• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сінухе егіпцянін  Міка Валтары

    Сінухе егіпцянін

    Міка Валтары

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 628с.
    Мінск 2006
    179.18 МБ
    Я не буду пэцкаць свае рукі ў гэтай справе, — сказаў Харэмхеб, — я і без таго іх запэцкаў, звязаўшыся з Эйе. Але ён і мае рацыю: фараон Эхнатон павінен памерці. Іншага шляху ўратаваць Егіпет няма.
    Тады, перастаўшы смяяцца, я сказаў:
    — Ускрываць чэрап фараону я не магу, бо законы майго рамяства забараняюць рабіць гэта без важкай прычыны. Але не хвалюйцеся: я па-сяброўску замяшаю яму добрае зелле. Выпіўшы яго, ён засне і ніколі больш не прачнецца. Гэтым я прывяжу сябе да вас, і вам не трэба будзе непакоіцца, што калі-небудзь я скажу пра вас нешта кепскае.
    3 гэтымі словамі я дастаў сасуд з каляровага шкла, некалі падораны мне Херыхорам, адсыпаў з яго зелля, змяшаў яго з віном у залатой чашы, і мы ўтрох пайшлі ў пакой да фараона. Эхнатон ляжаў на ложку з шэрым тварам і пачырванелымі вачыма, побач былі акуратна складзеныя адзнакі фараонавай улады. Эйе падышоў цікаўна памацаў кароны, узважыў у руцэ залаты бізун і сказаў:
    — Фараон Эхнатон, твой сябар Сінухе згатаваў табе добрыя лекі. Выпі іх, і табе стане лепей, а заўтра мы абмяркуем усе непрыемныя справы.
    Фараон сеў на ложку, узяў з маёй рукі чашу і, агледзеўшы кожнага пранізлівым позіркам, спыніў яго на мне, ад чаго мурашкі пабеглі ў мяне па спіне. Тады ён сказаў:
    — Калі з хворага звера літуюцца, яго дабіваюць. Ты хочаш з мяне злітавацца, Сінухе? Калі так, то дзякуй. Бо маё расчараванне — горшае за смерць, а смерць мне цяпер прыемнейшая за міра.
    I я сказаў:
    — Пі, фараон Эхнатон, дзеля свайго Атона!
    А Харэмхеб дадаў:
    — Выпі, Эхнатон, выпі, мой сябра, каб уратаваць Егіпет. Я накрыю цябе сваёй вопраткай, як некалі ў пустэльні непадалёк ад Фіваў.
    Фараон Эхнатон пачаў піць з чашы, але яго рука задрыжала і віно вылілася яму на бараду. Тады ён ухапіў чашу дзвюма рукамі і, асушыўшы да дна, лёг на ложак. Мы ўтрох глядзелі на яго, а ён моўчкі ляжаў і глядзеў перад сабой, нібы ўзіраючыся ў свае відзежы затуманенымі вачыма. Праз пэўны час яго цела закалацілася, як адліхаманкі, і Харэмхеб накрыў яго сваёй вопраткай. А Эйе адразу ўзяўся прымяраць кароны.
    Так памёр фараон Эхнатон. Я сам напаіў яго смерцю, і ён прыняў яе
    з маіх рук. Але чаму я так зрабіў — не ведаю, бо не дадзена чалавеку спазнаць сваё сэрца. Я думаю толькі, што зрабіў гэта дзеля не ўратавання Егіпту, а дзеля Мэрыт і Тота, які быў маім сынам. Я зрабіў гэта не праз любоў да фараона, як праз нянавісць да ўсяго зла, якое ён прынёс з сабой у гэты свет. А хутчэй за ўсё, я зрабіў гэта таму, што так было напісана зоркамі, — каб мая мера напоўнілася. 1 гледзячы на яго смерць, я думаў, што цяпер мая мера поўная. Але не дадзена чалавеку спазнаць сваё сэрца, бо яно болып ненасытнае, чым кракадзіл у рацэ.
    Упэўніўшыся, што фараон памёр, мы пайшлі з Залатога палаца і забаранілі яго трывожыць, сказаўшы, што ён, нібыта, нарэшце заснуў. Яго нежывое цела знайшлі толькі наступным ранкам, і Залаты палац напоўнілі лямант, плач і жалобнае галашэнне. Але было нямала і тых, хто адчуў палёгку, даведаўшыся пра яго смерць. Царыца Неферціці стаяла каля фараонава ложка, і ў яе вачах не было слёз. Нельга было здагадацца, што яна адчувала ў тую хвіліну. Калі я прыйшоў выканаць свой апошні абавязак царскага лекара і праводзіць фараона ў Дом смерці, я бачыў, як яна дакранаецца сваімі прыгожымі рукамі да яго тонкіх пальцаў і гладзіць яго па шчоках. Я аддаў цела фараона бальзамоўшчыкам, каб яны падрыхтавалі яго да вечнага жыцця.
