• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сінухе егіпцянін  Міка Валтары

    Сінухе егіпцянін

    Міка Валтары

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 628с.
    Мінск 2006
    179.18 МБ
    Я так падрабязна расказваю пра свае разважанні, каб было зразумела, якое цяжкае заданне мне даў Харэмхеб. Але напэўна, лепш расказаць, што я зрабіў. У мемфіскім Доме жыцця я папоўніў свае лекарскія запасы, і ніхто не здзівіўся, што я выпісаў шмат атруты: у руках дасведчанага лекара смяротныя для чалавека рэчывы ператвараюцца ў сродкі, якія спрыяюць выздараўленню. Потым я не марудзячы паехаў у Таніс, а адтуль у насілках і ў суправаджэнні світы рушыў у глыбіню пустэльні па адной з ваенных дарог. Такім чынам я хацеў паказаць, што падарожнічаю нетаропка, як чалавек, прызвычаены да раскошы, і як гэта адпавядае годнасці царскага лекара, — каб не выклікаць недаверу ні ў хетаў, ні ў маёй світы.
    Звесткі Харэмхеба пра рух Супату аказаліся праўдзівымі і даклад-
    нымі. Я сапраўды сустрэў яго з ягонаю світай праз тры дні дарогі ад Таніса, каля агароджанай крыніцы. Супату таксама падарожнічаў на насілках, зберагаючы свае сілы, і вёў з сабою вялікі караван аслоў, гружаных цюкамі з каштоўнымі падарункамі ддя царэўны Бэкетамон. Яго ахоўвалі цяжкія баявыя калясніцы, а лёгкія ішлі наперадзе, каб упэўніцца ў бяспецы дарогі, бо цар Супілуліума добра ведаў, што сватаўство яго сына будзе не даспадобы Харэмхебу. Такім чынам, нават калі я арганізаваў бы напад хеўры рабаўнікоў на царскі караван, я гэтым нічога не дабіўся б: каб перамагчы ахову Супату спатрэбілася б цэлая дружына калясніцаў егіпецкага войска, а гэта ўжо азначала б новую вайну.
    Але мяне з маёй маленькаю світай хеты сустрэлі вельмі гасцінна, як робяць заўсёды, калі спадзяюцца атрымаць задарма тое, што іначай давялося б заваёўваць сілай. Яны прынялі нас у лагеры, пастаўленым для начлегу, дапамаглі паставіць намёты і акружылі нашу стаянку шматлікай аховай, кажучы, што хочуць абараніць ад нападу пустэльных рабаўнікоў, каб мы маглі спаць спакойна. Аднак, калі Супату даведаўся, што я прыехаў з пасланнем царэўны Бэкетамон, ён не здолеў стрымаць цікаўнасці і захацеў неадкладна пагутарыць са мною.
    Так я ўбачыў яго ў шатры. Ён быў малады, статны, з вялікімі яснымі вачыма і цяпер быў не п'яны, як у дзень смерці Азіру каля шатра Харэмхеба, яго смуглы твар свяціўся цікаўнасцю, вялікі нос нагадваў дзюбу драпежнай птушкі, а асляпляльна белыя зубы зубы драпежнага звера, яны свяціліся, калі царэвіч смяяўся ад задавальнення, гледзячы на мяне. Я аддаў яму пасланне царэўны, якое Эйе прымусіў яе напісаць, і схіліўся перад ім у глыбокім паклоне, апусціўшы рукі да калень, нібыта ён ужо быў маім уладаром. Мне было смешна глядзець на яго ў егіпецкай вопратцы, у якую ён пераапрануўся дзеля сустрэчы са мною, і адчувалася, што яму ў гэтым убранні вельмі нязручна. Ён сказаў:
    — Калі мая боская жонка табе давярае, і ты сам — царскі лекар, то і я не буду хаваць ад цябе нічога. Як сын цара, я, уступаючы ў шлюб, звязваю сябе моцнымі вярыгамі з жонкай, чыя краіна павінна стаць маёй краінай, а егіпецкія звычаі — маімі звычаямі. Таму я пастараўся азнаёміцца з імі, каб па прыездзе ў Фівы не выглядаць чужаземцам. Я з нецярпеннем чакаю сустрэчы з егіпецкімі цудамі, пра якія так многа чуў, і вельмі хачу пазнаёміцца з магутнымі егіпецкім багамі, якія павінны стаць і маімі. Але больш за ўсё я прагну ўбачыць сваю Вялікую царскую жонку, бо мне наканавана разам з ёй заснаваць новую дынастыю і нараджаць дзяцей. Таму прашу, раскажы пра яе ўсё — якога яна росту, якую мае паставу і якая ў яе шырыня клубоў, раскажы так, нібы я ўжо стаў егіпцянінам. I не ўтойвай нічога, ніводнага яе хібу, бо ты можаш мне давяраць так, як я давяраю табе.
