Сінухе егіпцянін
Міка Валтары
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 628с.
Мінск 2006
Вось дзень і прайшоў, хутка настане вечар. Чаго ж ты яшчэ ад мяне хочаш, Сінухе?
— Ты добра ведаеш, чаго я хачу, — адказаў я.
Але яна спытала:
— Ты ж, мусіць, ведаеш, якая студня самая глыбокая і якая яма не мае дна, Сінухе? Ну, а мне пара апранацца ды падфарбаваць твар: мяне чакае залатая чаша, якая павінна заўтра ўпрыгожыць мой дом.
Я паспрабаваў затрымаць яе, але яна адштурхнула мяне і пранізліва засмяялася, а потым закрычала раптам так гучна, што ўсе слугі прыбеглі да нас. Тады яна сказала:
— Як гэты мярзотны жабрак трапіў да мяне ў дом? Зараз жа выкіньце яго на вуліцу і ніколі больш не падпускайце нават да маіх дзвярэй, a калі ён пачне супраціўляцца, адлупцуйце яго палкамі.
Знясіленага ад віна і гаручай страсці слугі выкінулі мяне на вуліцу, a калі я пачаў стукаць каменем у зачыненыя вароты, выскачылі і пабілі палкамі. А паколькі я ўпіраўся і крычаў так, што вакол сабраліся людзі, яны патлумачылі:
— Гэты п'янтос абразіў нашу гаспадыню, паважаную жанчыну, якая жыве ва ўласным доме.
Яны збілі мяне да непрытомнасці і пакінулі на вуліцы, дзе людзі плявалі на мяне, а сабакі мачыліся на маё адзенне.
Калі ж я апрытомнеў і ўсвядоміў сваё вартае жалю становішча, я не захацеў уставаць і праляжаў на месцы да рання. Цемра хавала мяне, і мне здавалася, што я ніколі больш не змагу паказацца на вочы людзям. Наследнік даў мне імя «Самотнік», і тою ноччу я сапраўды быў самы адзінокі на свеце. Толькі на світанку, калі на вуліцы паявіліся людзі і гандляры пачалі выстаўляць тавары перад сваімі лаўкамі, а быкі пацягнулі калёсы, я ўстаўі пайшоў за горад, дзе правёў, схаваўшыся ў чаратах, тры дні і тры ночы без яды і піцця. Цела і сэрца ў мяне ператварыліся ў адну суцэльную рану, і калі б хто-небудзь тады са мною загаварыў, я завыў бы і зайшоўся б ад крыку. Я баяўся, што страчу розум.
3
На трэці дзень я памьгў твар і ногі, змыў з вопраткі закарэлую кроў і вярнуўся ў горад да свайго дома, але гэта быў ужо не мой дом. На варотах вісела шыльдачка з імем іншага лекара. Я паклікаў Каптаха і той прыбег, плачучы ад радасці, і абняў мае калені.
— Мой гаспадар! — усклікнуў ён, — Бо ў сэрцы маім ты ўсё яшчэ мой гаспадар, хто б не валодаў мною. Сюды пасяліўся маладзён, які ўяўляе сябе вялікім лекарам, ён прымярае тваё адзенне і смяецца ад радасці. А яго матка прыперлася ўжо на кухню, абварыла мне ногі кіпнем і абазвала мяне пацуком і гнаявой мухай. Але твае пацыенты маркоцяцца. Яны кажуць, што ў яго не такая лёгкая рука, як у цябе, што ў час агляду ён прычыняе ім моцны боль і ў дадатак не разумее іх немачаў гэтак добра, як ты.
Раптам ён змоўк, і яго адзінае пачырванелае вока са страхам і жалем утаропілася на мяне. Тады я не вытрываў і сказаў:
— Расказвай, Каптах, расказвай усё, маё сэрца ўжо скамянела, і нішто не можа яго крануць.
Тады ў знак вялікай скрухі ён узняў рукі і сказаў:
— Я аддаў бы сваё адзінае вока, каб аберагчы цябе ад такога гора. Сёння благі дзень, але добра, што ты прыйшоў. Ведай жа, што твае бацькі памерлі.
— Мой бацька Сэнмут і мая маці Кіпа! — усклікнуў я і ўзняў рукі, як гэтага патрабаваў звычай, і сэрца ў маіх грудзях скаланулася.
— Учора судовыя служкі загадалі ім выселіцца, а сёння, калі ўламаліся ў іх дом, твае бацькі ляжалі на ложку нежывыя. Ты павінен сёння ж адвезці іх целы ў Дом смерці, бо заўтра дом твайго бацькі разбураць — так загадаў новы гаспадар.
— Mae бацькі даведаліся, чаму так адбылося? — спытаў я, не гледзячы рабу ў твар.
— Твой бацька Сэнмут прыходзіў цябе шукаць. Твая маці вяла яго за руку, бо ён ужо нічога не бачыў. Яны абое выглядалі зусім старымі й нямоглымі, і хада ў іх была няцвёрдай. Але я не ведаў, дзе ты. Тады твой бацька сказаў, што так яно, можа, і лепей. Ён расказаў, што судовыя служкі выгналі іх з дома і паставілі пячаткі на ўсе яго скрынкі і рэчы, так што ў іх не засталося нічога, апроч тых лахманоў, што былі на іх апранутыя. На яго пытанне, чаму так здарылася, законнікі засмяяліся і растлумачылі, што яго сын Сінухе прадаў дом разам з усёй маёмасцю і нават магілу бацькоў, каб здабыць золата для распуснай жанчыны. Твой бацька доўга вагаўся, але потым папрасіў у мяне медзі, каб прадыктаваць якому-небудзь пісарчуку ліст да цябе. Але ў тваім доме ўжо быў новы гаспадар, і якраз у гэты самы час мяне паклікала яго маці, яна выцяла мяне палкай і сказала, што я толькі марную час на пустыя размовы з рознымі жабракамі. Спадзяюся, ты паверыш мне, калі я скажу, што даў бы твайму бацьку медзі, бо хоць я яшчэ і не паспеў нічога ўкрасці ў новых гаспадароў, але ў мяне былі медзь і срэбра, якія я накраў у цябе і ў гаспадароў, што былі раней. Але калі я вярнуўся на вуліцу, твае бацькі ўжо сышлі, а маці новага гаспадара забараніла мне даганяць іх і, каб я не ўцёк, замкнула на ноч у яме, у якой пякуць хлеб.
— Значыць, бацька не пакінуў мне ніякага слова, — папытаўся я.
1 Каптах пацвердзіў:
— Твой бацька не пакінуў табе ніводнага слова, мой гаспадар.
Сэрца скамянела ў маіх грудзях і ўжо не адчувала нічога, але думкі, як птушкі ў халодным паветры, былі па-ранейшаму ясныя і спакойныя. Разважыўшы, я сказаў Каптаху:
— Аддай мне ўсю тваю медзь і ўсё срэбра. Дай мне іх хутчэй, і можа,
калі не я сам, дык Амон ці яшчэ які бог узнагародзіць цябе за добрую справу. Мне трэба завезці бацькоў у Дом смерці, а ў мяне няма ўжо нічога, каб заплаціць за бальзамаванне іх целаў.
Каптах заплакаў, загаласіў, уздымаючы рукі, каб паказаць сваю глыбокую скруху, але ўрэшце пайшоў у куток сада. Азіраючыся, як сабака, што збіраецца выкапаць з-пад зямлі прыхаваную костку, ён адсунуў камень і выняў з ямкі анучу, у якую былі загорнутыя медзь і срэбра. Гэта былі зберажэнні, якія Каптах сабраў за ўсё жыццё, але ў скрутку не было і двух дэбенаў. Тым не менш, плачучы і выказваючы глыбокае спачуванне, ён усё аддаў мне, хай будзе навекі блаславёнае яго імя і зберажонае ягонае цела!
У мяне былі сябры — Птахор і Харэмхеб, і яны пэўна ж маглі б пазычыць мне золата, дый Тутмес дапамог бы. Але я быў малады і думаў, што ўсе ўжо ведаюць пра маю ганьбу, а таму гатовы быў лепш памерці, чым паглядзець у вочы сябрам. Мой учынак асуджаў мяне на пракляцце багоў і людзей.
Але я нават не паспеў падзякаваць Каптаху, бо ў гэты час на ганак выйшла маці новага гаспадара і пачала клікаць раба злосным голасам. Тварам яна была падобная да кракадзіла, а ў руках трымала кіёк. KanTax шпарка пабег ад мяне і перад прыступкамі залямантаваў і заплакаў раней, чым кіёк апусціўся на яго спіну. Гэты раз яму не давялося прыкідвацца, бо ён шчыра аплакваў страту медзі і срэбра.
