Сёстры  Мікола Адам

Сёстры

Мікола Адам
Выдавец: Галіяфы
Памер: 328с.
Мінск 2020
82.84 МБ
Аксана вярнулася ў кватэру да Назара. Бізнес яго набіраў абароты і даволі паспяхова развіваўся, пра
што сведчылі нядаўна адкрытыя ім крамы, як тыя, што вымушаны быў закрыць, так і новыя — з адзеннем для дарослых і дзіцячую. У новай краме мужа дзяўчына набыла сабе абновак — скураную чорную прыталеную сукенку з устаўкамі з матэрыі, скураное паліто мужчынскага крою з каўнерам тырчком, скураную зімовую куртку, скураныя нагавіцы, скураныя батфорты. Ёй пасавалі скураныя вырабы, і яна да іх таксама адчувала прыхільнасць, падсвядома як бы баранілася імі і ад цемры, і ад святла. Ды зноў распачала фотадзейнасць, нават абвясціла пра навучальныя дзіцячыя курсы па майстэрству фатаграфавання. I, як ні дзіўна, да яе пацягнуліся дзеці. He тое што жадаючых стала багата, але гэта быў толькі пачатак. Усю тую нерастрачаную на сваіх ненароджаных дзяцей любоў Аксана выплюхнула на навучэнцаў, галоўным чынам, дзяўчынак, цікаўных і ўважлівых, старанных і таленавітых. Яна не вучыла іх проста фатаграфаваць, бо недасведчанаму чалавеку здаецца, што ў фатаграфаванні няма нічога складанага, цісні на кнопку і здымай усё, што бачыш. Яна вучыла іх фотаздымку, распавядала, што ўвогуле такое фотаздымак, параўноўвала з карцінай, з мастацкім творам, бо фотаздымак не столькі стоп-кадр, колькі адлюстраванне секунды, адной секунды цэлага жыцця, неістотна, чыёй — чалавека, жывёлы, расліны, архітэктурных збудаванняў ці прыродных з’яў, і задача фотамастака занатаваць гэтае жыццё, стварыць свой уласны фотажывапіс, стварыць нешта прыўкраснае. Ды навучэнкі Аксаны лічылі яе саму прыўкраснай,
247
248
распавядалі бацькам, калі вярталіся дадому, якая іх настаўніца прыгожая. Паралельна з курсамі Аксана фатаграфавала. Яе працы станавіліся неаднаразовымі прызёрамі міжнародных фотаконкурсаў. Тэматычныя выставы падарожнічалі паУкраіне, Малдове і Польшчы, пра іх пісалі ў СМІ, распавядалі тэлеканалы. Пасля Новага года Аксана атрымала запрашэнне ад украінскай дыяспары ў Беларусі прывезці фотаработы і правесці майстар-клас у Мінску. Яна падзялілася навінай з Назарам, хоць ён, як і раней, не цікавіўся захапленнем жонкі, але і не перашкаджаў, нават дапамагаў фінансава. Яны не жылі разам, то бок займалі адно памяшканне, але спалі ў розных пакоях. Hi Аксана не цягнулася да Назара за інтымнай блізкасцю, ні ён да яе. Іх жарсць адно да аднаго быццам заблакавалі ненароджаныя дзеці і наступствы той драмы, непасрэднымі ўдзельнікамі якой вымушаны былі стаць. Здаралася, Аксана прыходзіла да мужа сярод ночы, клалася пад бок. Яны пачыналі цалавацца і мілавацца, ды на нешта большае ў абодвух не хапала запалу. Пацалункі здаваліся прэснымі, як жуйкі без смаку, абдымкі нязграбнымі, рухі ненатуральнымі. Кожны думаў: навошта я гэта раблю і што ўвогуле раблю побач з ім (ёй)? Назар выбачаўся першы і паварочваўся да Аксаны спінай, а тая сыходзіла ў свой пакой, зачынялася, але заснуць не магла, бо фізіялогію ніхто не адмяняў. Тады дзяўчына лашчыла сябе, пры гэтым заплюшчвала вочы і ўяўляла Лесін твар, заціснуты паміж яе ног. Яна не забыла, не забыла нічога, але і не адчувала нічога да