    Паводде законаў наступным фараонам павінен быў стаць малады Сменхкара. Але ад гора розум зусім адмовіўся яму служыць, ён глядзеў вакол ашалелымі вачыма і не мог прамовіць ні слова, бо прывык толькі слухаць і паўтараць за Эхнатонам. Эйе і Харэмхеб спрабавалі яму растлумачыць, што трэба ехаць у Фівы і прынесці ахвяру Амону, калі ён хоча захаваць за сабою трон. Але Сменхкара мроіў наяве і казаў:
    — Я зраблю так, што ўсе народы спазнаюць святло Атона, я пабудую свайму бацьку храм і буду служыць яму там, як богу, бо ён быў напраўду вялікі, як бог, і на зямлі не было яму роўных.
    Пра дзіцячую дурасць Сменхкары казалі, што ён спрабаваў спыніць сарданаў, якія выходзілі баявымі шэрагамі з горада, кажучы: «Вы ж не можаце проста так пакінуць вашых дзяцей і сем'і адных!» Сарданы і сірыйцы адказалі на гэта грубым рогатам, а нейкі малодшы военачальнік агаліў сваю дзетародную прыладу і паказаў яму са словамі: «Дзе ён, там і нашы дамы, там нашы жонкі і дзеці!»
    Сваёй дурасцю Сменхкара наносіў шкоду царскай годнасці, упрошваючы наймітаў вярнуцца.
    Пераканаўшыся, што ён зусім не пры сваім розуме, Эйе і Харэмхеб пакінулі яго ў спакоі, а наступным днём здарылася так, што, пайшоўшы паляваць на рыбу ў рацэ, ён утапіўся: яго човен у чаратах перакуліўся, і яго зжэрлі кракадзілы. Як яно было напраўду, не ведаю, але і не магу даць веры, што яго забіў Харэмхеб. Мне думаецца, гэта ўчыніў Эйе, які спяшаўся ў Фівы, дзе яго чакала ўлада.
    Пасля здарэння Эйе і Харэмхеб пайшлі да малога Тута, які, як заўжды, разам з жонкай Анкесенатон гуляў ва ўлюбёную сваю гульню ў пахавальны абрад. Харэмхеб сказаў:
    — Уставай, Тут, хопіць поўзаць па бруднай падлозе — ты цяпер фараон!
    Тут паслухмяна ўстаў і сказаў:
    — Я фараон? Што ж, не дзіўна, я заўсёды ведаў, што я лепшы за іншых. I гэта правільна, што я стаў фараонам. Цяпер я сваім бізуном буду караць тых, хто робіць дрэнна, а жазлом буду пасвіць добрапрыстойных.
    — He кажы лухту, Тут, — сказаў жрэц Эйе. — Ты будзеш рабіць тое, што скажу табе я, і без выбрыкаў. Па-першае, мы паедзем у Фівы, дзе адбудзецца святочная цырымонія. Ты схілішся перад Амонам і прынясеш яму ахвяру, а потым жрацы памажуць цябе свяшчэнным алеем і ўскладуць табе на галаву белую і чырвоную кароны. Табе ўсё ясна?
    Тут хвілінку падумаў і спытаў:
    — А калі я паеду ў Фівы, мне пабудуюць такую самую прыгожую грабніцу, як вялікім фараонам? I ці пакладуць у яе жрацы мае цацкі, залатыя крэслы і зручныя мяккія ложкі? A то грабніцы ў Ахетатоне надта цесныя і непрыгожыя, і мне не падабаецца, што там толькі малюнкі на сценах. Я хачу, каб са мной былі мае цацкі і мой добры сіні ножык, падараваны хетамі. Хай усё гэта пакладуць мне ў магілу.
    — Безумоўна, жрацы пабудуюць табе выдатную грабніцу, — запэўніў Эйе. — Ты разумны хлопчык, Тут, калі ў першую чаргу, зрабіўшыся фараонам, клапоцішся пра грабніцу. Ты нават разумнейшы, чым сам гэта думаеш. Але табе трэба змяніць імя, бо жрацам будзе непрыемна чуць імя Тутанхатон. 3 гэтай хвіліны тваё імя будзе Тутанхамон.
    Тут не пярэчыў, але захацеў навучыцца пісаць сваё новае імя: ён дагэтуль не ведаў знакаў, якімі пісалася імя Амона. Так упершыню ў Ахетатоне было напісана імя нядаўна праклятага бога. Калі царыца Неферціці даведалася, што фараонам стаў Тутанхамон, а пра яе ўсе забыліся, яна апранула свае святочныя строі, нацерлася духмяным алеем і пайшла на карабель да Харэмхеба. Яна сказала:
    — Тое, што фараонам робяць нейкага неразумнага малога, — проста смешна! Усё гэта хітрыкі нягоднага Эйе! Хай ён мне і бацька, але ён хоча вырываць Тута з маіх рук і ад яго імя сам кіраваць Егіптам. Але ж Вялікая царская жонка і маці — я! I я не старая! Мужчыны дагэтуль з пажадай глядзяць на мяне, называючы найпрыгажэйшай жанчынай Егіпта... Можа, яны перабольшваюць? Паглядзі ж на мяне ты, Харэмхеб, хоць жальба яшчэ туманіць цяпер мае вочы і ўгінае мне плечы. Паглядзі на мяне, бо час дарагі, а ў цябе ёсць дзіды, і мы з табой зможам наладзіць усё дзеля дабрабыту Егіпта. Я кажу табе гэта шчыра, бо
    клапачуся аб шчасці нашай краіны, а мой бацька, гэты паскуднік і прагны дурань Эйе, прынясе Егіпту толькі шкоду і разбурэнне.
