• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сінухе егіпцянін  Міка Валтары

    Сінухе егіпцянін

    Міка Валтары

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 628с.
    Мінск 2006
    179.18 МБ
    Але фараон Эхнатон замкнуўся ў сваёй самоце. Ён пачаў харчавацца хлебам беднякоў і піць нільскую ваду, бо хацеў ачысціць цела, каб вярнуць ранейшую прасветленасць, думаючы, што мяса і віно затуманьваюць яго відзежы.
    Звонку таксама ўжо не паступала ніякіх радасных звестак, толькі Азіру прысылаў з Сірыі гліняныя таблічкі з бясконцымі скаргамі. Яго людзі хочуць вярнуцца па дамах, пісаў ён, каб пасвіць статкі авечак і даглядаць гавяду, апрацоўваць зямлю і весяліцца з жонкамі, бо яны мірныя людзі, якія любяць лад і спакой. Але з Сінайскай пустэльні ў ягоныя землі няспынна ўрываюцца хеўры рабаўнікоў, не зважаючы на свяшчэнныя межы, пазначаныя камянямі, і рабуюць Сірыю, а ўзброеныя гэтыя злодзеі егіпецкай зброяй, кіруюць імі егіпецкія военачальнікі і свае набегі яны робяць на егіпецкіх баявых калясніцах! Усё гэта ўяўляе пастаянную пагрозу для Сірыі, з прычыны чаго ён, Азіру, не можа распусціць сваіх воінаў па дамах. 1 ваенны камендант Газы таксама паводзіць сябе неадпаведна мірнай дамове, не пускаючы ў Газу мірных
    гандляроў і караваны, а пускаючы толькі тых, хто прыйдзецца яму даспадобы, паводле сваёй зламыснай прыхамаці. Азіру скардзіўся яшчэ і яшчэ, яго скаргам не было канца, ён запэўніваў, што любы іншы на яго месцы даўно страціў бы ўсялякае цярпенне, а ён трывае так доўга толькі таму, што вельмі любіць мір і спакой. Але такому становішчу павінен быць пакладзены канец, іначай ён не адказвае за наступствы.
    Асабліва быў абражаны Вавілон, бо Егіпет супернічаў з ім у гандлі збожжам на сірыйскіх рынках, і, апроч таго, цар Бурабурыяш быў незадаволены падарункамі, прысланымі яму з Егіпта ў якасці пасагу: ён лічыў іх недастатковымі і пасылаў доўгія спісы самых сціплых патрабаванняў, выкананне якіх дапаможа фараону зберагчы дружбу вавілонскага цара. Вавілонскі пасол, які пастаянна знаходзіўся ў Ахетатоне, паціскаў плячыма, разводзіў рукамі, нават ірваў бараду і казаў:
    — Мой гаспадар падобны да неспакойнага льва ў сваім логавішчы, які прынюхваецца, што нясе яму вецер. Усе спадзяванні ён звязвае з Егіптам, але ж калі Егіпет такі бедны, што не можа прыслаць дастаткова золата, каб мой гаспадар наняў магутных воінаў з дзікіх краінаў і пабудаваў патрэбную колькасць баявых калясніц, то я не ведаю, што з гэтага можа выйсці. 3 моцным і багатым Егіптам мой гаспадар заўсёды гатовы сябраваць, і такое сяброўства будзе забяспечваць мір на зямлі, бо Вавілону і Егіпту не патрэбныя войны, яны і так самыя багатыя краіны ў свеце, а таму зацікаўленыя ў зберажэнні міру і свайго багацця. Але дружба са слабым і бедным Егіптам страчвае ўсялякую каштоўнасць у вачах майго гаспадара і будзе яму толькі прыкрай. Mary сказаць, што мой гаспадар быў вельмі засмучаны, калі Егіпет з прычыны сваёй слабасці адступіўся ад Сірыі. Свой рот заўсёды бліжэйшы, чым чужы кашэль, і Вавілон павінен думаць, у першую чаргу, пра Вавілон. I хоць сам я сардэчна люблю Егіпет і жадаю яму ўсяго толькі найлепшага, усё ж інтарэсы маёй дзяржавы мне даражэйшыя за інтарэсы ErinTa, таму не дзіва, калі мне хутка давядзецца збірацца ў дарогу і вяртацца ў Вавілон, хоць гэта мяне і засмуціць.
    Так ён казаў, і ніводзін разумны чалавек не мог запярэчыць яго мудрым словам. А цар Бурабурыяш перастаў прысылаць цацкі сваёй двухгадовай нявесце, хоць яна была дачкой фараона і ў яе жылах цякла свяшчэнная кроў.
    Затое ў Ахетатон прыехала пасольства хетаў, у склад якога ўваходзілі і славутыя хецкія ваяводы. Яны казалі, што прыехалі, каб умацаваць з Егіптам сяброўскія сувязі, і, апроч таго, хацелі пазнаёміцца са егіпецкімі звычаямі, пра якія чулі шмат добрага, і з егіпецкім войскам, чые склад і ўзбраенне, безумоўна, будуць хетам вельмі цікавыя і навучальныя. Яны паводзілі сябе вельмі выхавана і прыязна і прывезлі егіпецкім вяльможам шмат каштоўных падарункаў. Маладому Туту, мужу Анкесена-
    тон і зяцю фараона, яны падаравалі нож з сіняватага металу, які быў вастрэйшы і цвярдзейшы за ўсе іншыя. Хлопчык быў вельмі шчаслівы. Ва ўсім Ахетатоне такі нож быў яшчэ толькі ў мяне — яго падараваў мне хецкі начальнік порта, якога я вылечыў, пра што я ўжо расказваў. I я параіў Туту аздобіць яго срэбрам і золатам на сірыйскі лад, як я зрабіў гэта ў Сіміры. Такім чынам атрымалася выдатная і дарагая зброя. Тут быў у захапленні і сказаў, што загадае пакласці нож з сабой у магілу. Ён быў хваравіты і кволы хлопчык і на свой узрост надта часта думаў пра смерць.
    Хецкія ваяводы былі сапраўды ветлівымі і добра выхаванымі людзьмі, на іх плашчах і нагрудных пласцінах блішчалі выявы крылатых сонечных дыскаў і двайных сякераў. Іх велічныя гордыя насы, цвёрдыя падбароддзі і неўтаймоўныя позіркі, як у дзікіх звяроў, неадольна дзейнічалі на прыдворных жанчын, схільных да знаёмства з усім новым. Таму хеты адразу завялі ў Ахетатоне процьму сяброў і з рання да змяркання і ад змяркання да рання балявалі ў палацах егіпецкіх вяльможаў так, што пад канец знемагаліся, скардзіліся на галаўны боль, але ўсміхаючыся казалі:
    — Мы ведаем, што пра нашу краіну расказваюць розныя жахлівыя гісторыі, выдуманыя зайздрослівымі суседнімі народамі. Таму мы вельмі задаволеныя, што вы можаце на свае вочы пабачыць і ўпэўніцца, што мы не якія-небудзь дзікуны, а добра адукаваныя людзі, і шмат хто з нас нават умее чытаць і пісаць. Мы не харчуемся сырым мясам і не п'ем кроў немаўлят, як пра нас кажуць, мы ўмеем есці гэтак сама, як сірыйцы ці егіпцяне. Мы народ мірны і да вайны не імкнемся, мы прыехалі да вас з багатымі падарункамі і не чакаем падарункаў у адказ, мы прагнем толькі ведаў, каб, узбагаціўшыся імі, далучыць наш народ да мудрай навукі і высокай культуры. Так, мы вельмі цікавімся тым, як сарданы валодаюць зброяй, мы ў захапленні ад вашых калясніцаў, аздобленых золатам, з якімі нашы нязграбныя павозкі не могуць і параўнацца. He варта слухаць тую лухту, якую плятуць мітаннійскія ўцекачы: іх вуснамі гаворыць крыўда і злосць, бо яны баязліва ўцяклі са сваёй краіны, кінуўшы ўсю сваю маёмасць. Можам запэўніць вас, што нічога дрэннага з імі не здарылася б, калі б яны засталіся на месцы, і мы гасцінна запрашаем іх вярнуцца дадому і жыць з намі ў добрай згодзе. Мы не будзем злавацца на іх за тыя дурныя плёткі, якія яны распускаюць пра нас, бо разумеем іх перажыванні. Але трэба зразумець і нас: зямля Хатці невялікая, і нам робіцца на ёй цесна, бо ў нас кожны мае шмат дзяцей, і дзяцей вельмі любіць наш вялікі ўладар Супілуліума. А дзецям патрэбна месца, і нашым статкам — новыя пашы, у той час, як у Мітанні шмат вольнай зямлі і іх жанчыны родзяць толькі па адным дзіцяці, вельмі рэдка — дваіх. Апроч таго, мы не маглі спакойна гля-
    дзець, якая крыўда і які прыгнёт пануюць у Мітанні, дый праўду кажучы, мітаннійцы самі папрасілі нас аб дапамозе, і таму мы прыйшлі ў іх краіну як вызваліцелі, а не як захопнікі. А цяпер, калі мы маем месца для нашых дзяцей і пашы для нашых статкаў, мы ўжо не думаем пра заваёвы, бо мы народ мірны. Нам патрабавалася толькі зямля, каб мы ўсе маглі на ёй размясціцца, а цяпер мы задаволеныя.
