• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сінухе егіпцянін  Міка Валтары

    Сінухе егіпцянін

    Міка Валтары

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 628с.
    Мінск 2006
    179.18 МБ
    Харэмхеб ужо другі тыдзень як у Газе, а гэты дзед падманваў цябе! А таму ты нічога яму не вінаваты. Я зараз загадаю адлупцаваць яго, а калі хочаш, нашы воіны проста яго прыб'юць, бо ён хлуслівы стары, на якім ляжыць віна за шмат смярцей.
    Але Каптах жахнуўся такім словам і, пачаўшы нават заікацца, доўга піў разведзенае віно, а потым сказаў:
    Прэч, прэч, прэч! Я чалавек сумленны, дый гандляру не да твару адмаўляцца ад сваіх абяцанняў і абавязкаў. Мне важна аберагаць сваё добрае імя, і я не жадаю нікога падманваць! Праўда, ва ўсім Егіпце не набярэцца гэтулькі золата, колькі я вінаваты старому. Проста я думаў, што мне давядзецца памерці праз дурасць начальніка Газы, вось я і вырашыў пажартаваць ды наабяцаў усяго. А калі б я ведаў, што выжыву, дык таргаваўся б самым зацятым чынам!
    Я пацёр вочы і ўражана паглядзеў на Каптаха:
    Ці гэта і праўда ты, Каптах? He магу даць веры. Напэўна, гэтыя крапасныя муры зачараваныя злым чараўніком і кожны, хто затрымліваецца тут надоўта, з'язджае з глузду. Вось і ты звар'яцеў і стаў зусім не такі, як раней. Ты напраўду хочаш заплаціць яму гэты доўг? Але як ты гэта зробіш? Я думаў, што пасля разгрому царства Атона ты стаў такі ж бедны, як я, бо таксама страціў усё багацце.
    А Каптах, адпіўшы віна, адказаў:
    — Я чалавек рахманы, шаную багоў і трымаю слова, а таму думаю заплаціць свой доўг старому да апошняга дэбена. Але ён павінен даць мне пэўны тэрмін. He думаю, зрэшты, што ён нават разумее, колькі золата я яму вінен. Ён задаволіўся б, напэўна, і некалькімі дэбенамі, бо яўна ніколі ў жыцці не трымаў золата ў руках. Ён быў бы рады атрымаць і адзін дэбен, але гэта не вызваляе мяне ад дадзенага слова і ўзятых абавязкаў. He ведаю нават, дзе мне ўзяць столькі золата! Я сапраўды шмат страціў падчас хваляванняў у Фівах, кінуўшы ўсю маёмасць, калі рабы і насільшчыкі ўзялі раптам у галаву, што я прадаў іх Амону, і вырашылі мяне забіць. Я ўцёк у Мемфіс і, сустрэўшы там Харэмхеба, зрабіў яму вялікую паслугу, а калі мне давялося ўцячы і з Мемфіса, бо нянавісць рабоў дастала мяне і там, то я зрабіў яму яшчэ большую паслугу, будучы ўжо ў Сірыі, дзе ганддяваў збожжам, прадаючы яго хетам разам з кармамі ддя коней. Думаю, Харэмхеб вінен мне не менш за паўмільёна дэбенаў а мо нават і больш, бо мне давялося кінуць увесь свой гандаль і ратавацца ў Газе, куды я даплыў на хліпкім чоўне, падстаўляючы сваё жыццё вялікай небяспецы. Але я не мог і падумаць, што ў Газе мяне чакае яшчэ большая небяспека, бо гэты звар'яцелы начальнік загадаў арыштаваць мяне як сірыйскага выведчыка і расцягваць на коле! Ён абавязкова вывесіў бы маю скуру сушыцца на муры, каб не гэты прастадушны дзед, які абвясціў, што я памёр, і схаваў мяне. Таму я проста абавязаны аддаць яму доўг.
    Тады нібы заслона ўпала з маіх вачэй. Я зразумеў, што Каптах быў самым лепшым і галоўным выведчыкам Харэмхеба ў Сірыі і што той зняможаны ганец, які прабраўся ўначы ў лагер каля пераможных скалаў і прыкрываў адно вока рукой, даваў зразумець, што яго паслаў аднавокі. I яшчэ я зразумеў, што ніхто, апроч Каптаха, не змог бы выканаць такое даручэнне, бо ва ўсім свеце не бьіло чалавека хітрэйшага і разумнейшага ў сваёй хітрасці. Але я сказаў:
    — Можа, Харэмхеб, і праўда, вінен табе шмат золата, але ж лягчэй золата выціснуць з каменя, чым атрымаць ад Харэмхеба. Табе ж добра вядома, што ён свае даўгі не вяртае.