    Харэмхеб паглядзеў на яе, а Неферціці расхінула на сабе адзенне, скардзячыся на спёку. Яна нічога не ведала пра змову Харэмхеба і Эйе і, нават здагадваючыся пра страсць Харэмхеба да Бэкетамон, меркавала, што яе чары прынясуць ёй лёгкую перамогу і выцясняць з Харэмхебава сэрца недасягальную царэўну.
    Яна прызвычаіліся да лёгкіх перамог у Залатым палацы, дзе без цяжкасці схіляла любога да апаганьвання фараонава ложка.
    Але на Харэмхеба яе прыгажосць не падзейнічала, ён холадна паглядзеў на яе і сказаў:
    — Я ўжо дастаткова запэцкаўся дзярмом у гэтым праклятым горадзе і не хачу пэцкацца яшчэ болып, звязаўшыся з табой, прыгажуня Неферціці-. Апроч таго, мне трэба прадыктаваць пісарам тэрміновыя пасланні адносна ваенных дзеянняў. У мяне проста няма часу, каб марнаваць яго з табой у ложку.
    Усё гэта мне пазней распавёў сам Харэмхеб, бясспрэчна, усё перабольшыўшы, але ў асноўным гэта была праўда. 3 таго часу Неферціці люта ўзненавідзела Харэмхеба і шкодзіла яму, дзе магла. Яна ганьбіла яго імя ў Фівах, уступіўшы ў хаўрус з царэўнай Бэкетамон, што прынесла Харэмхебу немалую шкоду, — пра гэта я распавяду пазней. Харэмхеб зрабіў бы значна мудрэй, калі б не абразіў Неферціці, а суцешыў яе ў жальбе і збярог яе дружбу. Але праз сяброўскія пачуцці да Эхнатона ён не захацеў пляваць на яго цела. Ён па-ранейшаму любіў яго, хоць і загадаў збіць яго імя з усіх надпісаў і зруйнаваць храм Атона ў Фівах. Каб пацвердзіць гэтыя словы, я скажу, што Харэмхеб загадаў сваім верным слугам патаемна перанесці цела фараона з грабніцы ў Ахетатоне ў фіванскую грабніцу Эхнатонавай маці. Ён схаваў яго там, каб не аддаць у рукі жрацам, а жрацы Атона хацелі яго спаліць і развеяць попел над вадой, асудзіўшы Эхнатонава Ка на вечнае блуканне ў апраметнай. 1 толькі дзякуючы Харэмхебу цела фараона Эхнатона было захаванае. Але гэта здарылася нашмат пазней.
    6
    Атрымаўшы згоду Тутанхамона, Эйе загадаў рыхтаваць караблі да адплыцця ў Фівы. На іх селі ўсе, хто яшчэ заставаўся жыць у Ахетатоне, так што ў горадзе не засталося ніводнай жывой душы, апроч бальзамоўшчыкаў у Доме смерці, якія рыхтавалі Эхнатонава цела да вечнага жыцця і пахавання ў грабніцы, высечанай на загад фараона ў скалах Усходніх гор. Вось так апошнія насельнікі ўцяклі з Паднябеснага горада, уцяклі так паспешліва, што кінулі на сталах дарагі посуд, і цацкі Тута так і засталіся на падлозе вечна гуляць у пахавальны абрад.
    Вецер пустэльні сарваў аканіцы, пясок засыпаў у палацах падлогу, на якой плавалі намаляваныя ў празрыстай вадзе пярэстыя рыбы і ляцелі ў вечнасць бліскучыя качкі праз вечназялёныя зарасці. Пустэльня вярнулася ў сады Ахетатона, яго рыбныя сажалкі перасохлі, арашальныя канавы забіліся глеем і пладовыя дрэвы загінулі. Спачатку са сцен абсыпаўся гліняны тынк, потым абваліліся дахі, і ўвесь горад ператварыўся ў руіны, дзе шакалы вылі ў пустых залах і рабілі свае логавы на мяккіх ложках пад размаляванымі столямі. Так загінуў горад Ахетатон, загінуў хутчэй, чым узнік у пустэльні па загадзе фараона Эхнатона. I ніводзін чалавек не асмельваўся зайсці ў гэтыя руіны, каб пажывіцца дарагімі рэчамі, якія дарэмна прападалі пад слоем пылу і гліны, якая падала са столі і абвальвалася са сцен: гэтая зямля была праклятая навекі, і Амон ссушыў бы нагу любому, хто адважваўся на яе ступіць. Так навечна знік горад Ахетатон, нібы яго не было ніколі, знік як сон, як пустэльны міраж.