Сёстры
Мікола Адам
Выдавец: Галіяфы
Памер: 328с.
Мінск 2020
3 нішы за акном выглядваў ложак памерамі пад нішу. Над ложкам віселі паліцы з кнігамі і часопісамі.
Кнігі займалі ў лофце асаблівае месца. Паколькі паліц мелася ўсяго некалькі, і тыя небяспечна навісалі над ложкам, — яны, кнігі, знаходзілі сабе прытулак абы-дзе, галоўным чынам на падлозе, падпіралі сцены альбо, складзеныя ў слупкі, нерухомымі грыбамі сядзелі пад падваконнямі, адно з якіх Томас выкарыстоўваў як рабочы стол. На ім стаяў камп’ютар, неахайна ляжалі паперы, побач сумавала офіснае крэсла з высокай спінкай і падлакотнікамі ў мехавых рукавіцах. Паміж кухняй і спальняй, як бы падзяляючы памяшканне на пакоі, грувасціўся мяккі куток — канапа і некалькі фатэляў, таксама абсыпаных кнігамі, быццам перхаццю. Усутыч з канапай — часопісны шкляны круглы столік. Шафа, туалет і ванны пакой нібы адсутнічалі. Прынамсі, Соня іх заўважыла не адразу. Яны знаходзіліся ўбаку ад кухні. Больш за ўсё ўразіла дзяўчыну лесвіца пасярод лофта, што вяла на дах, куды маладыя людзі і падняліся разам. Дах уяўляў сабой тэрасу, дзе ўлетку ратаваліся ад невыноснай спёкі, на якую пакутаваў Нью-Ёрк. Зрэшты, Соню нью-ёркская гарачыня цалкам задавальняла. Напэўна, яна адна ва ўсім горадзе любіла гэта нясцерпнае для іншых людзей сонца. Іншая карціна паўставала з надыходам халадоў, якія пераносіліся з цяжкасцю не толькі Соняй: дзяўчына мерзла ў зімовую пару і ў добра натопленых памяшканнях, нібы сядзела ў калодзежы з савецкай кінаказкі пра Марозку. Адтаць яна магла адно ў гарачых абдымках Томаса пад коўдрай у пасцелі.
Соня лічылася высокааплатнай супрацоўніцай у сваёй сферы. Каханне і праца запаўнялі дзяўчыну
217
218
цалкам, быццам малако ў глечыку, налітае да краёў. Яе адразу задзейнічалі ў некалькіх гучных брадвейскіх пастаноўках і топавых тэлесерыялах, што здымаліся ў Нью-Ёрку. Бачанне вобразаў і мастацкія рашэнні Соні па іх увасабленні садзейнічалі як яскравасці, так і поспеху праектаў. Неўзабаве пасля гэтага дзяўчына трапіла на здымачную пляцоўку вялікага кіно. Як шалёна калацілася яе сэрца і трымцелі ад хвалявання рукі, калі ўпершыню пабачыла жывога Брэда Піта! Ён пакорліва сядзеў у крэсле перад люстэркам у Соніным вагончыку, пакуль тая варажыла над яго тварам і валасамі, у думках жа звярталася да Бога, абы не параніць ці нечым не зачапіць і не зрабіць балюча зорцы, ды ўсё ж парэзала актору шчаку. Кроў быццам выцэджвалася з парэзу, і гэта марудна забівала Соню. Яна застыла за спінай Брэда Піта і нават заплюшчыла вочы ў чаканні гневу актора, што мусіў абрынуцца на яе вывяржэннем Везувія на Пампеі, ніяк не меней. Аднак той зрабіў выгляд, што не заўважыў памылкі дзяўчыны і літасціва дазволіў ёй выправіцца бадзёрлівай усмешкай. Яму падабалася непасрэднасць і ўнутраная, не паказная, адказнасць стыліста-візажыста з такімі чулымі, мяккімі і пяшчотнымі пальцамі ды лоўкімі рукамі, няхай яны і задрыжалі аднойчы. Даспадобы прыйшлася Соня і Брусу Уілісу, які падчас грыму не стрымліваў сябе, каб насмяшыць дзяўчыну, бо быў захоплены і нават закаханы ў ямачкі на яе шчоках, пра што неаднаразова намякаў. Джоні Дэп адмаўляўся здымацца, калі яго не грымавала Соня
(яна якраз тады захварэла, бо мярзлячкай заставалася кругласутачна, і актор прыязджаў у Томасаў лофт, каб наведаць хворую, пашаманіць над ёю, бо меў індзейскае паходжанне, каб хутчэй ачуняла, ды пакінуць замоўлены ім самім мёд). Ніколь Кідман апекавала дзяўчыну сваёй увагай, калі дазналася, што тая зусім адна ў Амерыцы, а Міла Ёвавіч і Міла Куніс радаваліся, пачуўшы ўкраінскую мову з вуснаў зямлячкі. Соня распавядала пра свае знаёмствы Томасу, імітавала (бо, аказваецца, мела талент) паходку і выраз твару пры размове Сільвестра Сталонэ, які падарыў ёй адну з новых карцін, намаляваную нядаўна, з любоўю на памяць; магла лёгка паказаць прыжмурванне і манеру распавядаць Роберта Дэ Ніра, арыстакратызм Энтані Хопкінса, манернасць чапурыстых старлетак, якія рабілі першыя крокі ў кінакар’еры, але не сумняваліся ў поспеху, бо мелі бацькоў-магнатаў. Яна б таксама магла здымацца ў кіно. Рэжысёры неаднойчы прапаноўвалі ёй ролі, Таранціна нават абяцаў адмыслова пад яе напісаць ролю, не галоўную, але не менш важную. Ды Соня лічыла, што тыя проста смяяліся з яе, не злосна, зразумела, дзеля настрою. Яна ніколі не хацела быць артысткай і шчыра казала пра гэта, магчыма, таму яе так і палюбілі славутыя людзі кінасвету. Зрэшты, тэатр ёй імпанаваў больш, але часу на яго, акрамя прадугледжанага дамовай, катастрафічна не хапала. Томас слухаў Соню ўважліва, здаралася, нярэдка перапытваў, каб удакладніць некаторыя падрабязнасці. Дзяўчына з ахвотай паўтарала, узгадвала нешта новае,
219
220
забытае. Калі заставаўся адзін, ён запісваў тое, што пачуў па памяці, каб выкарыстаць у рамане, які пісаў, пісаў крадком, урыўкамі, нікому не прызнаючыся аб тым, нават Соні, у першую чаргу Соні, бо пісаў раман пра яе. Некалькі разоў Томас наважваўся распавесці дзяўчыне пра сваю дзейнасць, але не ведаў, як яна адрэагуе, бо да кніг адносілася абыякава, ды вырашыў нічога пакуль не гаварыць. Вось напіша, тады і... А да таго часу яны жылі адно адным, разам клаліся спаць, разам прачыналіся, разам прымалі душ і гатавалі сняданак, разам ехалі на працу на метро, хоць Томас меў уласнае аўто, а Соня — службовую машыну з персанальным кіроўцам. Ім падабалася шторанку проста сядзець поруч на нязручных і цвёрдых сядушках вагона метрапалітэну, кранацца плячыма адно аднаго, адчуваць блізкасць і прысутнасць, наталяцца, назапашвацца адно адным на цэлы дзень, каб не дужа сумаваць і чакаць вечара, які кідаў іх у абдымкі страсці і неспатоленай, нерастрачанай энергіі пазнання, бо кожная іх сустрэча пасля дзённай напружанай працы дыхала па-новаму, і яны быццам знаёміліся нанова, прынамсі, мелі такое пачуццё. Невядома, хто з іх больш стамляўся на працы, ні Томас, ні Соня не прызнаваліся нават самім сабе, аднак стомленасць абодвух знікала адразу, як толькі распачыналася размова дотыкаў. Яны вывучалі адно аднаго навобмацак, і штораз гэта было як упершыню. Мова дотыкаў адкрывала ў іх арганізмах шлюзы другога дыхання, і тое запаўняла сабой лофт празрыстым шлейфам эротыкі, які паступо-
ва ператвараўся ў ядваб вясёлкавых стужак сексу, што нагадвалі, калі задзейнічаць фантазію і памяць, нацыянальны галаўны ўбор украінскіх дзяўчат. Іх стасункі сапраўды выглядалі як той вянок. Томас ганарыўся Соняй, захапляўся яе непасрэднасцю і яе крыламі. Hi на секунду ён не ўзяў пад сумненне іх існаванне і аднойчы насамрэч пабачыў іх. Яму тады не спалася, і ён, каб не трывожыць сон дзяўчыны сваім варочаннем з боку на бок, перабраўся на KaHany, узброіўшыся ноўтбукам, у спадзеве магчымага натхнення на напісанне чарговага кавалка тэксту да рамана, над якім працаваў. Спачатку яму падалося, што над Соняй схіліўся якісьці цень. Томас міжволі ўздрыгнуў, а па скуры пабеглі мурашкі страху, у галаве замітусіліся сюжэты хорар-фільмаў, у адзін з якіх, магчыма, ён нечакана патрапіў. Пісьменніцкае ўяўленне, а калі не пісьменніцкае, то ўяўленне творцы, здавалася, вырашыла пажартаваць над гаспадаром самым кардынальным чынам. Трэба было ўстаць з канапы, проста ўстаць з канапы і падысці да ложка, на якім пакінуў Соню адну, і ўпэўніцца ў гульні ночы, не больш за тое. Аднак Томас марудзіў, па спіне каціліся кропелькі раптоўнага поту. Ён казаў сам сабе, што гэта глупства, і назваў сябе баязліўцам, ды ўсё адно падымацца з канапы не спяшаўся, бы зачараваны, пазіраў у кут з ценем. Нарэшце зладзіў з сабой, павярнуў ноўтбук маніторам да Соні і святло яго накіраваў у яе бок. Убачанае ўразіла не меней за цень, які яму, як высветлілася, прымроіўся. Велізарныя, шыкоўныя, прыўкрасныя ў сваёй бездакорнасці
221
222
крылы ахоўвалі сон дзяўчыны і яе саму. Томас пацягнуўся за тэлефонам, каб сфатаграфаваць цудоўную праяву, але пакуль вымаў яго, адвярнуўшыся літаральна на секунду, згубіў момант. Ен сустрэўся з позіркам дзяўчыны, якая глядзела ў вочы, стоячы побач з ім. Ад нечаканасці Томас выпусціў з рук тэлефон, і той бразнуўся на падлогу ды разляцеўся на часткі. Соня ўздрыгнула, абняла каханага і пацікавілася, чаму ён не спіць. Томас вагаўся, ці расказаць ёй пра ўбачанае, ці змаўчаць.
— Я бачыў твае крылы, — усё ж вымавіў, не валодаючы сабой.
— Праўда? — прашаптала Соня на вуха Томасу, прыціскаючыся да яго ўсім целам, але без ніякага здзіўлення, як падалося яму. — I як яны табе?
— Яны сапраўды ў цябе ёсць?! — прашаптаў ёй у адказ.
— Канешне, ёсць, — не адмаўляла Соня, — я ж распавядала пра іх табе, памятаеш?
— Калі шчыра, я спалохаўся, — прызнаўся Томас.
— He бойся, — тулілася да яго Соня. — Яны цябе не пакрыўдзяць.
Аднак крыламі дзяўчыны Томас спадзяваўся быць сам, на што і разлічваў, калі вёз яе з Берліна ў НьюЁрк. Зманлівае ўяўленне, народжанае знешнім выглядам Соні, патрабавала, напэўна, гэтага ад яго. Тым часам менавіта Соня стала крыламі Томаса і не толькі Томаса. Кожны, з кім сутыкалася дзяўчына, з кім перасякаліся яе жыццёвыя сцяжыны, перайначваў свой шлях, пераасэнсоўваў ранейшае жыццё і ўлас-
ныя імкненні дзеля таго толькі, каб не падвесці яе, каб не затуманіць позірк яе пранізлівых вачэй ценем, складзеным з расчаравання і смутку. Соня сапраўды засмучалася ад чужых няўдач, параз, дэпрэсій, не перакідвала іх на сябе, але твар яе быццам губляў фарбы і ранішнюю свежасць. Суперажыванне, здавалася, адбірала яе сілы, здатныя дапамагчы тым, каму патрабаваліся больш за ўсё. I тады на Соніным твары заставаліся адны вочы, як у вязня Асвенцыму, што пазіралі на свет з глыбокай тугой і невымоўным дакорам. Томасу не падабаўся гэты яе позірк, але менавіта ён не сыходзіў апошнім часам з твару дзяўчыны, нібы чырвоная кропка снайперскага прыцэлу, якую ўпершыню заўважыў акурат у ноч пабачаных Соніных крылаў. Дзяўчына адчувала яго неспакой. Магчыма, на падсвядомым узроўні прадчувала нават яго роздумы аб агульным далейшым шляху — рука ў руцэ па жыцці. Ці чакала яна прапановы рукі і сэрца Томаса? He чакала, бо не мела часу на падобныя «глупствы», да таго ж у сучасным грамадстве шлюб не лічыўся абавязковым. Тым не менш спадзявалася, што аднойчы Томас рашыцца ўзяць яе за жонку. Усё ж яна жанчына, нягледзячы ні на што, са стэрэатыпным бачаннем інстытуту сям’і, павагу да якога насіла ў крыві, відаць, з пялюшак. Шлюб дапамог бы ёй пазбавіцца і статусу эмігранткі. Падобныя думкі нярэдка пераследвалі не толькі Соню ў горадзе эмігрантаў. Аднак Томас маўчаў, а яна не наважвалася размаўляць з ім на балючую тэму. Ён таксама задумваўся пра стасункі з Соняй, пра далейшае іх развіццё.