• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сінухе егіпцянін  Міка Валтары

    Сінухе егіпцянін

    Міка Валтары

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 628с.
    Мінск 2006
    179.18 МБ
    Аднак калі я пайшоў па дамах вяльможаў ды багацеяў, яны спусцілі на мяне сабак, і я бег па вуліцах Фіваў у разадранай вопратцы, з акрываўленымі нагамі, і сабакі гналіся за мной, а людзі смяяліся і паказвалі на мяне пальцамі. А ганддяры, і суддзі пасля таго больш мне не верылі, яны гналі мяне прэч, кажучы:
    — Калі ты яшчэ раз тут з'явішся са сваімі паклёпамі, мы засудзім цябе за ілжывыя плёткі, за падбухторванне народу, і ты будзеш вісець на гарадскім муры дагары нагамі.
    Так я вярнуўся ў дом медніка зняслаўлены і зганьбаваны. Я ўпэўніўся ў марнасці сваіх спробаў, бо нікому, апроч крумкачоў, мая смерць не прынесла б карысці. Муці схапілася за галаву, убачыўшы мяне ў такім непрыстойным выглядзе.
    — Вось яны ўсе такія мужчыны, — загаласіла яна, — і нічога не можа іх выправіць! Ці не сорамна табе, сталаму чалавеку, уцякаць з дому, як дурному падлетку. Ты паглядзі на сябе: твая скура зморшчылася, валасы вылезлі! Няўжо ты сапраўды прапіў у шынках сваю багатую вопратку і лез у бойкі, у якіх табе наставілі гэтулькі гузакоў і абадралі ўсе ногі? Навошта табе было ўцякаць з дому дзеля выпіўкі? Я і сама дала б табе віна, і можаш піць колькі ўлезе. I лаяць цябе болей не буду, калі ты запросіш у дом сваіх сяброў-п'янюгаў, бо я ўся звялася, хвалюючыся за цябе. Дарэчы, Каптах таксама пытаўся і непакоіўся. Ён ужо вярнуўся ў Фівы, і табе не будзе так самотна.
    Яна пераапранула мяне ў чыстую вопратку і намазала раны алеем, прыгаворваючы:
    — Напраўду, лепш бы мужыкам адразалі іх маленькую штуку, якую яны хаваюць пад вопраткай, бо ад яе толькі смута ды непрыемнасці, сваркі ды бойкі, што ў маладых, што ў старых. Калі ўжо ты, Сінухе, не можаш справіцца са сваёй мужчынскай прыродай, дык прывядзі ў дом
    маладую рабыню, якая супакоіць тваю пажадлівасць і задаволіць юрлівасць, а мне дапаможа ў хаце, бо я ўжо старая, мае рукі трасуцца, і смажанка падгарае, пакуль я раблю прыправу. Бойкі за дзевак у дамах уцехаў табе не да твару, Сінухе, пара б гэта ўжо зразумець.
    Яе словы мяне моцна пакрыўдзілі, бо, нягледзячы на лысіну, я не лічыў сябе такім старым. Але я не адважыўся прызнацца, чаму ўцёк з дому, і пакінуў яе пры думцы, што я, як і ўсе мужчыны проста п’янюга і бабнік, іначай, калі б я расказаў пра свае хаджэнні ў народ і да багацеяў дзеля размоваў пра справяддівасць і беззаконне, яна пасадзіла б мяне ў цёмны пакой і зачыніла б там, а потым укруціла б у мокрыя просціны і паклікала б лекараў, каб тыя мне прыставілі п'явак. Таму я нічога не адказаў на яе насмешкі і дазволіў дагледзець сябе. Пасля чэрствага хлеба рабоў і рыбы, смажанай на ёлкім алеі, гуска па-фіванску ажно раставала ў роце, а віно пасля кіслага бядняцкага піва поўніла рот слодыччу. Маё сэрца суцішылася, і я спакойна мог абдумаць свае ўчынкі. Я глядзеў на іх вачыма лекара і разумеў, што нагадваю хворага, якому трэба ўскрыць чэрап, бо мая хвароба выглядала цяжкай, калі ўжо я лічыў сябе адказным за ўсё зло, што чыніцца на свеце.
    I тады я зноў сеў пад пальмаю ў двары і пачаў назіраць за рыбкамі ў сажалцы, і мяне гэта супакоіла, а на вуліцы перад маім домам па-ранейшаму шумелі дзеці ды крычалі аслы. Неўзабаве мяне наведаў Каптах. Ён ужо не баяўся рабоў і насільшчыкаў, бо іх дух быў зламаны, і свой прыход да мяне абставіў велічна і пыхліва: яго неслі на стракатых насілках васемнаццаць рабоў, а ён сядзеў на мяккіх падушках, і на яго твары ільсніўся духмяны алей, якім ён шчодра намазаўся, каб адбіць смурод бядняцкай вуліцы. Ён зноў растаўсцеў, сірыйскі майстар зрабіў яму з золата і каштоўных камянёў штучнае вока, і ён вельмі ім ганарыўся, хоць вачніцу яно націрала так, што, застаўшыся са мной сам-насам, ён яго выняў.
