Сёстры
Мікола Адам
Выдавец: Галіяфы
Памер: 328с.
Мінск 2020
Назар падхапіўся, быццам ачомаўся пасля летаргічнага сну, сутаргавымі рухамі пачаў вызваляць дзяўчыну з палону. Што ён нарабіў?! Бесперапынна выбачаўся перад ёй, а яна не прамовіла ані слоўца, акінула яго зняважлівым позіркам і зачынілася ў ванным пакоі, чым зноў выклікала неадольнае жаданне
пакараць яе, ды ён неймавернымі высілкамі стрымаў яго. He, яна не плакала там і не намагалася ўтапіць сябе ў ваннай ці наглытацца таблетак, каб атруціцца і такім чынам адпомсціць за гвалт над сабой, на што, магчыма, Назар разлічваў. Аксана набрала ў ванну вады, з асалодай апусцілася ў яе і суцяшала сябе, што ледзь не зрабіла жыццёва важнай памылкі, датычнай Назара. Hi аб якім вяселлі не магло быць і думкі пасля яго ўчынку.
116
6
Кватэра бацькоў гула рознагалоссем запрошаных гасцей. I хоць іх было няшмат, у асноўным сваякі ды некалькі сябровак Соні, уражанне складвалася не на карысць мінімалізму. Міжволі ўяўлялася перапоўненая гасцёўня, падобная на залу для баляў. To тут, то там чуліся смех і жарты. Госці, у чаканні галоўных герояў п’есы, рэжысёрам-пастаноўшчыкам якой з’яўлялася жыццё, расцягнуліся па кватэры. Мама Аксаны і Соні ў апошні раз акінула пільным позіркам накрыты святочны стол (але пакуль не з нагоды вянчання малодшай дачкі і амерыканца, запланаванае на паслязаўтра, а непасрэдна дзеля Соні і Томаса, дзеля гасціннасці і прыстойнасці), паморшчыла носік, бо рэдкая гаспадыня застаецца задаволенай сабой і заўжды непакоіцца ды нервуецца, ці ўсё добра ў яе выйшла, зірнула на мужа, быццам спытала, ці справілася яна. Той абняў жонку, шапнуў, што хопіць правяраць сябе, і супакоіў, ухваліўшы яе майстэрства сервіравання і гатавання. Яна ўсміхнулася яму і пабегла пераапранацца, каб выглядаць годна і адпаведна падзеі. Гаспадар
дома тым часам выйшаў на балкон і патэлефанаваў Соні — паведаміць, што ў іх з мамай усё гатова, і трохі прыспешыць маладых. 3 непрыхаванай радасцю тата пачуў, што яны ўжо вярнуліся і разуваліся ў вітальні. Ён пакінуў балкон, прайшоў гасцёўню наскрозь і сутыкнуўся з дочкамі ды Томасам якраз тады, калі тыя апынуліся на парозе гасцёўні. Тата пацікавіўся ў Томаса ўражаннямі ад горада, усміхнуўся захопленаму адказу амерыканца.
— Дык, можа, — па-змоўніцку падміргнуў яму, — калі так даспадобы ў нас, засталіся б...
Томас крыху разумеў украінскую мову, нават няўмела намагаўся размаўляць на ёй у асаблівых выпадках. Прапанову цесця ён упадабаў, але не мог нічым суцешыць яго.
— Тата, не пачынай! — паспяшалася Соня на дапамогу мужу. — Мы ж усё даўно абмеркавалі, навошта зноў гэты ціск?..
— Ды я так... проста... — крыху разгубіўся тата.— Падумаў, а раптам... — I паціснуў плячыма. Ён вельмі любіў Соню, і жорсткае ўсведамленне таго факту, што, ледзь знайшоўшы, мог зноў яе страціць, — палохала і балюча адгукалася ў грудзях і скронях.
Томас вінавата паглядзеў на яго, таксама паціснуў плячыма і адышоў убок, адцягнуты жонкай.
Да таты наблізілася Аксана, прытулілася. Сёння яна была вольная. Зранку атрымала афіцыйны ліст, у якім паведамлялася аб скасаванні яе шлюбу з Назарам. Яна зазірнула знізу ўверх у татавы вочы.
— Чакаеш, што яны прыйдуць? — спытала.
117
118
Тата не адказаў, аднак Аксана ведала, што чакаў. Бацькоў Назара. Пасля разводу тыя дзяўчыну лічылі здрадніцай. Яе гэты факт не бянтэжыў і ніякім чынам не чапляў, ды, мабыць, у таты мелася іншае меркаванне на сітуацыю з разводам.
— Ты іх запрашаў? — удакладніла яна.
Тата кіўнуў. Ды калі Назаравы бацькі не прыйшлі, то і не прыйдуць, бо зазвычай прыходзілі загадзя, дапамагалі маме на кухні або тату з шашлыкамі ў выпадку загараднай сустрэчы. Зрэшты, да свята сястры яны не мелі аніякага дачынення, таму і не дзіўная іх адсутнасць. Да таго ж Аксана зусім не прагнула бачыць свякроў, тым больш размаўляць з ёю. Са свёкрам яшчэ тудэма-сюдэма, але ж абодва яны аднолькавыя...
У гасцёўню ўрачыста ўвайшла мама. Татавы вочы засвяціліся, нібы ў іх пырснулі жывой вадой. Мама выглядала шыкоўна ў сукенцы, спраўна пашытай па фігуры, з сапраўднага кітайскага шоўку сіне-жоўтага колеру— некалі Соня прывезла сукенку з Амерыкі. Яе з’яўленне міжволі выклікала воплескі прысутных, што якраз амаль у поўным складзе запоўнілі гасцёўню стараннямі Соні і Томаса. Мама запрасіла рассаджвацца за стол, і пачалося хутчэй свята жывата, а не вітанне і ўшанаванне тых, дзеля каго, уласна, сабраліся. Вядома, Соню і Томаса віншавалі ў першыя хвіліны застолля, паводзілі сябе стрымана і разважліва, услухоўваліся ў татавы словы, прамоўленыя з нагоды святкавання. Пасля першай чаркі стрыманасць паслабла, пасля другой, а затым трэцяй раз-
няволенасць паглынула стрыманасць, далікатнасць і асцярожнасць разам узятыя, вальнейшымі рухамі браліся стравы, звінеў посуд, знікала ежа ў страўніках, правальвалася бы ў бездань. Неўзабаве некаторыя нават забыліся на прычыну свайго з’яўлення за гасцінным сталом, гучныя размовы на палітьгчную тэму апанавалі і паветра, і пачырванелых ад спёкі і пітва аратараў, якія з пенай і потам даказвалі ўласную праўду апанентам, быццам знаходзіліся ў Радзе. Жанчыны падтрымлівалі мужоў, трымаючыся за іх локці, падтаквалі і згодна ківалі галовамі. Зрэшты, даволі хутка гэта ім надакучыла і яны адасобіліся, каб папляткарыць пра сукенкі і бялізну нядаўняга завозу ў модныя буцікі, пра кошты і якасць прадукцыі, пра хатніх гадаванцаў і іх харчаванне, пра дзяцей і падлеткавае выхаванне... Непазбежнасць падобнага 119 развіцця падзей была прадчувальная, але рэдка хто з тым прадчуваннем згаджаўся, бо штораз спадзяваўся на іншае і лепшае. На жаль, сцэнарый заўжды паўтараўся адзін і той жа, непадуладны ні праўкам, ні перапісванню наноў. Зайздросная нязменнасць сямейных застолляў уражвала і адштурхоўвала адначасова. Да Томаса звярталіся з адной мэтай, і тое выпадкова ўзгадаўшы пра яго, — каб абвінаваціць ва ўсіх асабістых бедах і няўдачах Амерыку, тыкалі ўказальнымі пальцамі то ў грудзі Томаса, то ў плячо і патрабавалі справядлівасці, быццам ён меў магчымасць звярнуцца з усімі іх просьбамі і скаргамі да прэзідэнта ЗША, як да свайго найлепшага сябра. Ён усміхаўся ім і згодна ківаў галавой (а што яшчэ
120
заставалася?); Соня трымала мужа за руку і гладзіла яе супакойлівымі рухамі, каб той не выбухнуў раптам якой-небудзь тырадай, сэнс якой ніхто б не зразумеў, але абавязкова палічыў бы за абразу і абвінаваціў Томаса ў непавазе найперш таму, што той размаўляў не па-нашаму, а значыць, быў маскалём. Зрэшты, Соню забаўлялі паводзіны сваякоў. Яна не сумавала па сямейных святах, але яны заўсёды здаваліся (ці запомніліся) ёй вясёлымі. Алкаголь рабіў з людзьмі тое, чаго яны заслутоўвалі, ператвараў у істот, якіх яны ў сабе душылі, намагаліся кантраляваць, але ўтрымацца ад пітва істот не мелі моцы. Таму рохканне, муканне, бляянне, гаўканне вакол сябе Соня ўспрымала з усмешкай. У якійсьці момант яна зарагатала як дурная пасля чарговага наскоку кухоннага змагара за незалежнасць на яе мужа, і ўжо Томасу давялося супакойваць жонку.