    — Вядома, — згадзіўся Каптах. — Я добра ведаю, што Харэмхеб чалавек няўдзячны — нават больш няўдзячны, чым мясцовы начальнік, дзеля якога я падманам прымушаў хетаў перакідваць у горад гаршчкі са збожжам. Хеты думалі, што ў тых гаршчках змеі, якіх я старанна збіраў па пустэльні, і я ў іх на вачах нават разбіў адзін гаршчок, у якім сапраўды былі змеі, і тыя пакусалі траіх воінаў, якія адразу сканалі, — так што ў хетаў больш не было жадання правяраць мае гаршчкі, напоўненыя не змеямі, а зернем. Яны нават добра заплацілі мне! Напраўду кажу: кожнае зярнятка, якое трапіла ў Газу такім чынам, мае залатую цану! А мо-
    жа, і большую, бо, апроч збожжа, трэба таксама ўлічыць і тое, як брыдка да мяне паставіліся ў Газе! Безумоўна, я не разлічваю атрымаць ад Харэмхеба нічога. Але будзе добра, калі ён упаўнаважыць мяне збіраць падаткі на ўзбярэжжы і ва ўсіх іншых гарадах Сірыі, якія заваюе, a таксама аддасць у мае рукі ўвесь гандаль соллю ў Сірыі, ну і яшчэ сёетое, — вось тады я змагу быць цалкам задаволены.
    Гэтыя развагі Каптаха былі мудрыя, але здзіўленне мяне не пакідала, і я спытаў:
    — Але няўжо ты напраўду збіраешся плаціць старому аслу ўвесь доўг, працуючы да знямогі рэшту свайго жыцця?
    Каптах глынуў віна і адказаў:
    — Напраўду, варта паляжаць хоць бы тыдзень-другі на голых камянях у цемры ды папіць смярдзючай вады, каб спасцігнуць сапраўдную цану мяккім крэслам, сонечнаму святлу і смаку віна. He, Сінухе, я не такі дурны, як ты думаеш. Але слова ёсць слова, і табе давядзецца палячыць старога дурня, як я яму абяцаў. Тады мы з ім згуляем у цыркі а ён, як я высветліў, пакуль не страціў зрок ад вечнай цемры ў сутарэннях крэпасці, быў зацятым гульцом. Дык вось, я згуляю з ім у цыркі і не буду вінаваты роўна столькі, колькі ён мне прайграе. А як ты можаш здагадацца, нашы стаўкі ў гульні будуць вельмі вялікія.
    Я зразумеў, што ў Каптаха гэта адзіная магчымасць зберагчы годнасць і пазбавіцца ад непасільнага доўга, бо ён быў майстрам гульні, асабліва калі сам падбіраў цыркі. Таму я абяцаў зрабіць усё магчымае, каб вярнуць старому зрок — хоць бы да такой ступені, каб ён мог тыя цыркі разгледзець, а Каптах абяцаў паслаць Муці столькі срэбра, колькі трэба, каб адбудаваць спалены дом былога медніка і жыць у Фівах заможна. Так мы і дамовіліся, а тады паклікалі старога. Каптах запэўніў яго, што заплаціць увесь доўг, калі той дасць яму адтэрміноўку. Тым часам я ўважлівей агледзеў дзедавы вочы і пераканаўся, што прычына слепаты не ў вечнай цемры, а ў запушчанай хваробе, якую ніхто не лячыў. I ўжо на другі дзень я вярнуў яму зрок, апрацаваўшы вочы іголкай так, як мяне навучылі ў Мітанні. Але як доўга працягнецца дзеянне такога выздараўлення, я не ведаў, бо плеўка на вачах, якую такім чынам здымаюць, хутка зноў нарастае, і тады слепата робіцца невылечнай.
    Я завёў Каптаха да Харэмхеба, і той вельмі ўзрадаваўся, назваўшы яго героем і запэўніўшы, што Егіпет ніколі не забудзе вялікіх подзвігаў, якія Каптах здзейсніў дзеля ўратавання краіны, здзейсніў проста так, не чакаючы і не патрабуючы ні славы, ні ўзнагароды.