    Каптах абняў мяне і заплакаў ад радасці, што зноў мяне бачыць. Яго цяжкія далоні важылі на маіх плячах, як добрыя гіры, і сам ён быў такі цяжкі, што крэсла, якое яму падала Муці, адразу пад ім развалілася, і ён ляснуўся на падлогу, задраўшы падол. Ён расказаў, што вайна ў Сірыі набліжаецца да канца і баявыя калясніцы Харэмхеба ўжо ездзяць пад мурамі Кадэша, — праўда, горад яшчэ не ўзяты. Шэптам KanTax расказваў мне пра сваё багацце, пра вялікія здзелкі ў Сірыі, пра тое, што ён купіў у багатай частцы горада старыя палацы вяльможаў і наняў сотні будаўнікоў, каб тыя іх абнавілі. I цяпер яму, Каптаху, не да твару трымаць шынок каля гавані, Яшчэ ён казаў:
    — Да мяне дайшлі кепскія чуткі, мой гаспадар! У Фівах кажуць, што ты падбухторваеш народ супраць Харэмхеба, а суддзі з багацеямі ды вяльможамі злуюцца, што ты, нібыта, узводзіш на іх паклёп. Таму я
    кажу табе: будзь асцярожны. Калі ты думаеш і далей весці свае небяспечныя прамовы, яны могуць паслаць цябе на цяжкую працу ў руднікі! Зрэшты, я думаю, яны не асмеляцца, бо сам Харэмхеб ставіцца да цябе вельмі прыхільна. Але твой дом аднойчы ўжо гарэў, і ніхто не перашкодзіць ім прабрацца сюды яшчэ раз і зноў яго падпаліць, а цябе забіць, калі ты будзеш падбухторваць бедных супраць багатых. Дык скажы, што табе не дае спакою, якія мурашкі завяліся ў тваёй галаве, каб я мог дапамагчы табе, як добры слуга, якому належыць дапамагаць свайму гаспадару.
    Я нахіліўся да яго і расказаў, пра што думаў і што не давала спакою майму сэрцу. А ён, слухаючы, ківаў галавой так, што яго тоўстыя шчокі трэсліся, нават калі я ўжо скончыў. Тады ён сказаў:
    — Я заўжды ведаў, што ты, мой гаспадар, чалавек просты і дурнаваты, але спадзяваўся, што з гадамі дурасці ў цябе стане менш. Але не, мяркуючы па тваіх словах, яе стала болей, хоць ты на свае вочы бачыў, колькі бяды прычынілася праз таго Атона, які пагубіў і тваё шчасце. Думаецца мне, што ўся твая журба ды турботы толькі з прычыны гультайства, ад якога ў галаве заводзяцца марныя думкі і не даюць табе спакою. Было б лепей, каб ты зноў заняўся сваёй справай і пачаў лячыць хворых, бо, вылечыўшы хоць аднаго, ты прынясеш больш карысці, чым усімі сваімі словамі ды прамовамі, якімі толькі сам сабе шкодзіш дый іншых збіваеш з панталыку. Калі ж ты не хочаш болей займацца лекаваннем хворых, дык знайдзі сабе іншы прыстойны занятак, як гэта робяць багатыя людзі. He думаю, што табе прыйдзецца даспадобы паляванне на бегемотаў ці што ты ўпадабаеш кашэчы пах, як Пэпітамон. Але ты можаш збіраць старадаўнія папірусы, разбіраць іх і апісваць, можаш калекцыянаваць старадаўнія аздобы ці іншыя рэчы, зробленыя ў часы пірамідаў, можаш збіраць сірыйскія музычныя інструменты ці статуі негрыцянскіх багоў, якімі гандлююць воіны, вярнуўшыся з зямлі Куш. Напраўду кажу табе, Сінухе, на свеце існуе процьма спосабаў бавіць вольны час, каб не пакутаваць ад марных думак і згрызотаў, і не самы горшы з іх — віно ды дзеўкі. Добра разганяе дрэнны настрой і гульня ў цыркі, але для слабых мужчын гэта небяспечнае захапленне, a ты, мой гаспадар, чалавек слабы, калі мне дазволена сказаць такое. Дзеля Амона! Гуляй у цыркі, растрачвай золата на баб, напівайся п'яным, рабі што хочаш, толькі не марнуй час на дурныя думкі. Я кажу табе гэта, бо люблю цябе ўсім сэрцам і не хачу, каб з табой здарылася якая-небудзь бяда.
