Сёстры  Мікола Адам

Сёстры

Мікола Адам
Выдавец: Галіяфы
Памер: 328с.
Мінск 2020
82.84 МБ
187
188
цясняць боль з арганізму дзяўчыны. Калі спачатку яе ванітавала, то неўзабаве шлунак прызвычаіўся. Боль адступаў, пакуль ганебна не збег канчаткова, як Напалеон з Беларусі праз Бярэзіну. У той самы момант Аксана пачула цішыню, яе подых і пухнатасць на дотык. Цішыня амаль адразу знікла, і яна больш не чула болю і свайго скрыгату зубоў. Тады Аксана шумна і з палёгкай выдыхнула. Жыццё працягвалася. Хаваць сябе і шкадаваць больш не мела сэнсу. Яна ж моцная і мэтанакіраваная, са стрыжнем унутры, часова пераможаным болем, — вось што галоўнае. Так, Аксана не пераносіла боль, ён яе знішчаў як чалавека, аднак і рабіў мацнейшай. Так ужо было некалі. I яна перамагла. Нягледзячы на тое, што жыццё — суцэльнае пераадоленне болю і шторазовае пачынанне спачатку,— усё ж яно дзівосная рэч, асабліва калі не шукаць у ёй сэнс. Ніякага сэнсу ў жыцці не было, няма і не будзе. Трэба проста жыць і цешыцца момантам, бо пасля жыцця нічога цікавага не чакае, усё цікавае ў самім жыцці. Аксана выйшла з кватэры і накіравалася да бліжэйшай цырульні, дзе абстрыгла валасы да хлапечага вожыка, які пафарбавала ў зялёны колер. Яна не хацела мець нічога агульнага з мінулым у новым жыцці, а таму і абнаўленне яе самой мусіла адбыцца самым кардынальным чынам. Тое самае і з адзеннем. Новае «я» Аксане спадабалася. Асаблівай была рэакцыя яе мамы, калі яны выпадкова сустрэліся на вуліцы. Мама спачатку нават не пазнала дачку, што Аксану пацешыла, а на зробленую мамай заўвагу наконт
яе знешняга выгляду дачка адказала даволі рэзкім тонам, маўляў, гэта не яе справа.
Тым не менш яна мусіла вярнуць страчанае становішча ў грамадстве і статус таленавітай фатаграфіні, таму распачала актыўную дзейнасць у выбраным накірунку. Перш-наперш аднавіла сувязі з чалавекам, які падкідаў ёй замовы на вяселлі, бо вяселлі прыносілі найбольшыя грошы ў сферы фатаграфавання побытавага маштабу, і грошы ёй былі востра неабходныя. Паралельна распрацоўвала тэматыку праектаў, абавязкова з сацыяльным ухілам. Зрэшты, да рэалізацыі апошніх не спяшалася. Яны патрабавалі максімальнай канцэнтрацыі і аддачы, на якія пакуль не асабліва спадзявалася. Паспее. Пакуль можна абмежавацца адным заробкам грошай, што аўтаматычна паспрыяе як узмацненню яе прафесійнага ўзроўню, так і яе імені.
He тое каб замовы пасыпаліся быццам манна нябесная, але без працы яна не сядзела, дамоў прыходзіла позна, ставіла апаратуру на зарадку і высыпалася. Выхадныя ўладкоўвала пасярод тыдня і тое дзеля апрацоўкі фота ў камп’ютары ды раздрукоўкі іх на паперы. Праца спрыяла добраму настрою дзяўчыны і дапамагала забыцца на мінулыя непрыемнасці. Назара яна не ўзгадвала, прапаў і прапаў — туды яму і дарога, дзе б ён ні апынуўся. Пра стасункі з іншымі мужчынамі не задумвалася. Па-першае, не мела на іх часу, нават калі б і захацела, аднак і не хацела іх, аніякіх. Па-другое, усе яны выклікалі ў яе агіду. У кожным Аксана бачыла патэнцыйнага здрадніка і секс-
189
190
маньяка. Яна не лічыла сябе мужаненавісніцай, бо з некаторымі мужчынамі падтрымлівала таварыскія адносіны, не болып за тое, аднак не здзівілася б, калі б аднойчы папоўніла шэрагі жанчын з ухілам у фемінізм. Свякроў па-ранейшаму дзяўчыну апекавала. Яны не размаўлялі пра Назара і ніколі не закраналі тэму дзяцей і цяжарнасці. Здавалася, свякроў нават абараняла Аксану ад балючых успамінаў, за што тая была ўдзячна ёй. Жанчына не раздражняла Аксану, больш за тое — апошняй падабалася нябачная прысутнасць свякрові, якая па-ранейшаму клапацілася пра яе харчаванне і парадак у кватэры. Яна быццам выбачалася за сына, магчыма, рыхтавала грунт да яго вяртання ў сям’ю, нягледзячы на тое, што і сама не ведала, дзе той падзеўся, але адчувала (сэрца маці здатнае на такія рэчы), што Назар жывы. Ён напісаў ёй ліст, дасланы электроннай поштай, у якім прасіў не шукаць яго і не турбавацца пра яго, бо з ім усё добра, але некаторы час яму патрабаваўся на адзіноту, каб разабрацца і ў самім сабе, і ў тым, што адбылося. Яго справа, Аксану гэта не хвалявала. У адрозненне ад свякрові бацькі дзяўчыны не ішлі з ёй на кантакт. А што яны чакалі ці хацелі? Каб яна выла ў падушку ў іх кватэры, а яны б яе шкадавалі, гладзілі б па галоўцы, расчэсвалі валасы, як маленькай дзяўчынцы, і гушкалі, зачыніўшыся ад свету? Каб свет у асобе Станіславава не бачыў іх паразы і не напамінаў лішні раз пра няшчасную долю дачкі? Яна не ахвяра і не слабая істота, залежная ад бацькоў! Свякроў зразумела яе, хоць і не адразу, нават кансультавалася з экспе-
ртамі ў сферы фатаграфіі наконт дзейнасці Аксаны і будучых перспектыў фотапрац дзяўчыны. Жанчыну прыемна ўразілі адказы на зададзеныя ёю пытанні, а калі Аксану неўзабаве прынялі ў Саюз фотамастакоў, прычым не ў мясцовы, а дзяржаўнага маштабу, адчувала непрыхаваны гонар, як за ўласную дачку. Зрэшты, сватоў яна ні ў чым не пераконвала. У кожнага свая галава на плячах.
Неяк Аксану папрасілі фатаграфаваць вяселле ў Галічы. Яго праводзілі на тэрыторыі замкавага комплексу, дакладней руін, што ад комплексу засталіся. Тэрыторыя захавала аўтэнтычнасць і шыкоўныя прыродныя рэсурсы. Восень толькі пачыналася, таму комплекс патанаўу зеляніне, быццам адмыслова вымытай начным дажджом і расчасанай ранішнім сонцам. Вецер, які звычайна па-хуліганску паводзіў сябе тут, бо мясцовасць знаходзілася на даволі высокім узгорку і з яго можна было пабачыць не толькі Галіч, але і далёкія ваколіцы, нібыта спаў недзе, стомлены сваволіць ці закалыханы расповедамі камянёў пра князя Данілу Галіцкага. Спакой, здавалася, ляжаўзялёным шоўкам пад нагамі далёкага ўчора і блізкага сёння, якіх паяднала вяселле, бо праводзілася не проста так у гістарычным месцы. Жаніх з нявестай і госці атаясамлівалі сабой сівую даўніну, маладзілі яе і рабілі неўміручай. Ніводнага чалавека Аксана не пабачыла ў сучасных строях, і здавалася ёй, што трапіла ў сапраўднае сярэдневякоўе. Толькі яна адна і адрознівалася ад астатніх. Дзяўчына захоплена, як яшчэ ніколі, фатаграфавала ўсё, што бачыла, намагалася нічога не прапусціць,
191
не правароніць цікавага і незвычайнага, хоць, шчыра кажучы, незвычайным было ўсё. I яе ганарар таксама. Яна не прысела ні на хвіліну, зрабіла ці не тысячы кадраў, адганяючы неспакойныя думкі пра тое, як будзе з імі потым працаваць, бо праца за камп’ютарам па перапрацоўцы і выбарцы чакала дужа складаная і карпатлівая. Тым не менш фотаапарат яе шчоўкаў кадр за кадрам бесперастанку. Цягам цэлага наступнага тыдня Аксана працавала з фотаздымкамі галіцкага вяселля, сартавала іх, размяркоўвала па ўпадабаных, апрацоўвала ў фоташопе, рэтушавала, каб захаваць смак адлюстравання і яго паслясмак. He спала начамі, бо не паспявала па тэрмінах, яе ўвесь час прыспешвала тэлефанаваннямі замоўніца — дзяўчына-нявеста з фота. Яна таксама жыла ў Станіслававе, займалася фітнэсам, 192 а да таго аб’ездзіла аўтаспынам усе былыя савецкія рэспублікі. Муж яе быў маскалём, які меў украінскія карані, а менавіта галіцкія. Цалкам сур’ёзна ён лічыў сябе нашчадкам княжацкага роду, таму і вяселле наладзіў суадноснае. 3 нявестай пазнаёміўся, як ні дзіўна, у Станіслававе, у адным з начных клубаў. Знешне яна нагадала яму нейкую княжну з партрэта ў кнізе радаводу галіцкіх князёў (кнігу тую ён паўсюль цягаў з сабою). Яны пазнаёміліся, і ўжо праз дзесяць дзён маскаль запрапанаваў дзяўчыне шлюб. Наўрад ці ён кахаў, хоць, напэўна, сімпатыя з абодвух бакоў першапачаткова і была, да таго ж жаніх аказаўся заможным і перасоўваўся па горадзе ў суправаджэнні двух целаахоўнікаў. Больш за ўсё яго цікавіў палац Патоцкіх, таму ён і спыніўся ў Станіслававе. Таму, мабыць, меў неаднаразовую
размову з дзяржадміністрацыяй горада, але дамовіцца, відавочна, не змог па вырашэнні пытанняў, дзеля якіх і прыехаў у Станіславаў, дзе мусіў затрымацца на нявызначаны перыяд. Як высветлілася пасля, ён адразу назваў будучай жонцы суму з чатырма нулямі, якую яна атрымае, калі пагодзіцца выйсці за яго замуж, то бок шлюб з такім прыгожым і казачным вяселлем быў падманам і фікцыяй, пылам у вочы дзяржадміністрацыі горада, выкананнем пастаўленых умоў дзеля вышэйшай мэты. Фота з вяселля патрабаваліся дзеля доказу шырокіх магчымасцяў чалавека, які мог дазволіць сабе падобнае свята. Яму сапраўды быў неабходны палац Патоцкіх, які ён хацеў купіць і ператварыць... зрэшты, у што ператварыць, — ніхто не ведаў. Дазналася Аксана пра перыпетыі незвычайнага вяселля з вуснаў самой нявесты, якая прыйшла па фотаздымкі ў прызначаны загадзя час. Яна мела імя Леся, зграбную фігуру, спакуслівую знешнасць і наіўны выгляд вачэй, на самай справе падманлівых і хітрых; умела пераўвасабляцца ў каго заўгодна, як якая-небудзь народная артыстка тэатра і кіно. Такі сабе хамелеон, што дбаў адно пра ўласную скуру, граўся з людзьмі, як кошка з мышшу, і лічыў жыццё полем для гольфу, а сябе галоўным на ім гульцом. I Аксану чамусьці пацягнула да Лесі адразу, як толькі тая зайшла ў кватэру. Ілжывыя вочы дзяўчыны чамусьці выклікалі давер. Менавіта Леся настояла на сустрэчы не на вуліцы ці дзе-небудзь на Стометроўцы ў кавярні, а выключна ў кватэры Аксаны. Аксана нават узрадавалася, што нікуды не трэба цягнуцца па
193
194
не восеньскай гарачыні, бо адчувала сябе стомленай і выціснутай, як сок з апельсіна.
Леся ўважліва разгледзела кожны фотаздымак, быццам вышуквала шпіёна, але ў выніку засталася задаволенай. Потым прапанавала адзначыць працу Аксаны, бо працу яна насамрэч ацаніла як грандыёзную і вартую ўзнагароды не толькі грашовай. Да таго ж кожны поспех проста неабходна было падмацоўваць невялікім святам, каб ён нікуды не ўцёк і заўжды заставаўся з табой, — падсумавала Леся. Аксана пагадзілася, але кудысьці, усё роўна куды, ісці не мела сіл. Леся быццам мазнула яе позіркам сваіх нібыта чыстых вачэй, як мастак пэндзлікам карціну, і выдала, што тое не бяда. Віно і сушы, ты ж любіш сушы? Можна замовіць і ў кватэру, тым больш што Леся нікуды не спяшаецца, а муж, які чакаў фотаздымкаў, няхай панервуецца лішні раз, яму не зашкодзіць.
Яны моўчкі глядзелі шоу Новага канала «Хто зверху?», пакуль не прывезлі замоўленыя Лесяй віно і сушы. Яшчэ ніколі Аксане не здавалася віно такім смачным, а сушы проста раставалі ў роце! Леся казала ёй прыемныя словы пра фотамайстэрства, затым перайшла непасрэдна на яе асобу, распавядала, быццам чытала верш, якая Аксана прыўкрасная і прыгожая, якія ў яе вочы, якое ў яе бачанне навакольнага свету арыгінальнае і непадобнае ні на чыё іншае, ды з кожным прамоўленым словам бліжэй і бліжэй сунулася да дзяўчыны, пакуль не апынулася ўсутыч да яе. Аксана адчувала жар, што сыходзіў ад Лесі, бы ад печкі, аднак апячыся не баялася, наадварот, была гатовая згарэць у ім, як