Сёстры  Мікола Адам

Сёстры

Мікола Адам
Выдавец: Галіяфы
Памер: 328с.
Мінск 2020
82.84 МБ
каб і следу не засталося, бо не было дзе з-за іх прыткнуцца аўтамабілям, і якія па начах драпалі сваімі галінамі-пальцамі шкло Сонінага акна, намагаліся ці нешта сказаць ёй важнае, ці пажаліцца на ўласны лёс), па сутнасці, уяўляў сабой паркоўку, і машыны з нязменнымі апалымі лістамі на дахах выглядалі зверху грыбамі, заблукалымі і адзінокімі, хоць і туліліся адна да адной, быццам сёстры, шукалі цяпла і ласкі, ды двор не мог ім даць ні першага, ні другога, бо і сам хацеў бы таго ж. Калі ішоў дождж — станавілася зусім невыносна. Соня плакала разам з ім. Ёй хацелася думаць, што кроплі на шкле — тлустыя празрыстыя кляксы, якія дарэмна намагаліся ўтрымацца на гладкай паверхні і адчайна сцякалі ўніз да карнізу —гэта слёзы па ёй, па Тарасу, што яны спачувалі яе страце і аплаквалі. У падобныя моманты дзяўчына шкадавала сябе, але разумела марнасць жалю, бо мінулага не вярнуць, і тады ёй хацелася выць ад невыноснага болю ў грудзях, захлёбвацца ў слязах, як у бурлівай рацэ, дазволіць паглынуць сябе той рацэ назаўжды, зацягнуць на дно і аблытаць цінай. Зрэшты, стрымлівала сябе ад гэтага ўдзень, ды ўначы жадала скавытаць і раўці напоўніцу. Соня засынала і ў сне адпускала сябе. Наўзрыд. Наводмаш. Бязлітасна. Да сірэннага віскату. Пры гэтым раздзірала да крыві скуру на целе доўтімі пазногцямі, драпала яе з шаленствам, бы хворая на каросту. Аксане давялося зрэзаць пазногці сястры, але той усё адно ўдавалася раніць сябе і расчэсваць наноў месцы, што ледзь паспелі загаіцца. А яшчэ яна не ела. Пераста-
71
72
ла есці праз тыдзень пасля пахавання. Арганізм яе адмаўляўся прымаць сілкаванне ў якім-небудзь выглядзе. Ежа выклікала ваніты, якія доўга не праходзілі і выварочвалі навыварат. Без болю на Соню было цяжка глядзець. Яна вельмі пахудзела, з цяжкасцю перасоўвалася па пакоі, з якога не выходзіла. Скура яе адрузла, пакрылася нечым, падобным на шэры мох. Неўзабаве настала хвіліна, калі дзяўчына не змагла ўстаць з ложка без чыёй-небудзь дапамогі. Бацькі не ведалі, што рабіць, як лячыць дачку, ад чаго ратаваць? Дактары Станіславава таксама разводзілі рукамі і ўпарта раілі звярнуцца ў псіхіятрычную клініку, бо, маўляў, справа Сонінай хваробы ў галаве, а не ў целе. Аднак тата не верыў і не хацеў верыць нават у магчымасць падобнага. Нарэшце ён дадумаўся звярнуцца да малодшага брата, які працаваў у львоўскай абласной клініцы. Той прыехаў, агледзеў пляменніцу, патэлефанаваў некуды і вечарам забраў яе ў Львоў, перад тым, праўда, доўга спрачаўся з татам, бо тата нізавошта не жадаў аддаваць дачку ў стацыянар. Адзінае, што яго супакоіла, — ніякіх псіхічных паталогій у Соні не выяўлена. Больш за ўсё ён баяўся менавіта дыягназу ненармальнасці, хоць хто можа стоадсоткава даказаць ці паказаць межы нармальнасці?.. Ён паехаў у Львоў разам з братам і Соняй. Катэгарычна адмовіўся жыць у братавай сям’і, каб не абмяжоўваць сваёй прысутнасцю, і зняў кватэру непадалёк ад клінікі, у якую памясцілі Соню. Яго прысутнасць была неабавязковай, бо нічым дапамагчы ў лекаванні не мог. Тым не менш
учынак быў красамоўны. Тата дужа любіў Соню, яго не адпускалі дурныя прадчуванні. Ён гнаў іх, змагаўся з імі і спадзяваўся на цуд. Тата не разумеў, чаму Соня захварэла на нейкую незвычайную хваробу, пра якую ніхто не ведаў, а таму і лекаў ад яе не было. Брат яго супакойваў, абяцаў уратаваць дзяўчыну, ды ўсё адно тата не асабліва верыў яго словам і не хацеў верыць у простае тлумачэнне, што Соня не хацела жыць з-за гібелі Тараса, якога кахала так, як у раманах дзевятнаццатага стагоддзя. Тата лічыў падобнае тлумачэнне лухтой і трызненнем, бо ад кахання не паміраюць, тым больш у сямнаццаць гадоў. Яна яшчэ жыцця не бачыла — якое каханне?!. I калі так — то значыць гэта паталогія, гэта псіхічны разлад, і Соня, атрымліваецца, душэўнахворая... Брат супакойваў тату, як мог, раіў не хвалявацца і вяртацца дамоў да жонкі, прысутнасць яго побач з дачкой ніякім чынам ёй не дапаможа, а хутчэй наадварот. Тата злаваўся, не разумеў, якім чынам яго прысутнасць можа негатыўна ўплываць на здароўе дачкі. Брат разам з іншымі дактарамі, якія падключыліся неўзабаве да лекавання складанага выпадку, цярпліва тлумачылі, што дзяўчынцы патрэбен спакой і пазітыўныя эмоцыі, не звязаныя памяццю пра тых, хто нагадвае ёй пра падзеі, за якія хвароба чапляецца, бы Голум за залаты пярсцёнак, і тым самым выклікае рэцыдывы хваробы. Зрэшты, назву хваробы яны так і не назвалі, з-за чаго тата пачаў сумнявацца ў іх кампетэнтнасці, забыўшыся, што станіславаўскія медыкі ўвогуле адмаўляліся лекаваць Соню і настой-
73
74
валі на неадкладнай шпіталізацыі ў дурдом. Ён не вярнуўся, зразумела, дамоў, застаўся ў Львове, паранейшаму большую частку свайго часу праводзіў у клініцы, згадзіўшыся, праўда, з братам — не трапляць на вочы Соні, не назаляць і не маячыць перад імі. Дзяўчыну абследавалі некалькі разоў на дзень, старанна правяралі і пераправяралі вынікі атрыманых аналізаў, чухалі патыліцы, задумліва мружылі вочы і пазіралі ў акно, быццам бы за акном хаваўся адказ на пытанне, што урэшце рэшт за трасца прысмакталася да Соні і піла з яе кроў.
Аксана тым часам афармляла дакументы на атрыманне візы дзеля паездкі ў ЗША па праграме абмену студэнтамі. Амбіцыйныя планы, звязаныя з будучай прафесіяй, яна спадзявалася ажыццявіць за мяжой і толькі за мяжой. Англійскай мовай дзяўчына валодала бездакорна, а патрэбны акцэнт, не сумнявалася, справа нажыўная, была б практыка. Праца ў Амерыцы тую практыку гарантавала. Ну каму, калі не ёй, выдатніцы з абавязковым чырвоным дыпломам, мусіла яшчэ пашчасціць?.. Аксана жыла толькі думкамі пра Штаты, дзе збіралася, калі пашанцуе, і застацца на ПМЖ, а ёй абавязкова пашанцуе; адпрацуе неабходныя тры месяцы афіцыянткай ці барыстай у якім-небудзь паўдзённым гарадку, абавязкова паўдзённым, бо толькі на поўдні і захавалася яшчэ сапраўдная Амерыка — патрыярхальная і таямнічая — амаль такая ж, як у раманах Фолкнера, пазнаёміцца з амерыканцам, закахаецца ў яго, а ён у яе: і ўсё, праз непрацяглы час яна — амерыканка
і гаспадыня ўласнага дома з шыкоўным садам і адпрасаваным газонам перад домам. А што, хіба яна не вартая лепшай долі за тую, якую мог прапанаваць тата і Станіславаў? Пра тое, што яе чакае шыкоўная кар’ера на дыпламатычнай службе, Аксана не паверыла адпачатку. Там даўно ўсе месцы занятыя і размеркаваныя. Усё, што ёй «свяціла» — гэта перакладчыцкая дзейнасць у якім-небудзь выдавецтве ў лепшым выпадку або ў горшым — выкладаць англійскую мову ў школе. Hi тое, ні іншае Аксану не задавальняла, таму яна дужа разлічвала на адкрыццё візы і выезд за мяжу, які на самай справе выглядаў як уцёкі. Так, яна ўцякала, бо не адчувала сябе патрэбнай ні маці, ні тату, тыя хваляваліся і перажывалі адно за Соню. Пра старэйшую дачку быццам забыліся, быццам яе ўвогуле не існавала. А яна, між іншым, таксама была жывым чалавекам, і ў яе таксама балела ў грудзях, не так глабальна, вядома, як у Соні, але тым не менш. Падсвядома Аксана хацела звярнуць на сябе ўвагу бацькоў, каб яны сумавалі па ёй гэтаксама, як за Соняй, калі не больш. Сястру яна не шкадавала, раўнавала, магчыма, нават жадала, каб яе не стала, але адразу праганяла падобныя думкі прэч.
I тое, што адбылося потым, мела і логіку, і заканамернасць. Без аніякіх тлумачэнняў, суха і казённа, Аксане адмовілі ў візе ў тую самую хвіліну, калі Соне паставілі дыягназ. Татаў брат рызыкаваў, агучваючы яго, але быў упэўнены ў тым, што меў рацыю. CoHina хвароба насіла назву анарэксіі, пра якую тады
75
76
мала хто ведаў у краіне, а калі ведаў — то адмаўляў яе сур’ёзнасць і ўвогуле скептычна ставіўся да самога існавання захворвання.
Аксана дарэмна патрабавала тлумачэнняў адмовы ў візе, псіхавала, нават замахнулася рукой на клерка, які з безжыццёвым выразам твару паведаміў ёй пра адмову, не разумеючы, што зламаў дзяўчыне жыццё, як запалку. Дзяўчыну вывелі на вуліцу ахоўнікі і ветліва папрасілі не вяртацца, бо будуць вымушаны выклікаць паліцыю.
Аксана адчула жаль да сябе, крыўду на ўвесь свет, кожнага сустрэтага адразу запісвала ў ворагі. Паліліся слёзы, якія пакідалі чорныя доўгія шнары на шчоках ад размоклай тушы. Жыццё падавалася расстраляным, як паэты ў 1937-м, хоць нічога агульнага з тымі паэтамі не мела, аднак атаясамліванне сябе з ахвярамі сталінскага генацыду яскрава вымалёўвалася ў галаве. Аксана быццам наяве бачыла, як яе вялі да сценкі, спрэс запырсканай крывёй і ашмёткамі мазгоў папярэдніх небаракаў, як загадалі апусціцца на калені тварам да сцяны; яна нават адчула холад цаглін, калі міжволі дакранулася да іх ілбом, бо ёй ударылі па нагах, каб не марудзіла і не затрымлівала чаргу, а потым клерк, які прагугнявіў ёй адмову ў візе, падышоў збоку, прыставіў пісталет да яе патыліцы і націснуў гачок. Дзяўчына ледзь не трапіла пад колы машын, бо якраз пераходзіла дарогу на чырвонае святло, а ў хворай фантазіі сваёй запаволена хілілася набок з прастрэленай галавой, счэсвала да крыві скуру на шчоках аб цагліны. Віскат
тармазоў выдраў яе з прастрацыі. Аксана здрыганулася, прыспешылася, спалохана азіраючыся. Услед ёй ляцелі мацюкі кіроўцаў, якія паспелі своечасова зрэагаваць і не пераехаць коламі жывую істоту. Дзяўчына схавалася ў каўнер і паспяшалася прэч ад небяспечнага месца, на якім чыста выпадкова, але магла ляжаць з расколатым чэрапам, амаль гэтаксама, як у нядаўнім сваім трызненні. Тым не менш жыць яна не хацела яшчэ хвілін дзесяць, пакуль не патэлефанаваў тата і не паведаміў пра дыягназ Соні. Аксана імгненна вырашыла ехаць у Львоў. Магчыма, сапраўдная прычына адмовы ў візе заключалася ў хваробе сястры, што забівала Соню на самай справе і не праз штучную істэрыку, якой паддалася сама Аксана, як слабавольная аўца. Ну не канец жа свету ўрэшце рэшт — адмова ў візе! Падумаеш. Соня — цяжкахворая, а яна, Аксана, забылася на яе пакуты, дбала толькі пра сябе і шукала лепшай долі за мяжой, нават пражыла там цэлае жыццё!.. У сям’і бяда, а яна намагалася збегчы ад бяды і забыцца пра яе, як пра нешта надакучлівае і раздражняльнае. Так жа нельга! Вось і тлумачэнне, атрыманае ў найболып падыходзячы момант.
Аксана прыехала ў Львоў. На вакзале яе сустрэў тата. Яны абняліся так, быццам не бачыліся дзесяцігоддзі. У вачах яго столькі болю, але толькі ў вачах. Знешне ён не змяніўся, такі ж непахісны волат, лысы і вусаты, як Кацюбінскі. Яны доўга размаўлялі. Тату тэрмінова патрабавалася вярнуцца дамоў. Бізнес яго трашчаў па швах, бо мама адна не спраўлялася. Ён не