Сёстры  Мікола Адам

Сёстры

Мікола Адам
Выдавец: Галіяфы
Памер: 328с.
Мінск 2020
82.84 МБ
Жанна д’Арк, хоць арлеанская дзева не мела ніякага дачынення да яе жадання. Тым не менш, калі язык Лесі запоўз у левае вуха Аксаны, дзяўчына быццам застыла нерухомаю статуяй, здранцвела знешне, але ўнутры яе ўсё трымцела, нягледзячы на тое, што язык Лесін здаваўся слізкай агіднай п’яўкай. Леся цалавала шыю Аксаны, і з кожным дотыкам Лесіных вуснаў скура дзяўчыны пакрывалася ўяўнымі пупышкамі ад задавальнення, раней не чуванага, невядомага, жаданага і ўзбуджальнага. Пацалункі Лесіны, бы кроплі дажджу, пакрывалі твар Аксаны спачатку павольна і кропкава, але паступова іх станавілася ўсё болып. Аксана не рэагавала на іх, бо не ведала, як рэагаваць, не адказвала нават тады, калі вусны Лесіны намагаліся расшчапіць яе вусны, аблізвалі іх і пакусвалі, а рукі слізгалі па грудзях і сціскалі пальцамі смочкі няхай і праз адзенне, усё адно было прыемна. I раптам шаленства прыпынілася. Леся адхіснулася ад яе, наліла сабе яшчэ віна, выпіла і працэдзіла:
— Ну ты й калода.
— Што? — запытальна вылупілася Аксана на Лесю, быццам словы апошняй знялі з яе чары акамянення.
— Што чула, — неяк нават з выклікам адказала Леся.
— Прабач, — праглынула крыўду (а ці мела на тую крыўду права?) Аксана. — Я не звыкла да падобнага.
— А да чаго звыкла? — тон Лесі па-ранейшаму заставаўся халодным.
Тыж толькі замуж выйшла! — быццам не пачула Аксана яе слоў, абураная паводзінамі дзяўчыны.
195
— Гэта не здрада, — адмахнулася Леся. — Да таго ж, — дадала, — ты мне падабаешся. А калі мне нешта падабаецца, я заўжды тое атрымліваю.
Леся зноў падсунулася да Аксаны, але рухі яе набылі агрэсіўны характар. Яна апынулася мацнейшаю і падмяла Аксану пад сябе. Дзяўчына з жахам усведамляла, што ёй хацелася падпарадкавацца Лесі, як Назару, але лічыла гэта няправільным і вычварным, ды ўсё ж здалася і не пашкадавала пра тое. Лесіны пястоты ні з чым нельга было параўнаць, ад дотыкаўяе вуснаў, рук, падушачак пальцаў, да якога б месца на целе Аксаны яны ні дакраналіся, карцела спяваць, і дыханне займала так, што з горла выходзіў адно свіст, які паступова ператвараўся ў істэрычны віск. У думках Аксане рабілася сорамна, яна праклінала сябе і сваё здраддівае ды ласае да 196 ласкавак цела. Леся ж усміхалася. Ёй падабалася рэакцыя Аксаны на яе пяшчоту, не такую, як звычайна, a з брутальнымі элементамі, што яшчэ цікавей. Леся не памылілася ў фатаграфіні, зразумела яшчэ на вяселлі, што пагуляецца з ёю. He так, канешне, як муж Лесі з самой Лесяй, аднак свайго яна не ўпусціць. Леся любіла падобнага кшталту гульні. Асабліва ўдаваліся яны з адзінокімі жанчынкамі, пакрыўджанымі іх мужамі, разведзенымі альбо кінутымі. Кожная хацела пяшчоты, і яна яе ім давала. Спярша. Затым жа ператварала ў рабынь, залежных ад гаспадыні, і блізкасць дазваляла толькі ў якасці ўзнагароды за якую-небудзь зробленую справу па яе загадзе, які выглядаў як просьба. Дамінаванне над жанчынамі не было такім цікавым, як над мужчынамі, затое жарсным і бяспечным. У выпадку
з Аксанай праблем увогуле не павінна было ўзнікнуць ніякіх. Яна аказалася класічнай ахвярай, залежнай ад першага атрыманага ў жыцці сексуальнага гвалтоўнага досведу. Каб пабачыць відавочнае, не патрабавалася спецыяльнай адукацыі псіхолага, якую Леся ўсё ж такі мела, таму, магчыма, кожная забаўка ёй сыходзіла з рук. Шкада, што падобныя іульні не вылучаліся працягласцю. Леся ніколі не затрымлівала іх болей за адведзены загадзя тэрмін, адмыслова пралічаны ў галаве, і карысталася ўладай над патаемнымі жаданнямі дзяўчат.
Аксану яна прыручыла за тыдзень. Дзяўчына, якая раней нават не падумала б пра магчымыя інтымныя стасункі з іншай дзяўчынай, літаральна задыхалася без Лесі. Натуральна, яна размяжоўвала прафесійную дзейнасць і каханне, якое насамрэч ніякім каханнем не было, аднак паспрабуй дакажы гэта ахопленаму жарсцю чалавеку, і ўсё ж спяшалася хутчэй выканаць абавязацельствы па замовах, каб апынуцца ў абдымках Лесі. Яны здаваліся дзяўчыне чароўнымі, накшталт гарачага шакаладу, у іх Аксана нырала з галавой без роздуму і не баялася патануць, больш за тое — жадала ўвогуле не выплысці на паверхню. Леся тым часам дзяліла з Аксанай не адно ложак, але і яе вопратку. Асабліва ўпадабала халаты, дасланыя Соняй з Берліна. Зрэшты, бліскучае адзенне, як высветлілася, было слабасцю дзяўчыны. Яна дачакалася моманту абсалютнага падпарадкавання сабе і капрызіла без сумневаў, упэўненая ў тым, што Аксана пойдзе на ўсё, абы не страціць Лесінага цяпла і прыхільнасці. Аксана ца-
197
198
лавала ёй ногі, вылізвала кожны пальчык дзяўчыны, ела з яе рук... Неяк Леся знарок зніюіа на колькі дзён, не тэлефанавала сама і не адказвала на тэлефанаванні Аксаны, якая ледзь не страціла розуму ў адчаі больш ніколі той не пабачыць. Аксана не хацела жыць, рыкала і стагнала ў роспачы, на ложку раскладала халаты, якія апранала Леся, лажылася на іх аголеная і цалавала кожны куточак бліскучай тканіны. Яна наляцела на Лесю, калі тая з’явілася, з шаленствам раз’юшанай раўнівіцы кідала ў твар дзяўчыны неабдуманыя прэтэнзіі. Леся адно скрывіла твар у пагардлівай усмешцы і павярнула да дзвярэй з кватэры. Аксана рванулася ёй напярэймы і на каленях прасіла прабачэння, стоячы ў куце на грэчцы. Трывала пакаранне амаль дзве гадзіны, пасля чаго Леся літасціва дазволіла Аксане цалаваць ёй ногі, але некалькі разоў адштурхоўвала за няякасныя пацалункі. Аднойчы Назар патрапіў на дзяўчат, жарсны шал якіх дасягнуў кульмінацыйнага моманту на канапе са скамечанай пад імі пасцеллю. Быццам прывід ён паўстаў на парозе гасцёўні, нечаканы і нежаданы. Аксана спалохалася так, быццам сапраўды пабачыла прывід, а не ўласнага мужа, пра існаванне якога ўжо і забылася, ачмураная жарсцю да Лесі. Ён вышпурнуў тую з кватэры за каршэнь, не прамовіўшы да яе ані слова. Аксана кінулася да дзвярэй таксама, аднак Назар адпіхнуў яе і зачыніў дзверы на замок, а ключы схаваў. Як толькі ні называла яго жонка, як толькі ні абражала, ды ён цярпліва маўчаў, прымаў як належнае, бо сапраўды заслужыў і адчуваў віну перад ёю. Леся прыходзіла яшчэ некалькі разоў, намагалася
трапіць у кватэру, нават спрабавала спакусіць Назара, але ў яе нічога не выйшла і давялося саступіць. Неўзабаве яна з’ехала ў Польшчу, там і засталася, бо мужа яе пасадзілі за фінансавыя махінацыі ў асабліва буйных памерах. Аксана ж без Лесі пакутавала, бы Дантэ без Беатрычэ, і пакуты пагрузілі яе ў глыбокую і дзікую дэпрэсію. Яна магла нерухома ляжаць на канапе ў гасцёўні цэлымі днямі, не піць і не есці, а затым умомант ускочыць на ногі, падбегчы да бліжэйшай сценкі і біцца аб яе галавой да крыві альбо крычаць бесперастанку так, нібы яе рэзалі. Ад бяссілля дапамагчы жонцы Назар нярэдка плакаў, калі ніхто не бачыў. Маці яго, якую Леся была прагнала, зноў наведвала Аксану. Ёй таксама не падабаўся стан дзяўчыны. Яна адчувала, што ў Аксану быццам усяліўся нячысцік, што яе трэба ратаваць, пакуль не позна. Без слёз, і праўда, на дзяўчыну было цяжка глядзець. Яна пахудзела і змарнела, вочы нібы праваліліся ў вачніцы і з тых пячор пазіралі спалоханымі вавёркамі. Аксана не пазнавала нікога: ні бацькоў, ні мужа, ні свякроў, адно клікала Лесю ці шаптала яе імя, бо голас даўно сарвала нечалавечым крыкам. Мама баялася падыходзіць да дачкі. Ёй хапіла некалькіх хвілін прысутнасці побач з ёю, каб болын не дакранацца да яе ніякім чынам. Тата кусаў губы, бо не ведаў, што рабіць, і перажываў дэжавю, бо нешта падобнае яшчэ раней адбылося з яго малодшай дачкой. 3 прыкрасцю ён адзначаў, што абедзве дачкі быццам порчаныя, як праклятыя кімсьці. Але за што?
200
9
Мульцікультурны, шматнацыянальны Нью-Ёрк нездарма называюць «плавільным катлом» Злучаных Штатаў. 3 часу заснавання ў 1624 годзе ў ім несупынна змешваліся плыні імігрантаў з Заходняй і Усходняй Еўропы, Кітая і Афрыкі. Кожнае пакаленне новых амерыканцаў уносіла свой уклад у архітэктуру і гарадскі асяродак. «Чорны» Гарлем, «Карыбскі» Бруклін, Чайнатаун, філіпінскі Вудсайт — этнічныя каларытныя раёны сучаснага Нью-Ёрка. Візітная картка мегаполіса — вядомая кожнаму чалавеку на зямлі Статуя Свабоды: манумент, які ўвасабляе свабоду і незалежнасць дзяржавы, падараваны Амерыцы французамі, першапачаткова ён служыў знакам дружбы паміж амерыканскім і французскім народамі; Манхэтэн — прэстыжная адміністрацыйная акруга Нью-Ёрка, багатая на галоўныя фінансавыя офісы і культурныя ўстановы горада, а таксама знакамітая Брадвеем (найдаўжэйшай і найбуйнейшай вуліцай Нью-Ёрка, якая цягнецца больш за 50 км і перасякае Манхэтэн і Бронкс) і «брадвейскімі тэатрамі», 5-й Авеню (асноўнай«артэрыяй» Нью-Ёрка
і адной з надзвычай дарагіх вуліц у свеце, якую часам называюць «сусветнай вітрынай»). Пятая Авеню падзяляе Манхэтэн на ўсходнюю і заходнюю частку. Вуліца вядомая тым, што тут знаходзяцца буцікі самых знакамітых дызайнераў, прэстыжныя прыватныя апартаменты і дарагія гатэлі. Ужо болып за сто гадоў месца з’яўляецца сімвалам прэстыжу і раекошы па-амерыканску. Нельга не ўзгадаць Цэнтральны парк, заціснуты паміж 8-й і 5-й Авеню. Ён узнік у сярэдзіне XIX стагоддзя; над праектам працаваў ландшафтны архітэктар Ф. Олмстэд, а таксама ўспомнім Уол-стрыт, Таймс-сквер («сэрца» тэатральнага раёна, што прыйшоў практычна ў поўны заняпад у гады Вялікай амерыканскай дэпрэсіі: тэатры на плошчы былі зачыненыя). На шчасце, улады краіны змаглі аднавіць мясцовасць, і сёння тут раскашуюць такія вялікія карпарацыі, як напрыклад Дысней. Месца атрымала назву, дзякуючы газеце «Нью-Ёрк Таймс», якая размясціла тут свой офіс у 1904 годзе. Што да Брайтан-Біч, то гэта месца пражывання шматлікай рускай супольнасці ў Нью-Ёрку. Вуліца носіць таксама назву «маленькая Адэса» з-за вялікай колькасці імігрантаў з Украіны. Перасяленцы з былога СССР пачалі прыязджаць сюды пасля распаду краіны ў пошуках лепшых жыццёвых умоў. Брайтан-Біч прыцягвала людзей нізкім коштам арэнды жылля, добрымі транспартнымі развязкамі і хуткай сувяззю з іншымі часткамі горада ды легендарнымі падвеснымі мастамі. Горад даўно стаў квінтэсенцыяй найактуальнейшых падзей, цэ-
201
202
нтрам сусветнай моды, магутным фінансавым фарпостам самай амбіцыйнай дзяржавы на планеце.
Нью-Ёрк натхняў і зачароўваў, палохаў і ламаў многіх. Горад эмігрантаў, горад, які ніколі не спіць, горад хмарачосаў, горад мільянераў, горад машын, горад злачынцаў, горад багемы, горад-свята. Мегаполіс з тысячай абліччаў. Лепшыя пісьменнікі мінулага стагоддзя (Томас Вулф, Фрэнсіс Скот Фіцджэральд і яго экспрэсіўная ды прыўкрасная жонка Зельда, Джон Дос Пасас, Сэлінджэр, Марыа П’юзо і нават Рэмарк) спрабавалі адлюстраваць яго сутнасць у сваіх кнігах. Нью-Ёрк у іх не проста фон, а паўнапраўны персанаж, часам супярэчлівы, але захапляльны. Соня праўдамі і няпраўдамі дамаглася пераводу ў Амерыку, бо не ўяўляла жыцця без Томаса, а той — без Соні. Ён тады застаўся ў яе берлінскай кватэры на Унтэр-дэн-Ліндэн да паўдня, пакуль ёй не прыйшоў час збірацца на працу. Фрыдрых з Шэран сышлі на світанні, захапілі колькі бліскучых халатаў у абмен на той, што Соня знесла з Фрыдрыхавага жытла. Праўда, абяцалі вярнуцца, у прыватнасці, Фрыдрых абяцаў прынесці запісаныя на флэшку музычныя творы, створаныя ім, як кампазітарам. Ён марыў супрацоўнічаць з кіно, але не з нямецкім. Айчынны кінематограф не меў такога маштабу і ўзроўню, які б задаволіў самога Фрыдрыха. На самай справе, маладому музыканту паўсюль адмаўлялі ў пратэкцыі без тлумачэнняў прычыны адмовы. Знаёмства з Соняй Фрыдрых лічыў падарункам нябёсаў, бо яна магла адчыніць яму дзверы ці, калі не дзверы, то хаця б