• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сінухе егіпцянін  Міка Валтары

    Сінухе егіпцянін

    Міка Валтары

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 628с.
    Мінск 2006
    179.18 МБ
    Ён ляпнуў сябе па каленях і п'яна сказаў:
    — Як бы я хацеў, каб мая царэўна чакала мяне ўжо ў ложку! Твае аповеды вельмі распалілі мяне, Сінухе! Я прымусіў бы яе стагнаць ад асалоды ў маіх руках! У імя свяшчэннага неба і Вялікай маці-зямлі! Увесь Егіпет будзе стагнаць ад асалоды, калі аб'яднаецца з краінай Хатці, бо нідзе на свеце не будзе такой дзяржавы, якая зможа супрацьстаяць нам, і ўсе чатыры бакі свету пяройдуць пад нашу ўладу, якая будзе распасцірацца на ўсе землі і воды. Але спачатку я ўтаймую Егіпет мечам і агнём, пакуль кожнаму егіпцяніну смерць не здасца лепшаю за жыццё. Усё гэта будзе так і будзе хутка!
    Ён узняў свой кубак і пачаў піць, адначасова разліваючы віно ў ахвяру зямлі і паветру. Усе астатнія госці таксама моцна сп'янелі, і я вырашыў, што настаў час дзейнічаць. Я сказаў:
    — He хачу пакрыўдзіць цябе і твой пачастунак, Супату, але бачна, што ты ніколі не каштаваў мемфіскага віна, бо гэта такое віно, якога не забудзе ніколі той, хто хоць аднойчы адчуў яго смак. Усё віно на свеце пасля яго будзе здавацца вадой. Таму даруй, што я вып'ю свайго віна, але я хмялею толькі ад яго і заўсёды маю пры сабе гарлачык, калі п'ю з чужынцамі.
    Я зламаў пячатку на вачах у хетаў і, прыкідваючыся моцна п'яным, пачаў наліваць віно толькі ў сваю чашу. Потым зрабіў глыток і ўсклікнуў:
    — О, гэта мемфіскае віно! Віно пірамідаў, якое цэніцца на вагу золата, самае моцнае і п'янлівае віно ў свеце!
    Віно, і праўда, было моцнае і вельмі добрае. Я падмяшаў у яго міра і яго водар разнёсся па ўсім шатры. Але я выразна адчуваў у ім пах смерці, Віно цякло па барадзе, а хеты думалі, што я такі п'яны. Супату таксама зацікавіўся і працягнуў мне сваю чашу, кажучы:
    — Я для цябе не чужынец, бо заўтра стану тваім уладаром. Дай мне паспытаць твайго віна, іначай я не паверу, што яно такое дзівоснае, як ты кажаш.
    Але я прыціснуў гарлачык да грудзей і п'яна запярэчыў:
    — Тут не хопіць на двух, а больш у мяне такога віна з сабою няма. А я сёння хачу напіцца п'яным, бб сённяшні вечар гэта вялікі вечар вечнага хаўрусу паміж Егіптам і зямлёй Хатці! Й-а-а! — закрычаў я на асліны лад, яшчэ мацней прыціскаючы гарлачык да грудзей. — Сястра мая, каханая мая, маё горла — твой дом, не дай чужынцам завалодаць табою!
    Хеты сагнуліся ад рогату, а Супату настойваў, бо прывык, што ўсе яго жаданні выконваліся беспярэчна. Ён падсунуў свой кубак яшчэ бліжэй і ўжо запатрабаваў наліць. Тады я са слязьмі на вачах наліў яму поўны кубак, цалкам спаражніўшы свой невялікі гарлачык. Слёзы ліліся ў мяне без ніякага намагання, бо ў гэтую хвіліну мяне сапраўды агортваў вялікі жах.
    А дабіўшыся свайго, Супату абвёў усіх позіркам, нібы раптам адчуў небяспеку, і па хецкім звычаі працягнуў мне кубак са словамі:
    — Ушануй маю чашу, як мой сябар, бо я хачу выказаць табе гэтым сваю прыхільнасць!
    Ён зрабіў так таму, што не хацеў выглядаць надта недаверлівым і даваць паспытаць віна сваім адмысловым людзям, якія каштавалі пітво і стравы, каб выявіць атруту.
    Я адпіў вялікі глыток, а потым Супату ўзяў чашу і апустошыў яе да дна, чмокнуў і, прыслухоўваючыся да сябе, сказаў:
    — Гэта сапраўды добрае і моцнае віно, Сінухе, і лёгкай смугой падымаецца да галавы, нібы агонь палае ў жываце, але пакідае гаркавы смак у роце. Таму давай змыем гэты смак Егіпта віном маіх родных гор.