    1	яшчэ ён сказаў:
    — На свеце няма нічога дасканалага, бо кожная аладка мае падпалены бок, і ў любым плодзе ёсць чарвяточына, а п'яны сёння, назаўтра пакутуе ад пахмелля. He бывае на свеце і чыстай праўды, у кожнай
    праўдзе ёсць свая крыўда, а добрыя справы могуць мець благія наступствы, і самыя лепшыя намеры могуць прынесці бяду і пагібель — пераканаўчым прыкладам гэтаму можа быць Эхнатон. А паглядзі на мяне, мой гаспадар, і ты ўбачыш, што я задаволены жыццём і багацею ў згодзе з людзьмі і багамі, і фараонавы суддзі мне кланяюцца, і людзі ўслаўляюць маё імя, а табе нават сабакі і тыя хочуць ухапіць за пяту. Супакойся, мой гаспадар, ты зусім не вінаваты, што свет такі, які ёсць: усё складзена так спрадвеку і так будзе вечна.
    Я паглядзеў на яго дзябёлую постаць, падумаў пра яго багацце і горка пазайздросціў спакою ягонага сэрца. Я адказаў яму:
    — Хай будзе так, як ты кажаш. Я супакоюся і зноў пачну займацца сваёю справай. Але скажы: ці памятаюць людзі Атона або праклінаюць яго імя, якое забаронена вымаўляць, і вінаватых пасылаюць на руднікі ці вешаюць дагары нагамі на гарадскім муры?
    Каптах адказаў:
    — На Атона забыліся хутчэй, чым абваліліся калоны праклятага горада Ахетатона, хутчэй, чым абрынуліся яго муры і пясок засыпаў дол у дамах. Праўда, мне даводзілася бачыць малюнкі, зробленыя мастакамі ў манеры, што была прынятая пры Атоне, я чуў казачнікаў і спевакоў, якія расказвалі небяспечныя гісторыі і спявалі забароненыя песні, а часам нават бачыў на плошчах і на сценах гарадскіх прыбіральняў надрапаны крыж Атона. Так што, мабыць, Атон памёр не зусім.
    — Хай будзе так, як ты кажаш, — адказаў я. — Я супакоюся і вярнуся да свайго лекарскага рамяства, а каб бавіць час, буду што-небудзь збіраць. Але я не хачу збіраць тое, што збіраюць іншыя, — я буду збіраць людзей, якія яшчэ памятаюць Атона.
    Каптах падумаў, што я жартую, бо ведаў, колькі зла прынёс Атон усяму Егіпту і мне асабіста. Потым мы яшчэ доўга гутарылі ў поўнай згодзе пра самыя розныя рэчы, і Муці прынесла віна, якое мы пілі, пакуль не прыйшлі рабы і не дапамаглі Каптаху ўстаць, бо са сваёй дзябёласцю ён сам зрабіць гэта быў няздольны, і панеслі яго з майго дома на насілках. Назаўтра ён прыслаў мне багатыя падарункі, ад якіх маё жыццё зрабілася раскошным і яшчэ прыемнейшым. У мяне не было нястачы ні ў чым, я меў усё, што чалавеку патрэбна для шчасця.
    6
    Тады я загадаў зноў павесіць на варотах знак лекара і пачаў займацца сваім рамяством. Я лячыў хворых і прымаў ад іх падарункі ў залежнасці ад іх дастатку, а з беднякоў наогул не браў нічога. Таму, нягледзячы на вялікую колькасць хворых у маім двары, на сваім рамястве я нажыўся мала. Прымаючы хворых, я асцярожна распытваў іх пра Атона, але так, каб іх не напалохаць і каб яны не распусцілі пра мяне
    дрэнныя чуткі, бо маё імя і без таго мела кепскую славу ў Фівах. Паступова я зразумеў, што на Атона забыліся і што памятаюць пра яго толькі зацятыя вернікі або тыя, хто моцна ад яго пацярпеў і таму цяпер лічыць, што Атон — несапраўдны бога, а яго крыж — чарадзейны знак, які нясе чалавеку шкоду.
    Пасля разводдзя памёр жрэц Эйе. Казалі, што ён памёр ад голаду, бо нічога не еў, баючыся атруціцца. Харэмхеб адразу скончыў вайну, пакінуўшы хетам Кадэш. Вярнуўшыся Фівы, ён з вялікай урачыстасцю адсвяткаваў сваю перамогу, а абвяшчаць жалобу па Эйе зусім не збіраўся, бо не лічыў яго сапраўдным фараонам. Наадварот — ён абвясціў, што Эйе заняў царскі трон незаконна і замардаваў Егіпет войнамі ды непасільнымі падаткамі. Харэмхеб загадаў зачыніць браму ў храм Сэхмет і прымусіў народ паверыць, што ён усяго толькі выконваў волю ілжэфараона Эйе, а сам ніколі не хацеў ваяваць. Таму народ радаваўся, сустракаючы яго. Адразу пасля вяртання ў Фівы Харэмхеб запрасіў мяне да сябе і сказаў: