Сёстры  Мікола Адам

Сёстры

Мікола Адам
Выдавец: Галіяфы
Памер: 328с.
Мінск 2020
82.84 МБ
з-за сямейнага выхавання ў постсавецкай краіне, дзе падобнае ўспрынялася б як вакханалія Сатаны. Сучасныя святары рушылі б усёй дружнай грамадой на свяшчэнны бой супраць гэтай вольнасці. Цалкам верагодна, што дзяўчына і ўзначаліла б той паход. Як мог Фрыдрых прывезці Соню сюды? Ды яшчэ з мэтай знаёмства са сваёй другой паловай! Каб супакоіцца, трэба было дзе-небудзь схавацца, і Соня папрасіла Фрыдрыха паказаць, дзе ў іх дамскі пакой. Ён узяў яе за руку і павёў за сабой. У калідоры з прыбіральнямі дазвалялася курыць, там жа стаялі два крыжы, да якіх па жаданні можна было прыкаваць каго заўгодна і мацаць. На адным якраз некалькі напаўаголеных хлопцаў толькі-толькі распялі аголеную хударлявую бледную бландзінку з татуяваннямі на плячах і сцёгнах. Яна смяялася і пазіравала на камеру трэцяга хлопца, хоць здымаць у клубе забаранялася. Фрыдрых пасунуў цяжкую чырвоную аксамітавую парцьеру, падобную на заслону ў тэатры, і прапусціў ва ўзніклую адтуліну дзяўчыну да кабінак «М» і «Ж». Яе званітавала. А чаго яна чакала? Венскага балю і вальса, ці што? Няўжо незразумела было з самага пачатку, калі Фрыдрых адно прыйшоў да яе з гэтай латэкснай сукенкай? Навошта яна ўвогуле згадзілася яе апранаць, згадзілася на спатканне? Ды хіба спатканне? Нават смешна. На хвалько Фрыдрых не падобны, не будзе ён хваліцца статусам прасунутага мача. Дый не мача ён ніякі, а звычайны гамасек, які, праўда, шыкоўна іграе на піяніна. Напэўна, ён хацеў, каб Соня разняволілася. Як лепш хацеў. Хацеў паказаць, як ад-
159
160
пачываюць немцы, бо менавіта сюды немцы хадзілі з зайздросным пастаянствам. Так, яна не прасіла яго ні пра што, але і не адмовіла адразу, бо падсвядома таксама хацела акунуцца ў нешта незвычайнае. He ў такое агіднае, канешне, але... сама вінавата, карацей. Трэба ехаць дамоў, зранку на працу. Соня лічыла сябе крэатыўнай недарма, але да крэатыву клуба гатовая не была. Яна выйшла з кабінкі, але застыла ўтамбуры, бо не бачыла выхаду з яго. Пры кепскім асвятленні ўсё вакол здавалася адной суцэльнай сцяной. Гэта жарт такі, ці што? У немцаў, значыцца, пачуццё гумару мелася? Звонку шырму яны ператварылі ў яскравую тэатральную заслону, а ўнутры замаскіравалі пад сцяну? Вычварэнцы да апошняга. I што — навобмацак шукаць выхад? Як назло — нікога, хто мог бы падказаць, нават дзіўна пры наяўнасці дзікай колькасці наведвальнікаў клуба. Зрэшты, Соні пашанцавала ўжо праз хвіліну. Некалькі дзяўчат у скураных спадніцах, але з аголенымі грудзьмі расхінулі сезам, у які Соня і прашмыгнула мышанём. Вядома, ніякага Фрыдрыха, які застаўся яе чакаць у калідоры, яна не пабачыла, што выклікала яшчэ болыпае раздражненне. У клубе ёй не падабалася, і яна хацела сысці. Аднак спачатку мусіла знайсці Фрыдрыха, каб развітацца з ім, бо знікнуць па-англійску не дазваляла выхаванне. Ёй удалося вярнуцца да барнай стойкі ў знаёмую залу, дзе людзей прыкметна пабольшала: на сцэне распачыналася нейкае дзейства. Соня прыпадымалася на дыбачкі, каб хоць нешта разгледзець, але марна: не з яе ростам. I Фрыдрыха адшукаць таксама не атры-