    Але чым далей гаварыў Харэмхеб, тым болей выцягваўся твар KanTaxa. Урэшце, ён не вытрываў і, заліваючыся слязьмі, загаласіў:
    — Ты паглядзі на мяне, паглядзі на мой жывот! Ён абвіс і абмяк, як
    парожні мех! I усё гэта на тваёй службе! Паглядзі на маю збітую спіну і на тое, што трошкі ніжэй! Паглядзі на мае вушы, абгрызеныя пацукамі ў сутарэннях Газы! Ты кажаш мне пра ўдзячнасць Егіпта, але ці ўзнікне праз яе хоць адзін кавалачак хлеба ў маім жываце? А можа гэтая твая ўдзячнасць прынясе мне жбан віна, каб прамачыць перасохлае горла? А дзе тыя мяшкі золата, якія ты абяцаў за мае подзвігі? He бачу я іх, хоць верыў, што ты мне выдзеліш частку нарабаванай табою здабычы. He, Харэмхеб, мне не патрэбная твая ўдзячнасць, я прашу цябе аддаць доўг, як гэта прынята паміж сумленнымі людзьмі, бо я таксама маю абавязкі перад іншымі і праз цябе аказаўся вінен столькі, што ты не можаш сабе нават уявіць! Табе такі доўг і не сніўся!
    Але як толькі Харэмхеб пачуў слова «золата», яго лоб пакрыўся зморшчынамі, і ён пачаў нецярпліва хвастаць сябе па назе залатым бізуном. Нарэшце ён сказаў:
    — Твае словы — зыканне мухі ў маіх вушах, у іх няма ні сэнсу, ні розуму, а ў тваім роце смярдзючая куча! Ты выдатна ведаеш, што ў мяне няма здабычы, ад якой я магу выдзеліць табе частку, а золата, якое я здабываю, ідзе на вайну з хетамі. Ты таксама ведаеш, што я чалавек бедны, і адзіная мая ўзнагарода — гэта мая слава. Адзінае, што я магу зрабіць для цябе, — гэта сабраць усіх, каму ты вінен, і павесіць на гарадскім муры. Гэта вызваліць цябе ад даўгоў.
    Але Каптах не хацеў вызваляцца ад даўгоў такім чынам. Тады Харэмхеб нявесела ўсміхнуўся і, зноў хвастануўшы сябе па назе бізуном, сказаў:
    — Усякі багаты чалавек — злачынца, бо шмат золата можа сабраць толькі той, хто бязлітасна рабуе беднякоў. Напраўду кажу: я любому багацею знайду адпаведную віну, і ніхто не назаве мяне несправядлівым, бо і сам вінаваты будзе ведаць, што ён вінаваты. А цяпер я хачу даведацца ад цябе, Каптах, як сталася, што Ройю, начальнік гарнізона Газы, пачаў расцягваць цябе на коле, як сірыйскага шпіёна, а потым кінуў у вязніцу? Ён вар'ят, але ж і сапраўдны воін, і каб зрабіць з табою такое, мусіў мець важкую падставу.
    У адказ Каптах пачаў ірваць на сабе дарагую вопратку, паказваючы, што ні ў чым не вінаваты, — тым болей што вопратка належала мне, і ён не губляў нічога. Ён біў сябе ў грудзі і што было моцы крычаў:
    — Харэмхеб, Харэмхеб! Ці ж не ты толькі што казаў пра ўдзячнасць?! А сам адразу і кляпаеш на мяне! Ці не я атручваў хецкіх коней і перасылаў збожжа ў Газу? Ці не я наймаў адважных людзей і пасылаў да цябе перадаць звесткі пра хецкае войска? Ці не я падкупляў рабоў, каб яны нажамі рабілі дзюркі ў скураных мяхах з вадой, калі хеты на калясніцах ехалі ў пустэльню на бітву з табою? Усё гэта я рабіў дзеля цябе і Егіпта, не думаючы пра ўзнагароду! Але каб Азіру і хеты мне
    верылі, я лічыў магчымым рабіць ім некаторыя паслугі, якія і табе не прыносілі б шкоды. Таму, калі, ратуючыся ад раз'юшаных хетаў, якія вінавацілі мяне ў паморку коней і паразе на Полі мерцвякоў, я ўцёк у Газу, у мяне была ахоўная гліняная таблічка ад Азіру, бо разумны чалавек не спадзяецца на адну стралу, а мае іх багата ў сваім калчане. Якая табе была б ад мяне карысць, каб я мудра не засцерагаўся ад усіх непрыемнасцяў? Я ўзяў у Азіру ахоўную таблічку на выпадак, калі б хеты авалодалі Газай раней за цябе, а яны авалодалі б, калі б ты хоць крыху затрымаўся. Таблічку я надзейна схаваў пад вопраткай, але гэты Ройю чалавек вельмі недаверлівы. 1 калі яго воіны разадралі на мне вопратку і знайшлі гэтую таблічку, Ройю не паверыў ніякім знакам і загадаў мяне расцягваць на коле, пакуль я не зароў, як бык, і не прызнаўся, што я сірыйскі шпіён.