Сёстры
Мікола Адам
Выдавец: Галіяфы
Памер: 328с.
Мінск 2020
77
78
хацеў пакідаць Соню, хоць яна і не бачыла яго амаль, аднак мусіў з-за Соні, якой патрабаваліся вельмі не танныя лекі, а на іх трэба было зарабіць. Аксана ўсё разумела, не маленькая ж. Соня забірала апошняе ў сям’і, мары і спадзяванні кожнага, у якіх не было яе, Соні. Сястра злавала на сястру, абвінавачвала ў эгаізме, у тым, што добра ўладкавалася пад пледам хваробы і маніпулюе ўсімі... Вядома, тату пра гэта нічога не сказала, каб не хваляваць і не нерваваць лішні раз, адправіла яго дадому і пасялілася ў кватэры, якую той зняў на нявызначаны тэрмін.
Апынуўшыся адна ў чужой, па сутнасці, кватэры, Аксана зноў адчула да сябе жаль, зноў заплакала, шкадавала аб тым жыцці, якое не пражыла наяве, але памятала яго па хвілінах ва ўяўленні, і, каб супакоіцца, замовіла сушы і віно да іх праз інтэрнет-дастаўку. Яна выпіла пляшку цалкам, нават выцадзіла з яе апошнія кроплі і аблізала горлышка, сушы таксама спажыла ўсе і заснула на падлозе пад ложкам, аберуч абдымаючы тую пустую пляшку. Добра, што тата не бачыў. Сярод ночы прачнулася ад холаду, бо перад тым, як заснуць, распранулася да ніжняй бялізны, і да ложка дапяць проста не хапіла сілы. He адразу зразумела, дзе яна, але хутка ўзгадала ўчарашні дзень, раптам адчула ванітны пазыў і памкнулася да прыбіральні, якая знаходзілася разам з ванным пакоем. Апаласнула твар халоднай вадой, набрала ванну, распранулася і з асалодай пагрузілася ў цёпла-гарачыя яе абдымкі, паціху сагрэлася. Ледзь не заснула зноў. Усё ж разляпіла павекі, прычым дапа-
магала пальцамі, трымала імі вейкі, каб вочы не заплюшчваліся, вылезла з ванны на халодную плітку, заскакала на месцы, бы трапіла на распаленае вуголле, абцерлася збольшага ручніком і патэпала да ложка, у які бразнулася бы мёртвая, зарылася тварам у падушку і засапла.
Калі прачнулася, не магла ўцяміць, дзе яна і чаму голая. Пацягнулася за коўдрай і сарамліва прыкрыла голае цела, быццам было ад каго хавацца. Зрэшты, хаця б ад сонца, якое нахабна плюшчыла жоўтую пысачку аб шкло акна. Агледзелася вакол, усё ж прыслухалася: раптам у кватэры нехта быў, нехта, з кім пераспала, але пра тое ні каліва не памятала. Аднойчы падобнае ўжо адбылося з ёй, на другім курсе вучобы, падчас удала здадзенай сесіі, якую вырашылі ўсім курсам адзначыць на лецішчы кагосьці з аднакурснікаў непадалёк ад Пніўскага палаца, на тэрыторыі якога ў савецкія часы здымалі шматсерыйны фільм пра Каўпака. Яна тады падвярнула нагу: няўдала пераскочыла перашкоду, якіх хапала на зямлі з каменнымі руінамі, і бесклапотная няўважлівасць магла ўвогуле прывесці да калецтва, асабліва калі ты на абцасах. Аднак Аксана толькі напачатку некалькі разоў войкнула ад працяўшага, нібы стралой навылет, нечаканага болю, заскакала на адной назе. Ёй дапамог якраз гаспадар лецішча — высокі прыгажун з тых, хто падабаецца дзяўчатам, амаль галівудскай знешнасці, — які дзівосным чынам апынуўся побач. Зрэшты, магчыма, што і зусім не дзівосным, але, як бы там ні было, дзяўчына з удзячнасцю абаперлася
