• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сінухе егіпцянін  Міка Валтары

    Сінухе егіпцянін

    Міка Валтары

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 628с.
    Мінск 2006
    179.18 МБ
    3 таго дня Каптах пачаў піць і піў ад рання да змяркання і ад змяркання да рання, але нават сярод свайго неабуднага п’янства сачыў, каб выконваўся мой загад, і яго слугі раздавалі зброю каля сініх і чырвоных жардзін. Сваім п'янствам Каптах не адрозніваўся ад іншых, якія таксама няспынна пілі. Піў Тутмес, пілі рабы, пілі багацеі, прадаўшы апошнія каштоўныя рэчы, каб купіць віна. 1 ўсе казалі:
    — Давайце піць і есці, бо ніхто не ведае, што прынясе нам заўтрашні дзень.
    Аднойчы ў шынок прыйшоў адзін фіванскі паэт, які выпіў у доўг столькі, што Каптах мусіў бесперапынна паіць яго і далей, спадзеючыся хоць калі-небудзь гэты доўг з паэта атрымаць. А ў таго гарэлі вочы, ён тузаў сябе за валасы і крычаў:
    — Я дайшоў да такой важнай думкі, якая сваёй важнасцю і дзівоснасцю перавышае ўсе фараонавы думкі і відзежы! Усё, што адбываецца вакол мяне, ёсць зло і несправядлівасць: падман узвышаецца над праўдай, бязлітаснасць перамагае спагаду, а злахітрасць святкуе перамогу над чысцінёй і цнотай! Але гэта не варта нашае скрухі, бо ўсё — толькі сон, а прачнёмся мы толькі ў смерці, і ў смерці сон збяжыць ад нас і не вернецца ўжо ніколі! Я нічога не сказаў бы супраць, калі б мы бачылі толькі прыемныя сны, як гэта было даўней, але сёння мы бачым кашмары, і наш сон такі неспакойны, што лепш абудзіцца, чым спаць і бачыць такія жахлівыя сны. Таму я кажу вам: няма ні Фіваў, ні ракі, ні Егіпта, ні палёў, ні гарадоў, ні бедных, ні багатых, а ёсць толькі дурное насланнё, нячыстае мроіва, і фараон са сваімі відзежамі — толькі цяжкі дурны сон! Але гэты сон так надакучыў мне, што стаў горшы за штодзённае пахмелле. Таму я думаю прачнуцца, а калі прачнуся, то больш не будзе ні Егіпта, ні фараона са сваімі відзежамі.
    Сказаўшы гэта, ён выхапіў крамянёвы нож і разануў сябе па горле ад вуха да вуха, чым прынёс Каптаху вялікую шкоду — значна большую, чым сваім недалужным жыццём.
    Яго словы пачалі паўтараць па ўсім горадзе, і шмат міралюбных, спакойных людзей, якія стаміліся ад беспарадкаў і звадаў, казалі:
    — Нашае жыццё — жахлівы сон, а смерць прынясе салодкае абуджэнне. Давайце са спакойнай душой выйдзем з цемры жыцця ў калідор светлай раніцы смерці.
    I шмат хто ўчыніў самагубства, а некаторыя пазабівалі жонак і дзяцей, каб і тыя болей не бачылі, што творыцца ў Фівах у імя Атона.
    Голад і шаленства апанавалі Фівы, калі царства Атона сышло на зямлю, Людзі кінуліся ў распусту і п’янелі без віна. I ўжо не было ніякай розніцы, носіць чалавек крыж ці не, адзінае, што мела значэнне, — гэта зброя, моцны кулак і зычны голас, бо слухаліся таго, хто крыкне гучней. Калі на вуліцы бачылі хлеб у руцэ другога, яго адбіралі, кажучы: «Аддай нам свой хлеб, бо ўсе людзі браты перад Атонам і нягожа набіваць хлебам жывот, калі перад табой твой галодны брат». Калі на вуліцы трапляўся чалавек, апрануты ў тонкае адзенне, казалі: «Аддай нам сваю вопратку, бо мы браты ў Атоне, і нягожа аднаму брату апранацца лепш за друтога». А калі ў каго на шыі ці на вопратцы заўважалі рог, дык зараз адсылалі на млын круціць жорны, ці капаць харчовыя карані, ці разбіраць рэшткі згарэлых дамоў, калі не збівалі да смерці і не кідалі цела ў раку. Паўсюль панавала бязладдзе. А тыя, што крычалі гучней за іншых, абвяшчалі:
    — Нам трэба наладзіць належны парадак у імя Атона. Давайце збяром усё збожжа і падзелім яго паміж сабой, каб нікому не хацелася красці і рабаваць! Мы — самыя дужыя і смелыя, мы збяром усю здабычу і падзелім паміж астатнімі.
    Гэтыя крыкуны збіраліся разам, білі палкамі кожнага, хто спрабаваў рабаваць адзін, і пачыналі рабаваць яшчэ больш і горш, а калі хто спрабаваў супраціўляцца, дык таго бязлітасна забівалі. Яны жэрлі да ікаўкі, апраналіся ў царскі лён і хадзілі, абвешаныя золатам.
    Сярод іх былі людзі з адрэзанымі за ганебныя злачынствы насамі і вушамі, былі такія, у якіх на спінах заставаліся сляды ад бізуноў, а на руках і нагах — ад ланцугоў, і ўсе яны незвычайна ганарыліся гэтымі адзнакамі, агалялі іх, паказваючы ўсім са словамі:
    Вось, глядзіце, што мы перажылі дзеля Атона! Дык няўжо мы не заслужылі ўзнагароды за нашы пакуты?
    Ніхто з іх нічым не адрозніваўся ад «рагоў», сасланых раней у каменяломні, а потым перабеглых да «крыжоў». I толькі ў Залаты палац ніхто не спрабаваў уварвацца, бо там сядзеў Эйе, які кіраваў царскім жазлом і бізуном, хаваючы ля сябе жрацоў Амона.
    Так прайшло двойчы па трыццаць дзён, але болып царства Атона на зямлі не вытрывала, разваліўшыся: з краіны Куш прыйшлі караблі з дружынамі неграў, сарданы, нанятыя жрацом Эйе, узялі Фівы ў аблогу і перакрылі раку і ўсе дарогі, не пакінуўшы ніякіх шляхоў на ўцёкі. «Рогі» ўчынілі ў горадзе бунт, і жрацьі Амона раздалі ім зброю са сваіх
    камораў, а тыя, каму не хапіла зброі, абпальвалі да вастрыні канцы сваіх палак, абкладвалі меддзю таўкачы і рабілі наканечнікі для стрэлаў з аздобаў сваіх жонак. А калі «рогі» распачалі паўстанне, дык да іх далучыліся нават самыя мірныя людзі, якія жадалі Егіпту лепшай долі. Яны казалі:
    — Мы хочам вярнуць старыя звычаі і стары лад жыцця, мы сытыя па горла новымі парадкамі, Атон ужо дастаткова парабаваў нас.
    4
    Але я, Сінухе, сказаў народу:
    — Можа, гэтымі днямі шмат чаго адбьілося нядобрага, можа, несправяддівасць узнеслася над праўдай і шмат невінаватых пацярпелі замест вінаватых, але ўсё адно Амон застаецца богам страху і цемры, і яго ўлада над людзьмі трымаецца толькі дзякуючы невуцтву і цемрашальству. Атон — адзіны бог, які жыве ў нас і па-за намі, і няма іншых багоў, апроч яго. Дык змагайцеся за яго вы ўсе — рабы і беднякі, насільшчыкі і слугі, бо няма чаго вам губляць, затое, калі пераможа Амон, вам зноў давядзецца адчуць горкі смак рабства і смерці. Змагайцеся за фараона Эхнатона, бо падобнага да яго на зямлі не было ніколі, і сам бог звяртаецца да нас яго вуснамі! Змагайцеся за яго, бо такой магчымасці абнавіць свет не было дагэтуль і не будзе потым!
    Але рабы і насільшчыкі смяяліся з маіх прамоваў і казалі:
    — Сінухе, не кажы глупства пра свайго Атона — усе багі аднолькавыя, як і фараоны. А ты, Сінухе, чалавек добры, хоць і задужа просты, ты перавязваў нам раны і лячыў калені, не патрабуючы платы. Таму кінь гэты молат, з якім усё адно не можаш управіцца. Воін з цябе ніякі, а вось «рогі», убачыўшы ў тваёй руцэ молат, адразу цябе заб'юць. А мы табе не жадаем зла. Мы ўсё адно загінем, нашы рукі ў крыві, але ж мы добра пажылі гэтымі днямі, паспалі ў шыкоўных дамах, папілі і паелі з залатога начыння, хоць і самі не ведаем, ці варта было рабіць усё гэта. У любым выпадку нашае свята заканчваецца, і паміраць мы будзем са зброяй у руках, бо, паспытаўшы свабоды і заможнага жыцця, нам не хочацца ўжо вяртацца ў рабства. А ты, калі хочаш, можаш лячыць нашы раны і пазбаўляць нас ад болю, але не цягайся сярод нас з гэтым молатам, бо нас удвая перагінае ад смеху, калі мы глядзім на цябе, і дзіды ад рогату ў нас выпадаюць з рук, — так, што мы робімся лёгкай здабычай «рагоў», сарданаў ды неграў.
