• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сінухе егіпцянін  Міка Валтары

    Сінухе егіпцянін

    Міка Валтары

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 628с.
    Мінск 2006
    179.18 МБ
    Але пасля абеду бацька стаў сур'ёзны, ён паклаў мне на галаву сваю вялікую руку майстра і, з баязлівай пяшчотай пакруціўшы мой дзіцячы віхор ля скроні, сказаў:
    —	Табе ўжо сем гадоў, Сінухе, і трэба вырашаць, кім ты хочаш быць.
    —	Воінам, — імгненна адказаў я і ніяк не мог зразумець, чаму яго добры твар стаў такі расчараваны.
    Найлепшымі гульнямі ў хлопцаў на вуліцы лічыліся ваенныя гульні. Я бачыў, як воіны дужаліся і вучыліся валодаць зброяй перад вайсковым домам, я бачыў, як баявыя калясніцы несліся на вучэнні за горад з грукатам колаў і трапятаннем пышных султанаў вазніц. I не магло быць болып паважанай і ганаровай справы, чым кар'ера ваяра. Апроч таго, воіну не трэба было вучыцца пісаць, што для мяне было ледзь не вырашальным довадам, бо старэйшыя хлапчукі расказвалі жахлівыя гісторыі пра тое, якою цяжкай была навука пісьменнасці і як балюча жорсткія настаўнікі цягаюць за валасы, калі незнарок выпусціш гліняную таблічку ці калі трысняговае пісала паламаецца ў няўмелых руках.
    Напэўна, мой бацька быў з маленства не надта адораны здольнасцямі, іначай ён дасягнуў бы большага, а не застаўся простым бядняцкім лекарам. Але ён быў уважлівым і старанным у працы, не рабіў шкоды хворым і з гадамі набыў вялікі досвед. Ён ведаў, які я быў самалюбны і ўпарты, і таму нічога не сказаў пра мае намеры,
    Але неўзабаве ён папрасіў у маёй маці сасуд, пайшоў у працоўны пакой і напоўніў яго танным віном са жбанка. «Хадзем, Сінухе», — па-
    клікаў ён і павёў мяне на бераг ракі. Я са здзіўленнем пайшоў за ім. На прычале ён спыніўся і паказаў мне на барку, з якой насільшчыкі, сагнуўшы спацелыя спіны, выгружалі зашытыя ў дываны тавары. Сонца схілялася да Заходніх гор за Горадам мёртвых, а мы, сытыя і задаволеныя, назіралі за тым, як грузчыкі бесперапынна цягалі цяжкую паклажу, задыхаючыся і абліваючыся потам. Наглядчык падганяў іх бізуном, a пад павеццю спакойна сядзеў пісар і для памяці адзначаў трысняговым пісалам кожны перанесены мех.
    — Ты хацеў бы стаць такім, як яны? — спытаўся бацька
    Пытанне падалося мне настолькі неразумным, што я нават не адказаў на яго, а толькі здзіўлена зірнуў на бацьку, бо стаць падобным да гэтых насільшчыкаў, вядома ж, ніхто не хоча.
    — Яны працуюць так з самага рання і да позняга вечара, — сказаў бацька. — Іх скура зрабілася грубай і шурпатай, як у кракадзіла, іх рукі загрубелі, як кракадзілавы лапы. I толькі з надыходам цемры яны разыдуцца па сваіх убогіх гліняных хацінах, а ежай ім будзе кавалак сухога хлеба, цыбуліна ды глыток кіслага квасу. Вось такое жыццё ў насілынчыка. Гэтак сама жывуць і земляробы. Так жывуць усе, хто працуе рукамі, Ты, пэўна, ім не зайздросціш?
    Я паматаў галавою і здзіўлена паглядзеў на бацьку. Я ж хацеў стаць воінам, а не якім-небудзь насільшчыкам ці земляробам, што вечна капаецца ў глею, палівальшчыкам палёў ці пастухом.
    — Яны ніколі не змогуць змяніць свой лёс, — сур'ёзна сказаў мой бацька. — Пасля смерці іх целы ў лепшым выпадку прасоляць і закапаюць у пясок. Іх не чакае бяссмерце і радаснае жыццё ў краіне Захаду, як тых, хто можа пабудаваць сабе трывалую грабніцу і заплаціць за бальзамаванне свайго цела, каб яно і пасля смерці збераглося навечна. А чаму так, ты ведаеш гэта, Сінухе?
    Я глядзеў на Горад мёртвых, дзе вечаровае сонца афарбавала белыя храмавыя грабніцы фараонаў у крывава-чырвоны колер, і ніжняя сківіца мая задрыжала, бо я здагадаўся, да чаго вядзе бацька.
