Сёстры
Мікола Адам
Выдавец: Галіяфы
Памер: 328с.
Мінск 2020
— Водкн!
Яе звонкі дзіцячы галасок рассек бар напалам. Гучным ён падаўся і Соні. Яна азірнулася па баках, каб упэўніцца і калі што — папрасіць прабачэння, але ніхто не звярнуў на яе ўвагу.
— I таматавы сок, — ужо па-нямецку дадала Соня, — шклянку.
Бармен выканала замову і агучыла кошт. Соня разлічылася, выдыхнула паветра ўбок (бачыла, што так робяць у фільмах), узяла шклянку з гарэлкай у адну руку, шклянку з сокам у другую і прагна прыпала губамі да першай шклянкі. Яе выраз твару мяняўся з кожным глытком. Якая ж брыдота гэтая гарэлка! Як мужчыны п’юць яе ды яшчэ хваляцца адзін перад адным колькасцю ўжытых пляшак?!
Гарэлка і Сонін арганізм супраціўляліся адно аднаму. Дзяўчына адчувала, што вось-вось — і ўвесь той алкаголь, які яна ў сябе заліла, палезе назад. Соня паставіла шклянку з гарэлкай на стойку і не менш прагна ўчапілася губамі ў шклянку з сокам. Вялікія глыткі, быццам пажарныя, ратавалі яе нутро ад катастрофы. Бармен спачувальна ўсміхнулася, калі Соня выпіла гарэлкі. I зноў усміхнулася, падбадзёрваючы, калі тая асушыла шклянку з сокам да донца.
— Як гэта можна піць?! — замахала абедзвюма рукамі перад тварам Соня. Бармен паціснула плячыма.
— Дазволіце? — пачула леваруч ад сябе Соня мужчынскі голас і азірнулася на яго.
Голас належаў музыканту з доўгімі пальцамі, і той музыкант ужо сядзеў побач. Навошта тады пытаўся дазволу? Яны зазірнулі адно аднаму ў вочы. У вачах маладога чалавека бегалі зайчыкі, амаль сонечныя, вось толькі сонца даўно зайшло.
— Вы руская? — новае пытанне. Соню нават абурыла нахабства музыканта, але яшчэ больш абурыла тое, што яе прынялі за рускую. Хіба яна падобная?
— 3 чаго вы ўзялі? — павярнулася тварам да хлопца.
— Гэта ваш адказ на першае ці на друтое пытанне? — усміхнуўся той.
— Што? — разгубілася дзяўчына.— He зразумела, пра што вы.
Што яна не так робіць? Чаму ім усім весела тут?
— Вы руская? — паўтарыў пытанне музыкант.
— 3 чаго вы ўзялі? — зноў абурана адказала Соня.
145
146
Малады чалавек тады тыцнуў пальцам на шклянку з гарэлкай, якой яшчэ засталася палова, і на пустую шклянку з-пад сока.
— Якія стэрэатыпы, — вымавіла Соня і праз секунду дадала: — Быццам бы зараз не дваццаць першае стагоддзе, а каменны век.
Тады музыкант дакрануўся пальцам да рукі Соні, надзейна абароненай чорнай карункавай пульсэткай. Зноў стэрэатып.
— Проста я мярзлячка, — растлумачыла дзяўчына.
— Руская! — пераможліва выгукнуў малады немец.
— Якая я табе руская! — запярэчыла Соня.
— He? —відавочна не разумеў той.
— He! — пераконвала ў адваротным Соня і з годнасцю дадала: — Украінка! Ферштэйн? Ук-ра-інка, — паўтарыла па складах. — Юкрэйн, так больш зразумела? — утаропілася на суразмоўцу-тутадума.
— Пуцін? — усё ж, відаць, не даходзіла да яго.
— Які Пуцін? — Соня ледзь стрымлівалася, каб не ўдарыць музыканта па яго доўгіх пальцах, каб хутчэй дайшло. — Пуцін — Расія!
— Расія, так! — заўсміхаўся немец.
— Чаго ты ўсміхаешся? — злавалася Соня. — Я не маю аніякага дачынення да Расіі, толькі да Украіны! Тарас Шаўчэнка, разумееш, гэтаУкраіна, Іван Франко, Вакарчук і «Акіян Эльзы», Ціна Караль?..
— Пуцін, — усміхаўся музыкант. Здавалася, ён наўмысна здзекаваўся з дзяўчыны, выдаючы сябе за ідыёта.
— Ды што ты заладзіў, як папугай, Пуцін ды Пуцін! — узмахнула Соня рукамі, затым узяла шклянку
з гарэлкай, паднесла да вуснаў, паморшчылася. — Вось і цалуйся са сваім Пуціным, — працадзіла і выпіла рэшту гарэлкі за колькі маленькіх глыткоў. Досыць упэўнена пасля паставіла шклянку на стойку, замахала перад тварам рукой, разганяючы паветра, раптам страціла раўнавагу, яе павяло ўбок, і, калі б не музыкант, паляцела б з крэсла на падлогу спінай.
