Сёстры  Мікола Адам

Сёстры

Мікола Адам
Выдавец: Галіяфы
Памер: 328с.
Мінск 2020
82.84 МБ
справах бізнесу. Так, хутчэй за ўсё Назар прымчаўся сярод ночы пасля тэлефанавання дзяўчыны, зрабіў ёй прыемна і сышоў у ванны пакой, каб не будзіць яе. Аксана гукнула яго па імені, але, відаць, не зусім гучна, калі ён не пачуў. Тады выгукнула грамчэй, нават у вушах зазвінела ад уласнага голасу. Ды ў адказ, колькі ні прыслухоўвалася, нічога не пачула, хіба што пакаёвую цішыню ды бразгат трамвая па рэйках за акном. Непадалёк ад дома, у якім тата зняў кватэру, літаральна праз дарогу знаходзіўся прыпынак канцавога маршруту трамвая № 7, што падвозіў да лесапарку «Пагулянка». У ваколіцах раёна, які меў назву Лычакаўскага, але на самай справе ўсе называлі яго Пагулянкай, знаходзілася і клініка, у якой лячылася Соня. Тата хацеў быць бліжэй да дачкі, жаданне зразумелае, таму і Аксане не давядзецца блукаць па горадзе ды трэсціся ў перапоўненых трамваях, каб патрапіць да сястры. Наўпрост праз парк — і ў дамках, як у шашках.
Аксана выбралася з пасцелі, нырнула з галавой у ружовую футболку з Мікі Маусам на грудзях (мамін падарунак), якая мела такую даўжыню, што нагадвала сукенку, але ў ёй дзяўчына любіла спаць і выкарыстоўвала замест начнушкі ўначы і халата пасля сну, прынюхалася да паветра, мо пачуе Назараў пах, але не пачула: памяшканне ўсё яшчэ пахла татам. Падкралася да ваннага пакоя, прыслухалася. Ды там нікога не было, бо і святло з-пад дзвярэй не палосілася, і цішыня дыхала адтуль водарам стэрыльнай чысціні. Тым не менш Аксана праверыла ванны
85
86
пакой, зразумела, нікога там не пабачыла, акрамя сябе ў люстэркавым адлюстраванні, уздыхнула, ці то з палёгкай, ці то расчаравана, і патэпала на кухню рабіць сабе каву. Кожны дзень у дзяўчыны пачынаўся з кавы — свайго роду рытуал перад далейшым днём. Калі кавы яна не пап’е зранку — абавязкова дзень не атрымаецца і будзе яе мучыць да самага позняга вечара. Непрыемны ападак застаўся пасля ўчарашняй адмовы ў візе, але дзяўчына яго размяшала, страсянула, як парэшткі кавы на донцы ў кубку, і выкінула, як смецце, вонкі. Няма чаго лезці ў галаву і ў сэрца ды смуродзіць і засмечваць здаровую душу. Затым Аксана патэлефанавала тату, пацікавілася, як у яго і ў мамы справы. Той, у сваю чаргу, запытаў, ці добра яна ўладкавалася на новым месцы, і параіў не заседжвацца ў хаце, а наведаць сястру. Аксана адказала, што зразумела, і паспяшалася ў клініку.
Яны не дужа кантактавалі апошнім часам. Соня падавалася Аксане занадта малой у яе дарослых справах, да таго ж хворай, а хваробы наводзілі на старэйшую сястру нуду, чаго яна дужа не любіла, як не любіла і хварэць, таму, мусіць, ніколі не хварэла. Яна не ведала, што скажа Соні, як тая яе сустрэне, ці дазволяць увогуле ім пабачыцца. Але ж у клініцы працаваў татаў брат, дзядзька Раман, таму праблем узнікнуць не павінна. Дый не турма ж гэтая клініка!
Аксана не здолела стрымаць слёз, калі пабачыла Соню ў той палаце. Вочы на ўвесь твар, ручкі і ножкі, як у дзіцяці, танюткія і няўстойлівыя, валасы нездаровыя, пазногці ломкія, рэбры напаказ, быццам
павеўны ў дарэвалюцыйным Станіслававе на Стометроўцы, галасок ледзь чутны, таксама дзіцячы. Ды, на дзіва, з таго самага дня Соня пачала папраўляцца. Аксана паплакала-паплакала, аднак сабралася і... не накрычала на сястру, але насварылася з усёй перакананасцю ў сваёй праўдзе наконт і хваробы Сонінай, і яе жадання памерці, і яе кахання да Тараса, і яе магчымасцяў, як асобы і жанчыны. Верагодна, Соня і чакала падобных слоў увесь час, верагодна, менавіта Аксану і чакала, каб тая прамовіла тыя словы да яе. Яна ўдзячна дакранулася да пальцаў Аксанінай правай рукі, якія былі бліжэй, і ўсміхнулася. Упершыню ў вачах Соні дактары пабачылі непрыхаваную радасць і жаданне вылечыцца.
88
5
Львоў не Венецыя, але таксама пабудаваны на вадзе. Проста пад нагамі ў ім працякае падземная рака Полтва, якая некалі была ці не адзінай воднай артэрыяй горада. Яна з’яўляецца прытокам Заходняга Буга, і менавіта дзякуючы ёй Львоў мае не раўнінны, а ўзгорысты рэльеф. Яшчэ да 1872 года Полтва бесперашкодна працякала пасярод горада. Там, дзе цяпер праспект Свабоды, стоена дыхалі балотныя гушчары і каласілася высокая асака. Да таго ж Полтва вылучалася нядобрым характарам, як вісклівая баба, і прыносіла мінакам нямала клопату. 3-за вялікай працягласці ракі і вадзяных сцёкаў у горадзе пастаянна роем лёталі камары і распаўсюджваліся хваробы. Таму ў пачатку дзевятнаццатага стагоддзя магістрат вырашыў замураваць Полтву ў падземны калектар. Будавалі саркафаг для ракі больш за трыццаць пяць гадоў. Пагаворвалі дасведчаныя людзі: калі спусціцца ў аркестравую яму Опернага тэатра, то можна пачуць, як хвалі ракі б’юцца аб бетонны саркафаг. А яшчэ ў Львове планавалася набярэжная, ды замест яе горад абраў тэатр. У свой час вядомы
мецэнат граф Станіслаў Скарбек даў грошы на нешта адно — або на будаўніцтва набярэжнай, або на тэатр. Таму зараз Львоў мае будынак Нацыянальнага тэатра імя Марыі Занькавецкай.
Плошча Рынак — свайго роду цэнтр Львова, яго сэрца, што сфармавалася як цэнтр пасля заваёвы Львова польскім каралём Казімірам III Вялікім у чатырнаццатым стагоддзі, — складаецца з Ратушы і сарака чатырох дамоў, якія носяць назвы камяніц, таму што будаваліся выключна з камяня і цэглы. Дазволіць сабе будаўніцтва дамоў на плошчы Рынак маглі выключна заможныя купцы і багатая шляхта. I толькі яны ды вышэйшае духавенства атрымалі права будаваць дамы вышэй за тры паверхі, і толькі ім дазволілі размяшчаць на фасадзе больш за тры акны на адным паверсе. Менавіта таму большасць дамоў на плошчы вузкай формы. Цікавы той факт, што ніводзін дом на плошчы Рынак не меў нумарацыі, паколькі кожная камяніца атрымлівала назву ад прозвішча ўладальніка або ад часткі вонкавага афармлення — «Пад ільвом», «Пад аленем», «Камяніца Лукашэвічаў». У пачатку дваццатага стагоддзя да сэрца далучыліся лёгкія і селязёнка: праспект Свабоды, плошча Міцкевіча і праспект Шаўчэнкі. 3 кутоў плошчы Рынак адгалінаваліся восем вуліц (па сучасных назвах — сем вуліц і адна плошча): Руская, Сербская, Галіцкая, Кафедральная плошча, Кракаўская, Шэўская, Друкарская, Стаўрапігійская.
Соня любіла прыязджаць сюды, калі адчувала сябе здатнай на падарожжа і мела неабходны настрой.
