Сёстры  Мікола Адам

Сёстры

Мікола Адам
Выдавец: Галіяфы
Памер: 328с.
Мінск 2020
82.84 МБ
На самай справе мацакоў пазваў кіроўца чорнай «Волгі», які пільна сачыў за кожным крокам Аксаны. I ён, і Мар’яна служылі ў КДБ у аддзеле міжнародных стасункаў і насілі на плячах зорачкі афіцэраў вышэйшага рангу. Іх адмыслова прыставілі да госці з Украіны, прычым не проста з Украіны, а з Украіны ўкраінскай, іншымі словамі «бандэраўскай», як лічылі ў савецкія часы, дый цяпер шмат хто так думаў, асабліва пасля распачатых вайсковых падзей на Данбасе. Ніякіх шпіёнскіх гульняў з ёю граць ніхто не збіраўся. Беларусь прытрымлівалася мірнага ўрэгулявання канфлікту і не лезла ў чужую вайну, але культурныя стасункі, зніклыя цалкам у 1991 годзе, намагалася наладзіць, прынамсі, калі не ўся Беларусь, то некаторыя яе структуры. Аксане пашанцавала трапіць у распрацаваную праграму па наладжванні стасункаў і абменах
досведам у адмысловых культурніцкіх прафесійных дасягненнях, пра што, зразумела, не ведала і ведацьме не павінна. Мар’яна, як філолаг і мастацтвазнаўца па адукацыі, адказвала за аперацыю. Менавіта ёй было даручана абраць з шэрагу заходнеўкраінскіх творцаў некага аднаго і запрасіць у сталіцу Беларусі, так бы мовіць, зладзіць праграму, паглядзець, ці спрацуе. Яна вагалася нядоўга: фатаграфіня з імем у Еўропе, а ў перспектыве і з сусветным імем — тое, што трэба. Персанальная выстава Аксаны ў Мінску — стратэгічны ход дзеля поспеху ў будучыні. Фотамастачка больш яскрава, а галоўнае, лепш за пісьменніка, жывапісца ці музыканта распавядзе свету пра Беларусь, пра яе гатоўнасць да супрацоўніцтва з кожнай краінай свету, да развіцця, напрыклад, турыстычнага бізнесу, бо і ў Беларусі, якая мела не меншую гісторыю за іншыя турыстычныя дзяржавы, было што паглядзець і чым пахваліцца. Дый непасрэдная прысутнасць самой Аксаны ў Мінску — падзея, пра якую не змаўчаць СМІ. Мар’яна загадала кіроўцу не перашкаджаць дзяўчыне фатаграфаваць усё, што той пажадаецца, няхай адчувае сябе вольна і нязмушана. У свой час Мар’яна асабіста адкарэктуе тое, што Аксана нафатаграфуе. I той паслухмяна выконваў загад. Паўдня нябачным ценем ці нават анёлам-ахоўнікам соваўся за дзяўчынай, пакуль не надышла хвіліна везці яе на кватэру, каб яна спакойна падрыхтавалася да выставы. Сказаў ёй на развітанне, што заедзе ўжо з Мар’янай за паўгадзіны да пачатку мерапрыемства. Аднак Аксана вырашыла не чакаць іх. Яна пераапранулася: скі-
269
270
нула швэдар і праз ногі нацягнула на сябе скураную сукенку, якая выгадна падкрэслівала яе прывабнасць і прыемна лашчыла цела падкладкай. Доўга думала, ці пакідаць скураныя нагавіцы. У выніку замяніла іх на цёплыя калготы, бо тыя больш пасавалі да сукенкі. Батфорты, куртка, шапка-берэт, вядома, чырвоная памада, фотаапарат пакінула ў кватэры (няхай адпачне), некалькі батарэй ад яго паставіла на зарадку, але карту памяці прадбачліва вынула і захавала ў кішэньцы партаманета, дзе чакала свайго часу іншая карта памяці, фотаздымкі з якой мусілі першапачаткова скласці змест экспазіцыі ў мінскім Палацы мастацтваў, ды чамусьці яшчэ ў Станіслававе раптам перадумала, палічыла, напэўна, небяспечным для самой сябе, бо не ведала, як сустрэнуць яе ў Беларусі. Тая серыя, якою аформіла разам з Мар’янай выставачную залу на другім паверсе, таксама неблагая, але ж пастановачная, мімімішная, хоць і з яе непаўторным стылем, занадта прыгожая, каляровая, нават вясёлкавая. Адлюстраванне бестурботнага жыцця краіны, у якой каторы год ішла вайна. Натуральна, жывое — жывым, нічога дрэннага ў падобных фота няма, але ў іх адсутнічала праўда. Аксана зразумела гэта ўдзень, фатаграфуючы Мінск. Яна павінна паказаць тое, пра што маўчаць нават у яе краіне, і не хавацца за прыгожымі карцінкамі. Двойчы дзяўчына ездзіла ў зону АТА з валанцёрскай місіяй, яе фотаапарат занатоўваў убачанае з прагнасцю галоднага сабакі, затым яна пабывала ў шпіталях, фатаграфавала параненых. Асобным блокам працавала над партрэтамі жанчын на вайне.
Блок усё яшчэ знаходзіўся ў распрацоўцы, але штонішто, якое ўжо не сорамна было паказаць, мелася. Аксана планавала запусціць праект напоўніцу ўлетку, але першы крок можна зрабіць тут і зараз. Яна выклікала таксі і выйшла на вуліцу. Неўзабаве пасігналіў жоўты «Фольксваген». Аксана села ў салон, назвала пункт прызначэння. Па-харошаму, варта было патэлефанаваць Мар’яне, папярэдзіць, каб не заязджала па яе. Аднак, як хутка высветлілася, тэлефон застаўся ў кватэры, у задняй кішэні скураных нагавіц. Мо і да лепшага. Кіроўца таксі слухаў шансон. Напэўна, таксісты паўсюль аднолькавыя.
У хуткім часе апынулася на месцы, разлічылася з таксістам і юркнула ў пад’езд дома з рэдакцыямі газет «Вячэрні Мінск» і «Голас Радзімы». На першым паверсе ў ім мелася служба друку з розных носьбітаў інфармацыі. Аксана заўважыла яе адразу яшчэ ўчора, бы прадчувала, што спатрэбіцца. Запытала ў супрацоўніка, ці магчыма раздрукаваць фота на паперы памерам з ватманскі аркуш. Ён прамармытаў нешта, а пасля дадаў, што будзе дорага каштаваць. Яна пацікавілася: колькі? Той назваў кошт аднаго аркуша. Аксана прыкінула ў галаве наўскідку — якраз атрымлівалася на замену ўсёй экспазіцыі, безумоўна, амаль усе грошы аддаць трэба, але квіток на зваротную дарогу набыты загадзя, таму хвалявацца не было чаго. Пакуль раздрукоўваліся фотаздымкі, час здаваўся флегматычным дзядком, дужа флегматычным, які сядзеў на крэсле поруч, абапіраючыся на кіёк, і паволі-паволі вымаўляў словы, якія не
271
212
спяшаліся складвацца ў сказы, а таму здаваліся адначасова і трызненнем вар’ята, і адмысловым шпіёнскім шыфрам. Нарэшце Аксана атрымала фота, разлічылася і пабегла ў Палац мастацтваў. За гадзіну да адкрыцця яна адну экспазіцыю пераўтварыла ў кардынальна іншую. Амаль ад кожнай яе працы прабіралі мурашкі. Эфект уражання ўзмацняўся яшчэ і ад чорна-белага колеру фотаздымкаў, нават карычневага. Мар’яна, якая з’явілася праз пятнаццаць хвілін з намерам выказаць незадаволенасць паводзінамі госці, літаральна аслупянела пасярод памяшкання з экспазіцыяй. Убачанае павыкідала з яе галавы ўсе папярэднія негатыўныя эмоцыі, звязаныя з Аксанай, якая на самай справе, без варыянтаў, з’яўлялася вялікім мастаком. Эстэтычны густ Мар’яны задаволена вуркатаў, як сыты кот, недзе ў паднябенні.
— Гэта ўсё ты?! — усё ж выціснула з сябе, хоць пытанне і не патрабавала адказу. Ён знаходзіўся перад вачыма відавочнай непарушнай сцяной.
Аксана сарамліва кіўнула.
— I гэта цяпер? — зноў не ўтрымалася ад глупства Мар’яна, быццам звычайная хатняя гаспадынька, неабцяжараная вышэйшай адукацыяй і мазгамі.
— He, блін, у Сталінградзе, — сумна ўсміхнулася Аксана.
— Прабач, — кінулася да яе Мар’яна і моцна абняла, — прабач. Я не хацела цябе пакрыўдзіць.
— He сярдуеш на мяне? — запыталася Аксана. Што ні кажы, але яна як бы падвяла Мар’яну: забы-
лася тэлефон, самастойна з’ехала ды яшчэ памяняла экспазіцыю.