малася з тае ж прычыны. Тады Соня пакінула залу і паднялася на другі паверх, дзе было паспакайней, хоць і не нашмат. Затое меўся басейн, у якім, на дзіва, ніхто не плаваў. Празрыстая тканіна вады нерухома ляжала пад цьмяным позіркам чырвоных лямпачак, чыё святло, здавалася, прасавала яе. Тут і там бессаромна кахаліся парачкі розных полаў і ўзростаў. Соні было няёмка праходзіць побач з імі, але тыя не звярталі на дзяўчыну ўвагі. Яна мусіла ў думках адправіць сябе назад, спусціцца ўніз, наўрад ці Фрыдрых знаходзіўся на гэтым паверсе, але нешта штурхала яе наперад і вяло далей. У пакойчыках з адчыненымі насцеж дзвярыма, якія Соня абмінула пасля таго, як пакінула басейн ззаду, праходзілі сесіі дамінуючых над мужчынамі жанчын. Гаспадыні не адрозніваліся арыгінальнасцю ў адзенні: карсет або сукенка з латэксу ці скуры, высокія батфорты альбо туфлі на доўгіх абцасах. Аголеныя мужчыны ў скураных масках, каб не свяціць твар, але па целах бачна, што сталага веку, стоячы на каленях, хто вылізваў языком батфорты сваёй гаспадыні, хто атрымліваў асалоду ад лупцоўкі плёткай, хто выдаваў сябе за сабаку і падаваў голас, некага ўжо яго «імператрыца»... Соня крадком, міжволі, зазірала ў чарговы пакойчык і спяшалася прэч. За гульнёвымі заламі з аўтаматамі і більярднымі сталамі яна заўважыла даволі мірную міні-кавярню, дзе наведвальнікі проста сядзелі за столікамі і пілі з маленькіх кубкаў, напэўна, каву альбо гарбату, альбо гарачы шакалад. Сэрца яе раптам закалацілася ў грудзях, быццам звычайная птушка ў клетцы, якой зрабілася не-
161
162
чакана цесна і млосна, і яна пачала біцца галавой аб сценкі сваёй турмы, а затым спынілася. Соня адчула, што памерла, бо сэрца сапраўды не білася. Яна адчула млявасць, ногі падкасіліся, яна намагалася за што-небудзь зачапіцца рукамі, але тыя лавілі адно паветра. Дзяўчына правалілася ў цемру, такую плотную і вязкую, што не ставала дыхання. I ўсё ж ёй удалося не падавіцца чарнатой, якая запаўняла вантробы з хуткасцю непазбежнасці, і выціснуць з сябе здаўлены крык, пасля чаго сэрца зноў запрацавала, буксуючы, як машына, што патрапіла двума коламі ў яму на бездарожжы. Але запрацавала. Над тварам жа Соні схіліўся твар... Тараса. Тараса, якім бы хлопец мог стаць, калі б заўчасна не загінуў. Соня не зводзіла вачэй з рысаў аблічча, што паўстала з самога пекла наўпроставым дакорам, якога, аднак, яна не баялася. Вось так бы бясконца і глядзець у такія родныя вочы, ахутвацца імі і нерухома ляжаць у іх, супакоенай і прыціхлай; церціся сваёй пяшчотнай ружовай шчакою аб шчаку каханага з трохдзённай няголенасцю і не адчуваць раздражнення ад яе наждачнай шорсткасці. Альбо адчуваць, але не раздражненне, а прыемны козыт, які б пераскочыў на паднябенне, а з паднябення скочыў у ніз жывата; цягнуцца вуснамі, перасохлымі ад бяссоння і суму, да яго вуснаў і прагнуць пацалункаў, і атрымліваць асалоду да стомы з заплюшчанымі вачыма. Хаця хацелася раскрыць вочы як мага шырэй і занатоўваць вачыма ў памяці, як камерай, кожны рух яго губ, мяккіх, але ўпэўненых і моцных, якім хацелася падпарадкоўвацца і аддавацца напоўніцу, без
астатку. He валодаючы сабой, не маючы аніякага жадання кантраляваць сябе, Соня пацягнулася вуснамі да губ незнаёмца з тварам Тараса, але той ухіліўся ад пацалунку дзяўчыны і вымавіў па-англійску:
— Я бачу, з вамі ўсё ок. Але напалохалі вы не падзіцячы.
— Вас? — таксама па-англійску запытала Соня. Голас незнаёмца вярнуў яе ў прытомнасць, і яна дакладна разумела, дзе знаходзілася і, на жаль, з кім. Тараса не вярнуць, ён даўно памёр, ад яго, напэўна, ужо нічога не засталося, акрамя шкілета ў труне глыбока пад зямлёй, і гэты прыгажун побач не Тарас, хоць падабенства з ім уражвала.
— I мяне таксама, — пацвердзіў той.
Яны ўдвох сядзелі на мяккай канапе ўбаку ад столікаў. Соня з запракінутай на спінку канапы галавой, удзячная, што яе не палажылі на канапу, а менавіта пасадзілі.
— Дзякую ў такім разе, — сказала яна яму.
— Я — Томас, — назваў тады сябе незнаёмец.
— Соня, — назвалася дзяўчына і працягнула руку.
— Руская? — паціснуў руку дзяўчыны Томас.
— He! — рэзка аддзёрнула руку Соня адразу пасля новага запыту Томаса. Той незразумела пазіраў на яе. Ён не быў вінаваты ў яе рэакцыі на яго пытанне, але прывыкнуць дзяўчына не магла і ніколі не прывыкне да стэрэатыпу сярэднестатыстычных чужынцаў, хоць чужаніцай для іх была менавіта яна. — Украінка! — літасціва вымавіла яна, а хлопец чакаў тлумачэння яе ўчынку.
163
164
Томас прыемна здзівіў Соню, бо ведаў пра Украіну шмат чаго цікавага, і выбачыўся перад ёй за тое, што назваў яе рускай. Яна не стрымалася і ў запале ўдзячнасці абняла яго і расцалавала, пасля чаго Томас пачуваўся досыць разгубленым. Зрэшты, дзяўчыну стан Томаса не палохаў, да таго ж неўзабаве пры дапамозе размовы яна вывела яго з таго стану. Ён аказаўся журналістам з Нью-Ёрка і трапіў у клуб па заданні «Нью-Ёрк Таймс», дзе працаваў. Яму неабходна было напісаць грунтоўны матэрыял пра «КітКат» і яго наведвальнікаў. Удзень, калі клуб быў пусты і яго рыхтавалі да вечара, яму нават дазволілі зняць на відэа ўсе памяшканні ўнутры клуба, праўда, інтэрв’ю ўзяць не атрымалася з уладальнікамі, аднак і той інфармацыі, якой ён завалодаў, хопіць на добры артыкул. Соня раптам сказала, што можа дапамагчы з інтэрв’ю. Яна мела на ўвазе Фрыдрыха, хоць не ведала, дзе таго шукаць. Зрэшты, калі ён сапраўды з’яўляўся тым, за каго сябе выдаваў, персанал клуба мог дапамагчы адшукаць яго. Ёй і раней, калі яна шукала Фрыдрыха самастойна, прыходзіла думка звярнуцца да персанала, але ўпэўненасці ва ўласнай значнасці бракавала. Томас прадстаўляў саліднае амерыканскае выданне: яму не адмовілі б. Ідэя Томасу спадабалася, вочы яго загарэліся, бы ў ваўка, якога, як вядома, ногі кормяць, і ён рушыў у атаку.
...I Фрыдрыха адшукалі. Больш за тое, ён таксама шукаў Соню. Яна не папракнула яго за тое, што пакінуў яе адну, бо менавіта дзякуючы гэтаму, як высветлілася, непаразуменню пазнаёмілася з Томасам, да
якога цягнулася і гарнулася ўсёй сваёй сутнасцю. Hi да каго раней, зразумела, акрамя Тараса, нічога падобнага Соня не адчувала. I пачуцці, датычныя Томаса, палохалі яе амаль гэтаксама, як навальніца і маланкі, ад якіх дзяўчына хавалася пад ложкам, з тым, праўда, адрозненнем, што ад Томаса хавацца не хацелася, наадварот, карцела як мага даўжэй заставацца поруч з ім і спадзявацца, што ён нікуды і ніколі не знікне. Відавочна марнае жаданне, тым не менш настолькі трывала замацоўвалася ў сэрцы і пускала карані, што Соня з кожнай наступнай хвілінай упэўнівалася ў яго нязменным здзяйсненні. Паганыя думкі яна праганяла прэч, выдаляла, як сяброў з сацсетак, хоць і разумела, што Томас у любым выпадку з’едзе ў Амерыку, а яна застанецца ў Берліне, і нават калі б паміж імі нешта адбылося ў тым прамежку паміж яго ад’ездам і прысутнасцю, ростань і адлегласць потым знішчаць з асаблівым задавальненнем кволы парастак пяшчоты і любові так, як гэта робяць заўжды. Да таго ж, магчыма, у Нью-Ёрку Томаса чакала дзяўчына або жонка. Ён жа не мог прадбачыць сустрэчы з Соняй. Дый Соня ці магла ўявіць сабе знаёмства на іншым кантыненце з чалавекам, падобным як дзве кроплі вады на каханне ўсяго яе жыцця? Бог быццам рабіў ёй падарунак у асобе Томаса, але дражніў ім, як шкадлівы падлетак, маўляў, або адбяры, або дакажы, што вартая падарунку. Таму, пакуль хлопцы дамаўляліся пра інтэрв’ю, на якое Фрыдрых згадзіўся, праўда, крыху павагаўшыся, Соня ліхаманкава вырашала ў галаве праблемы асабістага характару. Яна не сумнявалася ў тым, што Томас