    Я засаромеўся ад такіх словаў, выкінуў молат, пайшоў дадому, узяў свой лекарскі куфэрак і пайшоў у «Кракадзілаў хвост» лячыць іхнія раны. Тры дні і тры ночы ішла бітва ў Фівах, безліч «крыжоў» перакінулася да «рагоў», але яшчэ больш проста кідалі зброю і хаваліся ў сваіх дамах, вінных склепах, свірнах ды пустых кашах у гавані. Але
    рабы і насільшчыкі біліся, і самымі адважнымі былі тыя, хто гарлаў менш за ўсіх, а поплеч з імі біліся злачынцы з адрэзанымі насамі і вушамі, разумеючы, што іх будзе вельмі лёгка пазнаць. Тры дні і тры ночы ішла бітва ў Фівах, рабы і насілыпчыкі падпальвалі дамы, і баі працягваліся пры святле пажараў. Негры і сарданы таксама палілі і рабавалі дамы, забіваючы ўсіх, хто трапляўся пад руку, не зважаючы «крыж» гэта або «рог». Іхнім начальнікам быўтой самы Пэпітатон, які некалі збіваў народ у Алеі бараноў і перад храмамі Амона, але цяпер яго імя зноў было Пэпітамон, і Эйе выбраў яго таму, што ён быў самы адукаваны і займаў самае высокае становішча сярод военачальнікаў.
    А я тым часам сядзеў у «Кракадзілавым хвасце», перавязваў рабам раны і лячыў прабітыя галовы насільшчыкаў, і Мэрыт парвала на перавязкі ўсё маё і сваё адзенне і адзенне Каптаха, а маленькі Тот прыносіў віно кожнаму, каму патрабавалася аблегчыць невыносны боль. Усе, хто мог, зноў ішлі біцца, але апошнімі днямі баі ішлі ў гавані і бедных частках горада, дзе навучаныя ваеннай справе негры ды сарданы касілі народ, як калоссе — так, што крывавыя ручаіны цяклі па вуліцах да ракі. I ніколі раней смерць не збірала такога багатага ўраджаю на зямлі Кэмет, як у тыя дні, бо калі чалавек падаў і не мог устаць, яго дабівалі негры ці «рогі», і гэтак сама рабы і насільшчыкі рабілі з «рагамі», якія траплялі ім пад руку. Але я мала што ведаў пра гэта, бо лячыў раны ў «Кракадзілавым хвасце» і не азіраўся вакол. Я рабіў гэта дзеля фараона, хоць і не магу сцвярджаць пэўна, бо чалавеку не дадзена спазнаць сваё сэрца.
    Рабы і насільшчыкі выбралі самых дужых і гарластых сабе ў начальнікі, і тыя прыходзілі ў шынок падмацавацца віном ды півам нават у самы разгар бітвы, п'яныя ад крыві і ваяўнічага запалу, яны ляпалі мяне па плячы цвёрдымі, як камень, далонямі і, смеючыся, казалі:
    —	Мы падрыхтавалі табе ў гавані выдатны кош, Сінухе, і ты можаш схавацца ў ім, калі не хочаш сёння ўвечары вісець побач з намі на гарадскім муры дагары нагамі. Пара табе хавацца, Сінухе, бо няма сэнсу перавязваць раны, калі праз хвіліну іх зробяць зноў.
    —	Я царскі лекар, і ніхто не адважыцца падняць на мяне руку, — адказваў я.
    Яны пілі віно цэлымі гарлачамі, а потым зноў ішлі біцца. А да мяне падышоў Каптах і паведаміў:
    —	Твой дом палае, Сінухе, і Муці параненая нажамі «рагоў», бо, калі яны падпальвалі дом, яна кінулася на іх з пранікам. Табе яшчэ хопіць часу апрануцца ў тонкуто вопратку і пачапіць усе адзнакі свайго высокага становішча, каб уратавацца, Пакінь гэтых калечаных і знявечаных і пойдзем са мною ва ўнутраны пакой, каб з годнасцю сустрэць военачальнікаў Эйе. Я падрыхтаваў віна, каб наладзіць ім добры пачастунак.
    Мэрыт абняла мяне за шыю і з адчаем пачала ўпрошваць:
    Ратуй хоць бы сябе, Сінухе! Калі не хочаш зрабіць гэта дзеля сябе, дык зрабі хоць бы дзеля мяне і маленькага Тота!