Аксана тым часам быццам трызніла наяве, як бы збоку назірала за тым, што адбывалася вакол. Шум і галасы чуліся прыглушана, быццам вушы яе нехта адмыслова закупорыў коракамі. Яна павольна цадзіла шампанскае і ў бурбалках яго разглядала сябе, тую, якою была на сваім вяселлі, хоць не жадала яго ні пад якім соусам.
Як толькі вярнулася з Львова, адразу накіравалася да таты. Ёй карцела распавесці яму пра ўчынак Назара, каб тата разабраўся з ім, а пасля яны б разам выкраслілі яго з жыцця і болып не ўзгадвалі. Усю дарогу ў цягніку складала цэлую прамову, каб пераканаць бацькоў аб немагчымасці звязаць улас-
нае жыццё з жыццём Назара, пазнаходзіла трапныя вобразы і параўнанні, якія эмацыйна падкрэслівалі вагу слоў. Аднак пры сустрэчы яе бездакорная, здавалася, ода крыўдзе зменшылася да памераў незразумелага мармытання. Тата і мама літаральна дыхалі яе вяселлем, якое, у выпадку адмены, перакрыла б ім кісларод, і яны б задыхнуліся ад асфіксіі. Мама свяцілася, зіхацела, як зорка, шчабятала пра ўсё на свеце, але кожную фразу звязвала з будучай урачыстасцю і паўтарала, нібы запэўнівала дачку, што тая будзе выглядаць у вясельнай сукенцы сапраўднай імператрыцай. I яна мела рацыю: сукенка насамрэч была шыкоўнай, з белага атласу з доўгай спадніцайклёш у падлогу, праўда, мела чырвоны ліф і гіпюравыя празрыстыя рукавы да локцяў, таксама чырвоныя. Сукенку шылі па замове, Аксана сама выбірала фасон і тканіну. Але ж не дзеля сукенкі выходзіць замуж! Тата яшчэ болей за маму, відаць, цешыўся вяселлем дачкі. Выглядаў так, быццам нападпітку, мо і сапраўды кульнуў пару чарак. Дзяўчына прамаўчала пра Назара, праглынула прамову разам з крыўдай, быццам выпіла горкі сіроп ад прастуды, і наляпіла на твар усмешку, каб не расчароўваць бацькоў, якія столькі для яе зрабілі! Чамусьці Аксана нават падумала, што яны не паверылі б аніводнаму яе слову пра Назара альбо не пачулі б, купаючыся ў эйфарыі перадсвяточных дзён, у прадчуванні нечага чароўнага і казачнага. Да таго ж і яе бацькі і бацькі Назара ў складчыну знялі самы дарагі рэстаран, аплацілі паслугі супрацоўнікаў і стол, замовілі нейкую
121
122
зорку з айчыннага шоу-бізнесу і вядучага адтуль жа. Столькі ўсадзілі грошай у вяселле, што адмаўляцца, па шчырасці, ніяк не выпадала. Адно нявесту забылі спытаць, ці патрэбна ёй усё тое. Зрэшты, адкуль яны маглі ведаць?.. Маладыя, на іх погляд, падыходзілі адно аднаму так, як ніводная пара дагэтуль. Назар выглядаў самавіта і пераканаўча, грошы цяклі да яго, здавалася, ракой. Бізнес, які ён распачаў з татавай падтрымкай і стартавым капіталам, атрыманым ад маці, ужо прыносіў дастойны прыбытак. Пасля вяселля хлопец планаваў адкрыць сетку крам жаночай касметыкі і бялізны не толькі ў Станіслававе, але і ў кожным раёне вобласці. Пастаўшчыкі з Францыі працавалі з ім наўпрост, без пасрэднікаў. Будучае ён бачыў у вясёлкавых тонах. Аксане пашанцавала з такім мужам! Ёй і працаваць самой не спатрэбіцца! Гэта ж мара, а не мужчына!.. Ён тэлефанаваў ёй кожную гадзіну, пакідаў кранальныя і рамантычныя смс, на якія яна не рэагавала, прасіў дараваць яму, калі пакрыўдзіў. Ён нават не разумеў, што пакрыўдзіў, лічыла Аксана, калі ўдакладняў ці пытаўся пра тое ў яе. Дамоў да іх таксама не рашыўся прыйсці. Зрэшты, нічога падазронага ў гэтым ніхто не заўважыў. Перад вяселлем жаніх не павінен бачыць нявесту. 3 самага ранку найважнейшага для кожнай жанчыны дня Аксану ванітавала. Мама не адыходзіла ад дачкі, казала, што падобнае бывае, што арганізм прадчувае перамены і таму рэагуе такім дзіўным чынам на іх. На шчаслівую нявесту Аксана мала паходзіла, больш на зялёную русалку. Яе напічкалі акты-