Лесі больш. Засталіся толькі фантазіі, дый тыя бясплодныя, як Назаравы пацалункі. Тым не менш ёй удавалася задаволіць сябе, і яна засынала. Спала спакойна, без сноў. Сны Аксане перасталі сніцца пасля шокавай тэрапіі. Як адчуваў сябе Назар, дзяўчына не задумвалася. Чаму яны не разыходзіліся і трымаліся адно аднаго? Напэўна, абодвум было зручна мець кагосьці поруч. Да таго ж Назар кахаў Аксану і не хацеў ад яе нікуды сыходзіць. He хацеў, каб і яна сыходзіла ад яго. Усё ж яны сям’я. У адносінах да дзяўчыны ён цалкам перамяніўся, праяўляў клопат і ўвагу, няхай матэрыяльныя, але іх мог дазволіць сабе. Фізічнага кантакту не атрымлівалася, але Назара задавальняла і тое, што засталося: лепш за нічога, ці не так? Таму той факт, што Аксана звярнулася да яго за парадай, датычнай магчымай паездкі ў Беларусь, прыняў за ўласную маленькую перамогу. Па-першае, паездка не аплочвалася прымаючым бокам (навошта тады было запрашаць?); па-другое, пра Беларусь ні ён, ні яна нічога не ведалі, акрамя таго, што прэзідэнт краіны Лукашэнка, ды пра мінскія дамоўленасці па пытаннях вайны на ўсходзе Украіны, якія ніколі не выконваліся расійскім бокам. А яшчэ хадзілі чуткі, што Беларусь — апошні аплот Савецкага Саюза і жыццё там амаль такое ж, як пры Сталіне, за любое неасцярожнае слова на адрас улады адразу саджалі ў турму. «Табе яно трэба?»— так і карцела запытаць Назару ў жонкі, ды па вачах бачыў, што трэба. Аксана хацела паехаць. Баялася, але з-за страху і ў прадчуванні незвычайных прыгод яшчэ больш хацела паба-
249
250
чыць на свае вочы тое, што амаль нікому невядома тут, памацаць тое паветра рукамі, удыхнуць таго нязведанага і небяспечнага на поўныя грудзі. Разам яны пагутлілі ў інтэрнеце, адшукалі ўсе афіцыйныя відэаролікі, у якіх Беларусь падавалася казачнай прынцэсай з абавязковым слоганам «Беларусь — страна для жнзнн». Назар адзначыў, што краіна рускамоўная, і Аксане давядзецца размаўляць па-руску, чаго яна яшчэ ніколі не рабіла. Дзяўчыну тое не палохала. Соня ж змагла жыць у розных краінах і размаўляць на мове тых краін, дык і яна не зломак, здужае.
— He баішся ехаць? — усё ж запытаў жонку Назар.
— Ды баюся! — не прыхоўвала страху Аксана. — Але... — развяла рукі ў бакі.
— Разумею, — сказаў Назар на гэта.
Ён вырашыў дапамагчы дзяўчыне і ўзяў усе выдаткі па падарожжы на сябе. Няхай пацешыцца, паглядзіць на тых беларусаў, з якімі ў іх даўняя агульная гісторыя, не зжаруць жа яны яе, як ваўкі якія! I Аксана пачала збірацца ў дарогу. Яна адчувала адказнасць не толькі за сваю творчасць, але і за краіну, якую мусіць прадставіць у лепшым свеце. Аксане было прыемна і ганарова, што яе працы заўважылі (як? дзе?) і захацелі зрабіць выставу менавіта ў Беларусі (пра выставы ў Малдове і Польшчы адразу забылася). Што яе чакае там? Які прыём? Якія людзі? Назар казаў не дужа спадзявацца на гасціннасць, бо, па праўдзе, як запрасілі яе, не запрашаюць ад чыстага сэрца, але ў тое не хацела верыць. Назар — практык, пабіты жыццём, ва ўсім
бачыць падвох. Яе жыццё таксама пабіла, нават зацягнула, здавалася, у беспрасветную твань, а ўсё ж веры ў людзей, веры ў лепшыя іх якасці не адабрала.
Ён завёз яе на машыне ў Львоў, бо толькі з Львова ішоў цягнік да Мінска маршрутам «Львоў — Магілёў», які адпраўляўся ў дарогу а сёмай вечара і прыбываў у сталіцу Беларусі пасля восьмай ранку. Купэйны цягнік «Мінск — Варна», што праязджаў Станіславаў і спыняўся ў ім, на жаль, чыгункай быў задзейнічаны выключна ў перыяд летняга адпачынку, інакш Аксана, натуральна, скарысталася б ім. Рэчаў з сабой дзяўчына ўзяла няшмат, не назаўжды ж з’язджала, на тыдзень, таму ўсё неабходнае змясціла ў невялікі, але ёмісты чамадан на калёсіках, а даволі вялікіх памераў фотаздымкі для выставы надзейна запакавала ў тубусе. Назар пажадаў поспеху на развітанне, доўгім і надзіва палкім пацалункам сагрэў сэрца жонкі, ад чаго яна нават расчулілася. Ён абняў яе, параіў радавацца падарожжу і прывезці дамоў дзівосныя ўражанні. Дзяўчына абяцала, што так і зробіць.
