Сінухе егіпцянін
Міка Валтары
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 628с.
Мінск 2006
роспачы білася галавою ў дол. У кутку стаяў і галасіў цэлы натоўп рабынь і карміцелек з гузакамі і сінякамі на тварах ад кулакоў Азіру.
— Супакойся, Азіру, — сказаў я. — Твой сын не памрэ, але перш чым яго агледзець, мне трэба ачысціцца. I хай адсюль вынесуць гэтую праклятую жарніцу, тут можна задыхнуцца ад гарачыні.
Тады Кефцью падняла твар і спалохана сказала:
— Хлопчык можа прастудзіцца.
Потым уважліва паглядзела на мяне, усміхнулася, села, паправіла валасы і вопратку і, зноў усміхнуўшыся.і сказала:
— Гэтаты, Сінухе?
Але Азіру ўсё яшчэ ламаў рукі і галасіў:
— Хлопчык нічога не есць! Пасля яды яго ванітуе! У яго гарачае цела! Ён увесь час плача, і маё сэрца разрываецца ад жалю, калі я чую ягоныя крыкі.
Я патрабаваў, каб ён выгнаў з пакоя рабынь і карміцелек, і ён, забыўшыся на сваю царскую годнасць, пакорна выканаў усе мае загады. Ачысціўшыся, я скінуў з немаўля ўсе ваўняныя покрывы і загадаў адчыніць вокны, каб у пакой улілося свежае вечаровае паветра. Хлопчык хутка супакоіўся, стаў брыкаць ножкамі і больш не плакаў. Я абмацаў яму цела і жывот, і тут мяне працяла здагадка, — я засунуў яму палец у рот, і мая здагадка пацвердзілася: у яго прарэзаўся першы, белы, як перлінка, зуб. Тады я з дакорам сказаў:
— Азіру, Азіру! Няўжо дзеля такой драбязы ты загадаў наўзгалоп імчаць сюды лепшага лекара Сіміры, — а я называю сябе так, не хвалячыся, бо шмат чаму навучыўся падчас сваіх падарожжаў па многіх краінах. Нічога з тваім сынам не здарылася, проста ён такі самы капрызны і нецярплівы, як яго бацька. Можа, у яго і быў невялікі жар, а вось калі ён ванітаваў, то рабіў мудра, — ён зберагаў сваё здароўе, бо вы перакормліваеце яго тлустым малаком. Кефцью пара адвучаць яго ад грудзей і прызвычайваць да звычайнай ежы, ато ён неўзабаве адкусіць сасок у маці, а я думаю, гэта вельмі засмуціць цябе, бо ты ўсё яшчэ атрымліваеш асалоду ад сваёй жонкі. Дык ведай, што твой сын лямантаваў толькі ад нецярпення, ад таго, што ў яго рэзаўся першы зуб. Калі не верыш, паглядзі сам.
Я адкрыў рот дзіцяці і паказаў зуб Азіру, які прыйшоў у захапленне, стаў пляскаць у далоні і пусціўся ў скокі, гучна грукаючы абцасамі. Потым я паказаў зуб Кефцью, і яна сказала, што ўпершыню бачыць такі прыгожы зуб у дзіцячым роце. Аднак калі яна паспрабавала загарнуць малога ў ваўняныя покрывы, я адхіліў яе і сам загарнуў хлопчыка ў лёгкую ільняную тканіну, каб ён не прастудзіўся ад вечаровага паветра.
Азіру ж радасна скакаў, не спыняючыся, грукаў абцасамі, спяваў грубым голасам, ніколькі не бянтэжачыся, што прымусіў мяне прае-
хаць такі далёкі шлях. Ён хацеў паказаць сыноў зуб усім прыбліжаным і камандзірам, ён паклікаў нават воінаў з гарадскіх муроў, каб тыя палюбаваліся на яго, і воіны прыйшлі, бразгаючы шчытамі і зброяй, згрудзіліся ля калыскі і стараліся нават засунуць свае брудныя пальцы малому ў рот, каб памацаць зуб, пакуль я не загадаў прагнаць іх прэч з палаца, а Азіру — успомніць пра сваю царскую годнасць і абразуміцца. Тады Азіру крыху збянтэжыўся і сказаў:
Можа, я, і праўда, страціў цярпенне і занадта спалохаўся, правёўшы ля яго калыскі некалькі бяссонных начэй, калі маё сэрца разрывалася ад ягонага плачу. Але ты павінен зразумець, што гэта мой сын, маё першае дзіця, мой спадкаемца, зрэнка майго вока, каштоўны камень у маёй кароне, маё маленькае ільвяня, якое будзе пасля мяне насіць карону Амарэі і панаваць над многімі народамі, бо я збіраюся ператварыць Амарэю ў вялікую дзяржаву, каб сыну было што атрымаць у спадчыну і праславіць імя свайго бацькі. Сінухе, Сінухе, ты не ведаеш нават, як я табе ўдзячны! Ты зняў цяжкі камень з майго сэрца! А прызнайся, што ты ніколі не бачыў такога прыгожага хлапчука, хоць і пабываў у многіх краінах! Паглядзі хоць бы на яго валасы, на гэтую чорную львіную грыву, і скажы, ці бачыў ты хоць раз такія валасы ў хлопчыкаў такога ўзросту? Ты сам пераканаўся, што яго зуб — бліскучы, беззаганны і падобны да перлінкі, а паглядзі, якія ў яго рукі ды ногі! А жывот? Гэта сапраўдны маленькі цабэрак!
