• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сінухе егіпцянін  Міка Валтары

    Сінухе егіпцянін

    Міка Валтары

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 628с.
    Мінск 2006
    179.18 МБ
    Жрацы разгублена паглядзелі адзін на аднаго і сказалі:
    — Ты смяешся з нас.
    Але той хлопец, якому камень трапіў у твар, крыкнуў мне:
    — Ён дазволіў, каб гэта здарылася, бо хацеў паказаць, што я не варты яго, і каб гэта было мне навукай! Я надта зафанабэрыўся ад таго, што фараон мне давярае! Але я ўсяго толькі нізкародны прасталюдзін, мой бацька пасвіў скаціну, а маці насіла ваду з ракі. А фараон наблізіў мяне да сябе, каб я ўслаўляў яго сваім прыгожым голасам.
    Я адказаў яму з падкрэсленаю пачцівасцю:
    — Можа, гэты бог напраўду магутны, калі можа падняць чалавека з гразі аж да Залатога палаца.
    Яны адказалі ў адзін голас:
    — У гэтым ты маеш рацыю, бо фараон не глядзіць ні на выгляд, ні на багацце, ні на знатнасць чалавека — сіла Атона дазваляе яму глядзець чалавеку ў сэрца і чытаць яго патаемныя думкі.
    — Тады, значыць, ён не чалавек, адказаў я, — бо чалавек не здольны бачыць сэрца іншага чалавека, а ўзважваць чалавечыя сэрцы можа толькі Асірыс.
    Яны параіліся і запярэчылі:
    — Асірыс — гэта толькі народная казка, але яна ўжо не патрэбная
    чалавеку, які верыць у Атона. Хоць фараон і хоча быць усяго толькі чалавекам, мы не сумняваемся, што ў яго боская існасць, пра што сведчаць і ягоныя мроі, у час якіх ён пражывае некалькі жыццяў. Але гэта ведаюць толькі тыя, каго ён любіць. Таму мастак і зрабіў фараонавы статуі на калонах храма адначасова падобнымі і на мужчыну, і на жанчыну, бо Атон — гэта жыватворная сіла, якая ўсяляе жыццё ў семя мужчыны і нараджае дзіця з мацярынскага чэрава.
    Тады я, блазнуючы, узняў рукі ўгору, схапіўся за галаву і сказаў:
    — Я ўсяго толькі просты чалавек, як і тая жанчына, што была тут перада мною. Мне цяжка спасцігнуць вашую мудрасць. Але мне думаецца, што яна не надта зразумелая і вам, калі вам даводзіцца раіцца, перш чым мне адказаць.
    Пачуўшы гэта, яны ўзяліся натхнёна даводзіць:
    — Атон дасканалы, як дасканалы сонечны дыск, і ўсё, што дыхае і жыве на свеце, — таксама дасканалае. Недасканалая толькі чалавечая думка, бо яна падобная да туману, і таму мы не можам цалкам асвятліць тваю душу святлом Атона, — мы сапраўды не ўсё ведаем і толькі кожны дзень навучаемся, падпарадкоўваючыся Атону, жаданні якога ведае адзін фараон.
    Іх словы кранулі мяне. Я ўбачыў, што гэтыя юнакі чыстыя сэрцам, хоць апрануты ў царскі лён і намашчваюць валасы алеем, а выконваючы свае хваласпевы, атрымліваюць асалоду ад зацікаўленых позіркаў жанчын ці пасмейваюцца з простых людзей. Нешта невядомае мне дагэтуль, якое наспявала ў маёй душы супраць майго жадання, адгукнулася на гэтыя словы, і я ўпершыню падумаў, што чалавечая думка сапраўды недасканалая, а за яе межамі, напэўна, ёсць нешта такое, чаго не чуе вуха і не дасягае рука. Можа фараон і яго жрацы ўгледзелі недзе там гэтую ісціну і назвалі Атонам тое, што знаходзіцца па-за межамі нашага разумення?
    Дагэтуль я часам думаў, што чалавечы розум можа адчыніць усе дзверы, што межы пазнання могуць быць дасягнутыя чалавекам і па меры павелічэння ведаў, чалавечае сэрца ўзбагачаецца. Але чаго я сам дасягнуў са сваімі ведамі? Чым болей я ведаў, тым болей мярцвела маё cappa і тым бяднейшым мне здавалася маё жыццё, пакуль увогуле не ператварылася ў стаячую ваду сярод балотнай твані. Я невыказна знялюбеў сам сабе са сваімі ведамі і ўменнямі. I таму, відаць, вырашыў схаваць іх ад усіх і заняцца лекаваннем беднякоў. Я зрабіў гэта не па загадзе сэрца, а таму, што ўстыў сам сабе!
    Цяпер Атон паўставаў перада мною па-іншаму — як нешта неспасцігальнае, як тое, што знаходзіцца па-за межамі чалавечага розуму і недаступнае для пазнання. 1 нахіленыя з калонаў каменныя фараонавы выявы ўжо не выклікалі ўва мне ні прыкрасці, ні жаху — я глядзеў на
    іх з дзіўным узрушэннем, нібыта адчуваў, што іх каменныя вочы напраўду зазіраюць туды, куды чалавек яшчэ не зазіраў ніколі. I фараонавы вусны ўсміхаліся мне з загадкаваю ўпэўненасцю. Але быў не ўпэўнены, што самі маладыя жрацы разумеюць, пра што яны кажуць у сваёй недасведчанасці. Таму я не прыняў жыватворнага крыжа, які яны марна стараліся мне навязаць.
    Я выйшаў з храма Атона з такім пачуццём, быццам усё маё ранейшае жыццё прайшло ў каменнай келлі без дзвярэй і вокнаў, і я толькі цяпер упершыню знайшоў у муры вузенькую шчыліну, праз якую да мяне струменіцца святло і чыстае паветра, каб я мог дыхаць на поўныя грудзі. Я адчуваў сябе так, быццам жыццё адкрылася мне нанава — як тады, калі ўпершыню з захапленнем адчуў сілу ведаў і лекарскага майстэрства. Але я думаю, што падобнае пачуццё можа перажыць толькі вельмі самотны чалавек, які шмат чаго страціў у жыцці. Я, Сінухе, чужаніца на твары зямлі, перажыў гэта ў храме Атона, са здзіўленнем здагадваючыся, што мог бачыць фараон вачыма сваёй свяшчэннай хваробы. Я адгадаў гэта, здзіўляючыся і радуючыся яго празорлівасці, але ў той жа час разумеў, што яму не варта быць фараонам, бо празорцам, чые мроі не звязаныя з гэтым светам, улада нясе небяспеку.
    5
    Калі я вярнуўся дадому, ужо вечарэла. На верхняй частцы дзвярэй была прыбітая простая шыльдачка з кароткім надпісам «Лекар», а ў двары чакалі некалькі брудных наведнікаў. Каптах сядзеў на ганку з незадаволеным выглядам, адганяючы пальмавай галінкай мух, і супакойваў сябе півам з толькі што адкаркаванага глячка, які стаяў побач. Я загадаў першай прывесці маці са схуднелым дзіцём на руках і даў ёй кавалак медзі, каб яна магла купіць ежы і накарміць немаўля. Потым зрабіў перавязку рабу, якому млынам раструшчыла пальцы, — я склаў кавалкі касцей, сшыў звязкі і напаіўшы яго зеллем, у якое я падмяшаў віна, каб ён забыўся на боль. Яшчэ я дапамог старому пісару, у якога на шыі была пухліна велічынёй з дзіцячую галаву, якая прымушала яго хадзіць, напалам перагнуўшы карак, і не давала нармальна дыхаць, і ад гэтага вочы ў яго былі настолькі вырачаныя, што здавалася, зараз выскачаць. Я даў яму лекі, настоеныя на марскіх водарасцях, пра гаючую сілу якіх даведаўся ў Сіміры, хоць і не верыў, што гэтыя лекі змогуць яму дапамагчы. Ён выняў з чыстай анучкі некалькі кавалкаў медзі і, саромеючыся сваёй беднасці, працягнуў іх мне, але я адмовіўся ад дарунка і сказаў, што лепей паклічу яго, калі мне трэба будзе што-небудзь напісаць, і ён пайшоў, радуючыся, што збярог сваю медзь.
    Потым па дапамогу да мяне прыйшла дзяўчына з суседняга дома ўцехаў. Вочы ў яе пакрыліся нейкай каростай, і гэта вельмі шкодзіла яе
    промыслу. Я прамыў ёй вочы і даў збор зёлак, з якіх яна павінна была рабіць прыпаркі, каб канчаткова вылечыцца. Тады яна нерашуча распранулася, каб расплаціцца адзіным даступным ёй чынам. Я не хацеў яе абражаць і сказаў, што часова павінен трымацца далей ад жанчын, бо хутка буду рабіць вельмі важную і складаную аперацыю, і яна мне паверыла, бо нічога не разумела ў лекарскай справе. Затое мая вытрымка выклікала ў яе вялікую павагу.
