• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сінухе егіпцянін  Міка Валтары

    Сінухе егіпцянін

    Міка Валтары

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 628с.
    Мінск 2006
    179.18 МБ
    есці і піць, бо мы заўтра памрэм, а пасля смерці нас нічога больш не чакае!» Павер мне, Сінухе, усё гэта скончыцца жахліва, калі толькі фараон не абразуміцца, а калі ўсё застанецца так, як ёсць, дык давядзецца фараону ўскрываць чэрап без яго згоды. Тады ты нам і спатрэбішся, Сінухе. Але ты не павінен баяцца адказнасці царскага лекара, бо другія падзеляць яе з табой. Я ўжо сабраў у Доме жыцця даведкі ад розных лекараў, у тым ліку ад трэпанатараў, што хвароба ў фараона Эхнатона зайшла так далёка, што выратаваць яго ад болю можа толькі трэпанацыя чэрапа. Апроч таго, у фараона і чэрава ўжо раздаецца ва ўсе бакі і пухне, губляючы ўсялякую форму так, што хутка яму будзе цяжка нават перайсці з месца на месца. Шмат якія дасведчаныя лекары кажуць, што яго распірае вада, якая і падымаецца яму ў галаву, а яе можна выпусціць, толькі ўскрыўшы чэрап.
    У мяне не было ніякага жадання гутарыць з ім пра пытанні медыцынскай навукі, таму я насмешліва спытаў:
    — Дык што, «рогі» ўжо выбралі яму пераемніка? Ці, можа, ты сам яго выбраў, жрэц Эйе?
    Ён яшчэ больш спахмурнеў і адказаў, ускінуўшы рукі:
    — Лепш было б мне застацца жрацом і спакойна жыць у Геліяполісе, збіраючы пчаліны мёд і націраючы твар свяшчэнным алеем. Але гэта праклятая баба прыцягнула мяне сюды і атруціла маю кроў прагай улады, ад чаго я страціў былую свабоду. Але яна і пасля смерці не адпускае мяне нават у сне, і яе Ка безліч разоў з'яўлялася ў садовым пакоі і ў троннай зале. He, Сінухе, хто хоць раз паспытаў смак улады, прагне яе ўсё больш, і гэтая прага страшнейшая за любую зямную смагу, і калі ты наталяеш яе, то адчуваеш асалоду, якую нельга параўнаць ні з чым на свеце. Скажы «дзякуй» свайму шчасліваму лёсу, Сінухе, што ты не зведаў яе. Напраўду, калі б я быў уладаром зямлі Кэмет, я знайшоў бы спосаб уціхамірыць народ і аднавіць былы парадак! 3 дапамогай Атона і Амона, якія супернічалі б між сабой, старанна ўслугоўваючы фараону, фараонава ўлада стала б магутнаю, як ніколі! Ды на жаль, фараон Эхнатон зрабіў вялікую памылку, ён сказіў маё вучэнне і мае думкі, якія я ўклаў яму ў галаву яшчэ дзіцячай парой. Ты ж, Сінухе, ведаеш, што робіць лекар, калі хворы пачынае буяніць і ўпадае ў шаленства, калі яго немагчыма супакоіць? Хіба лекар не выкарыстоўвае тады нож або не праколвае хвораму рогам патыліцу, каб пусціць кроў, пакуль той не супакоіцца? Напраўду, каб улада была ў маіх руках, я змог бы выпусціць патрэбную колькасць крыві і супакоіць народ.
    Але я па-ранейшаму не хацеў гаварыць з ім пра медыцынскую навуку, бо вылечыць яго невуцтва ў гэтай справе было немагчыма. Таму я паўтарыў пытанне:
    — Дык ты выбраў яму пераемніка, жрэц Эйе?
    Ён моцна занепакоіўся, узняў рукі, нібы абараняючыся, і адказаў:
    — Я не дзяржаўны дзеяч і застаюся адданым фараону, як ты сам ведаеш. А калі я часам і раюся са жрацамі, то раблю гэта дзеля дабра фараону і дзеля ўмацавання ягонай улады. Але ў мудрага чалавека заўжды назапашана шмат стрэлаў, бо нельга спадзявацца ўсяго на адну. Я намякну табе толькі пра тое, што Сменхкара яшчэ хлапчук, а Вялікая царская жонка Тэйе па начах садзіцца на царскі трон і прывязвае сабе царскую бараду. Разам з тым ты ведаеш, што я бацька Неферціці, і мая кроў, такім чынам, не чужая ў царскіх пакоях. Але я больш не хачу гаварыць з табою пра гэта, дастаткова ўжо і таго, што я сказаў і што можа пайсці табе на карысць, бо, як мне вядома, ты вельмі блізкі сябар гэтага пыхлівага марнаслаўца Харэмхеба. Ён трымаецца толькі на дзідах, а такое крэсла — нязручнае, і з яго можна лёгка ўпасці, разбіўшы галаву аб дол. Толькі царская кроў можа сядзець на высокім троне, і стагоддзе за стагоддзем гэтая свяшчэнная кроў уладарыць у Залатым палацы, упрыгожаная падвойнай каронай. I гэтая кроў можа цараваць у асобе царыцы, калі ў фараона няма сыноў.
    Я жахнуўся ягоным словам і спытаў:
    — Ці не хочаш ты сказаць, што Харэмхеб, мой сябар Харэмхеб, скіраваў свой прагны позірк на чырвоную і белую кароны? Гэта неразумная думка, і цябе, мабыць, укусіў шалёны сабака, калі ты кажаш такое. Ты сам ведаеш, што ён народжаны ў хляве, на кучы гною паміж вераб'ёў, і прыйшоў у Залаты палац у шэрай бядняцкай вопратцы.
    Але Эйе глядзеў на мяне, і ягоны цёмны азызлы твар рабіўся ўсё болей змрочны, а вочы недаверліва пазіралі з-пад навіслых броваў. Ён адказаў:
    — Хто можа чытаць у чалавечым сэрцы? Прага ўлады — самая вялікая прага ў чалавеку, але калі ён у сваім нахабстве толькі асмеліцца падумаць пра гэта, я хутка вярну яго на зямлю.
    Ён адпусціў мяне, і ў маёй галаве, нібы пчолы пачалі круціцца й блытацца думкі. Я нават забыўся, што мне трэба быць пільным, каб не натрапіць на Мехунефер. Я ішоў доўгімі калідорамі, і словы Эйе аб свяшчэннай царскай крыві агнём апякалі маё сэрца. Царыца Неферціці не была царыцай па крыві, аднак, калі фараон Эхнатон памрэ, яна будзе цараваць, пакуль яе дачка Мэрытатон не дасягне паўналецця. Тады і Сменхкара зможа ўладарыць, як яе муж. Апроч Мэрытатон, царская кроў была толькі ў дачок фараона і ў яго сястры Бэкетатон, а па мужчынскай лініі не было нікога, бо сваёй падступнасцю і злачынствам Вялікая царская маці Тэйе паклапацілася пра гэта. Але, магчыма, кроў вялікага фараона і мітаннійскай царэўны цякла ўва мне? А калі так і калі толькі свяшчэнная царская кроў дае права на трон фараонаў, то толькі я меў гэтае права! Але аб тым ніхто не здагадваўся.
    Але сама гэтая думка жахнула маё сэрца. Маю баязлівую душу палохала ўлада, бо я бачыў, якія парасткі ўзыходзяць з яе пасеваў. Для мяне не было нічога страшнейшага, чым адказнасць за дзяржаву, і я не мог зразумець, чаму чалавек так імкнецца да гэтай адказнасці. Таму я палічыў словы Эйе аб патаемных думках Харэмхеба пустымі і бяздумнымі, і ўславіў свой лёс, які ў ноч майго нараджэння адправіў мяне ў трысняговым чоўне ўніз па рацэ. Я дзякаваў цёмным пальцам царыцы Тэйе, якія сплялі гэты чоўнік і пазбавілі мяне ад вянца і вялікай адказнасці. Але такая ўжо неразумная і непаслядоўная душа чалавека: нягледзячы на ўсе спробы розуму пераканаць яе, яна балела ад несправядлівасці, якую ўчыніла са мной жыццё, хоць у той жа час розум запэўніваў, што гэтая несправядлівасць — для мяне дабро, бо я маю сэрца не ўладара, а звычайнага спакойнага чалавека. Так, блукаючы па калідорах палаца і не зважаючы на тое, што дзеялася вакол, я, заняты сваімі блытанымі і гаротнымі думкамі, трапіў проста ў абдымкі Мехунефер. Напэўна, нейкая патаемная думка супраць маёй волі і прывяла мяне да яе, бо так часта бывае, што чалавек сам не разумее, куды нясуць яго ногі. Тым не менш я вельмі спалохаўся, убачыўшы перад сабой яе густа нафарбаваны твар і пачуўшы бразгат яе незлічоных аздобаў, які нагадваў грукат баявой калясніцы і ляскат шчытоў. Але Мехунефер, убачыўшы мяне, спалохалася яшчэ болып, схапіла мяне за руку і, нягледзячы на мае адчайнае супраціўленне, пацягнула ў ціхі куток за калонамі. Там яна ўзялася гладзіць мяне па шчоках, а потым, баязліва аглядаючыся, прамовіла:
    — Сінухе, Сінухе, мой маленькі галубок, мой верны бычок, нарэшце ты прыехаў па мяне. Вой, Сінухе, як было б добра, калі б ты стаў маім сябрам! Каб сказаць табе гэта, я і прыехала ў Ахетатон, але твае слугі прывялі мяне зноў на карабель, а калі я саскочыла ў ваду, каб вярнуцца на бераг, яны пачалі штурхаць мяне ў вадзе жардзінамі так, што я ледзь не патанула, і мне давялося плыць да карабля, і весляры выцягнулі мяне з вады, што было ддя мяне вялікаю ганьбай. Я не вінавачу цябе, Сінухе, гэта ўсё бязглуздасць тваіх паслугачоў. Толькі потым я даведалася, што ты паехаў з Ахетатона ў Сірыю з небяспечным даручэннем і заслужыў вялікую славу. А я, Сінухе, не ведаю, як расказаць табе ўсё і не параніць тваё сэрца.
    Яна ўсхвалявана сціскала пальцы і была ў такім неспакоі, што я нават перапалохана ўявіў, быццам па сваёй дурасці яна хоча мяне запэўніць, што чакае ад мяне дзіця, хоць нічога паміж намі дзеля гэтага не было. Але яна расплакалася і, схапіўшы мяне за руку, сказала:
    — Сінухе, Сінухе, каханы мой сябра, я ўсяго толькі слабая жанчына, і табе не варта было кідаць мяне адну. He ведаю, ці зможаш ты, такі верны і мужны, зразумець мяне, але спадзяюся, што зразумееш. Ведай
    жа, што пакуль цябе не было, другі мужчына палка захацеў мяне, і я не змагла супраціўляцца.
    Яна горка плакала і, безупынна гладзячы мяне па шчацэ, каб суцешыць, працягвала:
    — Ён не дурнейшы за іншых і, увогуле, мне спадабаўся, але яго нельга параўнаць з табой, бо ён дужы, як бык, і ўвесь час б'е мяне і цягае за вушы. Таму прашу цябе, Сінухе, ідзі адсюль, пакуль ён не ўбачыў цябе са мною, іначай ён зноў бязлітасна мяне паб'е, а я не хацела б гэтага, хоць, праўда, той боль, які ён прычыняе, мне даспадобы. Даруй мне, Сінухе, што даводзіцца наносіць рану твайму сэрцу, але мы болей не можам быць разам.
    I яна баязліва азірнулася, баючыся, напэўна, што і я зараз паб'ю яе. А я адчуў такую палёгку, што мне хацелася смяяцца і скакаць ад радасці, але я пастараўся прыкінуцца сумным і адказаў:
    — Прыгажуня Мехунефер, я жадаю табе шчасця, бо тваё шчасце — гэта і маё шчасце таксама. Я ніколі не забуду цябе і твой вобраз назаўсёды застанецца ў маім сэрцы.
    I гэта была чыстая праўда, бо я быў пэўны, што ніколі не забуду гэтую жахлівую жанчыну. Яна расчулілася, зноў пачала гладзіць мяне сваімі зморшчанымі сухімі лапамі і нават, можа, пацалавала б, калі б не баялася свайго каханка. Потым яна сказала:
    — Сінухе, пад уздзеяннем віна і свайго гора я, напэўна, нагаварыла табе шмат чаго дзіўнага тою ноччу, калі памерла Вялікая царыца-маці, цяпер я ўжо не памятаю, што я казала, але спадзяюся, што і ты забыўся пра гэта. А калі памятаеш, дык ведай, што ўсе мае словы — бязглуздая хлусня, бо Вялікая царская маці была добрая і богабаязная жанчына, і мы кожны дзень прыносім ахвяры і гаворым пра яе толькі добрае, асабліва з той пары, калі яе Ка пачало з'яўляцца ў троннай зале і сядзець начамі на троне з прывязанай царскаю барадой.
    Ізноў, каторы ўжо раз, усё змяшалася ў маёй галаве, бо п'яная Мехунефер магла і нахлусіць. Але яна раптам завішчала, адскочыла да мяне і кінулася насустрач сарданскаму военачальніку, які трымаў у руцэ бізун, аплецены меддзю. Ён быў вельмі высокага росту, з чырвонымі ад піва вачыма, магутны і дзябёлы, з таўшчэзнымі рукамі. Ён хвастануў Мехунефер бізуном па спіне, потым схапіў за каршэнь і крыкнуў: