Сёстры
Мікола Адам
Выдавец: Галіяфы
Памер: 328с.
Мінск 2020
209
210
Томаса. Яна ўвогуле была болып гнуткаю за яго. Па сутнасці, дзяўчыну нічога не прывязвала да аднаго канкрэтнага месца па працы. Яна магла дазволіць сабе лакацыю па жаданні, да таго ж працадаўцамі яе з’яўляліся амерыканцы. Праект, над якім праходзіла праца непасрэдна ў Берліне, заканчваўся, яе паслугі па праекце, суадносна, таксама, а значыць, дзяўчыну маглі перакінуць куды заўгодна. Соня вырашыла апярэдзіць падзеі і паразмаўляць з босамі, за адным махам распавесці пра Фрыдрыха і яго музыку, бо абяцала ж, а свае абяцанні старалася выконваць. Фрыдрыхам босы зацікавіліся, дакладней, музыкай, якую той пісаў, і запрасілі яго на размову. Соні параілі звярнуцца ў галоўны офіс кампаніі, які знаходзіўся ў Лос-Анджэлесе. Са свайго боку за яе яны гатовы паручыцца, бо ніякіх перашкод для гэтага не бачаць. Яна адправіла пісьмовы запыт у Лос-Анджэлес, у якім патлумачыла прычыну неабходнасці свайго пераезду ў Нью-Ёрк. Ёй не чынілі перашкодаў. У галоўным офісе палічылі, што Соніны паслугі, як нідзе, спатрэбяцца менавіта ў Нью-Ёрку. Амерыка не Расія, адкуль родам дзяўчына (Соня нават вокам не міргнула на Расію, бо тое нішто ў параўнанні з магчымасцю быць разам з каханым чалавекам), таму трэба не закопваць таленты ў зямлю, а наадварот, дапамагаць ім раскрыцца напоўніцу. Соні паведамілі, што не бачаць прычын у адмове працы на кінаканцэрн, у якім яна і без таго працуе, на тэрыторыі ЗША.
Напэўна, апынуўшыся за акіянам, не адчувала Соня таго хвалявання, што нярэдка авалодвае чалавекам па
прыездзе ў іншую краіну, поўную таямніц і цікавых адкрыццяў ды ўражанняў, бо ўсё ж Амерыка была далёка не першым яе замежжам. Дзяўчына аб’ездзіла ўсю Еўропу, жыла па некалькі месяцаў запар у розных яе сталіцах, а ў некаторых і па паўгода, ў залежнасці ад тэрміну працы, адведзенага на тую або іншую мясцовасць. Кожнае падарожжа часам успрымалася дзяўчынай не больш як пераезд са Станіславава ў Калуш або Надвірну — райцэнтры роднай вобласці ва Украіне. Соня заснула адразу, як толькі самалёт да Нью-Ёрка з Берліна падняўся ў паветра, і праспала ўсю дарогу. Чаго ёй было хвалявацца? Томас побач, яе галава ў яго на плячы, а рука яе ў яго руцэ. I галоўнае менавіта гэта, а не прадчуванне захаплення невядомымі дасюль краявідамі. Да таго ж у Амерыку Соня ляцела не на экскурсію ці ў адпачынак, а працаваць і жыць. Астатняе паспее. Ёй сніліся тата, і мама, і Аксана, якіх яна ніколі не бачыла ў сваіх снах. Яны стаялі на чыгуначным вакзале ў Станіслававе і махалі ёй з перона, а яна высунула галаву праз фортку акна ў вагоне цягніка, што звозіў яе невядома куды, і праз сэрца, зробленае з пальцаў, паказвала, як іх любіць. Хутчэй за ўсё сон казаў пра нешта, папярэджваў або, наадварот, напамінаў. Пра што? Верагодна, пра сям’ю. Соня рэдка згадвала родных, рэдка адказвала на іх лісты, няхай і электронныя, забыла ўжо, калі апошні раз выходзіла з імі на відэасувязь. He таму, што не хацела іх бачыць ці чуць, бо яны сведчылі пра іншае жыццё, якое засталося ў мінулым, а мінулым жыць не жадала. He таму, зразумела,
211
212
што не адчувала ўдзячнасці да іх і любові. Яна вельмі любіла маму. Яшчэ больш — тату. Аксану проста горача любіла. Праца яе, праклятая, але неверагодна цікавая і любімая, праца забірала ўвесь час. Соня не апраўдвала сябе ды ўсё ж дзякавала лёсу, што мела такую працу і падарожнічала па розных краінах, а не сядзела дзе-небудзь у раённай цырульні на радзіме. Звычайна, яна ўсё далей і далей ад яе. Сон, відаць, на ўзроўні падсвядомасці выдаў факт канчатковай аддаленасці праз карцінкі, што адлюстроўвалі бацькоў і сястру, каб яна што?.. Задумалася? Апамяталася? Азірнулася назад? Аднак мінулае дзяўчыну не цікавіла. He, яна не пакідала ў мінулым блізкіх, у мінулым пакідала мінулае, бо сёння і заўтра яе было непарушна звязана з Томасам. Рэлаксаваць над тым, што было і ніколі не вернецца, — не яе стыхія, а парафія пісьменнікаў, таму яна асабліва і не адчувала прыхільнасці да кніг, бо тыя на п’едэстал узводзілі мінулае. He ўсе, вядома, за выключэннем фантастыкі, аднак фантастыку Соня не лічыла вартай увагі. Што б яна сказала, калі б даведалася пра мару Томаса стаць пісьменнікам? А ён сапраўды песціў думку пра лаўры не меншыя за лаўры Фолкнера на ніве літаратуры. Знакаміты зямляк быў яго кумірам, аднак Томас аднойчы свайго куміра пераўзыдзе і ў майстэрстве пісьма, і ў любові чытачоў. Зрэшты, да Фолкнера любоў чытачоў прыйшла не дужа хутка, нават знарок марудзіла, бо не разумела, не магла паверыць у геній чалавека, які жыў у суседстве з ёю. У Томаса з ёю стануцца інакшыя стасункі. Дзеля яе
ён парваў усе кантакты з роднымі, бо тыя не падтрымалі яго жадання, і пераехаў у Нью-Ёрк. Яму пашанцавала ўладкавацца ў найпрэстыжнейшае месца рэпарцёрам, якое дапаможа абзавесціся неабходным досведам і хутчэй наблізіцца да запаветнай мары. Да моманту прыняцця ў «Нью-Йорк Таймс» Томас скончыў літаратурны факультэт Калумбійскага ўніверсітэта і абараніў дысертацыю па прозе ўсходніх штатаў. Ён пісаў, але нікому не паказваў свае творы, дакладней, твор, такі ж, напэўна, вялікі па аб’ёме, як раманы знакамітага цёзкі — Томаса Вулфа. Параўнанне з кім-небудзь іншым засмучала Томаса, асабліва раздражняў той факт, што ён сам сябе з некім параўноўваў, таму неяк аднойчы пад адпаведны настрой знішчыў напісанае. Часу шкадаваць, на шчасце, не выпадала, бо бацькі тады разбіліся ў аўтакатастрофе. Томас застаўся адзін, прыгнечаны тым, што з бацькамі так і не паразумеўся. Наяўнасць жывога дзеда, мацерынага бацькі, настрой не палепшвала. Да таго ж дзед, як здавалася Томасу, цярпець не мог унука. Ён яшчэ з дзяцінства нагадваў яму Скруджа з аповесці Дзікенса, і ўражанне нават праз гады не змянілася. Тым не менш Томас не скардзіўся на долю, асабліва апошнім часам, калі ў яго жыццё ўвайшла Соня і завалодала яго сэрцам, якое ён аддаў ёй без бою, больш за тое — падарыў. I яна, між іншым, зрабіла тое ж самае.
Жыў ён у Брукліне — адным з пяці адміністрацыйных адзінак Нью-Ёрка, у раёне Уільямсбург, што размешчаны на поўнач ад Уільямсбургскага моста і яшчэ
213
зусім нядаўна з’яўляўся вытворча-складской часткай Брукліна. У 1985 годзе, калі насельніцтва Нью-Ёрка адчувала катастрафічны дэфіцыт жылля, а яго кошт узрос да нечуваных памераў, гарадскія ўлады на заканадаўчым узроўні прынялі рашэнне аб выкарыстанні памяшканняў раёна пад жыллё. У выніку, прыцягнутая нізкім коштам і незвычайнасцю лофтаў (так называліся вытворчыя або складскія памяшканні, змененыя пад жылыя патрэбы, і менавіта ў адным з іх на апошнім паверсе цаглянай каробкі па Уайт-стрыт пасяліўся Томас, як толькі прыехаў у Нью-Ёрк) моладзь краіны запоўніла раён і пачала абжываць яго ды ствараць разнастайныя клубы ў атачэнні ўзораў насценнага жывапісу — графіці. Уайт-стрыт ператварылася ў галоўную вуліцу раёна, бо не толькі лофты ўмяшчала 214 ў сябе, але і ўсе знакавыя ўстановы, якія падкрэсліваюць аблічча кожнай асобна ўзятай мясцовасці, — кавярні, крамы вінтажнага адзення, букіністьгчныя кнігарні, атэлье дызайнераў і галерэі.