    Ён зноў напоўніў чашу, але гэты раз ужо сваім віном, і асушыў яе да дна, а я ведаў, што атрута не падзейнічае да рання, бо яго жывот ужо не слабіў і ён еў вельмі многа.
    Я выпіў колькі мог віна і, прыкідваючыся моцна п’яным, пачакаў яшчэ палову меры вадзянога гадзшніка, каб не выклікаць падазрэння ў недаверлівых і асцярожных хетаў, а потым загадаў адвесці сябе ў свой
    намёт. 3 сабою я знёс і пусты гарлачык, каб хеты не змаглі праверыць яго. Пасля таго як хеты з грубымі жартамі ды смешкамі паклалі мяне на ложак і пайшлі прэч, я ўскочыў, засунуў пальцы ў горла і ачысціў жывот ад атруты і алею, які ўратаваў мне жыццё. Але мяне апанаваў страх: я баяўся, што атрута на мяне ўсё ж падзейнічала, і я некалькі разоў прамываў страўнік, пакуль мяне не званітавала ўжо проста ад страху.
    Знясілены і слабы, цалкам выціснуты, як ануча, я ўзяўся за свой гарлачык, памыў яго і разбіў, а чарапкі закапаў у пясок. Потым я ляжаў у ложку, калоцячыся ад страху і ад атруты, і ўсю ноч на мяне з цемры глядзеў вясёлы твар Супату з вялікімі яснымі вачыма. Ён і праўда быў прыгожы юнак, і туг, у цемры, я не мог забыць яго твару, яго гордага бестурботнага смеху і бліскучай усмешкі.
    3
    Хецкая ганарыстасць паслужыла на маю карысць, бо ўранні Супату адчуў сябе нядобра. Але не захацеў сказаць пра гэта і адкласці ад'езд праз боль у жываце. Ён сеў у насілкі і не прызнаўся ў нямогласці, хоць гэта патрабавала ад яго вялікай вытрымкі. Так мы рухаліся цэлы дзень. Аднойчы, калі я абганяў яго насілкі, ён прыветна памахаў мне рукой і нават паспрабаваў засмяяцца. Але яго лекар у той дзень двойчы даваў яму лекі ад жывата, і тым толькі пагоршваў яго стан, бо атрута заставалася ў яго ў сярэдзіне. Толькі добра прамыты жывот мог бы яшчэ выратаваць Супату.
    Адвячоркам ён страціў прытомнасць, вочы ў яго закаціліся і твар стаў зеленаваты. Спалохаўшыся, яго лекар паклікаў мяне на дапамогу. Я таксама жахнуўся, убачыўшы Супату ў такім цяжкім стане: мне нават не трэба было прыкідвацца спалоханым — я напраўду зледзянеў ад жаху, дый, апроч усяго, сам пачуваў сябе нядобра пасля ўчарашняй пачосткі. Але я сказаў, што пазнаю прыкметы пустэльнай хваробы, пра якую папярэджваў маладога хета яшчэ ўвечары, заўважыўшы яе сляды на яго твары. Караван спыніўся, і мы пачалі лячыць царэвіча прама ў яго насілках, мы давалі яму ачышчальныя лекі, прыкладалі да жывата гарачыя камяні, але пры гэтым я паводзіў сябе вельмі асцярожна, даручыўшы гатаваць лекі хецкаму лекару, які і ўліваў іх Супату ў рот праз сціснугыя зубы. Я ведаў, што ён памірае, і сваімі парадамі хацеўтолькі аблегчыць яму боль, бо ўсё адно нічога болей не мог.
    Увечары мы перанеслі яго ў шацёр, перад якім тоўпіліся хеты, яны галасілі і рвалі на сабе вопратку, пасыпалі галовы пяском і наносілі сабе раны нажамі, баючыся за сваё жыццё, бо ведалі, што цар Супілуліума бязлітасна пакарае кожнага, калі яго сын памрэ. Я разам з хецкім лекарам увесь час быў каля ложка Супату, дым паходняў выядаў мне вочы і казытаў у носе, а я глядзеў, як гэты прыгожы статны юнак, які
    яшчэ ўчора быў здаровы й шчаслівы, сёння чэзнуў у мяне на вачах і пакрываўся смяротнай бледнасцю.