— Усё добра, — супакоіла яе Мар’яна і пільна паглядзела ў вочы: — Гэта ж эксклюзіў? — узмах галавы ў бок экспазіцыі.
— Так, — не адмаўляла Аксана. — Пакуль нідзе менавіта гэтыя фота не выстаўляліся.
— Ты золата! — пахваліла яе Мар’яна.
Хваляванне ўсё ж не пакідала Аксану, асабліва яно ўзмацнілася перад самым адкрыццём выставы — афіцыйным і ўрачыстым. Існавала небяспека неразумення, непрыняцця прысутнымі таго, што яны пабачаць на фота. Зрэшты, баялася яна дарма. Жадаючых пабачыць выставу хапала, да таго ж адкрывалі яе чыноўнікі абедзвюх краін, кідаліся гучнымі пафаснымі фразамі пра сяброўства, доўг і агульную гісторыю. Мар’яна хораша сказала пра Аксану і як пра чалавека, і як пра мастака, натхнёна прамаўляла, быццам чытала верш каля дошкі перад класам у школе, гаварыла пра яе працы і ўвогуле фотамастацтва, затым перадала слова непасрэдна ёй. Аксана адчувала сябе вучаніцай малодшых класаў сярод паважных дарослых, нават разгубілася, бо распавядаць пра ўласныя работы не ўмела і не любіла, на іх трэба было глядзець. Усё, што яна хацела сказаць ці адлюстраваць, — знаходзілася на фотаздымках, красамоўней за іх нікому не распавесці. Ёй пляскалі ў далоні, хоць дужа разумнага яна нічога не сказала, віншавалі, уручылі нейкую грамату і букет бледнаружовых ружаў. Мар’яна накіроўвала і размяркоўвала
273
274
аўдыторыю па нябачных сектарах, каб паўней ахапіць той абшар убачанага і спайманага фотааб’ектывам Аксаны, які павенен быў запоўніць сабой не толькі вочы і розум, а і пранікнуць у сэрцы гледачоў. У якісьці момант Аксана заўважыла, што засталася адна стаяць, як помнік самой сабе, пасярод памяшкання з недарэчнай і грувасткай граматай у руках. Кветкі Мар’яна прадбачліва перахапіла і палажыла на стол недзе ўбаку. Чамусьці захацелася плакаць, ва ўсякім разе вочы набрынялі слязьмі. Хаця навошта плакаць? Усё ж добра. Нават людзі прыйшлі, зацікаўлена разглядалі яе фота, часам захоплена, часам не дужа, але ўспрымалі добразычліва, не адварочваліся, не абураліся. Можна сказаць — адкрыццё выставы прайшло паспяхова. Больш за тое, людзі не разыходзіліся і іх колькасць павялічвалася. Вось якраз, пахістваючыся, зайшоў яшчэ адзін цікаўны глядач, спыніўся каля фота з выявай смяртэльна параненай дзяўчыны-байца, якая напаўсядзела, прыхінуўшыся спінай да сцяны разбуранага бясконцымі снарадамі будынка. Левы бок яе цямнеў чорнымі плямамі крыві, правае плячо да перадплечча таксама было афарбавана крывёй, лоб і правая шчака ў крывападцёках, побач з параненай і забруджанай рукой — аўтамат. Над дзяўчынай схіліўся камандзір. Ён упаў на калені і павесіў галаву. На костачках яго пальцаў, быццам кароста, застылі бруд і кроў. Дзяўчына пазірала на яго з болем, але за каго — за сябе ці за яго — яшчэ тое пытанне. I тут жа, амаль усутыч, іншы фотаздымак. На ім дзве дзяўчыны-байцы цягнуць трэцюю,
параненую, за бронік. У аб’ектыў выразна патрапіла адна з тых, што цягне, з перакошаным ад натугі і перамазаным брудам і крывёй тварам. Яна таксама ў броніку. Паўзверх чорнай безрукаўкі, але без каскі, саламяныя валасы, што вызваліліся ад перахопленага гумкай хваста, тырчаць і навісаюць над вачыма, у вольнай руцэ — аўтамат. Другая дзяўчына ў форме па ўставе, але яе твару не бачна. Галава параненай дзяўчыны ўціснута ў бронік, бы галава чарапахі ў панцыр, твар — крывавая маска з шырока разяўленым ротам, напэўна, ад уласнага крыку. Голыя чорна-белыя рукі вісяць плецьмі, а пальцы ламаюць пазногці аб зямлю, за якую чапляюцца, як за жыццё. Задраная да пупка безрукаўка, жывот з тату, здранцвелыя ногі ў вайсковых чаравіках. I сонца ў бязвоблачным небе.