    Яго давер кідаўся ў вочы: ён паставіў у мяне за плячыма сваіх узброеных ваяводаў, а ўваход у шацёр пільнавалі ахоўнікі з вострымі дзідамі. Але я зрабіў выгляд, што нічога не заўважаю, яшчэ раз глыбока пакланіўся і сказаў:
    — Боская царэўна Бэкетамон — адна з найпрыгажэйшых жанчын у Егіпце. Дзеля сваёй свяшчэннай крыві яна да гэтай пары зберагла сваю недатыкальнасць, хоць нашмат старэйшая за цябе, яе прыгажосць не пачэзла з гадамі, і твар яе падобны да маладзіка, а вочы можна параўнаць толькі з кветкамі лотаса. Я лекар і магу сказаць, што яна яшчэ здольная вынасіць і нарадзіць дзіця, хоць клубы яе даволі вузкія, як і ва ўсіх егіпецкіх жанчын. Яна выслала мяне насустрач табе, каб упэўніцца, што твая мужчынская сіла дазволіць табе выканаць абавязкі, якія шлюб накладае на мужчыну, каб потым ёй не перажываць горкае расчараванне, і яна з нецярпеннем чакае вашай сустрэчы, бо дагэтуль не спазнала ніводнага мужчыны.
    Супату напяў грудзі падняў локці на ўзровень плячэй і паказаў мне, як пераліваюцца мышцы пад скурай, а потым сказаў:
    — Mae рукі могуць сагнуць самы тугі лук, і я магу задушыць асла каленямі, сеўшы на яго верхам. Мой твар, як ты можаш бачыць, даволі прывабны, і я нават не памятаю, калі я хварэў апошні раз.
    — Ты, напэўна, зусім малады і недасведчаны, калі думаеш, што егіпецкая царэўна — гэта лук, каб яе згінаць, ці асёл, з якога трэба выціснуць усе сокі, здушыўшы каленямі. Тваё ўяўленне няправільнае, і як я бачу, мне трэба трошкі табе расказаць пра мастацтва кахання, каб ты не асарамаціўся перад царэўнай самым ганебным чынам. Мая гаспадыня зрабіла мудра, паслаўшы мяне, лекара, сустрэць цябе і пазнаёміць з егіпецкімі звычаямі.
    Mae словы абразілі Супату. Гэта быў гарачы юнак, які, як усе хеты, асабліва ганарыўся сваёй мужчынскаю сілай. Яго ваяводы засмяяліся, і гэта яшчэ болей яго абразіла. Ён пабялеў і моцна сціснуў зубы. Але здолеў стрымацца і як мог ветла адказаў у мяккай егіпецкай манеры:
    He такі ўжо я недасведчаны, як ты думаеш, і мая дзіда не адзін раз утыкалася ў мяккае цела! I я думаю, царэўна застанецца задаволеная, калі я навучу яе некаторым хецкім звычаям.
    — Я веру ў тваю сілу, мой уладар, — адказаў я, — хоць ты памыляешся, кажучы, што нават не памятаеш, калі хварэў апошні раз, бо па тваіх вачах і шчоках я бачу, што твой жывот часта цябе непакоіць.
    Няма на зямлі такога чалавека, які не паверыць у сваю хваробу, калі яго доўга і настойліва ў ёй пераконваць, — урэшце ён сам пачне прыслухоўвацца да сябе. У глыбіні душы кожны хоча, каб за ім падаглядалі, як за малым дзіцём, бегалі вакол, клапаціліся, і лекары ва ўсе часы добра нажываліся на гэтай чалавечай слабасці. А я меў яшчэ адну пе-
    равагу, бо ведаў, што ў вадзе Сінайскай пустэльні шмат шчолаку, які аслабляе жывот нязвыклага да такой вады чалавека. Таму Супату ўсклікнуў:
    —	Ты памыляешся, Сінухе-егіпцянін, я не адчуваю сябе хворым, хоць павінен прызнацца, што мой жывот сапраўды не ў парадку і мне часта даводзілася прысядаць ля дарогі падчас дзённага пераходу. He ведаю, як табе гэта стала вядома, але, мабыць, ты болей вялікі лекар, чым мой, бо гэты не заўважыў нічога.