    — Таму што яны не ўмеюць пісаць, — вельмі сур'ёзна прамовіў ён. — Hi ў жыцці, ні ў смерці не спаспее той, хто не ўмее пісаць.
    Ён задуменна падняў сасуд з віном, азірнуўся, нібыта баючыся, што Кіпа за ім падглядае, пакаштаваў глыток, выцер вусны і, узяўшы мяне за руку, павёў далей. Я рушыў за ім з цяжкім сэрцам, але мой намер стаць воінам быў непахісны.
    — Бацька, — сказаў я, ледзь паспяваючы следам, — жыццё воінаў такое прыемнае. Яны жывуць у вайсковым доме і добра харчуюцца, вечарамі яны п'юць віно ў доме ўцех, а жанчыны глядзяць на іх з вялікай прыхільнасцю. Лепшыя з іх носяць на шыі залатыя ланцугі, хоць яны і не ўмеюць пісаць. 3 ваенных паходаў яны прывозяць здабычу і
    рабоў, якія працуюць за іх і выконваюць іхнюю працу на службе. Дык чаму б і мне не стаць воінам?
    Але бацька не адказаў нічога, і толькі паскорыў хаду. Непадалёк ад вялікай звалкі, дзе нас апанавалі гудлівыя хмары мух, ён нахіліўся і зазірнуў у нізенькую гліняную хацінку.
    — Інтэб, дружа, ты тут? — пазваў бацька, і на яго кліч з хаціны, абапіраючыся на кіёк, выбраўся кульгавы стары, увесь паедзены вошамі, у заскарузлай ад бруду паяснічнай павязцы. Адна рука ў яго была адсечана амаль да пляча, высахлы ад старасці твар пакрывалі густыя маршчыны, а ў роце зусім не было зубоў.
    — Няўжо, няўжо — гэта сам Інтэб? — шэптам спытаў я ў бацькі, з жахам гледзячы на старога.
    Інтэб быў славуты герой, які ваяваў у сірыйскіх паходах найвялікшага з фараонаў, Тутмоса III, пра ягоныя подзвігі і ўзнагароды, якія ён атрымаў ад фараонаў, хадзілі легенды.
    Старьі ўскінуў руку, вітаючы нас на вайсковы лад, а мой бацька працягнуў яму сасуд з віном. Яны селі проста на зямлю, бо ў гэтага дзеда не было нават лавачкі перад хацінкай. Інтэб дрыготкімі рукамі паднёс сасуд да вуснаў і пачаў прагна глытаць віно, асцерагаючыся, каб ніводная кропля не пралілася на зямлю.
    — Сын мой Сінухе збіраецца стаць воінам, — усміхаючыся сказаў бацька. — Я прывёў яго да цябе, бо ты, Інтэб, адзіны, хто застаўся жывы з герояў вялікіх паходаў і войнаў. Я хачу, каб ты распавёў майму сыну пра доблеснае жыццё ваяроў і пра іх слаўныя подзвігі.
    — У імя Сэта, Ваала ды іншых злых сілаў! — выгукнуў стары і, пранізліва зарагатаўшы, утаропіўся на мяне блізарукімі вачыма. — Няўжо хлопец зусім звар'яцеў?
    Ягоны бяззубы рот, патухлыя вочы, павіслая кукса рукі і зморшчаныя брудныя грудзі былі такія страшныя, што я схаваўся бацьку за спіну і ўхапіў яго за рукаў.
    — Хлопча, хлопча! — сказаў Інтэб і захіхікаў. — Калі б мне далі па глытку віна за кожны праклён, які я прамовіў, бэсцячы свой нікчэмны лёс і праклінаючы той дзень і час, калі я стаў воінам, дык я напоўніў бы віном цэлае возера, якое фараон, кажуць, стварыў дзеля адной сваёй бабы. Праўда, сам я тое возера не бачыў, у мяне проста няма грошай, каб заплаціць за перавоз цераз раку, але я думаю, яно напоўнілася б да краёў і нават яшчэ засталося б дастаткова, каб цэлая армія напілася ўшчэнт.
    I ён зноў пачаў прагна жлукціць віно.
    — Але ж прафесія воіна — самая ганаровая прафесія ў свеце, — прамовіў я дрыготкім голасам.
    — Гонар і слава, — адказаў тутмоскі герой Інтэб, — гэта бруд і гной, прыдатныя на пракорм толькі мухам. На сваім веку я шмат чаго набра-
    хаў пра вайну і геройства прастачкам, якія слухалі мяне, раззявіўшы ляпы, —, каб яны паілі мяне віном, але твой бацька — прыстойны чалавек, і я не хачу хлусіць яму. А таму, скажу табе, хлопча, што з усіх прафесіяў — прафесія воіна самая разапошняя і вартая жалю.