Мне так надакучыла яго балбатня, што я сказаў яму ісці прэч разам з ягоным сынам, бо пасля такой шалёнай язды мне ўсё баліць, быццам мяне пасеклі на кавалачкі, і я ўжо сам не разумею, стаю я на нагах, ці на галаве. Але ён ласкава паклаў мне рукі на плечы і прапанаваў падмацавацца. Нам падалі на срэбных талерках смажанае ягняці і кашу з тлушчам, а віно налівалі ў залатыя чашы. Тады нарэшце я апрытомнеў і дараваў цару ўсё.
Я прагасцяваў у Азіру некалькі дзён, і ён шчодра адарыў мяне, у тым ліку золатам і срэбрам, бо пасля нашай апошняй сустрэчы значна пабагацеў. А вось ці пабагацела яго ўбогая краіна, ён гаварыць са мною не захацеў і толькі ўсміхаўся ў сваю кучаравую бараду, паўтараючы, што шчасце яму прынесла жонка, якую ён атрымаў ад мяне ў падарунак. Кефцью таксама ставілася да мяне пачціва і дружалюбна, — напэўна, яна ўспамінала маю палку, якая не адзін раз выпрабоўвала пругкасць яе скуры. Яна хадзіла за мной з задуменнай усмешкай, і яе дзябёлае цела калыхалася, ціха бразгаючы залатымі аздобамі. Яе раскошныя формы зачароўвалі ўсіх военачальнікаў Азіру, бо сірыйцы, у адрозненне ад егіпцянаў, любяць мажных жанчын. Таму прыдворныя паэты Амарэі складалі ў яе гонар песні, а воіны на мурах спявалі іх уголас, паўтараючы адны і тыя ж словы, так што Азіру вельмі ганарыўся сваёй
жонкай і горача кахаў яе, з прычыны чаго рэдка наведваўся да іншых сваіх жонак, хіба што з ветлівасці, бо тыя жонкі былі ўсё-ткі дочкамі правадыроў плямёнаў, што насялялі землі амарэйцаў, і Азіру жаніўся, каб мацней прывязаць іх бацькоў да свайго трона.
Я столькі падарожнічаў і бачыў столькі розных краінаў, што Азіру адчуў патрэбу пахваліцца перада мной і сваімі сілай і царскаю веліччу. Пры гэтым ён нагаварыў столькі, што потым, мабыць, сам шкадаваў. Я, напрыклад, пачуў, што менавіта яго падбухторшчыкі напалі на мяне ў Сіміры: ім было загадана ўтапіць якога-небудзь егіпцяніна, і так Азіру даведаўся, што я вярнуўся ў Сіміру. Ён быў засмучаны тым здарэннем, але гнуў сваё:
— Трэба разбіць яшчэ шмат галоваў егіпцянам і ўтапіць не аднаго егіпецкага воіна, перш чым Сіміра, Бібл, Сідон і Газа зразумеюць, што егіпцян таксама можна пабіць і што, калі егіпцяніна ўдарыць нажом, з яго паліецца кроў і жыццё пакіне яго. Сірыйскія гандляры асцярожныя да абурэння, іхнія правадыры — баязліўцы, а народы непаваротлівыя, як валы. Таму ўсе, хто жвавейшы, павінны стаць на чале руху і паказваць прыклад іншым, бо яны ад гэтага толькі выйграюць.
Я спытаў:
— Але навошта ўсё гэта, і чаму ты так узненавідзеў егіпцян, Азіру?