    Супату прыслухаўся да сябе, памацаў рукою лоб, вочы і сказаў:
    —	Я сапраўды адчуваю, што вочы ў мяне свярбяць, бо я цэлы дзень гляджу на чырвоны пясок пустэльні. I лоб у мяне гарачы. Можа, я, і праўда, адчуваю сябе горш, чым мне хацелася б.
    Я адказаў:
    —	Твайму лекару трэба даць табе лекі, якія дапамогуць ад жывата і ўмацуюць сон. Хваробы жывата, што здараюцца ў пустэльні, рэч сур'ёзная, шмат егіпецкіх воінаў памерла ад іх падчас паходу ў Сірыю. I ніхто ладам не ведае ад чаго яны здараюцца. Адны кажуць, што іх прыносіць атрутны вецер, другія лічаць, што прычына — вада, а трэція вінавацяць саранчу. Але я цвёрда ўпэўнены, што заўтра ты будзеш здаровы і зможаш рушыць далей, калі твой лекар дасць табе сёння ўвечары добрае зелле.
    Ён задумаўся над маімі словамі, яго вочы звузіліся, і ён, хітра зірнуўшы на сваіх ваяводаў, прапанаваў:
    —	Дык вось і зрабі мне такое зелле, Сінухе, калі ўжо ты ведаеш пра маю хваробу больш за майго лекара.
    Але ён памыляўся: я быў не такі дурны, як ён думаў. Я ўзняў рукі ўгору і адказаў:
    —	Пазбаў мяне ад гэтага, я не адважуся рабіць такія лекі, бо калі ты адчуеш сябе горш — я буду вінаваты, і ты скажаш, што я, егіпцянін, жадаю табе зла. Дый твой лекар зробіць гэта, можа, нават лепш за мяне, бо лепш ведае тваё цела і ранейшыя твае немачы: тут не трэба адмысловага майстэрства — проста трэба даць лекі, якія вылечаць твой жывот.
    Ён усміхнуўся і сказаў:
    —	Што ж, можа, твая парада не такая ўжо й дрэнная. Я збіраюся запрасіць цябе паесці і выпіць са мною, а ты мне тым часам раскажаш пра маю Вялікую царскую жонку і егіпецкія звычаі, і мне зусім не хочацца часта выскокваць па патрэбе з шатра пасярод твайго аповеду.
    Супату загадаў паклікаць свайго лекара, сварлівага і недаверлівага хета. Мы з ім параіліся, і, зразумеўшы, што я не збіраюся з ім супернічаць, ён паставіўся да мяне прыязна. Паслухаўшыся маёй парады, ён зрабіў надзвычай моцнае зелле і, пакаштаваўшы яго, каб засведчыць,
    што гэта не атрута, падаў лекі ўладару. Гэтага я і хацеў. Я ж ведаў, што Супату не хворы, але хацеў, каб ён паверыў, што захварэў, і выпіў гэтыя лекі, якія выклікалі б у яго запор. Я рабіў гэта, каб атрута, якую я збіраўся яму даць, затрымалася ў жываце як мага долей і раней часу не выйшла з цела. Перад тым як ісці на банкет, на які мяне запрасіў Супату, я зайшоў да сябе ў шацёр і выпіў столькі алею, што напоўніўся ім да краёў, — мяне так і цягнула званітаваць. Але такім чынам я ратаваў сваё жыццё. Потым я ўзяў гарлачык з віном, у якое падмяшаў міра, і зноў запячатаў яго. Гэта быў маленькі, усяго на дзве чашы, гарлачык. Я вярнуўся з ім у шацёр Супату, сеў на падушкі і пачаў есці і піць усё, што падавалі рабы і налівалі чашнікі, хоць мяне вярнула з душы, і расказваў пры гэтым розныя дурныя гісторыі пра егіпецкія звычаі, бо павінен быў неяк развесяліць царскага сына і ягоную світу. I Супату смяяўся, яго зубы блішчалі, ён ляпаў мяне па спіне і казаў:
    — Ты добры хлопец, Сінухе, хоць і егіпцянін, і калі я ўсталююся на егіпецкім троне, я зраблю цябе сваім асабістым лекарам. Я сапраўды ледзь не лопнуў ад смеху і забыўся на сваю немач, калі ты расказваў пра егіпецкія шлюбныя звычаі, вялыя і нямоглыя, хоць і з імі таксама можна добра пацешыцца. Мне думаецца, што егіпцяне панавыдумлялі ўсе гэтыя дурныя спосабы, каб не зачынаць дзяцей. Але я навучу Егіпет хецкім звычаям і пастаўлю сваіх ваяводаў над усімі вобласцямі Егіпта, і гэта будзе вам толькі на карысць. Але спачатку я выканаю свой мужчынскі абавязак перад царэўнай.