Нягледзячы на тое, што Соня мела магчымасць пасяліцца ў кватэры на Манхэтэне , аплачанай кампаніяй, на якую працавала, яна ўсё ж адмовілася ад яе, бо рашэнне быць разам з Томасам аўтаматычна прадутледжвала і жыць з ім, жыць у яго кватэры, дзе ён пачуваў сябе галоўным і свабодным. Дзяўчына не бачыла ніякай розніцы, дзе жыць ёй, абы з каханым. Што Манхэтэн, што Бруклін для яе былі толькі прыгожымі, таямнічымі словамі, не больш за тое. Амерыку, з усімі яе штатамі разам узятымі, увасабляў сабой Томас. Астатняе здавалася другасным.
Яны ехалі Бруклінскім мостам над Іст-Рывер, і ад відовішча, якое адкрывалася вачам, міжволі займала дыханне. Мост уражваў не толькі сваёй даўжынёй, але і ўнікальнай архітэктурнай задумкай — неагатычнымі вежамі, вышыня якіх складала 83 метры. Менавіта гэтыя вежы лічыліся найбольш высокімі збудаваннямі ў ЗША яшчэ доўгі час пасля іх узвядзення. Гісторыя моста пачалася з няўдач, якія адна за адной некалькі разоў запар сыпаліся на архітэктараў. Першы з іх, Джон Рэблінг, памёр у выніку няшчаснага выпадку ад хваробы. «Місію» падхапіў яго сын Вашынгтан Рэблінг, які таксама пацярпеў ад будаўніцтва моста і сканаў, атрымаўшы цяжкія цялесныя пашкоджанні, несумяшчальныя з жыццём, пасля абвалу крокваў. Жонцы Вашынгтана Эмілі ўсё ж пашчасціла давесці справу да пераможнага завяршэння. Велічнасць канструкцыі выклікала не толькі ў яе трапятанне і захапленне ды глыбокую пашану да стварэння рук і мозгу чалавечых, бо, варта адзначыць, будаўніцтва праходзіла ў тыя часы, калі жыхары Нью-Ёрка перасоўваліся не на высокахуткасных аўтамабілях і цягніках, а на конях ды драбінах. 3 акна таксі не ўсё, вядома, было бачна, хоць Соня і не адрывала вачэй ад шкла, ды ўсё ж разгледзела шэсць палос няспыннага аўтамабільнага руху і адну — цэнтральную паласу— над транспартнымі палосамі, для веласіпедыстаў і пешаходаў. Дзякуючы ёй, менавіта пешаходнай дарозе, савецкі паэт Маякоўскі пасля таго, як пешшу перайшоў мост ад манхэтэнскай мэрыі да бруклінскай Адамс-стрыт, усклікнуў у захапленні: «Бруклінскі мост — так... Гэта — рэч!»
215
216
Бясконцыя высоткі, як дрэвы, цягнуліся да сонца і аблокаў, каб паветранымі шапкамі прыкрыць свае пераважна лысыя дахі, выклікалі пачуццё безабароннасці і адначасовага захаплення. Ад іх колькасці і кучнасці ўсё мітусілася ў вачах, а шкляныя сцены, быццам лазерам, сляпілі зрэнкі. Соня не на жарт захапілася ўбачаным, нягледзячы на тое, што была даволі падрыхтаванай і выпрабаванай у пытаннях уразлівасці. Ёй падабалася — злавіла сябе на думцы — што і яна мецьме дачыненне да гэтай паўсюднай грандыёзнасці, якая яе не раздушыць, як мурашку, а наадварот, штокрокавы маналіт падпарадкуецца ёй. Таму і сцены лофта, куды прывёў яе Томас, выклікалі захапленне. Памяшканне здавалася жывой істотай, на думку Соні, чамусьці падобнай на кіта, напэўна, з-за памераў, прасторы і велічнасці, той самай велічнасці хмарачосаў знадворку, упэўненых у сабе, прыўкрасных, але не нарцысічных. Драўляная падлога са збітых адна да адной роўных дошак, відаць, некалі для нечага лакіраваных, дзе-нідзе яшчэ захавала бляск і ад сонечных промняў ледзьве не гарэла рудым полымем. Вокны з шырокімі, як тахта, і крэпкімі падваконнямі выходзілі на вуліцу, чыё жыццё ніколі не ведала супыну. Неўзабаве Соня гадзінамі будзе сядзець на тых падваконнях і глядзець праз шкло на Бруклін, бо яшчэ з дзіцячых гадоў любіла падаконнікі, асабліва ў зімовы час, калі ты ў цяпле, але ўсё адно золка, бо за вокнамі снег, вецер і завея.