89
Спачатку з Аксанай, якая атрымлівала афіцыйны дазвол у дактароў, потым адна, калі адчувала моц у целе і жаданне жыць напоўніцу. Са з’яўленнем Аксаны, з яе падтрымкай і апекай, Соня пачала выкарасківацца з таго стану, у які, па сутнасці, загнала сябе сама. Шпацыр па гістарычным Львове, расповеды пра галаву Чорнага манаха, алебастравы саркафаг, што па начах з’яўляецца каля Ратушы, пра найпрыгажэйшую жанчыну свайго часу Лізавету Астрожскую, якая хавалася ў Дамініканскай царкве, Краіўку ды іншыя легенды і жахі, датычныя той або іншай мясцовасці, прымушалі Соніна сэрца біцца шпарчэй, перапынялі дыханне і падагравалі кроў, якая ажно закіпала ў танюткіх венах. Яна захаплялася старэйшай сястрой, яе ведамі. Здавалася, пра што ні запытай яе, 90 тая дакладна адкажа на любое пытанне. Найбольш
Соні падабалася з усяго пачутага ад Аксаны легенда пра Сару Брагу. Сёстры якраз гулялі Пагулянскім паркам, і Аксана прыгадала гісторыю пра маёнтак, з якім было звязана шмат страшных чутак, хоць сапраўдны знешні выгляд ён набыў пазней, пасля таго, як быў перабудаваны і рэстаўраваны. Гісторыя мела месца ў 1910 годзе. Бліскучы львоўскі адвакат у самым росквіце сіл закахаўся ў жанчыну, уладальніцу вілы «Півоня» на Пагулянцы, дзе і пражыў з ёю два гады. Але неўзабаве яго сябар-псіхіятр заўважыў невытлумачальныя змены ў паводзінах таварыша. Апрача гэтага, той паскардзіўся на нястрымную сексуальную цягу да сваёй каханай, нашмат старэйшай за яго, што падавалася дзіўным, бо знакаміты лаве-
лас, адвакат Стаслаўскі, меў поспех у жанчын маладых і шыкоўных і быў здольны лёгка і нязмушана рваць з імі адносіны. Ды чамусьці аказаўся слабым перад магіяй фатальнай жанчыны і адчуваў, як яна паступова высмоктвае з яго маладое жыццё. Пасія адваката выглядала гадоў на трыццаць. Псіхіятр, вядома ж, занепакоіўся выпадкам і цвёрда вырашыў дапамагчы сябру. Ён перагледзеў усе старыя гісторыі хвароб і, калі нарэшце знайшоў гісторыю спадарыні з Пагулянкі, не паверыў сваім вачам: тая жанчына з дыягназам псіхапатычнага засмучэння на сексуальнай глебе звярталася да ўрача ў 1875 годзе ва ўзросце 45 гадоў, а гэта азначала, што на момант яе сувязі са Стаслаўскім мела за плячыма не менш за 8о. У псіхіятра з’явілася непераадольнае жаданне пазнаёміцца з Сарай Брага — так звалі жанчыну, дарэчы, з шляхетнага іспанскага роду. Мужчына з цяжкасцю супрацьстаяў чарам жанчыны пасля знаёмства з ёю. Тым часам адвакат памёр ад невядомай хваробы, а яго сябар высветліў, што Сара мела перад ім яшчэ шасцярых мужчын, лёс якіх невядомы. Разумеючы небяспеку задуманага, ён усё ж пасяліўся на Пагулянцы ў доме Сары. Неймаверных высілкаў каштавала яму не паддавацца чарам фатальнай спакусніцы, так што ніводнага разу справа не дайшла да ложка. I вось Сара, адчуваючы бяссілле, пачала старэць, на яе маладым твары з’явіліся зморшчыны, а ў валасах — сівізна. He дапамагалі ні істэрыкі, ні маленні — псіхіятр заставаўся непахісным. Неяк, чытаючы Біблію, ён выпадкова адкрыў таямніцу Сары
91
92
ў кнізе Товіта. Там гаварылася пра Сару з Мідыі і яе семярых мужоў, якія потым былі аддадзены дэману Асмадэю. Увечары, калі яны сядзелі побач на канапе ў гасцёўні, ён прачытаў ёй гэтае месца са Старога Запавету. Са страшным крыкам Сара выбегла з гасцёўні. Псіхіятр рушыў следам і... убачыў яе цела на лесвіцы. Сара была мёртвая. Перад ім ляжала 8о-гадовая старая.
Пакрысе здароўе Соні дазволіла дактарам выпісаць дзяўчыну з клінікі, але з умовай догляду родных за ёй, каб пазбегнуць магчымасці рэцыдыву. Яна пасялілася разам з Аксанай у кватэры, знятай татам. У Станіславаў вяртацца рэзка адмовілася. Зрэшты, і дактары дзяўчыну падтрымалі. Нягледзячы на асабістае жыццё і планы (ды што тыя планы значылі пасля адмовы ў візе?), Аксана пагадзілася не пакідаць сястру, пакуль тая не акрыяе. Назару, зразумела, рашэнне Аксаны не спадабалася, аднак яго меркаванне дзяўчыну не асабліва хвалявала. Калі ён не разумеў сітуацыі — то гэта яго праблема, а не яе, і вырашаць, як яму сябе паводзіць у такім разе —таксама цалкам яго прэрагатыва. Так, ён тэлефанаваў Аксане рэгулярна, нудзіўся без яе, жаліўся, як яму дрэнна, ды прыязджаць у Львоў не імкнуўся на спатканні, бо не адчуваў горад сваім і ўвогуле адчуваў сябе лішнім, асабліва ў той аднапакаёўцы, дзе Соня, здавалася, была паўсюль. У яе прысутнасці яму не хапала ні паветра, ні прасторы, бо дзяўчына, на яго думку, паглынала ўсё навокал, запаўняла сабой, пранікала ўсюды, нават у яго лёгкія. I сапраўды, калі Назар зрэдку прыязджаў, застацца з Аксанай не