    Лечачы такім чынам бедных, я ў першы дзень не зарабіў нічога, нават драбочку солі, і Каптах здзекаваўся з мяне, падаючы на вячэру тлустую гусь па-фіванску — страву, роўнай якой няма нідзе ва ўсім свеце. Ён купіў птушку ў адмысловай віннай лаўцы ў цэнтры горада і зберагаў яе гарачай у яме з вуголлем, а ў стракатую чашу наліў мне найлепшага віна з вінаградных пагоркаў Амона, пакепліваючы з вынікаў маёй дзённай працы. Але на сэрцы ў мяне было лёгка, і я радаваўся зробленаму за гэты дзень больш, чым калі б вылечыў якога-небудзь багатага гандляра і атрымаў ад яго залаты ланцуг. Павінен яшчэ дадаць, што раб, якому я вылечыў пальцы, праз некалькі дзён прыйшоў і прынёс цэлы гаршчок крупы, якую ён скраў на млыне, так што першы мой дзень не прапаў зусім марна.
    Але Каптах усё смяяўся з мяне і казаў:
    — Думаю, пасля сённяшняга дня твая слава разляціцца па ўсяму гораду, і заўтра ўжо на досвітку ў цябе будзе поўны двор хворых. Я ўжо чуў, як беднякі перашэптваюцца: «Ідзіце хутчэй на рог партовага завулку, там, у былым доме медніка пасяліўся лекар, які лечыць задарма і вельмі ўмела! Знясіленым маткам ён дае медзь, а бедных вясёлых дзяўчат лечыць, не карыстаючыся іх паслугамі, і зусім не бярэ дарункаў. Ідзіце хутчэй да яго, бо той, хто паспее першы, атрымае болып, бо так гэты лекар хутка збяднее і вымушаны будзе прадаць дом і з'ехаць, калі яго раней не пасадзяць у цёмны пакой і не паставяць яму пад калені п'яўкі». Але гэтыя дурні памыляюцца, бо, на шчасце, у цябе ёсць золата, якое я ўдала размясціў і прымусіў працаваць на твой дабрабыт так, што ты ніколі не зведаеш нястачы, і нават калі хочаш, можаш кожны дзень есці гуску і частавацца найлепшым віном. Тваё багацце пры гэтым усё адно будзе ўзрастаць, тым больш што табе даспадобы такі сціплы дом. Але ж ты ніколі не робіш так, як усе людзі, а таму я не здзіўлюся, калі аднойчы прачнуся ўранні з пасыпанай попелам галавоіі і даведаюся, што ты выкінуў усё золата ў студню і прадаў дом разам са мною, бо тваё няшчаснае сэрца зноў ахапіў неспакой і ты вырашыў некуды зноў падацца. Паўтараю: мяне гэта не здзівіць. Тым не менш, мой гаспадар, будзе лепш, калі ты нашшаш і аддасі ў фараонаў архіў папірус з пацверджаннем, што я вольны і магу хадзіць і прыходзіць, калі хачу і куды хачу, бо сказанае забываецца і знікае, а папірус збера-
    гаецца вечна, асабліва калі да яго прыкладзеная пячатка, а царскаму пісару зроблены адпаведныя падарункі. Агаворваючы гэтыя ўмовы, я маю на гэта свае падставы, якія пералічваць зараз не буду, каб не марнаваць твой час і не забіваць тваю галаву ўсякай лухтой.
    Стаяў цёплы вясенні вечар, перад глінабітнымі хатамі, патрэскваючы, гарэлі вогнішчы з сухога гною, вечаровы вецер даносіў з гавані пахі прывезенага кедравага бярвення і сірыйскай вохнай вады, акацыі струменілі вакол свой водар, і ўсё гэта прыемна змешвалася з пахам смажанай на з'ёлклым алеі рыбы, які вечарамі плыў над бядняцкімі кварталамі горада. Я з'еў гуску па-фіванску, запіў яе віном, і на сэрцы ў мяне стала так лёгка, што клопат і туга адступілі і зніклі, нібы іх накрыла нябачнай заслонай. Я прапанаваў Каптаху таксама наліць сабе ў чашу віна і сказаў яму:
    — Ты вольны, Каптах, і вольны ўжо даўно, пра што сам добра ведаеш, бо, нягледзячы на тваё нахабства, з таго дня, як ты аддаў мне ўсе свае зберажэнні, не спадзеючыся нават атрымаць іх назад, ты стаў мне больш сябрам, а не рабом. Дык будзь жа шчаслівы, будзь вольны, a заўтра мы загадаем фараонавым пісарчукам запісаць усё, што патрабуецца, і змацуем гэта пячаткамі — не толькі егіпецкай, але і сірыйскай. А цяпер распавядзі, як ты ўладкаваў маю маёмасць і золата, каб яны працавалі на мяне, нават калі я нічога не буду зарабляць. Хіба ты не занёс маё золата ў храмавае сховішча, як я загадваў?