Ён моцна трымаў яе аберуч. Пазіраў зверху ўсмешлівымі вачыма. На хвіліну Соні захацелася, каб абдымкі гэтыя ніколі не заканчваліся. Яна адчула сябе маленькай у яго надзіва дужых руках, быццам у калысцы. Яшчэ б калыханку пачуць і заснуць салодкім сном. Немец нахіліўся да Сонінага твару, іх вусны блізка... Хлопец быў прыгожы, падобны на прынца з нейкага фільма савецкіх часоў, але... не яе. I ўсё ж вусны дзяўчыны пацягнуліся да яго вуснаў. Соня заплюшчыла вочы. У той жа момант усё вакол закружылася, завярцелася, быццам яна была верталётам, які падбілі ворагі, і ён вось-вось упадзе на скалы і разаб’ецца. Дзяўчына намагалася расплюшчыць вочы, каб пазбегнуць падзення, яна не хацела быць верталётам, бо з’яўлялася дзяўчынай, прычым прывабнай дзяўчынай і нават паспяховай. У Варшаве за некалькі гадоў жыцця яна ўдасканаліла сваё майстэрства і разам з прычоскамі рабіла дзівосныя мэйкапы. Яе крэатыўнасць выклікала захапленне. Галівудскі кінаканцэрн, прадстаўнікі якога здымалі ў Польшчы чарговы блокбастар, заключылі з ёю доўгатэрміновую дамову. Дзейнасць Соні не абмяжоўвалася выключна кіно, бо ў канцэрна меліся мадэльныя
147
школы, тэлешоу і іншыя праекты па ўсіх еўрапейскіх краінах (у большасці з якіх дзяўчына была задзейнічана). У Берліне здымалі якраз чарговую гістарьгчную франшызу і рыхтаваліся да штогадовага вельмі пафаснага і медыйнага паказу мод, і Соня прымала ў іх непасрэдны ўдзел. Ёй ніяк не выпадала разбіцца аб скалы. Няхай бы музыкант з бара аказаўся яшчэ і пілотам-прафесіяналам... Аднак цудаў не бывае, і Соня разбілася на тысячы аскепкаў, якія разляцеліся ў розныя бакі пасля выбуху.
Яна заснула на руках у музыканта, які, шчыра кажучы, не зусім ведаў, як сябе паводзіць з ёй далей, таму кідаў позіркі, поўныя надзеі, у бок бармена. Але яму ніхто не дапамог. He пакідаць жа яе ў бары, а будзіць — дык не дабудзішся, каб запытаць, дзе яна 148 жыве. I музыкант павёз Соню дамоў да сябе. Спачатку, праўда, выклікаў таксі.
...Яна з цяжкасцю разляпіла вочы. У роце перасохла так, быццам ён быў пустыняй Сахарай альбо, як мінімум, занядбаным калодзежам, які перасох. Смагу змяніў, быццам суразмоўца-спрачальнік, здрадлівы неспакой, бо нічога знаёмага ў памяшканні, у якім апынулася, не пабачыла. Соня не прывыкла яшчэ да жытла на Унтэр-дэн-Ліндэн, аднак пазнаць яго ўсё ж магла, і тое месца, у якім знаходзілася зараз, нічога агульнага з ім не мела. Невялікі пакойчык, падобны на камору, без вокнаў, у якім акрамя ложка — нічога больш. Добра, што хоць дзверы адчыненыя напята. Соня на ўсялякі выпадак агледзела сябе, з жахам усведамляючы той факт, што пад ружовым штофным
халатам, аблямаваным мяккім пухам на рукавах і завялікім для яе, — зноў-такі нічога. А потым на парозе ўзнік доўгавалосы малады чалавек.
— Ты хто? — адразу стрэліла ў яго пытаннем, машынальна затуляючы халат на сабе. — Дзе я?
Той па-нямецку сказаў, што не разумее, чаго дзяўчына ад яго хоча, бо звярнулася яна да яго па-ўкраінску. Соня паўтарыла па-нямецку. Ён назваўся Фрыдрыхам і спакойна распавёў, якім чынам яна апынулася ў яго доме. Соня ўзгадала бар, сябе ў бары і музыканта з доўгімі пальцамі. У таксоўцы дзяўчыну званітавала і ваніты забрудзілі яе адзенне, таму Фрыдрыху давялося імправізаваць. 3 жаночай вопраткі ў яго меўся толькі халат, які раней належаў колішняй каханцы. Яна забыла яго, калі з’язджала спешна да больш заможнага мужчыны, а мо і знарок пакінула халацік, каб было куды вяртацца. Гісторыя цалкам праўдападобная за адным выключэннем... Фрыдрых быццам чытаў Соніны думкі і паспяшаўся растлумачыць адсутнасць на ёй ніжняй бялізны: яна таксама сапсаваная ванітамі.
