• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сінухе егіпцянін  Міка Валтары

    Сінухе егіпцянін

    Міка Валтары

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 628с.
    Мінск 2006
    179.18 МБ
    Вось так, у начной цемры, патраціўшы шмат золата і срэбра, я ўцякаў з Вавілона, дзе мог бы разбагацець і спасцігнуць шмат якіх патаемных ведаў. А насільшчыкі незадаволена бурчэлі:
    — Што гэта за чалавек такі, што прымушае нас ісці ў начной цемрадзі без паходняў, цягнуць гэты пахавальны гаршчок ды яшчэ й царскія дываны ў дадатак, ад якіх нашыя плечы гнуцца, як карак у вала пад ярмом, а насілкі аж да крыві націраюць нам плечы. Далібог, нашы печані ўжо счарнелі ад страху, што нам даводзіцца цягнуць нябожчыка цёмнай ноччу, і нават з дывана капае кроў. За ўсё гэта ён павінен заплаціць нам багата!
    Калі мы дабраліся да берага, я загадаў паставіць пахавальны гарлач у лодку, а дыван перанёс у яе сам і, схаваўшы яго пад стрэшкай, сказаў насілыпчыкам:
    — Вы, паганыя рабы і сабачыя дзеці! Калі хто спытае — вы гэтай ноччу нічога не чулі і не бачылі! А я за гэта вам кожнаму дам па добрым кавалку срэбра.
    Яны заскакалі ад радасці і закрычалі:
    — Напраўду, мы паслужылі знатнаму пану, але вушы нашы аглухлі, вочы аслеплі, языкі анямелі, і мы нічога не чулі і не бачылі сённяшняй ноччу!
    Яны пайшлі прэч, і я ведаў, што зараз яны нап'юцца, як гэта заведзена ва ўсіх на свеце насільшчыкаў, і адразу разбалбочуць усё, што чулі і бачылі. Але я нічога не мог з гэтым зрабіць: іх было восем дужых мужыкоў, і я, нават калі б вельмі хацеў, не мог іх усіх забіць ды скінуць у раку.
    Калі яны пайшлі, я разбудзіў весляроў, і ў святле маладзіка яны, пазяхаючы і праклінаючы горкую долю, бо іх галовы балелі ад выпітага піва, апусцілі вёслы ў ваду, і мы пакінулі горад. Так я ўцёк з Вавілона, але навошта я гэта зрабіў — не магу сказаць, бо і сам не ведаю. Напэўна, так было напісана на зорках задоўга да майго нараджэння, і пазбегчы наканаванага ці змяніць свой лёс я быў бяссільны.
    ПАПІРУС СЁМЫ
    Мінея
    і
    Мы бесперашкодна выехалі за горад, стражнікі не аклікнулі нас, бо на ноч рэчка не перакрывалася і не ахоўвалася, і я пайшоў пад стрэшку прыхіліць стомленую галаву, бо, як ужо расказваў, царская варта падняла мяне яшчэ на досвітку, а дзень быў поўны трывожных і небяспечных клопатаў, стамляючай мітусні і страшнага шуму: такога дня я не перажываў яшчэ ніколі. Але падрамаць мне не ўдалося, бо Мінея вылезла з дывана і пачала змываць з сябе кроў, чэрпаючы ваду прыгаршчамі. Здавалася, з яе рук, сцякаючы ў раку, струменіцца вогненнае месячнае святло. Яна паглядзела на мяне без усмешкі і гнеўна сказала:
    —	3 тваімі дурнымі парадамі я ўся перапэцкалася, і цяпер ад мяне так смярдзіць крывёй, што я, здаецца, ужо не адмыюся ніколі. I калі ты мяне нёс, ты так моцна сціскаў дыван, што я ледзь не задыхнулася.
    Я быў вельмі стомлены, яе папрокі мне надакучылі, і таму я, пазяхаючы, адказаў:
    — Змоўч, праклятая жанчына! Калі я думаю пра ўсё, што ты вымусіла мяне зрабіць, у мяне ажно заходзіцца сэрца. Калі хочаш, я з радасцю кіну цябе ў ваду, каб ты адмылася там навечна. Каб не ты, я сядзеў бы цяпер праваруч ад цара, а жрацы Вежы дзяліліся б са мною сваімі ведамі, не ўтойваючы нічога, і я стаў бы самым вучоным лекарам на свеце. Праз цябе я страціў усё заробленае сваім лекарскім майстэрствам, у мяне амаль не засталося золата, і я нават не адважваюся карыстацца глінянымі таблічкамі, па якіх мог бы атрымаць золата ў храмавых скарбніцах. Усё гэта — праз цябе! Хай будзе пракляты той дзень, калі я цябе ўбачыў. Цяпер я кожны год буду адзначаць гэты дзень, апранаючыся ў лахманы і пасыпаючы галаву попелам.