Месца ў вагоне яна выбрала яшчэ як набывала квіткі (ніжняе бакавое, каб нікому не перашкаджаць і самой не стаць прадметам увагі), адразу заслала пасцель і лягла. Неўзабаве дрымота і ўдушлівае цяпло вагона агарнулі яе. Аксана заплюшчыла вочы і пад закалыхванне цягніка адчула сябе ці не ў калысцы. Над ёю схілілася мама, маладая, і спявала калыханку. Нібы праз вату чуліся руская мова правадніц, якія сноўдалі туды-сюды па вагоне, прапаноўвалі пасажырам чайкаву-вафлі, звінелі капейкамі; мясцовае рознагалоссе,
251
252
скаргі на духату, дзіцячыя смех і плач, мужчынскі бас. Потым вагон ахапіла ціша і прыцемак: то выключылі святло. Нехта захроп амаль адразу. Нехта варочаўся з боку на бок на мулкай паліцы. Большасць унурылася ў экраны тэлефонаў, але наўрад ці каб пачытаць адмыслова спампаваную кніжку, хутчэй, каб паблукаць у прасторы інтэрнет-сеціва. Аднак і самых адданых заўзятараў сацсетак таксама адолела змора. Святло ўключылі правадніцы сярод ночы на памежжы, папрасілі падрыхтаваць пашпарты. Пасажыры незадаволена прачыналіся, моршчыліся, пазяхалі, чухалі галовы, жываты і падпахі. Нехта пацягнуўся да загадзя падрыхтаванай ежы, бо адчуў голад. Украінскія памежнікі асабліва не затрымаліся ў цягніку, жартавалі, добразычліва жадалі шчаслівай дарогі пасля праверкі дакументаў. Беларускія памежнікі чапляліся да пасажыраў, быццам ім не было чаго рабіць іншага, загадвалі адкрыць сумкі і чамаданы, свяцілі ў твар ліхтарыкам, параўноўваючы фота ў пашпарце з арыгіналам. Іх руская мова падавалася агрэсіўнай і нагадвала нямецкую часоў Гітлера. У Аксаны аж заняло дыханне, асабліва калі ўздоўж паліц пусцілі нешта вынюхваць нямецкую (!) аўчарку. Побач з яе суседзямі насупраць затрымаліся, бо пабачылі на адкідным століку кнігу Жадана «Інтэрнат».
— Чья? — узяў кнігу ў рукі адзін з памежнікаў, грэбліва пагартаў.
— Мая, — годна адказаў уладальнік кнігі, малады хударлявы чалавек у акулярах з адным пустым рукавом кашулі.
—Лнчные веіцн к досмотру!— прагучаў загад.
Хлопец нязграбна нахіліўся за сумкай пад ніжняй паліцай. Тым часам памежнік вывучаў яго пашпарт. Прыкмеціў пусты рукаў.
— Нз этнх?.. — запытаў.
Хлопец нічога не адказаў, адкрыў сумку, але памежнік сфармуляваў да канца пытанне, удакладніўшы:
—Ну, нз бандеровцев?
Напэўна, малады чалавек меў некалі дачыненне да АТА, у адным з баёў і руку страціў. Незразумела, праўда, чаго ён ехаў у Беларусь, зрэшты, прычын магло існаваць процьма. Аксану апанавала нервовая дрыготка. Яе ўнутраны бунтар не мусіў цярпець падобных паводзінаў памежнікаў, і яна не стрымалася.
— Вам няма чаго рабіць, як чапляцца да людзей? — выіукнула. — Азірніцеся вакол. Адкуль ідзе цягнік, не 253 ведаеце? Тут усе бандэраўцы, калі меркаваць па-вашаму.
— Барышня, успокойтесь, — павярнуўся да дзяўчыны той памежнік, што так грэбліва гартаў кнігу Жадана, акінуў яе прафесійна-вывучальным позіркам, нязграбна вярнуў кнігу ўладальніку, не гледзячы на яго, і дадаў: — До вас еіце дойдет очередь.
Напэўна, ён падаў знак аднаму з калег (яны былі ўтрох), бо чарга дайшла да Аксаны зараз жа.