— I мы не спалі разам? — дапытвалася Соня.
— He, — усміхнуўся Фрыдрых. Усмешка яго здавалася незямной. Яго не цікавіў той тып жанчын, да якога належала Соня.
— Але ж мы цалаваліся! — узгадала дзяўчына іх пацалунак у бары. Яна раптам адчула, як непрыемна закалола ў сэрцы ад прызнання немца. Зразумела, добра, што паміж імі нічога не адбылося, але яго грэбаванне ёю зачапіла і наждаком расчэсвала паднябенне.
149
150
— Так, — не адмаўляў малады чалавек і дадаў: — Хацеў паспытаць рускі смак вуснаў.
— Я не руская! — абурылася дзяўчына.
— Ведаю, — зноў усміхнуўся Фрыдрых. — Мне спадабалася, як ты адстойваеш прыналежнасць да сваёй нацыянальнасці. Хацеў яшчэ раз пачуць. Табе пасуе.
— Пасуе што? — не зразумела Соня.
— Пасуе быць украінкай, — паясніў той.
Смага зноў нагадала пра сябе. Соня папрасіла вады. Фрыдрых паспяшаўся выканаць замову. Ён вярнуўся праз колькі секунд з празрыстым куфлем для піва, але з вадой усярэдзіне. Дзяўчына прагна прысмакталася да мокрых сценак посуду губамі і глытала халодную ваду, быццам удыхала паветра. Яна амаль асушыла куфель і працягнула яго Фрыдрыху. Той узяў яго і трымаў у руцэ, разгублена лыпаючы вачыма. Соня зразумела, што ён хоча нешта сказаць, але не рашаецца чамусьці. Яна падбадзёрыла яго.
— Я дужа ўдзячна табе, — сказала, — праўда. He ведаю толькі, як табе аддзячыць за дабрыню і клопат.
Фрыдрых быццам чакаў яе слоў, менавіта гэтых слоў.
— Я быў бы шчаслівы, калі б сённяшні вечар ты згадзілася правесці са мной у адным клубе. Зразумела, калі ў цябе няма іншых планаў, — ён гаварыў хутка, быццам баяўся, што дзяўчына перадумае альбо не пачуе. Сваім запрашэннем Фрыдрых як бы прабачаўся за тое, што не здарылася з імі...
— Ты ведаеш, — прамовіла Соня, падумаўшы, — якраз няма. Толькі мне трэба неяк вярнуцца дамоў...
— Я выклічу таксі, — схапіў Фрыдрых тэлефон.
У машыне, якая везла Соню, захутаную ў чужы халат, на Унтэр-дэн-Ліндэн, яна раптам пашкадавала аб згодзе правесці вечар з Фрыдрыхам. Што ёй вядома пра яго? Ды нічога. Ну музыкант, ну годна паводзіў сябе, не пакінуў незнаёмку ў бядзе... Шчыра кажучы, Соні шанцавала на людзей і да гэтага, інакш як растлумачыць фенамен яе паспяховай прафесійнай дзейнасці?!. Але ніхто раней не прапаноўваў неяк разам правесці час, не паспеўшы пазнаёміцца. Зрэшты, Фрыдрых таксама нічога не ведаў пра Соню, а тое, што даведаўся, сведчыла пра яе не з самага, мякка кажучы, лепшага боку. Соня адчувала сорам, таму як мага хутчэй мусіла пакінуць часовы прытулак, у якім апынулася выпадкова, наабяцаць мех і торбу, каб не затрымлівацца ні на секунду і пазбавіцца 151 няёмкага пачуцця, якое ўсё адно не праходзіла. Халат, хоць і завялікі, ёй падабаўся. Нешта ў ім было эстэцкае, нуарнае. Падобныя рэчы дзяўчына бачыла на галівудскіх актрысах старога амерыканскага кіно, якім нядаўна захапілася. Напэўна, яна не аддасць яго Фрыдрыху, прыдумае прьгчыну, каб халат застаўся ў яе, а яшчэ лепш — каб Фрыдрых падарыў ёй халат добраахвотна. Соня нават марудзіла яго здымаць, калі апынулася ў кватэры. Яна не спяшалася развітвацца з рэччу, з-за цяпла якой адчувала сябе больш-менш упэўнена. Люстэркі, перавернутыя шклом да сцяны, Соня пакінула некранутымі і мэтанакіравана рушыла да ваннага пакою. Як жа добра было ляжаць у абдымках гарачай вады і ні пра што не думаць!