Я паспяшаўся да бацькоўскага дома, дзверы ў які аказаліся паламаныя, а на ўсіх рэчах стаялі пячаткі судовых выканаўцаў. У дварьі стаялі суседзі., Уздымаючы рукі, яны выказвалі глыбокую жальбу, але, заўважыўшы мяне, расступіліся ў жаху, і ніхто не прамовіў мне ніводнага слова. У пакоі на сваім ложку ляжалі Сэнмут і Кіпа, іх твары былі ружовыя, нібыта жывыя, а на доле квола гарэла жарніца — мае бацькі ўчадзелі, шчыльна зачыніўшы вокны і дзверы на ноч перад высяленнем. He зважаючы на судовыя пячаткі, я завінуў іх целы ў пакрывалы і паклікаў возчыка з аслом, каб з яго дапамогай перавезці бацькоўскія целы ў Дом смерці. Але ў Доме смерці іх не прынялі, бо ў мяне не хапала срэбра нават на самае таннае бальзамаванне. Тады я сказаў мыйшчыкам трупаў:
— Я Сінухе, сын Сэнмута, і маё імя запісана ў Кнізе жыцця, хоць выпрабаванні жорсткага лёсу мяне давялі сёння да таго, што я не маю срэбра, каб заплаціць за пахаванне бацькоў. У імя Амона і ўсіх багоў Егіпта прашу вас: забальзамуйце целы маіх бацькоў, а я за гэта задарма адпрацую ў вас памочнікам столькі, колькі спатрэбіцца на гэтае бальзамаванне.
Яны пракліналі маю ўпартасць і лаялі мяне ўсімі словамі, але ўрэшце галоўны мыйшчык, які перахварэў на чуму, узяў у мяне Каптахавы
срэбра і медзь, падчапіў крукам за падбароддзе цела майго бацькі і пацягнуў яго ў вялікі чоп, дзе ляжалі целы беднякоў. Потым ён гэтак сама зацягнуў туды і цела маёй маці. Вакол стаяла аж трыццаць такіх чопаў, і кожны дзень адзін чоп запаўняўся і адзін вызваляўся: такім чынам, целы беднякоў трыццаць дзён вытрымлівалі ў растворы солі і лугу, каб зберагчы пасля смерці, а больш з імі не рабілі нічога. На жаль, я тады гэтага не ведаў.
Я прызнаўся, што мушу яшчэ вярнуцца ў бацькоўскі дом, каб аддаць пакрывалы з судовымі пячаткамі. Галоўны мыйшчык на гэта з'едліва засмяяўся і нахабна сказаў:
— He забудзься вярнуцца заўтра ўранні, іначай мы выкінем целы тваіх бацькоў сабакам.
3 такога яго стаўлення я зразумеў, што ён ні на каліва не паверыў, што я сапраўдны лекар, а палічыў мяне за круцяля і звычайнага хлуса.
Я вярнуўся ў бацькоўскі дом, і сэрца ў маіх грудзях стала падобна каменю, хоць тут кожная закапцелая цагліна ў сцяне будзіла ўва мне ўспамін, і старая сікамора вяла са мною размову, і сажалка напамінала пра маё шчаслівае дзяцінства. А таму я хуценька паклаў на месца пакрывалы і выйшаў з дома. У варотах насустрач мне трапіўся пісарчук, які звычайна сядзеў на рагу вуліцы побач з лаўкай гандляра прыправамі. Ён узняў рукі ў знак вялікай жальбы і спытаў:
— Ты Сінухе, сын праведнага Сэнмута?
Я адказаў:
— Так, гэта я.
Пісарчук сказаў:
— He ўцякай ад мяне, бо твой бацька пакінуў мне словы, якія хацеў табе перадаць, але не заспеў цябе дома.
Тады я сеў на зямлю і закрыў галаву рукамі, а пісарчук дастаў папірус і прачытаў: «Сэнмут, імя якога запісана ў Кнігу жыцця, і ягоная жонка Кіпа пасылаюць гэтае прывітанне свайму сыну Сінухе, якому ў палацы фараона нададзена мянушка Самотнік. Ты быў нам пасланы багамі і кожны дзень прыносіў нам радасць і ніколі — смутак, і наш гонар за цябе быў заўсёды вялікі. Але цяпер мы смуткуем, што ты трапіў у бяду, а мы няздольныя дапамагчы, хоць вельмі гэтага хочам. Мы верым, што ўсё, што ты зрабіў, ты зрабіў правільна, бо іначай зрабіць не мог. He турбуйся за нас, хоць табе й давялося прадаць нашу магілу, — ты ж не зрабіў гэтага, калі б не меў важкай прычыны. Законнікі спяшаюцца і не даюць нам спакойна чакаць нашай смерці, хоць яна і была б нам жаданай, як сон стомленаму падарожніку ці родны дом выгнанцу. Мы пражылі доўгае жыццё, і самай вялікаю нашай радасцю стаўся ты, Сінухе, калі прыплыў па рацэ да нас, ужо старых і самотных. Таму мы бласлаўляем цябе і просім не засмучацца, што ў нас няма