    Яны высока ўздымалі кубкі з віном, усхваляючы Егіпет, а жанчыны пажадліва глядзелі на іх мускулістыя шыі і звярыныя вочы і млелі ад іхніх словаў:
    — Егіпет — выдатная краіна, і мы любім яго. Але можа быць, і ў нашай краіне ёсць чаму навучыцца. Наш уладар ахвотна заплаціць за дарогу і жыццё ў нас высокіх гасцей, якія прыязна да нас паставяцца і пажадаюць вывучыць нашы звычаі. Больш за тое, наш вялікі цар можа ўзнагародзіць іх каштоўнымі падарункамі, бо ён асабліва добразычліва ставіцца да егіпцянаў і вельмі любіць дзяцей. А калі ўжо мы зноў загаварылі пра дзяцей, дык трэба сказаць, што хоць наш вялікі цар і клапоціцца, каб мы множыліся, прыгажуні-егіпцянкі могуць нас не баяцца: мы здольныя пацешыць іх самым вытанчаным чынам і пры гэтым аберагчы ад цяжарнасці. Больш за тое, мы пацешым іх на егіпецкі лад — гэтак сама, як цяпер ядзім па-егіпецку.
    Так яны гаварылі перад прыдворнымі. Яны ўсхвалялі прыгажосць Ахетатона, а таму перад імі адчыняліся ўсе дзверы і ад іх нічога не хавалі. Але на мяне пасля іх прыезду павеяла нейкім смяротным смуродам — я ўспомніў іх непрыветную краіну і пасаджаных на паль чараўнікоў. I калі пасольства ад'ехала, я гэтаму зусім не засмуціўся.
    Але сам Ахетатон быў ужо да сябе не падобны, насельнікаў горада апанавала нейкае шаленства: ніколі раней яны не жэрлі з такой ненасытнасцю, ніколі не пілі з такой прагай і не аддаваліся такой брыдкай распусце. Цэлымі начамі перад дамамі вяльможаў гарэлі паходні, цэлымі днямі ў іх гучала музыка і чуўся п’яны рогат. Гэтая ліхаманка захапіла нават рабоў і слутаў, якія напіваліся сярод белага дня і бадзяліся па вуліцах без усялякай павагі да сваіх гаспадароў і не баючыся пакарання. Але гэта была нейкая хваравітая весялосць, яна не наталяла смагу людзей, а спальвала іх, нібы балотная ліхаманка, бо людзі ў гэтай весялосці забываліся пра будучае. I пасярод гэтых забаваў, песень ды віннага дурману горад раптам апаноўвала мёртвая цішыня, і тады смех глухнуў у горле, людзі спалохана глядзелі адно на аднаго, імгненна забыўшыся, якія словы хацелі прамовіць. Апроч таго, у горадзе невядома адкуль з'явіўся нейкі дзіўны, саладкаваты пах, перабіць які не маглі ні вохныя масці, ні дым духмяных траваў. Гэты пах асабліва выразна адчуваўся ўранні і ўвечары пры захадзе сонца, ён ішоў не з ракі, не з рыбных сажалак, не са свяшчэннага возера Атона, ён не знік нават
    пасля таго, як пачысцілі рышткі. Многія казалі, што гэта пахне праклён Амона.
    Такая самая ліхаманка ахапіла і мастакоў, яны ўтрапёна малявалі і рабілі скульптуры, нібы адчувалі, што час уцякае ў іх праз пальцы, a таму спяшаліся дарэшты выкарыстаць сваё майстэрства, пакуль не скончыўся вызначаны ім час.
    Яны з нейкім ліхаманкавым натхненнем перабольшвалі і скажалі праўду, ператвараючы яе ў смешнае падабенства жывому, яны нібыта спаборнічалі, вынаходзячы ўсё болей вычварныя формы ддя адлюстравання ўсяго існага, і абвясцілі нарэшце, што могуць перадаць рух і настрой некалькімі штрыхамі і лініямі. Яны рабілі выявы фараона так, як гэта мог бы зрабіць толькі яго самы зацяты злоснік. Але самі яны былі ў захапленні ад сваіх поспехаў і казалі:
    — Сапраўды, так яшчэ не малявалі і такіх скульптураў яшчэ не рабілі. Вось яна — праўда.