слова праўды. Мітаннійская царэўна ніколі не нараджала сына, а калі нарадзіла, дык калі гэта было?
    — He такі ты ўжо малады і недасведчаны, лекар Сінухе, — сказала яна, гучна пасмейваючыся. — Наадварот, ты маеш спрытныя рукі, спакуслівыя вочы, але самае небяспечнае ў цябе — гэта твой язык, які прамаўляе мне хлуслівы словы. Але твая хлусня гучыць соладка ў By­max старой жанчыны, і я не магу стрымацца, каб не расказаць табе пра мітаннійскую царэўну, якая павінна была стаць Вялікай жонкаю фараона. Я раскажу табе пра яе, хоць, калі б была жывая Тэйе, мне зараз жа накінулі б на шыю тонкі шнурок. Дык вось, Сінухе, царэўна Тадукіпа была яшчэ маленькай дзяўчынкай, калі яе прывезлі з далёкай краіны на жаночую палову царскага палаца. Яна была такая маленькая, што гуляла з лялькамі. Фараон Аменхатэп тады яшчэ не дакранаўся да яе, як да жанчыны, а любіў, як любяць дзіцё, — ён гуляў з ёю ў лялькі, дарыў ёй залатыя цацкі. А калі маленькай прынцэсе споўнілася чатырнаццаць гадоў, яна ператварылася ў прыгожую і прывабную жанчыну з тонкім, гнуткім і стройным целам, яе цёмныя вочы загадкава глядзелі некуды ўдалечыню, а скура мела адценне попелу, як у ўсіх мітаннійскіх жанчын, I тады фараон Аменхатэп з вялікім задавальненнем выканаў з ёю свой мужчынскі абавязак, як рабіў гэта з іншымі жанчынамі. I семя фараона пачало прарастаць у Тадукіпе, але ў гэты самы момант яго семя дало парасткі і ў чэраве Тэйе, якая радавалася і весялілася, бо перад тым нарадзіла фараону толькі дачку, гэтую фанабэрыстую пых-