    Тады яна, не гледзячы на мяне, прамовіла ціхім голасам:
    —	Калі так, дык лепш я сама кінуся ў ваду,. каб больш цябе не абцяжарваць. — I яна паднялася, нібы збіраючыся выскачыць з чоўна, але я моцна яе ўхапіў і сказаў:
    —	Кінь выдурвацца, бо калі ты зараз кінешся ў раку, значыць, усе мае намаганні былі марныя, і гэта будзе самай вялікаю недарэчнасцю. Дзеля ўсіх багоў, Мінея, дай мне спакойна адпачыць і не назаляй сваімі дзіцячымі выбрыкамі: я ўжо ад іх стаміўся.
    Сказаўшы гэта, я залез пад дыван з галавой, бо ноч была даволі 204
    халодная, хоць і наступіла вясна і чаплі гучна крычалі ў прыбярэжным чароце. Але яна запаўзла пад дыван да мяне і нясмела сказала:
    — Калі ўжо я не магу дапамагчы табе нічым болей, дазволь, я сагрэю цябе сваім целам.
    Я не змог запярэчыць і моцна заснуў, а яна мяне сагравала, бо была маладая, і яе цела грэла мяне, як прыемная цёплая печачка пад маім бокам.
    Прачнуўшыся ўранні, я ўбачыў, што мы падняліся далёка ўверх па рацэ, але стомленыя весляры злосна бурчэлі:
    — У нас задубелі плечы, а спіны камянеюць ад стомы! Ты, пэўна, вырашыў нас змарыць на вёслах, бо мы ляцім, як на пажар!
    Але я прагнаў літасць з сэрца і злосна крыкнуў:
    — Хто перастане веславаць, той паспытае маёй палкі, а прыпынак мы зробім апоўдні. Тады зможаце падмацавацца, і яшчэ я дам кожнаму па глытку фінікавага віна. Яно вас ажывіць так, што вы сябе адчуеце лёгкімі птушкамі. А калі будзеце натурыцца, я нашлю вам на галовы ўсіх злых духаў, бо я жрэц і чарадзей і ведаю шмат нячысцікаў, якія харчуюцца людзьмі.
    Я сказаў гэта, каб іх прыстрашыць, але наваколле залівала яркае сонечнае святло, і яны, зусім не спалохаўшыся, закрычалі:
    — Ён адзін, а нас дзесяць!
    I бліжэйшы паспрабаваў ударыць мяне вяслом, але ў гэты момант пахавальны гарлач, што ляжаў у чоўне, загрымеў, закалываўся, і KanTax зароў усярэдзіне не сваім голасам, пасылаючы страшэнныя праклёны, а тады пачаў з усяе сілы грукаць у сценкі так, што весляры спалатнелі і, адзін за адным паскакаўшы ў ваду, зніклі, знесеныя цячэннем.
    Човен закруціўся і нахіліўся пад напорам рачной плыні, але я ўсё ж змог давесці яго да берага і кінуў якар. Мінея сышла на зямлю і ўзялася расчэсваць валасы, і мой страх адразу некуды знік: яна была вельмі прыгожая, вакол ярка свяціла сонейка, і ў трыснягу хадзілі даўгалыгія чаплі. Тады я падышоў да гарлача, адбіў горла і зычна загадаў:
    — Паўстань з мёртвых, чалавеча!
    Каптах высунуў вонкі калматую галаву і ашалела пачаў азірацца. Здаецца, ніколі ў жыцці я не бачыў больш агаломшанага чалавека.
    Жаласным голасам ён спытаўся:
    — Што гэта яшчэ за жарты? Дзе я і дзе мой царскі ўбор? Куды схавалі знакі маёй улады, і чаму я голы і мушу тут мерзнуць? У мяне ў галаве гудуць і кусаюцца восы, а ногі і рукі налітыя свінцом, быццам мяне пакусала ядавітая змяя! He жартуй так са мной, Сінухе, бо жартаваць з царом — сабедаражэй!
    Я хацеў правучыць яго за ўчарашнюю грубасць і выказаную да мяне пагарду, і таму прыкінуўся вельмі здзіўленым:
    — He разумею, пра што ты кажаш, Каптах. Пэўна, віно яшчэ бурліць у тваёй галаве. Але, спадзяюся, ты памятаеш, як перабраў віна перад нашым ад'ездам з Вавілона і якое шаленства чыніў у чоўне, што веслярам ажно давялося цябе запіхнуць у гарлач, каб ты не пакалечыў нікога. Ты нешта вёрз пра цароў, суддзяў і яшчэ ўсякае глупства.