Ён пагладзіў сваю кучаравую бараду, паглядзеў на мяне з хітрай усмешкай і адказаў:
— А хто кажа, што я іх ненавіджу, Сінухе? Хіба я ненавіджу цябе, a ты ж егіпцянін? Калі я быў дзіцём, то як мой бацька і ўсе сірыйскія цары, рос у Залатым палацы. Я ведаю егіпецкія звычаі і ўмею чытаць і пісаць, хоць настаўнікі цягалі мяне за віхры і білі трысняговаю палкай па пальцах часцей, чым іншых вучняў, бо я быў сірыец. Але ад гэтага я не пачаў ненавідзець егіпцянаў. А калі падрос ды паразумнеў, навучыўся многім разумным рэчам, якія пазней можна скіраваць супраць Егіпта. Я ўсвядоміў, што ў цывілізаваных людзей усе народы ўрэшце роўныя, бо няма паміж імі розніцы, і кожнае дзіця з'яўляецца на свет голае, сірыец яно ці егіпцянін. I няма народаў гераічнейшых ці баязлівейшых, болей жорсткіх ці болей літасцівых у кожным народзе ёсць героі і баязліўцы, праведнікі і каты. Ёсць яны і ў Сірыі, ёсць яны і ў Егіпце. Таму сам уладар ці правадыр на да каго не адчувае нянавісці і ў яго няма розніцы між народамі, але варожасць — вялікая сіла ў яго руках, магутнейшая за ўсякую зброю, бо без варожасці ніякай руцэ не хопіць сілы ўзняць зброю. Я нарадзіўся ўладаром, у маіх жылах цячэ кроў уладароў Амарэі, а мой народ некалі панаваў над усімі народамі ад мора да мора. Таму я раблю ўсё, што ў маёй сіле, каб распаліць варожасць паміж Сірыяй і Егіптам, каб раздзьмуць вуголле, якое разгараецца вельмі марудна, але, успыхнуўшы, дарэшты выпаліць усю ўладу Егіпта
над Сірыяй. Таму ўсе сірыйскія гарады і плямёны павінны ўпэўніцца, што егіпцянін больш нікчэмны, баязлівы і жорсткі, больш няўдзячны, несправяддівы і сквапны, чым усякі сірыец. Людзі павінны плявацца, пачуўшы слова «егіпцянін», павінны бачыць у ім нахабнага прыгнятальніка, крывапіўцу, грубіяна і гвалтаўніка дзяцей, пакуль іх нянавісць не стане настолькі вялікая, каб зрушыць горы.
— Але ж ты добра ведаеш, што ўсё гэта няпраўда, — заўважыў я.
Ён узняў рукі ўгору і з усмешкай спытаў:
— А што такое праўда, Сінухе? Усмактаўшы ў кроў тую праўду, якую я ім даводжу, яны паклянуцца ўсімі багамі, што гэта і ёсць ісціна! Яны не павераць нікому, хто скажа, што гэта не так! Яны заб'юць яго, як паганага паклёпніка! Яны павінны паверыць, што яны мацнейшыя, смялейшыя і справядлівейшыя за ўсе іншыя народы на свеце. Яны павінны паверыць, што свабода ім даражэйшая за жыццё, і павінны быць гатовыя заплаціць за яе любую цану. Гэтаму я і вучу іх, і ўжо шмат хто паверыў маёй праўдзе, а кожны, хто паверыў, прыцягвае ў сваю веру іншых, і хутка настане дзень, калі зямля ўспыхне па ўсёй Сірыі. Праўда ў тым, што Егіпет заваяваў Сірыю агнём і крывёю, а значыць, і прагнаць егіпцян з Сірыі трэба таксама агнём і крывёю.
— А што такое свабода, пра якую ты ім расказваеш? — спытаў я, спалохаўшыся за Егіпет і егіпецкія пасяленні, бо гэта ж быў мой народ.
Ён зноў узняў рукі ўгору і дружалюбна ўсміхнуўся:
— Свабода — гэта шматзначнае слова, і адзін называе свабодай адно, другі — другое, але пакуль яе няма, гэта не мае значэння. Дабіцца свабоды хочуць многія, але карыстацца ёю, калі яна дасягнутая, трэба аднаму і не дзяліцца ні з кім. Спадзяюся, з часам Амарэю пачнуць называць калыскай сірыйскай свабоды. Mary таксама табе сказаць, што народ, які верыць усяму, што яму кажуць, падобны да статку быкоў, якіх заганяюць у хлеў дзідамі, ці на чараду авечак, што тупа брыдуць за баранам, куды б той не кіраваў. А я ў свайго народа — і дзіда, і баран.
— He думаю, каб ты быў такім ужо вялікім баранам, — адказаў я. Але твае словы небяспечныя. Фараон, пачуўшы іх, можа прыслаць сюды воінаў, баявыя калясніцы і разбурыць твае муры, а вяртаючыся ў Фівы, павесіць цябе на мачце дагары нагамі разам з тваім сынам.