79
80
на яго плячо. Потым ён нёс яе на руках да лецішча пад зайздросныя позіркі і ўздыхі аднакурсніц. Хутчэй за ўсё ён жа яе і падпаіў, дакладна яна не ведала, але памятала, што кілішак яе заўсёды быў паўнюткім, колькі б яна ні піла, а сядзелі яны побач. Ён нешта ёй нашэптваў на вуха, смешнае і адначасова прыемнае, што выклікала козыт унізе жывата і пад рэбрамі. Яна хіхікала бы дурніца, п’янела, не заўважаючы таго, цмокала прыгажуна ў шчаку ў прадчуванні нечага чароўнага, хоць гэты прыгажун і мажор зусім ёй не падабаўся, пра што з какетлівым яхідствам не забывалася яму гаварыць. У якісьці момант яны апынуліся ўдвох, пасля чаго дзяўчына прачнулася ў чужой пасцелі ў пакойчыку пад самым дахам без анічога, то бок у чым маці нарадзіла. 3 душавай кабінкі за дзвярыма насупраць ложка чуўся плёскат вады, неўзабаве ён прыпыніўся, і з кабінкі выйшаў прыгажун, таксама голы. Аксана міжволі адвярнулася, хоць хлопец меў даволі прыгожае цела, зразумець гэта ёй хапіла і некалькіх секунд. Ён прывітаўся, нахіліўся, каб пацалаваць дзяўчыну ў скроню. Яна прымружылася, як у дзяцінстве, праганяючы насланнё, прынамсі, разлічвала менавіта на гэта. У дзяцінстве дапамагала. Аднак не ў той раз. Аксана расплюшчыла вочы, але прыгажун нікуды не знік, навісаў над ёй непрыемнай рэчаіснасцю, больш за тое — мосціўся поруч пад бачок. Яна парывіста скочыла з ложка, падабрала свае рэчы, раскіданыя па пакойчыку, шмыгнула ў душавуто кабінку, апранулася там і выйшла, каб знікнуць назаўжды з жыцця
прыгажуна. Так, яны бачыліся, бо вучыліся ж разам, але ніколі не ўзгадвалі, нават намёкам, на выпадкова праведзеную ноч. Аксана адмыслова пазбягала стасункаў з ім, няхай і самых нявінных, бо ён напамінаў ёй пра стан, які яна не сумела пракантраляваць, дый запомніць тое, што паміж імі адбылося, таксама не змагла, прынамсі, цэльнай карціны не бачыла, адно разрозненыя ўспышкі-малюнкі, у якіх, тым не менш, дужа сабе не падабалася і падабалася адначасова, проста баялася прызнацца ў тым. Да таго ж у яе быў хлопец, які чыста фізічна не здолеў патрапіць на лецішча з-за занятасці на працы. Яго прысутнасць стрымала б яе, вядома, і яна не пакутавала б даволі працяглы час і не з’ядала сябе поедам у пытаннях маралі, бо кахала Назара. He, не кахала, таму, відаць, і здрадзіла яму. Аксану пазнаёміў з ім тата. Сказаў: талковы малады чалавек, перспектыўны, з паважанай і заможнай сям’і, пляменнік яго партнёра па бізнесе. Відавочна, Назар падабаўся тату. Магчыма, ён бачыў у ім сына, якога хацеў мець, але нарадзіліся дзяўчаты. Імя хлопца не сыходзіла з татавых вуснаў ні на хвіліну, калі ён распачынаў гаворку са старэйшай дачкой. Прычым тэма размовы магла быць абсалютна рознай. Ён умудраўся у любым выпадку ўвесці ў канву гутаркі Назара. Зразумела, яна здалася, хоць не дужа хацела знаёміцца праз пратэкцыю: марыла сустрэць самастойна свайго прынца на белым кані. Ды тата, што ні кажы, умеў настойваць на сваім.