    Каптах заплюшчыў вочы, доўга думаў і нарэшце прамовіў:
    — Мой гаспадар, я больш ніколі ў жыцці не буду піць віна, бо віно і сон перанеслі мяне ў такія жахлівыя прыгоды, пра якія мне і расказваць страшна. Mary толькі ўспомніць, што дзякуючы скарабею, я адчуў сябе царом, чыніў суд і расправу, хадзіў у пакоі да царскіх жонак і цешыўся там з адной прыгажуняй. Дый шмат яшчэ чаго здарылася са мною, але ўспамінаць гэта я проста не маю сілы, бо галава ў мяне трашчыць, і ты быў бы бязмежна добры, каб даў мне зелля, якое ў праклятым Вавілоне ўжываюць п'янтосы на другі дзень пасля п'янкі.
    Тут ён угледзеў Мінею і жвавенька зноў улез у гарлач, і адтуль пачуўся яго жаласны голас:
    — Мой гаспадар, я, мусіць, яшчэ не зусім здаровы ці яшчэ не прачнуўся, бо мне падалося, што побач з чоўнам стаіць дзяўчына, з якой я цешыўся ў царскім палацы. Хай дапаможа мне скарабей, бо я баюся, што з'ехаў з глузду!
    Ён памацаў сіняк пад вокам і зароў на ўсё горла. Тады Мінея не вытрымала, падышла да гарлача і, ухапіўшы Каптаха за валасы, выцягнула вонкі яго галаву.
    — Ану, паглядзі на мяне, ці не я тая дзяўчына, з якою ты цешыўся ўчора?
    Каптах спалохана вылупіўся на яе, прыжмурыў вока і ўзмаліўся:
    — Хай злітуюцца з мяне багі Егіпта і даруюць за тое, што я ўшаноўваў чужых багоў, але гэта напраўду ты! Прабач мне, калі ласка, бо я ўсё рабіў у сне.
    Мінея зняла пантофлю і адшлёпала ёю Каптаха па шчоках:
    — Хай гэта будзе пакараннем табе за непрыстойны сон і доказам таго, што ты прачнуўся.
    Але Каптах залямантаваў яшчэ гучней:
    Я сапраўды не разбяру: я ўсё яшчэ сплю ці нарэшце прачнуўся, — бо дакладна так сама тая дзеўка ўзнікла і пабіла мяне ў сне!
    Я дапамог яму выбрацца з гарлача, даў горкіх лекаў дзеля ачысткі страўніка, а потым абвязаў вяроўкай і, як ён ні лямантаваў, кінуў у ваду, каб канчаткова выпаласкаць рэшткі сп’янення з яго затлумленай галавы. Потым я ўрэшце злітаваўся, уцягнуў яго ў човен і сказаў:
    — Хай гэта будзе табе навукай за дзёрзкасць са мною, тваім гаспадаром і ўладаром. I ведай, што ўсё, што здарылася з табой, — чыстая праўда, і калі б не я, дык ляжаў бы ты нежывы ў пахавальным гарлачы побач з
    іншымі фальшывымі царамі, пахаванымі ў сутарэннях царскага палаца.
    Потым я распавёў Каптаху ўсё, што з ім адбылося, прычым свой аповед мне давялося паўтарыць некалькі разоў, перш чым ён усё зразумеў і паверыў. На заканчэнне я сказаў:
    — Нашае жыццё ў небяспецы, і я не жартую, бо тое, што цар, калі зловіць, павесіць нас дагары нагамі на гарадскім муры ці ўчыніць яшчэ што-небудзь горшае, — гэта такая самая праўда, як тое, што мы сядзім у гэтым чоўне. Нашы весляры ўцяклі, але добрая парада каштуе дорага. Вось ты, Каптах, падумай ды скажы, як нам дабрацца да Мітанні жывымі.
    Каптах пачухаў патыліцу і надоўга задумаўся. Нарэшце ён сказаў:
    — Калі я правільна зразумеў, мне ўсё ўчорашняе не прыснілася і не прымроілася на хмельную галаву. А калі так, дык хай будзе блаславёны сённяшні дзень! Значыць, мне можна спакойна выпіць віна, каб мая галава канчаткова выздаравела, а то я ўжо думаў, што яго больш не паспытаю, — з гэтымі словамі ён запоўз пад стрэшку, зубамі садраў пячатку з віннай біклагі і стаў жлукціць, усхваляючы ўсіх егіпецкіх і вавілонскіх багоў, нават тых, чыіх імёнаў не ведаў. Памінаючы кожнага бога, ён прыкладваўся да біклагі, пакуль не паваліўся на дыван і не захроп, як бегемот.