    Віно разгладзіла зморшчыны на ягоным твары і ў шалёных старэчых вачах запаліўся змрочны агонь. Ён падняўся і адзінай сваёй рукою схапіўся за горла.
    — Глядзі, хлопчык! — выгукнуў стары. — Некалі гэтую схуднелую шыю ўпрыгожвалі пяць залатых ланцугоў. Фараон сваімі рукамі пачапіў іх на мяне. Хто можа пералічыць адсечаныя рукі, якія я склаў перад яго шатром? Хто першы ўзлез на сцены Кадэша? Хто, нібы раз'ятраны слон, наносіў смяротныя ўдары, сеючы страх і смерць у варожых шэрагах? Гэта быў я, Інтэб, славуты герой. I хто сёння мне плаціць падзякай за гэта? Маё золата разышлося па дарогах свету, рабы, якіх я здабыў на вайне, разбегліся ці памерлі ў жабрацтве. Мая правая рука засталася ў землях Мітанні, і сядзець бы мне жабраком на рагу вуліцы, калі б не добрыя людзі, якія часам прыносяць мне сушанай рыбы ды піва за тое, што расказваю іхнім дзецям праўду пра вайну. Я, Інтэб, вялікі герой, але паглядзі на мяне, хлопча. Маладосць мая засталася ў ггустэльні, сярод голаду, хваробаў ды цяжкай працы. Там высахла мяса на маіх касцях, там задубела мая скура, там маё сэрца стала цвярдзейшым за камень. А самае горшае, што ў бязводных пустэльнях высах мой язык і я захварэў на вечную смагу, як кожны воін, якому пашчасціла вярнуцца з паходу ў далёкія краіны жывым. 3 той пары, як я страціў руку, маё жыццё нагадвае цясніну ў падземным царстве. Я нават не хачу і ўспамінаць пра боль ад ранаў, прычыненую мне мяснікамі-лекарамі, бо яны спачатку адпілоўваюць руку, а потым абварваюць абрэзак у кіпячым алеі, — твой бацька гэта добра ведае. Хай будзе блаславёнае тваё імя, справяддівы і добры Сэнмут, але віно скончылася.
    Стары змоўк, аддыхаўся, сеў на зямлю і з гаротным выглядам перакуліў гліняны сасуд дном да гары. Дзікі агонь у яго вачах згас, і перад намі зноў быў стары няшчасны чалавек.
    — Затое воіну не трэба ўмець пісаць, — баязліва прашаптаў я.
    — Х-м-м, — прамовіў Інтэб і паглядзеў на майго бацьку. Бацька хуценька зняў з рукі медны пярсцёнак і даў яго старому. Той нешта гучна крыкнуў, і на гэты крык прыбег брудны хлопчык, які, схапіўшы пярсцёнак, пабег у вінную лаўку купіць яшчэ віна.
    — He купляй лепшага! — устрывожана крыкнуў Інтэб яму наўздагон. — Вазьмі кіслага, яго дадуць болей!
    Потым ён зноў задуменна паглядзеў на мяне.
    — Ты кажаш праўду, — сказаў ён. — Воіну не трэба ўмець пісаць, яму патрэбна ўмець толькі ваяваць. Калі б ён умеў'пісаць, дык быў бы на-
    чальнікам і аллаваў бы загады нават самым доблесным воінам і пасылаў бы на бітву іншых паперадзе сябе. Таму што любы пісьменны можа камандаваць простымі воінамі, але нават камандзірам сотні не паставяць таго, хто не ўмее крэмзаць на папірусе. Які толк з тых залатых ланцугоў ды ўзнагародаў, калі камандуе той, у чыіх руках трысняговая палачка для пісьма? Але так яно было і будзе заўсёды. А таму, сыне, калі хочаш камандаваць воінамі і кіраваць імі, навучыся спачатку пісаць. Тады ўсе з залатымі ланцугамі будуць схіляцца перад табой, а рабы панясуць цябе ў крэсле на поле бою.
    Брудны хлопчык вярнуўся з гарлачом і конаўкаю, поўнымі віна. Твар старога асвяціўся радасцю.
    — Твой бацька Сэнмут — добры чалавек, — сказаў ён дружалюбна. — Ён умее пісаць і лячыў мяне, калі ў дні сваёй маладосці і сілы я, ператўшы віна, пачынаў бачыць паўсюль кракадзілаў і бегемотаў. Ён добры чалавек, хоць і ўсяго толькі лекар і не пад сілу яму напяць цеціву лука. Дзякуй яму!