Ён запрасіў хлопца на вячэру. Мама накруціла галубцоў і наляпіла варэнікаў з бульбай і сырам да
81
82
стала. Выставілі на стол і падарачную пляшку каньяку. Назар прыйшоў з двума букетамі барвовых ружаў. Болыпы працягнуў маці (тая ажно запунсавела ад задавальнення і ўвагі з боку маладога чалавека), меншы дастаўся Аксане, але ўзяла яна букет не з тым настроем, на які, напэўна, разлічваў Назар. 3 такім выглядам, быццам штодзень атрымлівала кветкі ад паклоннікаў, стрымана і раўнадушна, хоць, калі шчыра, ружы вельмі любіла. Хлопца запрасілі ў кватэру, ён зайшоў у вітальню, скінуў абутак,чаравік аб чаравік, зірнуў у люстэрка, што ва ўвесь рост вісела там жа, нядбайнымі рухамі колькі разоў правёў грабянцом, вынутым з унутранай кішэні пінжака, па валасах, зачасаў іх назад, здзьмухнуў з грабянца пылінкі і схаваў яго ў кішэні. Пінжак складаў пару да рупліва адпрасаваных нагавіц, стрэлкі якіх на вока здаваліся вострымі і небяспечнымі. Магчыма, аб іх сапраўды можна было парэзацца. Двойка мела прыемны цёплы колер і блішчэла на сонцы, калі прамяні ласкавымі дотыкамі краналі яе, да таго ж сядзела выдатна, як па ім сшытая, і дужа Назару пасавала, нават падкрэслівала яго вочы, такія сінія, што яны здаваліся намаляванымі ці падфарбаванымі фламастарам, як у дзіцячай размалёўцы. Высокі рост, шырокія плечы, праўда, хударлявыя, і ад гэтага нервовыя, смешны кадык, ад якога Аксана доўгі час не магла адвесці позірку, у чорных кропках і чырвоных плямках пасля галення, ямка на падбароддзі і голас... У голасе Назара адчувалася прыцягальная аксамітнасць і мёд. Гаварыў ён разважліва і суха, але
тым не менш яго хацелася слухаць. He яго самога, па праўдзе кажучы, а голас, які заварожваў, абмазваў мёдам, скоўваў рухі і ўсякае жаданне супраціўляцца. Гэтаму голасу хацелася скарыцца і падпарадкоўвацца кожнаму слову. Аксана адразу адчула сябе мухай, што прыліпла не толькі лапкамі, але і ўсім брушкам да таго мёду. Аднак чыста знешне Назар ёй не падабаўся, нешта ў ім яе адштурхоўвала, нешта паказное, несапраўднае, магчыма, прыгажосць Назара, ненатуральная, халодная, хоць і мужчынская, не такая, як у прыгажуна-аднакурсніка, але прыгажосць аднакурсніка падавалася больш арганічнай і гарманічнай за прыгажосць Назара. Нешта ўсё ж у ёй мелася хворае, нервовае, як у плячах. I толькі голас кампенсаваў хібы, магчыма, адмыслова прыдуманыя Аксанай. Ёй не хацелася так хутка здавацца (на радасць Назару і тату). Хутчэй за ўсё яны ўдваіх загадзя разлічылі яе рэакцыю і ўжо пілі за іх агульную будучыню, за будучую сям’ю і дзяцей і нават не палічылі патрэбным спытаць у яе, Аксаны, ці хоча яна той сям’і.
Дзяўчына выбегла на балкон і закурыла, упершыню не тоячыся. Яна не курыла так, як яе каляжанкі і сяброўкі, хутчэй забаўлялася, падтрымлівала кампанію, але ў той момант, адчувала: магла скурыць цэлы пачак запар. Неўзабаве да яе далучыўся Назар. Запытаў, ці не пачастуе яна яго цыгарэтай. Аксана кінула позірк на пачак побач з папяльніцай. Назар узяў той пачак, сціснуў у кулаку і раздушыў.
— Мая дзяўчына не курыць, — патлумачыў свае дзеянні, — разумееш?
83
84
Аксана азірнулася па баках, быццам у пошуку дзяўчыны Назара.
—Цікава, якім чынам мае цыгарэты датычаць тваёй дзяўчыны? — з выклікам выдыхнула дым яму ў твар.
Назар спрытным пстрычком выбіў цыгарэту з пальцаў дзяўчыны, абхапіў яе стан дужымі рукамі з вялікімі далонямі і прыцягнуў да сябе.
— Мая дзяўчына ты, хіба не відавочна?! — вымавіў наўпрост.
Аксана нават разгубілася ад падобнай нахабнасці і страціла магчымасць супраціўляцца, бо Назар літаральна прысмактаўся да яе вуснаў, прасунуў язык у яе рот і з той жа нахабнасцю разгульваў там як у сябе дома. У дзяўчыны ўзнікла думка прыкусіць Назараў язык, каб той болей не соваўся з падобнымі інсінуацыямі, але ёй раптам стала так добра ў абдымках маладога чалавека, што пачала цалаваць яго ў адказ і нават заплюшчыла вочы, бо пацалункі падаліся ёй чароўнымі. Ніколі раней нічога падобнага яна не адчувала. Потым закружылася галава і, калі б Назар не падтрымаў, Аксана павалілася б да яго ног. Яна ўткнулася носам у яго шыю, пад той яго смешны кадык і захіхікала, затым заплакала...
Дык мо ў кватэры знаходзіўся якраз Назар? Мо Аксана патэлефанавала яму ў беспамяцтве, а той узяў і прыехаў? Магло такое быць? Цалкам верагодна. Ёй падабаліся яго абдымкі, яго вялікія далоні з доўгімі пальцамі музыканта, хоць да музыкі ён не меў аніякага дачынення, хіба што слухаў «Металіку», «Арыю», «Скарпоў» ці «Ніклбэк» у машыне, калі ездзіў па