    Я глядзеў, як ён памірае і яго вірлы наліваюцца крывёй, як іх засцілае смяротная смуга і зрэнкі робяцца чорнымі кропкамі велічынёй з вастрыё шпількі. Ад пены яго белыя зубы зжаўцелі, скура набыла хваравіты выгляд і абвісла, кулакі сутаргава сціскаліся і пазногці ўпіваліся ў далоні. 3 роспачным стараннем хецкі лекар аглядаў яго, не адыходзячы ні на крок ад ложка, але прыкметы гэтай хваробы не адрозніваліся ад прыкметаў захворвання жывата. Нікому нават у галаву не прыйшло, што Супату атруцілі, а калі б хто так і падумаў, дык абвінаваціць мяне было немагчыма, бо я піў тое самае віно, што і сын цара хетаў. Я добра выканаў даручэнне і выратаваў Егіпет ад вялікай небяспекі, а таму мог ганарыцца сваім спрытам. Але не было ў мяне гордасці, калі я глядзеў на паміраючага юнака, які жаласна клікаў:
    — Мама, любая мая мама!
    Перад смерцю ён апрытомнеў і боль пакінуў яго, ён усміхнуўся шырокай хлапечай усмешкай і ўспомніў пра сваю царскую кроў. Ен загадаў паклікаць да сябе военачальнікаў і сказаў ім:
    — У маёй смерці нікога не вінаваціць, бо прыйшла яна да мяне з пустэльні, і лячыў мяне самы лепшы лекар царства Хатці разам з дасведчаным лекарам з Егіпта, які таксама лячыў мяне з усім магчымым майстэрствам. Іхняе майстэрства не змагло ўратаваць мяне. Мне наканавалі памерці Неба і Маці-зямля, бо над гэтым краем пануе не Мацізямля, а егіпецкія багі, якія апякуюцца абаронай Егіпта. I хай ведаюць усе, што хетам не варта паглыбляцца ў пустэльні, і знакам таму служыць мая смерць, як была такім знакам і параза нашых калясніцаў у пустэльні. Але тады мы не здолелі гэтага зразумець. Лекараў пасля маёй смерці ўзнагародзьце багатымі дарункамі, у адпаведнасці з маёй годнасцю. А ты, Сінухе, перадай паклон Бэкетамон і скажы, што я вызваляю яе ад дадзенага мне слова, хоць і шкадую, што не змагу павесці яе да шлюбнага ложка. Напраўду, перадай ёй гэтае прывітанне і скажы, што, нават паміраючы, я бачу яе перад сабой, як казачную царэўну, і яе вечная прыгажосць паўстае перад маімі вачыма, хоць пабачыць яе пры жыцці мне не давялося.
    Ён памёр з усмешкай на вуснах, як бывае, калі смерць робіцца ўцехай пасля вялікіх пакутаў. А мяне калаціла, калі я глядзеў на яго. Цяпер я бачыў у ім такога самага, як я, чалавека, незалежна ад мовы, колеру скуры ці прыналежнасці да нейкага племя. I я ведаў, што ён памёр ад маёй рукі, хоць бьіў чалавекам і маім братам. Якім бы сшэрхлым ні было маё сэрца пасля ўсяго, што мне давялося пабачыць, яно сціснулася пры выглядзе паміраючага Супату, слёзы паліліся з маіх вачэй і я разарваў на сабе вопратку з крыкам:
    —	Чалавек, браце мой, не памірай!
    Але дапамагчы яму было ўжо немагчыма. Хеты паклалі цела царскага сына ў раствор з моцнага віна і мёду, каб адвезці на гару непадалёк ад Хатушаша, дзе хаваюць усіх хецкіх цароў і дзе толькі ваўкі ды арлы сцерагуць іх вечны сон.
    Хеты расчуліліся ад маіх слёз і нават напісалі мне таблічку з пячаткамі ваяводаў, засведчыўшы, што я не вінаваты ў смерці Супату, а наадварот — прыкладаў усе намаганні, каб выратаваць яму жыццё. Яны мералі Егіпет на свой капыл і думалі, што за такую вестку царэўна Бэкетамон пакарае мяне смерцю.
    Так я выратаваў Егіпет ад улады хетаў і, здаецца, павінен быў радавацца, але радасці ў мяне не было — мяне пераследавала пачуццё, што, дзе б я ні паяўляўся, смерць неадступна ішла за мной. Я стаў лекарам, каб дапамагаць людзям і змагацца са смерцю, а мае бацькі памерлі ад маёй распусты, Мінея — ад маю слабасці, Мэрыт і маленькі Тот — ад маёй слепаты, а фараон Эхнатон — ад маёй нянавісці і сяброўства, у імя Егіпта, — словам, усе, каго я любіў, памерлі праз мяне не сваёй смерцю. I вось цяпер памёр сын цара хетаў Супату, якога я паспеў палюбіць. Я пачаў баяцца сваіх рук і вачэй, бо бачьгў, што нейкі праклён ідзе следам за мною. Я са страхам вяртаўся ў Таніс, адкуль па моры накіраваўся ў Мемфіс, а з Мемфіса у Фівы. У Фівах я загадаў прыстаць да прычалу Залатога палаца і, адразу пайшоўшы да Эйе і Харэмхеба, сказаў ім: